• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Што гуляў за Дняпром Ад зары да зары, Ў вольнай Сечы грымеў, Як парогі ў Дняпры.
    Што на белсвет спяваў Песні з поўных грудзей I гасцінна прымаў 3 свету вольных людзей.
    Што умеў пастаяць — Паляцець у паход —
    I за волю сваю, I за ўвесь бедны род.
    Што кароны пікой
    I пасады ўстрасаў, А законы крывёй Самаўладцам пісаў!
    1911 г.
    163
    ЯК СПЫТАЮЦЦА НАС
    Прыйдуць людзі з Усходу, Прыйдуць з Захаду людзі
    I спытаюцца нас: «Скуль, якога вы роду? Дзе зямля ваша будзе, Дзе айчызна у вас?»
    Мы ля плоту, пад плотам Паглядзім, пашукаем, Які даць тут адказ, I адкажам: «Э, што там... Мусіць, бабскім звычаем
    Збегла ўпрочкі ад нас».
    19/1 г.
    164
    ХРЫСТОС ВАСКРОС!..
    Хрыстос васкрос!.. Усюды радасць, Усё глядзіць смялей, святлей;
    Вялікі мучальнік, здаецца, Абняў ўсіх ласкаю сваей.
    Хрыстос васкрос!.. Неугамонна Плыве па нівах, пушчах клік, Плыве адна святая думка 3 канца ў канец, як свет вялік.
    Хрыстос васкрос! — пяе сялянін 3 сваёй убогаю раднёй, Забыўшы песні аб прадвесні, Забыўшы ўсё усёй душой.
    Хрыстос васкрос! — пяе сіротка, Слуга, таптаная людзьмі;
    Пяе ў чужыне падарожны, Забыты бліжнімі сваймі.
    Хрыстос васкрос! — пяюць і тыя, Хрыста згубіўшыя сыны, Што ўціхамоўку куюць путы Для нашай беднай стараны.
    Хрыстос васкрос!.. К табе, о Божа, I ў дзень гэты просьбу шлю: Хай Беларусь, мая старонка, Ўваскрэсне к вольнаму жыццю!
    1911 г.
    165
    СЛУГАМ АЛТАРНЫМ
    He папе рымскаму служу
    I не «свяцейшаму» сіноду!
    Я аддаю сваю душу
    Свайму няшчаснаму народу!
    I маіх песень судзіць сказ
    He вам, не вам, хрыстапрадаўцы! Бо той, што прыйдзе, лепшы час На вас пятлю наложыць, здрайцы!
    Вы ўсё на свой манер, капыл Жадалі б звесці, атуманіць, Жывых ўсіх на трупоў з магіл Перахрысціць і апаганіць.
    Лет сходзіць тысячы дзве ўжо, Як вы гандлюеце Ісусам,
    I ўсё ў пятлю — нутром вужоў — Цягнуць жадаеце прымусам.
    Вы — ддя вітання ў чорнай хвале, Для мітраў, персняў і тыяраў — «Інакамыслячых» каралі Крывёй, крыжамі і пажарам.
    Свабодзе, брацтву і святлу Калісь мо звалі вас на службу,—
    166
    Вы ж крывапіўцам, срэбру, злу Запрадаліся ў вечну дружбу.
    I вы свой важыцеся суд Свабоднай думцы выдаваці;
    Вы, што ўзвялі у святасць кнут, Сябе змяніўшы на пракляцце?!
    1911 г.
    ПЕСНЯ МАЯ
    Песня мая не ўзышла сярод кветак, Кветак цвітучага вечна паўдня... Поўначы сумнай забыты палетак Даў ёй жыццё пасярод палыння.
    Пушча і ночка яе гадавалі, Няньчылі казкамі долі нямой; Дождж і расіца вясною купалі, Снежныя буры тулілі зімой.
    Песня мая не ўспінае атласаў, Выдумкай хітрай у свет не ляціць,— Знацца ёй досць з беларускаю красай — Лесам шумеці, касою званіць.
    3 думкамі ходзіць забранага краю, Служыць і верыць у лепшы усход... Бо, калі гасне паходня старая,— Новую заўтра распаліць народ.
    Песні маёй не патрэбны святліцы Ў княжацкіх хорамах слухаць музык, Коціццаўецца свабоднай крыніцай К сонцу і зорам, прастор дзе вялік.
    Ёй не патрэбна ўсясільных прынука, Службы лакейскай не знае яна: Валя жывая ёй вечнай зарукай, Волі нязмеранай — служба адна.
    168
    Песня мая не шукае прывету, Ласкі ў скурганеным сэрцы чыім, Вецер свабодны з далёкага свету Стрэне, праводзіць адпевам сваім.
    3 небам і ніваю ў дружбу заходзе Слухае бору адвечнай жальбы, Водклікі лове ў бурлівым разводдзі Ў зорак шукае жыцця варажбы.
    Песня мая не зачэпе сягоння Думкай сваёю ўсіх хат і сяліб, Зваленых хат і людзей у прыгоне, Ўсходным зярном неабсеяных скіб..
    Час, як крыніца, ідзе, не марудзе... Кіне стары дзень жыццём кіраваць, Новы дзень прыйдзе, і новыя людзі Будуць пачатую думку снаваць.
    Песня мая не шукае чырвонцаў — Будучнасць гэткіх не знойдзе ў ёй плям, — Жыць толькі хоча ў радзімай старонцы, Пеці па сэрцу ўсім добрым людзям.
    Пеці, і з часам, у добрую пору, Выклікаць водклік у сонным сяле... Ўсю Беларусь — неаб’ятну, як мора, Ўбачыць у ясным, як сонца, святле.
    1911 г.
    ГЭЙ, НАПЕРАД!
    Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы;
    Гэй, да сонца! гэй, да зор!
    Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той свет без пары;
    Сёння ў нашай моцы гора, Мы — жыцця гаспадары!
    Думка ў думку, дружна, смела Ўсе наперад грамадой!
    Кожны ведай сваё дзела, Знай, за праўду крэпка стой!
    К новай долі шлях нам ляжа, Як на небе Млечны Шлях, Слова, дум ніхто не звяжа, Жыць, цярпець не будзе страх!
    I не стане больш пакуса Першыхлепшых збоку браць, Славянінабеларуса
    Вечна ў лапці абуваць.
    Дык наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы!
    Гэй, да сонца! гэй, да зор!
    1911 г.
    170
    ЗОРКІ
    Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты, Зоркі на небе страчаў я чатыры;
    Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты, Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай.
    Першая — бацькава зорка яснела, Маткі — другая глядзела ў свет горка, Трэцяя мне мігацела нясмела, Роднай зямелькі — чацвертая зорка.
    Першая згасла навекі не ў часе, Звольна губляе бліск свой другая, Трэцяя сумнаю мглой спавілася, ^олькі чацвёртая лепей міргае.
    1911 г.
    171
    «НАШАЙ НІВЕ»
    He загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе,—
    He загіне край забраны, Покі будуць людзі.
    Ночка цёмная на свеце
    Вечна не начуе;
    Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе.
    Наша зерне — нашы думкі — He загінуць свету,—
    Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцветаў.
    3 добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване,
    Будзе ўнукам нашым жніва — Доля, панаванне.
    Беларускаю рукою
    Светлай праўды сіла
    Славу лепшую напіша Бацькаўшчыне мілай.
    Зацвіце яна, як сонца Пасля непагоды,
    172
    Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў.
    He загіне край забраны, Покі жывы людзі,—
    He загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе!
    1911 г.
    ІГНАТУ БУЙНІЦКАМУ
    Важна рэй Ігнат Буйніцкі
    Ў танцах нашых водзіць, Аж здаецца — усё чыста
    Хадыром з ім ходзіць.
    Калі пусціцца скакаці,—
    Ажна сэрца скача;
    Лепшых танцаў і ўвесь Піцер
    Бадай што не бачыў.
    Ці «Мяцеліца», ці «Юрка», «Мельнік», ці «Антошка»,—
    Ўсё ў яго сыходзіць гладка, He змыліць ні трошка.
    Пад дуду і пад цымбалы
    Топне, прыспявае...
    Сцеражыцеся, ўсе людзі:
    Беларус гуляе!
    He ўнімайся ж і скачы нам,
    Покі сілы хваціць, Мо пачнуць і думкі нашы
    Весялей скакаці!
    1911 г.
    174
    «ЗАБРАНЫ КРАЙ»
    Я ведаю, знаю старонку такую, Спавітую ў вечны туман, Пад цёмнымі зорамі днюе, начуе, Ляжыць на кургане курган, Хоць сохі, хоць косы гуляюць там ройна,— He поймеш, адкуль узялісь;
    Людзей запытаеш,— адкажуць спакойна: «Забраны край» гэты калісь.
    Сыны зямлі роднай чужыя палеткі Ў чужую карысць засяюць, На родных папарах галодныя дзеткі Чужую жывёлу пасуць...
    Кладуцца заломы... Дабро змей валоча... Цянюе ля хат ваўкалак...
    Нячысцікі, ведзьмы рэй водзяць па ночы, «Забраны край» тузаюць так.
    Сляпы знемагаецца бацька ў цямніцы; На стражы пастаўлен сынок;
    У поўных калісьці ад шчасця святліцах Чужак зневажае дачок.
    Дзяцей сваіх маткі кідаюць у здзеку, За «мамак» к наездцам ідуць,
    А тыя за іх малако, за апеку «Забраны край» болей гнятуць.
    Мальбішчам чужым б’е пакора паклоны; Упадку вялічыцца сцяг;
    175
    3 балотам змяшаны старыя законы, Наладжан нявольнічы шлях.
    Купляюць, збываюць, гандлююць чужынцы Народным дабром, як сваім...
    Заплача ў пагоду канюх па расінцы,— «Забраны край» жаліцца з ім.
    Наведзены струны у скрыпках пасвойску Чужая зрывае рука.
    Жалейка азвецца з вясны пад бярозкай,— He ўцешыць яна бедака.
    Так камень не ляжа, як змора падцання Лягла ад мяжы да мяжы
    3 надзеяй, што нават і думку змагання «Забраны край» вырве з душы.
    Жыццё год без ліку на шнурык свой ніжа, Без ліку няволя есць сіл...
    Аж прадзедаў косці не ўлежаць пад
    крыжам,— Штоночы выходзяць з магіл.
    Выходзяць, ідуць ад парогу к парогу;
    На стогн жывых грозна глядзяць;
    I з ветрамі, з бурамі б’юць на трывогу: «Забраны край» клічуць устаць.
    1911—1912 гг.
    МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ
    Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны узняў дружным гоманам, Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным.
    I ў час буры, нягод і вялікіх надзей Зацвіла, расцвіла даўгажданая, I крыніцай жывой над айчызнай сваей Паплыла, пацякла неспыняная.
    Паплыла, пацякла з светлай казкай жыцця Полем, лесам, гарой і далінаю...
    3 свойскіх кветакпралесак — карона твая, Ўся сама — ясната лебядзіная.
    Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш, Узнімаеш мінуўшчыну даўную;
    Час сягонняшні ўперад ісці не пыніш I глядзіш смела ў будучнасць тайную.
    Смела ў сонцы ідзеш, як жывы агняцвет, Сееш ласкава сны залацістыя;
    He пужае сумежны дакучны сусед, He пужае пуціна цярністая.
    Ад мяжы да мяжы, ад капца да капца Абнаўлення павевы расходзяцца, Абнімае душу без граніц, без канца Мацірадасць, што лепшы дзень родзіцца.
    177
    Ўжо не так тапары у зялёным бары Хвойкі валяць зімой маразянаю.
    Ўжо не так касары ад зары да зары Летам звоняць касой адкляпанаю.
    Значан гарт у руках, чутна песня без слёз, Грудзі славы надзеяй калышуцца, Ў кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос
    Наўсяды людзьмі новымі пішацца.
    Расцвітай жа, ўзнімай на арліных крылах Душы, сэрцы і думы заспаныя, Вызывай, выклікай на вялікі прасцяг
    Сілу, ведзьмайпятлёй не чапаную.
    Высылай, рассылай на край свет пасланцоў, Як з гнязда сакалінага сокалаў,
    Хай лятуць, далятуць да байцоўудальцоў, Хай грымяць весткай добраю ўвокала.
    Годзе ў полі, ў лясах ты, старонка, і так Сіратой начавала забытаю,
    Годзе выпіў крыві з сэрца крыўды чарвяк, Косці вецер тачыў непакрытыя.
    Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
    Занімай, Беларусь маладая мая.
    Свой пачэсны пасад між народамі!..
    1911—1912 гг.
    НАД НЁМАНАМ
    Ціха і плаўна ў даль коцяцца воды Вольнага Нёмана, ў цёмную даль, Толькі у часе глухой непагоды 3 берагу Нёман не выйдзе амаль.
    Вербы і вольхі калышуцца глуха, Сінія хвалі шумяць і бурляць.
    Чуткай душою ў такі час паслухай,— Здасца, там гэтакі голас чуваць:
    «Гэй, не дзівуйся, мой дружа нядбалы, Што я сягоння так злосна шумлю: Грудзі здавілі мне хмары навалай, Пошасць уелася ў маткузямлю.
    Сумна мне, сумна, што ўсё тут іначай Некалі бераг мой бачыў і знаў;
    Іншы меў выгляд — не гэткі жабрачы, Іншы я плыт на плячах сваіх гнаў.
    Край, дзе жыццё я сваё пачынаю, Шмат весялей прыглядаўся на свет, Песні і казкі інакшыя баіў, Шчасце цвіло ў ім, як макавы цвет.
    Буйным жыццём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Bopara кожны за плечы браў смела, Цемра чужынцай не страшнай была. Панам быў дома і слаўным за домам Мой патаптаны сягодня народ;