• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Як дамоў вярнуўся меншы, Свету як увідзеў,— Аказаўся дасціпнейшы, Чым сярэдні, ў крыўдзе.
    Над старэйшым братам ставіў Стражы і запоры,
    Цела ранамі крывавіў, Здзекаваўся ў горы.
    Здзекі далей строіць дай жа, Ласку з сэрца выжыў:
    Суд судзіў, што я — не я ўжо, I распяў на крыжы.
    213
    Так мая краса завяла I маёй сялібы!
    Ліхата апанавала
    I капцы, і скібы.
    Адплацілі роднай матцы Княжанятыдзеці: Відмай кінулі бадзяцца, Сіратой гібеці.
    Ходзяць, гоняць сухавеі Праўданьку святую;
    Брата брат не разумее, Брата брат катуе.
    Я на гэтым на кургане Ўсё сяджу і плачу, Ўсё чакаю змілавання, Дый ніскуль не бачу.
    Ці апомняцца сыночкі У сваёй правіне?
    Ці загінуць сярод ночкі, Што і след загіне?..
    Стогнуць, ветрам калыханы, Ліпы ды бярозы,
    А ноч сее скрозь туманы Золь, слату, як слёзы.
    Лапацяць крыламі жудка Кажаны, начніцы.
    Як бы суд спраўлялі тутка Ведзьмычараўніцы.
    214
    А душа сама — без хаты, Знаць, з вялікай мукі
    To зрывае з сябе шаты, To ў крыж зложыць рукі,
    To паказвае на плечы, To капец абойме...
    Бог яго усё дарэчы Зразумее, пойме!
    Можа, з іншага хто краю Скеміў бы сумленне, Што яна там вычварае
    3 жалю і цярпення.
    Што там кажа ночкай цёмнай На мяжы ў пракляцці, Як «Дзяды» ў нас векапомны
    Стануць адпраўляці.
    1912 г.
    ГОДЗЕ!..
    Годзе брахні ўжо, падкупленых зводаў! Годзе таптання праўд вечных, святых! Сцежку свабоднаму духу народу, Сцежку да сонца і зор залатых!
    3 году у год мы жылі, як жывёла, 3 году да году чакалі святла...
    Што ж нажылі мы, як глянуць наўкола, Што нам апека тут наша дала?
    Тыя, ў дагонцы за блескам часовым, Браццяў запрэглі ў нявольнічы плуг, Тыя, таргуючы імем Хрыстовым, Цемру і здраду спладзілі ўвакруг.
    *
    Годзе заходняй ці ўсходняй культуры! Для беларуса цана ім адна.
    Ўсе вы, панове, аднакай натуры: 3 сэрца чужога кроў ссалі б да дна.
    Вашу карысць нам і вашы заслугі Добра ўжо скеміў таптаны народ: Добра вядомы і путы і пугі, Песціў якімі ваш Захад і Ўсход.
    Мы не пакінем свае папялішчы, 3 сцежкі — наперад, не пойдзеш назад. Смела здрузгочам старыя бажышчы, Новым законам збудуем пасад.
    216
    Годзе нам сілу прыблудаў вялічыць Дзецьмі, багаццем радзімай зямлі! Нашы загоны даўно ўжо нас клічуць, Нашы загоны, што зеллем зраслі.
    Досіць ішлі на чужым павадку мы Доўгія векі без веры ў сябе;
    Мы ўжо не тыя,— інакшыя думы Выраслі з намі, завуць к барацьбе.
    Станем к змаганню мы з ведзьмаюкрыўдай Дружна, адважна, плячо у плячо: Рухне старое, хоць крэпкае з віду, Яснае, вольнае створым жыццё.
    *
    Годзе нам есці аб’едкі і косці, Злыбедзе ўсякай паклоны дарыць! Гаспадары мы ў сябе, а не госці, Час к панаванню нам след церабіць!
    Тое, што ўзята маною дачэсне, Вечна не будзе душыць, як прыгон;
    Наша вярнуцца к нам мусіць канешне,— Гэткі ўжо быту народаў закон.
    Гібне памрока, душыўша ад векаў, Сонца і зоры к сабе свет завуць — Сцежку свабоднай душы чалавека! К вольным дням вольныя людзі ідуць!
    1912 г.
    МАЯ МАЛІТВА
    Ва ўсяку мінуту, ва ўсякай патрэбе, I ў полі шырокім, і ў вузенькай хатцы Малюся я гэтаму сонцу на небе
    I зоркам, што ночкай мігцяцца.
    Малюся свабоднаму ветру — віхуры, Што лётае птушкай ад краю да краю, I пасвіць у высях панурыя буры,
    I ў комінах песні іграе.
    Малюся агню я, што сее пажары, Як стане пара, па нязмераным свеце, Наводзячы жудасць вялікаю карай, Пужаючы старцаў і дзеці.
    Малюся жывучай вадзіцы — разводдзю,
    Ў дзень ясны бліскучай, а страшнай уночы, Што, нівы палошчучы, йдзе, не праходзе
    I хаты і чоўны друзгоча.
    Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму богу — ўсясвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
    За родны загон Беларусі.
    1912 г.
    218
    ВЫЙДЗІ...
    Ўстань ты, старонка, родная маці! Годзе зімовага рабскага сну, Годзе табе ўжо слёзна ўздыхаці,— Выйдзі на поле, на сенажаці,
    Выйдзі спаткаці вясну!
    Скінь лахманы, што доўгія векі Ты валачыла з кастры, з палыну; Выйдзі зпад дзікай зімняй апекі, Што над табою строіла здзекі,—
    Выйдзі спаткаці вясну!
    Вырылі сцюжы віхрамі, снегам Яму глыбоку табе не адну;
    Снежныя наспы мела начлегам...
    Глянь, снягі таюць, рэчкі йдуць бегам... Выйдзі спаткаці вясну!
    3	поўначы сівер кідаў табою, Як абадрану з лістоў галіну;
    3	захаду зверы йшлі чарадою
    Рваць твае грудзі... Выйшла жывою,— Выйдзі ж спаткаці вясну!
    Дзетак тваіх скрозь крыўдай сляпілі, Мучылі, гналі без часу ў труну, Казак вучылі, што ты ў магіле, Толькі ж бліск сонца здраду асіліў...
    Выйдзі спаткаці вясну!
    219
    Ясна, святочна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну, 3 сонцам злучыся, зорамі йскрыся, Песняй распейся, славай акрыйся, Выйдзі спаткаці вясну!
    Сплецену з церняў маеш карону, Хорам твой — неба і нівы краса, Царства ў чатыры дрэмле староны, Слугі — мазольных рук мільёны...
    Выйдзі... Чакае вясна!..
    19/2 г.
    3 КУТКА ЖАДАННЯЎ
    3 цэлым народам гутарку весці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцця — Гэткай шукаю цэлы век чэсці, Гэта адно мне падпорай жыцця.
    Песню стварыці ясну, як неба, Ў кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём — Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба, Гэткім я толькі жыву пачуццём.
    Што не загубяць крыўды жывую Душу народа, што ўстане са сну,— Гэткай надзеяй толькі жыву я, Гэткую толькі чакаю вясну.
    К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця, К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям — Гэткай шукаю сцежкі на свеце, Гэткаму богу і душу аддам.
    За лепшу долю роднага краю, За сваіх браццяў ў святой барацьбе — Гэтакай толькі смерці жадаю, Памяткі гэткай чакаю сабе.
    1912 г.
    221
    ПАПРОСТУ
    Простым мы словам з светам гаворым, Песні аб цяжкай творым нягодзе, 3 думкамі рвёмся к сонцу і зорам.
    Рвёмся к свабодзе.
    Простая нашых прадзедаў слава, Хоць апаганена мудрым чужынцам;
    Шлі, ідзём далей улева ці ўправа — Простым гасцінцам.
    Свет там выдўмкі хітрыя знае — Троны, кароны, вісельні, кулі,— Выдумаць гэта мы ў сваім краі Неяк мінулі.
    Летась нягодна, сёлета горай
    Проста жылося, проста жывецца, Красці ж не пойдзем, хоць у каморы Кожны к нам прэцца.
    Нас гадавалі віхры і ночкі, Крыўдай паілі нас ад пялёнкі — Толькі ж папросту мы не йшлі ўпрочкі 3 роднай старонкі.
    Хочам папросту, каб лепш ручыла Нашым хацінам, нашым прыплодам,
    222
    Каб стаць раўнёю славай і сілай Іншым народам.
    Проста жывём мы, як доля лучыць, I крывадушыць не прабавалі...
    Просім папросту: кіньце нас мучыць, Ляхі, маскалі!
    1912 г.
    HE ШУКАЙ...
    He шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі, Гэт, за шумным лесамборам, За шырокім сінім морам He шукай ты шчасця, долі!
    Ты ўсё знойдзеш гэта блізка, Там, дзе маці над калыскай Табе песні напявала, Як малога калыхала, Толькі ўмей шукаці блізка!
    *
    He шукай сабе дружакаў Між чужынцаў, між піяўкаў, Hi у месцы, ні ў палацы, Hi пры лёгкай панскай працы,— He шукай ты там дружакаў!
    Ты іх знойдзеш вельмі блізка, Каля хаты, каля нізкай, Дзе ганяў жывёлу змалку, Дзе касой махаў на ранку, Толькі ўмей шукаці блізка!
    224
    Сьвята
    Страшце птушку...
    *
    He шукай сабе, мой братку, 3 ветрам Бацькаўшчынуматку Hi на сушы, ні на моры, Hi у шчасці, ні у горы, He шукай яе там, братку!
    Яе знойдзеш вельмі блізка, Як знаходзіць лес вятрыска, Толькі ў сэрца глянь сваё ты, I ў душу заглянь з ахвотай, Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка!
    1913 г.
    8 Я. Купала
    ТУТЭЙШЫ
    На чужы розум я не ўмею браць, Пасвойму я мяркую аб усім;
    Трапляю дровы сеч, касіць, араць
    I сеяць — штось сабе, а штось другім.
    Я не чыноўнік і не граф, не князь, Таксама — я не турак і не грэк, I нават не паляк і не маскаль, А проста я тутэйшы чалавек’
    *
    Ў святую веру моц, здароў ці квол, Набожна ў цэркаў і ў касцёл хаджу, Хаця ў царкве крычаць: не йдзі ў касцёл, А у касцёле — не хадзі ў царкву.
    Калі ж каго бы стрэліла спытаць: Якой ты веры? ўжо ж бы так адсек: Тутэйшай веры я, каб не салгаць, Бо я і сам тутэйшы чалавек!
    *
    Мяне бог не пакрыўдзіў языком (У жонкі ж меле ён, як калаўрот), Мне з прадзедаў застаўся ён з жыццём, 3 ім ведае мяне чужы народ.
    226
    А вось якой я мовай гавару, Хоць пры, каб сцяміць, к знахару па лек... Ну што? скажу: тутэйшая яна, Як я і сам тутэйшы чалавек!
    *
    Ад прадзедаў і бацькаўшчыну ўзяў — Вялікая, багатая яна! —
    Граніц ніхто йшчэ вокам не абняў, Як Бог адзін — яна ў мяне адна.
    А як завуць край гэты родны мой — Забыўся ўжо праз свой прыгон і здзек; Мабыць, забраны, ці тутэйшы ён, Я ж сын яго — тутэйшы чалавек!
    *
    Вось так не то жыву і не жыву, Сваім, што бачу, не веру вачам, Што чую — не бяру у галаву, I што я знаю — ўжо не знаю сам.
    Спаўняючы, што трэба, а што не, Сяктак мой цягнецца на свеце век, А як памру, то буду спаць, як пан, I сніць, што я тутэйшы чалавек!
    1913г.
    ЖАР HE ЗГАС
    Цяжка, горка мы жылі 3 году ў год, ад веку к веку, Столькі на сваёй зямлі Церпім, выцерпелі здзеку!
    Хто змагаўся, а хто спаў, Хто ліў слёзы, хто смяяўся, Ды з нас кожны не прапаў — Тым, чым быў, далей застаўся.
    Хай там віхры стрэхі рвуць, Хай там ёрмы чэшуць злыдні,— Нашы праўды не памруць, Ночы царстваваць абрыдне.
    Хоць і гоніць небарак
    Кат з дамоўкі жыць самнасам,— Нашы маткі нам ваяк Новых выгадуюць з часам.
    Ў сэрцах нашых жар не згас — Бухне ў свет калісь яскрава, Бо наперадзе йшчэ ў нас Барацьба, жыццё і слава!
    J913 г.
    228
    КАЖУХ I BATA
    (Байка)
    Заспрачаўся кажух з ватай, Адагнаўшы згоду,
    Хто з іх лепшы, карыснейшы, Хто якога роду.
    Вата кажа: «Што ты значыш Мне, кажух касматы?
    Я чужыя знаю землі — Ты ж — сяло ды хату!»
    «Праўда, праўда,— тут гаворыць Ёй кажухмаруда,—
    Я жыхар зусім тутэйшы, Ты ж адно — прыблуда!»
    1913 г.
    ЭПІГРАМЫ
    *
    To беларус, то палячок, А чым папраўдзе — не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць?
    1913 г.
    НА ЎСЕ РУКІ
    Ён з начальствам знае дзела: Парасейску валіць смела;
    Ліжа, выйшаўшы за вёску, Ласку панскую папольску.
    Нават жыду — ў доўг як просе — «Гутэморгэн!» — буркне ў носе.
    Калі ж сядзе у кутузку, Ўсіх кляне пабеларуску.
    1913 г.
    230
    ХАЎРУСНІКАМ
    «Gazeta Codzienna»
    I «Внленскнй вестннк» Сабраліся хэўрай, Як свінні на сметнік.
    I ну ж гаманІці, Ўхмыляцца пад вусам, Як лепш атуманіць Мазгі беларусам.
    «Gazeta» бармоча: «Нех бэндзе ён ляхам».
    А «Вестннк» — «пусть лучше Московскнм прёт шляхом».
    Спрачаліся доўга, Як край наш раскрасці, Дый спеліся ўрэшце: Парваць на дзве часці.
    Адна часць Варшаве Лізаць ногі будзе, Маскве хай другая Нясе свае грудзі.