• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Змог ён не толькі знаць штукі з заломам,— Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход.
    179
    3 вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў;
    Слухалі князя, а князь што не ўладзіў — Слухаў, што веча яму звон казаў.
    Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна
    Той неўгамонны, расходзісты звон...
    Сціх, занямеў, аглушылі напрасна;
    Ці адазвецца калі болей ён?..
    Так, так, мой дружа, іначай бывала,— He называўся забытым мой край;
    «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай.
    Га, а цяперака што гаварыці?..
    Усе мае скарбы намарна ідуць:
    Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоння плывуць.
    Людзі чужыя змагаюць мне грудзі
    3 новым парадкам, з адменным жыццём,— Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом.
    Я іх не ваблю сваею ўжо красай:
    Вецер інакшы ім дзьме ў галаве,— Вісла адным ўсміхаецца ласа, Тыя заплюшчыўшысь пруцца к Няве.
    Скора сын бацьку, а бацька сыночка
    He распазнаюць адзін аднаго;
    Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдню свайго.
    Так грамадзяне свабоднага краю Ермы уздзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэмле ў зямлі.
    Рынкам жывога тавару няслава Край ўвесь зрабіла, загнала на ўбой,
    180
    Дзе ўжо лет сотні Масква і Варшава Торг гругановы вядуць між сабой.
    Га! ты не слухаеш, бачу, ўжо болей,
    Ой, чалавеча, змярцвелы у сне!..
    Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?..
    Камень і вольха перш поймуць мяне!..»
    Гэтакі ў часе глухой непагоды Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль. Сціхне, і плаўна зноў коцяцца воды Вольнага Нёману ў цёмную даль.
    1911—1912 гг.
    TAE СНЕГ...
    Tae снег, таюць сковы зімы ледзяністыя, Сонца з ласкай ажыўчай гуляе ў прыволлі' Хутка жаўранак песняй сваёй галасістаю Прывітае аратых на полі.
    Ўзніме чорную скібу саха працавітая, Ляжа ўсходнае зерне у пахань сырую, Закалосіцца поле, слязой, потам злітае, Зашуміць сваю думу старую.
    Гаспадар той суважна свой шнур пасвяточнаму Абыходзіці будзе, красой любавацца, Прыслухоўвацца шэлесту нівы няўрочнаму I маліцца к сваей зямліматцы.
    Смела гляне на свет і на долю змянлівую, Як дагэтуль, яму не дадуцца ўжо ў знакі Тыя сілы з усходу і захаду мсцівыя, Што даймаюць цяпер, як вужакі.
    1911—1912 гг.
    182
    HE ДЛЯ HAC_.
    He ддя нас гэта сонейка майскае Загуляла на небе высокім Сеяць думкі вясеннія, райскія, Гэт, па свеце вялікім, шырокім.
    He для нас ніва, намі ўспаханая, Заірдзелася ўсходам пасеваў, I ўся ветрам, як дым, калыханая Б’е паклоны направа, налева.
    He для нас упрыгожылісь кветкамі Сенажацілугі над ракою, Хараствамі няздзіўнымі, рэдкімі Вабіць вока, шаптацца з душою.
    He для нас, не для нас распускаецца Гэты сад, гэта вішня, чарэсня, He для нас, не для нас разліваецца Салавейкава звонкая песня...
    Сонца паліць нам грудзі збалелыя, Ніва ласкі над намі не мае, Пот ліем па лугах мы дні цэлыя, Ці ж тут міла і песня якая?!
    3 дня на дзень, з году ў год, як пакутнікі, Б’ёмся, гінем і шчасця не бачым;
    Працай жывяцца нашай прыблуднікі, А мы толькі ўздыхаем і плачам...
    1911—1912 гг.
    183
    СУДЫ
    На суды павялі яе звязанай, Сэрца вырваўшы з белых грудзей, I судзіці давай — як там сказана Ў гэтым хітрым законе людзей.
    Абіралі суддзёй ночку цёмную, Ночкумачыху сумнай зямлі, Сведкай крыўда была векапомная, Сон і заламы стражай былі.
    Прыгавор прачыталі над беднаю, He спытаўшыся грэху, віны.
    Гэй, хаўтурную песню пабедную Над ёй спелі праметнай сыны...
    3 плеч зрывалі уборы злацістыя, Разрывалі каронувянок, Разбівалі пасад ёй нячыстыя Й пад жалезны хавалі замок, Накладалі ёй сковы сталёвыя, Надзявалі жабрачы убор, У намітку ўбіралі цярновую Яе коску, сатканую з зор.
    Вочы вырвалі ёй, сонцу роўныя, 3пад хмурліва навісшых павек, Дый пусцілі яе супакойную, На бадзянне пусцілі, на здзек.
    184
    3 лета ў лета ідзе, кроўю злітая, Насустрэчу крыжам і капцам, Чуць жывая жыве, пазабытая, Ў сне з’яўляючысь родным сынам.
    К волі йдзе з дня на дзень, разглядаецца Па белсвету калінікалі;
    Толькі духяснацвет пацяшаецца, Што ўсё ж крыўды яе не змаглі.
    Як была, будзе так непакорнаю Адпраўляць вечнабыту імшу... He здалеюць суды цемнатворныя Ёй спаганіць і вырваць душу.
    1911—1912 гг.
    БЛЕДНЫЯ БУДНІЯ ДНІ...
    Бледныя буднія дні
    Сумна па роднай зямлі
    Мутнай плывуць паласой;
    Часам калінікалі Дзенідзе бліснуць агні,
    Глянуць крывавай расой.
    Песні раздолля маўчаць, Песні, што рабскія сны
    3 душ паднявольных змялі б, Толькі заводзяць званы, Толькі асіны скрыпяць
    Над уміраннем сяліб.
    Скрогат нясецца з асін... Рабству паклоны біў дзед, Гнуўся пад палкамі ў крук; Бацька — за дзедам; услед
    3 бацькам пляцецца і сын;
    Ты ж кудой пойдзеш, унук?...
    1912 г.
    186
    ПРЫСТАЎ Я ЖЫЦЬ...
    Прыстаў я жыць на белым свеце, Хоць столькі ўвокала жыцця;
    Завялі думкі на расцвеце, Душа жадае небыцця.
    Нуда гняце з днём кожным болей, Быт спавівае чарнатой,— Як сухавей у чыстым полі Гуляе з зернемсіратой.
    Пытання злога не пазбыцца, Як мара бледная, стаіць: Куды ісці? за што ўчапіцца? Якім багам паклоны біць?
    Мінуў, загінуў час вясёлы, Калі зрываўся з усіх сіл Ад родных ніў, ад родных сёлаў, Ад апаганеных магіл.
    Туды, туды, ўсё далей, далей, Да недасягнутых вышынь, Каб, апынуўшыся ў крышталі Шчаслівых сонечных іскрын,
    Самое сонца ўзяць у рукі
    I, як з паходняй, з ім ісці, Святлом ніштожыць нашы мукі, Увесь плач роднае зямлі.
    187
    Ўзнімаць патоптаныя душы, Людскім названнем акрыляць, К жыццю падняць з магільнай сушы Усіх, што толькі яшчэ спяць.
    Служыць, служыць жадаў народу, Сваім закованым братом...
    I сіл не стала з непагодай Вясці вайну, вясці з жыццём.
    Чырвонай зданню ў цёмных сенцах
    Наш рок сляпы снуе, цвіце;
    Змяіны рогат адшчапенцаў Жывыя грудзі рве, гняце.
    Ваякі лепшыя за славу, За славу роднай стараны, Або ляглі ў бітве крывавай, Або у путах — і яны
    Ярмо валочаць паніжэння, Ў кляцьбе бяссільнай гоняць век... Глядзіш... пытаеш свайго ценю: Дзе тутка звер, дзе чалавек?
    У жудкім, чорным беспрасвіцці Бушуе выпасвены кат...
    Любіць... Каго, за што любіці?
    I ненавідзець сіл няхват.
    О божа праведны, ты сілу
    Сваю вяліку акажы:
    188
    He згінуць з бацькаўшчыны мілай Свайму слузе дапамажы.
    Сашлі мне светлую падмогу
    Астаткі сіл сваім аддаць
    I — не зрабіўшы брату злога — Пад крыжам бацькавым сканаць.
    1912 г.
    ВЯСНА ЗА ВЯСНОЮ...
    К нам вясна за вясною ідзе
    I бясследна адходзе ад нас... Hi канца той бядзе і нудзе, Hi пачатку святла хоць на час.
    Хоць бы раз заірдзела раса Жыватворна убогім палям, Хоць бы раз зазвінела каса I дзень лепшы паклікала нам.
    Вянуць кветкі штораз без пары, Вяне зелень спустошаных ніў.
    Шум не моўкне ў зялёным бары: He чакаць, людзі, вам буйных жніў.
    He напоўніць вам клецяў сваіх, Пот і слёзы льіцё вы дарма;
    Ў паднявольнічай службе ў чужых He падняць вам галоў зпад ярма.
    Вам — пакорным рабам — не вясны, Рукі накрыж злажыўшы, чакаць, А пад песні паўночнай зімы Ямы ў полі сабе ж будаваць.
    Будаваць, покі вы чужака Нівай будзеце роднай карміць, Будаваць, покі ваша рака
    Чужакову каню дае піць.
    190
    Для аслепленых, здаўленых вас He было і няма іншых дум...
    Так над намі вясной кожны раз Стогне бору зялёнага шум.
    Так вясна за вясной к нам ідзе I бясследна адходзе ад нас... Hi канца той бядзе і нудзе, Hi пачатку святла хоць на час.
    1912 г.
    НА ВЯЛІКІМ СВЕЦЕ—
    На вялікім свеце б’е жыццё крыніцай, Барацьба за волю і за долю рдзее, Маюць панаванне вера і надзея, Асвяціць народы лепшы быт маніцца.
    На вялікім свеце неба слёз не сее, Ёрмаў не майструе крыўдачараўніца, He галубіць думак цемраасляпніца I не водзіць душаў пагібення кнеяй.
    На вялікім свеце б’юць званы на славу, Людзі з плеч скідаюць ланцуговы скруты, К сонцу йдуць браточна з рабскае пакуты.
    На вялікім свеце ўсё ідзе па праву, Па законе божым, з яснатой яскравай...
    А у нас, у нас што?.. Толькі звоняць путы...
    1912 г.
    192
    ДЛЯ ЗЯМЛІ ПРАДЗЕДАЎ МАІХ_.
    Я табе, зямля мая прадзедаў маіх, He патраплю нічога жалець на свеце, На свет цэлы гатоў твой прыгон апеці I ўзнясці пасад на магілішчах тваіх.
    Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці I карону сплесці з сонца, зор залатых,— На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг Заяснела ты ў цяжка дабытым цвете.
    За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе 3 крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога, Ад чужынца і ад сына свайго сляпога...
    Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе...
    I за гэта толькі прашу, малю цябе: He гані ты мяне ад свайго парога.
    1912 г.
    7 Я. Купала
    193
    КАЛІ ПАЧНУЦЬ...
    Калі пачнуць збірацца хмары I неба ўсцелюць чарнатой,— Тады ўсплываюць буйны ветры I віхрам гоняць над зямлёй.
    Адвечным борам закалышуць, Сухі ліст з лесу гоняць проч, Ніштожаць хмар калматых горы I ясным днём змяняюць ноч.
    Калі прыгнецены няпраўдай Які знябудзецца народ,— Тады з’яўляюцца прарокі I ўсенародны клічуць сход...
    Расце на сходзе недавольства, А дудароў магутны хор Пяе аб крыўдах і ўсіх кліча Да новых праўд, да новых зор.
    1912 г.
    194
    ПРАРОК
    Сярод маны, сярод насмешкаў, Знак нейкі тулячы к грудзям, Ішоў прарок пясчанай сцежкай 3 навукай новаю к людзям.
    Праціўны вецер лез у вочы I плачам пеў, як дзіцянё, Звяр’ё зубамі йграла ўночы, Днём выла ў небе груганнё.
    А ён, не знаючы граніцаў, Ішоў, хістаючысь наўслонь;
    Агонь біў толькі зпад зраніцаў, Вялікіх праўд святы агонь.
    Душа палала дзіўным жарам, Бы з зораў выснутая ніць, Што свет магла б сваім пажарам Абвіць і к сонцу ўваскрасіць.
    Ужо з сваім аклічным словам Прарок далёка быў вядом, Народу шмат збудзіў к дням новым, Даў славу братнюю братом.
    Аж так дасяг — аквечан хвалай — Зямлі забранай сумных хат, Дзе царства цемры панавала, Дзе сілу ўзяў над катам кат.
    195
    Народ змарнеўшы таго краю Свайго нат імені не знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на свеце і канаў.
    Галовы людзі пахіліўшы, Зямлю капалі, як краты, Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы Усе жаданні яснаты.
    Прарок — пасол святла — ў загону Людзей убачыўшы такім, Маячыць стаў ім, як шалёны, Прарочым голасам сваім:
    «Паўстаньце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон, Загаманіце віхрам, бурай, Каб ажна дрогнуў ваш палон!
    Глядзіце: прадзедавы косці Ў зямлю калісь за вас ляглі, А вы, як збэшчаныя госці, Пракляццем сталі той зямлі.
    Дзе вашы песні жыватворны? Дзе ў вас прарокі й дудары, Што над пагібельнасцяй чорнай Віталі б полымем зары?