• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Адзінадным стаць мусіў сам паміж людзьмі, У думках мкнучы вышай, далей.
    Для беларускіх грамадзян байцом, слугой
    Так шчырым быў, а грамадзяне —
    Эх! ніткаю к пятлі плацілі не адной, Хоць колькі ўздоху ў час расстання...
    О, стыд і ганьба, вам, сляпні, што сілам маладым К жыццю гародзіце запоры!
    Пагардай вам патомак плюне ў вочы ўсім, Пракляццем памяць абгавора.
    За што, чуцьчуць прабуды з’ява к нам сьпйла, А ўжо сляды крыжамі знача?
    За што расіць алтар свой кроўю пачала?
    Зірнула мараю звадзячай?
    147
    Сышоў ваяк за долю, волю і народ, Пяском засьшалі жвіровым.
    Спі, мой таварыш, спі! надойдзе новы ўсход, I брат заплаце добрым словам.
    Спі, дружа мой, сявец у родных слоў сяўбе Па нашай дрэмлючай старонцы!
    Няхай зямелька будзе лёгкай для цябе, Як лёгка рваўся ты да сонца.
    1910 г.
    БРАТУ Ў ЧУЖЫНЕ
    Ці помніш ты, нядбалы дружа, Ўсё тое, дзе радзіўся, ўзрос? Дзе напявае зімка стужай, Ірдзіцца лета бліскам рос?
    Аздобнасць неба — сонца, зоры, Спавіты месяц туманом, Русалак ночкай разгаворы, Шчаслівых птушак песні днём?
    Ці помніш ты пагляд нясмелы Свайго радзімага сяла, Адкуль паплёўся ў свет той белы, Твая дзе моладасць сплыла?
    Нямое поле, сенажаці, Лазой аквечаны дзірван; Магілкі, спяць дзе твае брацці, На ўзмежку прадзедаў курган?
    ЦІ помніш прызбу, плот з прасламі, Сваю хацінку, свой тачок, Тваймі стаўляныя бацькамі, Адвекам крыўлены набок?
    Паміж прысад гасцінец біты — Пясчаны, ўзвілісты пакат;
    Паводкай мост стары падмыты, Бяроз [ілакучых сумны рад?
    149
    Ці помніш ты сваю матулю, Што над калыскаю тваей Пяяла песнюбайку «люлі», Снуючы ў думках рой надзей?
    Святую песню родных межаў, Няхітры мовы свойскай твор, 3 якой зліваецца звон вежаў, А рэха ловіць цёмны бор?
    Ці помніш жніў, касьбы дзень шчыры, Начлег, агонь сярод кустоў;
    Палёты з выраю у вырай Буслоў, гусей і журавоў?
    Убор вясковы, невыдумны, Абычай сельскай прастаты... Край беларускі мірны, сумны, Свой родны край ці помніш ты?..
    1910 г.
    НА КУЦЦЮ
    I
    Ha небе зоры ўжо мігцяць, На полі срэбны снег іскрыцца; На белсвет дзівы выпраўляць Пляцецца ночкачараўніца.
    Глуш абнялася з цішыной I спавівае ўсё у чары, Паўзуць і сеюць шорах свой Старым парадкам ценімары.
    Вылазе з цемры бледны звод, Глядзіць сліўнём на долы, горы I тут і там пускае ў ход Свае нямыя загаворы.
    I тут і тамка свой прыгон Распасцірае царства ночы; Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету ўсяму ў вочы.
    п
    Заныла ўсё, замёрла ўсё,— He спіць адвечнае замчышча: Там пачынаецца жыццё Ў агнёх старога папялішча.
    151
    Іскрыстым, бліскатным святлом Заліты княжскія святліцы, Дружына вольная кругом Сталоў дубовых варушыцца.
    Золататканы абрусы
    3 сталоў звісаюць дыванамі, На абрусах чысцей расы Віно красуецца каўшамі.
    Духі мінуўшчыны куццю На старасвецкі лад спраўляюць. Даўно бываламу жыццю Дары належныя складаюць.
    Ш
    На беласнежны на пасад
    Усходзе князь, усходзе княжна, За імі слуг пачэсны рад Стаіць задумліва, суважна.
    Агні брыльянтаў, як зарніц, Зіяюць з княжацкай кароны,— Краса б’е з князеўных зраніц, Як бліск маланак развуглёны.
    Звярнулі вочы ўсе ў іх бок, Прымоўклі гоманы дружыны;
    Ўсіх званых зблізку і здалёк Саколім вокам князь акінуў.
    Бярэ коўш соладка віна, П’е за дружыну маладую, I княжна з князем п’е да дна; Князь гутарку павёў такую.
    152
    IV
    «Адзін, адзін раз толькі ў год Збірацца можам з ласкі року, Каб год іржавы карагод Зганяць з мінуўшчыны далёкай.
    Нас не кранулі косы змен: Царым мы ў дум жывых гэйнале, Хоць на падмурках гэтых сцен Другія наш пасад занялі.
    Багі другія верх бяруць, Суды вядуць над нашым краем, Свяцільні ж нашы не замруць, Што ў сэрцах вольных рассвятляем.
    Прашу паклікаці ганцоў
    I месца даці ім па чэсці: Ад нашых стоптаных капцоў Якія нам прыносяць весці?..»
    V
    Закончыў князь, махнуў рукой; Уходзяць тры ганцы ў святліцу, Ідуць суважнаю ступой
    I князю й княжне пакланіцца.
    А першы гэткі светлы быў, Як небам сланыя праменні: Ў руцэ меў светач, што наздзіў Усе усюды зводзіў цені.
    А быў другі і з ног і з рук, Як гром з жывымі перунамі:
    153
    Ў руцэ меў стрэл жалезных пук I лук стальны меў за плячамі.
    А трэці быў і раб і цар, I слаб і дуж ва ўсякім дзеле, Як вечнасць, молад быў і стар; Меў гуслі — на грудзях віселі.
    VI
    I першы князю гэткі сказ
    I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яшчэ ўсе жывы.
    А толькі ўсё той самы лад: 3 вачэй не зняты йшчэ павязкі, Ці йдуць уперад ці назад, Відны сляды цямрычнай ласкі.
    А як ішоў між іх з святлом, Яны пачулі, ах, пачулі: Сляпым замораныя сном, Худыя рукі ўвысь цягнулі.
    За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце сонца наша нам!
    Нашто схавалірасхапалі?»
    VII
    Другі за першым князю сказ
    I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яны ўсе жывы.
    154
    А топчуць толькі ўсе той след, Валочаць ёрмы за сабою;
    Ці ўбачыць корч, ці ўбачыць цвет, Адною жаляцца слязою.
    А як чапнуў стралой аб лук, Яны скрануліся ў прасонні, I столькі, столькі крэпкіх рук К маёй паціснулася броні.
    За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце славу нашу нам! Нашто схавалірасхапалі?»
    VIII
    I трэці князю гэткі сказ
    I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яны ўсе жывы.
    А толькі торг усё ідзе
    Над іх душою патаптанай;
    Яны, як цені, ў грамадзе Маўчаць і йдуць на пір паганы.
    А як я ўдарыў па струне, Замітусіліся, як пчолы, I на гарэ і нізіне Мне падавалі голас кволы.
    За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце песню нашу нам! Нашто схавалірасхапалі?»
    155
    IX
    Сказаўшы так, маўчаць ганцы, Маўчыць і князь крыху часіны, I дасць адказ такі ў канцы Ганцам на іхнія навіны:
    «Не ўмруць, не ўмруць ужо яны Раз хочуць сонца, славы, песні; Заб’юць ім зычныя званы Прабудным звонам напрадвесні.
    Сваёй забранай старане, Скаванай мучаніцыкняжне, Ўзнясуць пасад на кургане На панаванне недасяжне.
    На дзеле — кожны йшчэ слугой, У думках — вольныя ўжо людзі; Над сэрцам іх, над іх душой Наш дух лунаці вечна будзе.
    х
    Вы, другі верныя, ганцы, Як летась, сёлета, налета Ўсе пагранічныя капцы Абходзьце зноў з маім прыветам.
    Гуслямі, лукам і святлом Будзіце, клічце і свяціце I так спануйце іхнім сном, Каб сон іх счэз і ўсталі жыці.
    А покуль поўнач не прыйшла, Вясці бяседу будзем далей;
    156
    Засядзьце ўсе кругом стала, Хай зазвініць віно ў крышталі.
    А чарку першую ўзнясём За цень мінуўшчыны у сеці, Другой к цяпершчыне прап’ём, Праславім будучыню трэцяй».
    XI
    Садзіцца княжна, князь, кругом Садзіцца вольная дружына;
    Шуміць бяседа за сталом, Плыве часіна за часінай.
    I разгараецца ясней Паходня радасці забытай, I светазарнасцю сваей Вясёлкі сее самавіты.
    Ямчэй нацягваецца лук,
    Цэль рассякаюць агнястрэлы, Дрыжыць паўчына і павук, Дрыжыць прыблудак ачарнелы.
    Рахкочуць гуслі звон у звон, На белсвет розгалас нясецца, Як белсвет, коціцца разгон I ў думцы казкай раздаецца.
    XII
    Плыве шумліва, як рака, Бяседа вольная такая, А ўжо нявідзіма рука На небе поўнач адзначае.
    157
    Залопаў крыллямі пятух,—
    I ціхнеціхне ўсё ў замчышчы; Замоўк разгул, агонь патух, Старое згасла папялішча.
    На пустку ўзбрыўшы, воўк завыў, Пуціну заяц перамераў...
    А быў тут хто або не быў,—
    I так і гэтак мала веры.
    I так і гэтак свой прыгон Распасцірае царства ночы: Салодкі сон, магільны сон Смяецца свету ўсяму ў вочы.
    19П г.
    БЛІЗКІМ I ДАЛЁКІМ
    Вам, цемнатворцам блізкім, далёкім, Шлю свой прывет і ласку ад сэрца; Дзякуй ішію вам, шмялям слепавокім, Дзякуй! Хай далей моц ваша прэцца!
    Піце, смакчыце кроў маю з жылаў, Будзе хай сліўням, піяўкам завідна, Рыйце, капайце брату магілу,— Вам толькі гэткай працы нястыдна!
    Можаце рыці, віцца, кусацца,—
    Мне ўжо не страшны рык ваш звярыны; Вырвіце жылы, сэрца не дасца, 3 вашай крывавай вырвецца ціны.
    Мне ўжо не страшны крыўды аковы; Любасці братняй ясным пажарам Кіну у попел цемры асновы Гніць пад нагамі лозным папарам!
    Жыў і без вас я, жыў і між вамі, Толькі, як воблак, быў я свабодны, Спутаць не даў я дум ланцугамі, He аплуціў іх свіст ваш нязводны.
    Дух мой свабодна з вашых цянётаў Выйсці здалее к яснасці божай, He апаганен выйдзе з балота, Далей, к высотам, шлях свой праложа;
    159
    Далей, дзе йшчэ беларуская думка Зоркай сягнуці часу не мела, Дзе толькі злосна чорны птах крумкаў, Дзе хітры звер паношыўся смела.
    Дзе торг з адвечнай праўды зрабілі, Слёзамі ўткалі радасць і шчасце, Дзе толькі сонца звод не асіліў... ...Сонца не вашай чэрні раскрасці!
    Славу маю не вам, падваротні, 3 граззю мяшаці хлысцьбай падлыжнай,— Сам я суддзёю! Й прышлых лет сотні Выдадуць суд свой правы, не кніжны.
    Вы мне маіх год не гадавалі,— Летаваў сам я, зімку праводзіў; Віхры і буры сілу давалі, Крылле даў новы промень на ўсходзе.
    А хоць без часу ўдасца вам нетрай Вычасаць гроб мне, косці скрышыці, Я не памру ўвесь, як не мруць ветры,— Будзе пракляцце вам усім жыці.
    Цень з таго свету ўстане мой ноччу, Прыйдзе пад вашы сховы гнілыя I засмяецца грозна у вочы, Аж ваша хеўра гібельна ўзвые.
    1911 г.
    Роднае
    Адлюстраваньне
    КАБ Я КНЯЗЕМ БЫЎ..
    Каб я князем быў ўладарным Гэтых ніў і хат,—
    Быў бы князем гаспадарным, Вёў бы добры лад;
    На пасадным месцы б селі Права і закон,
    Праўду вечную ўсе б мелі — Вечавы свой звон.
    He цягнуў бы я з падданых Крыўдай соль і хлеб,—
    Кожны сам сабе ад рана Малаціў бы цэп.
    Каб я сонцам залацістым Плаваў над зямлёй, Быў бы сонейкам вячыстым Летам і зімой.
    He лажыўся б на разлогі Непраглядны цень, Асвятляў бы ўсе дарогі Ўночы і удзень.
    Гадаваў бы ў вечным цвеце Поле і лугі,
    Распаліў бы ўсе на свеце Путыланцугі.
    Каб я рэчкай быў міжгорнан На зямлі маёй,
    6 Я. Купала
    161
    Быў бы рэчкай жыватворнай Для старонкі ўсёй.
    Ажыўляючай крыніцай Быў бы наяву, Чыстай, шклістаю вадзіцай Змыў бы сонтраву.
    На засушлівыя кветкі Клаўся бы расой
    I каціўся б праз палеткі Светлай паласой.
    Каб я птушкай быў крылатай, Пець і лётаць мог, Быў бы птушкай незаклятай, Па pace не сох.
    Груганом бы я не крумкаў, He наводзіў слёз, А на крыллях нашу думку Да бога б панёс.
    Крыўдуведзьму нашых межаў, Беднату і цьму,—
    Ўсё б папраўдзе, як належа, Вылічыў яму...
    1911 г.
    Я КАЗАК — HE КАЗАК...
    Я казак — не казак, Што нагайкай свісціць, А казак, што калісь Знаў, як волю любіць!