• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Цяпер астановімся на нашай беларускай мове. Нам кажуць, і мы самі часта гэтаму патураем, што мова беларуская простая. А памойму: ну і дзякаваць богу, абы не крывая. Але разбяромся ў гэтым лепей. Яшчэ за часу, некалькі соцень лет таму назад, калі Беларусь жыла сваім незалежным жыццём, мела сваіх князёў, сваё веча, ці маглі тады беларусы іначай гаварыць, як не пабеларуску? Ці маглі беларускія земляробы, сабраўшыся на веча ці на вайну проці чужынцаў, ламаць сабе языкі чужой, незразумелай для іх гутаркай? Адказ на гэта хіба кожнаму падыктуе свой розум. Пасля, калі падпала Беларусь пад уладарства Літвы, што выйшла. «Простая» беларуская мова зака
    134
    савала «крывую» сваіх заваявацеляў, і літоўскія законы пішуцца пабеларуску; слова нявольніка становіцца ўрадавым словам пабедніка. А мова наша была і тады не інакшая,— была таксама простая, але простая ў значэнні — не крывая, дарэчная, не заменная для агулу, ддя свайго народа. Літоўскі тагачасны ўрад (правіцельства) са сваімі князямі меў — як то кажуць — усе клёпкі ў галаве і не ўзаконіваў бы мовы забранага народа, каб не бачыў у гэтым карысці для сябе і для падбітых зямель.
    Калі з часам ЛітоўскаБеларускае княжаства злучылася з Польшчай і беларускую мову стала з урада выціскаць польская, то гэта нічуць не даказвае, што яе прызналі горшай ад польскай. Тут была толькі, ні болей ні меней, сіла кулака, як цяпер часта робяць іншыя гасударствы. Польшча была дужэй, значыць, і старалася гэту сваю моц паказаць, заводзячы свае парадкі ў прылучаных к ёй землях. I тут выйшла тое, што і сягоння спатыкаецца: беларускія баяры і багацейшыя гаражаны, так называная «знаць», каб заслужыцца на ласку ў польскім урадзе, мець цёпленькае і выгаднае месца, пачалі скідаць з сябе свае родныя аўчынкі і напінаць чужую падробленую, нашываную скуру. Адно, народ (сяляне і местачкоўцы) за прыхваснямі дворнымі не пайшоў: ён цвёрда трымаўся ўсяго таго, што яму пераказалі на божай пасцелі дзяды і прадзеды, і не зацёр сваёй асобенасці, свайго нацыянальнага духу, астаўся да сягонняшняга дня тым, чым быў... хоць і валок на сабе ярмо кольківяковага чужога ўладарства. He без таго, што і пасля паяўляліся між беларусамі рэнегаты, здрайцы свайго краю і народа, але на іх не звертана ўвагі, як не звяртаецца на ўсякага роду адшчапенцаў, затраціўшых воблік і падабенства божае.
    Заходзіць пытанне: чаму ж так трымаліся беларусы
    135
    ўсяго свайго роднага? Чаму, калі мо каторы і навучыўся чагось чужога ў чужой школе ці так у чужыне,— дома ўсяго чыста забываўся? Ці ж мы мелі кароткую памяць, ці не любілі прасветы? Атвет тут, як не круці мазгамі, адзін: склад душы беларуса, яго думак, звычаяў, поглядаў на жыццё быў свой, і была ўся тая мова родная, узгадаваўшая яго цэлыя тысячы лет; гэта душа яго душы — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дзерава: падкапайцеся пад дзерава, абсячыце дазвання яго корань — дзерава завяне, засохне, перастане жыць. Беларус часта мо і не здаваў сабе справы, чаму ён так трымаецца сваёй гутаркі, але не трымацца яе не мог: выракаючыся мовы сваёй, ён бы мусіў вырачыся самога сябе, выкрывіць пошусна сваю душу, выракаючыся, мусіў бы ісці проці ўсяго святога, непадменнага на свеце, проці ўсяго таго, што паказвае адменнасць чалавека перад скацінай.
    Усё ж колькісотлетняя паняверка, валачэнне ярма чужога ўладарства на сваім набалелым карку не прайшло для нас без ніякага знаку: яно ацямрыла і затрымала доўгія вякі наша культурнае і нацыянальнае развіццё, пакідаючы нам свае вучыльні і свае «языкі», увялічыла нехаць к знанню, к прасвеце, к пазнаванню вялікіх думак людзей навукі і ідэі; асталіся мы на самым апошнім месцы, ніжэй парога, паміж усіх чыста славянскіх народаў; асталіся мы, як аблудныя авечкі, без пуцця, без веры ў новую светлую будучыню. Але ж такі асталіся і мы самі, як народ, як нацыя, і асталася пры нас наша простая родная мова, праз якую ўсе знаюць, знае свет, што мы не прыблуды якія, а колькімільённы народ — беларусы, засяляючыя сваю адвечную Бацькаўшчыну — Беларусь.
    Ачуняць, глянуць паарлінаму смела, дружна на свет белы, загаманіць праўдай цэламу свету громка,
    136
    свабодна мы зможам толькі тады, калі пад саламянымі стрэхамі нашых хат зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка. Праз памяць на магільныя наспы і крыжы, пад якімі бясчасна змарнеўшыя ў няволі спяць нашы дзяды і прадзеды, праз памяць на сваіх матак, каторыя нас сваёй грудзёй ускармілі,— выракацца роднай мовы не маем права.
    1910 г.
    ПА МЕЖАХ РОДНЫХ I РАЗОРАХ
    Па межах родных і разорах, Пад небам зводнанеспагадным, Спакоем воджаны век здрадным, Сную, і нейкі са мной шорах.
    Са мной, за мною ўслед сумвораг
    3 глухім нашэптам, непрынадным: Як ты не хочаш быць праглядным,—
    Сягоння ўсё тут — як і ўчорах!
    Усё жыве тым самым богам,— Таксама шумнае прадвесне
    Усёй не зводзе з гоняў плесні...
    Араты ўсход нясе адлогам: Курган чапаючы нарогам, He ўспомніць прадзедавай песні.
    1910 г.
    138
    БЕЛАРУС
    Сеў, як той крыж на расстаі, Сярод пушч і поля,
    Злажыў рукі і чакае Усё нейкай долі.
    Ўстане ж, пойдзе полем, логам, Будзе дыхту, будзе:
    Пачапаў тупым нарогам Кургановы грудзі.
    Лом з крыжоў магільных звале, Бульбу падпякае...
    Пад’еў, сеў, як крыж, і далей Долі ўсё чакае.
    А ці ж прыйдзе доля гэта,— Трудна адгадаці,
    Пакуль толькі з лета ў лета Пляце яму лапці.
    1910 г.
    139
    ЗАПУШЧАНЫ ПАЛАЦ
    Твой кволы валадар, забыўшыся навук Велічыні Зыгмунтавай і лет цярпення, «Раздзел» узаканяе ў загранічным ценю
    I лічыць, колькі дома кінуў хвоек штук.
    А дома, роскашы і працы многіх рук, Папас магнацкіх перацвіўшых пакаленняў, Стаіш,— і цэгла валіцца з гнілых скляпенняў,
    I ў шчыліне гняздо ўе ўслужлівы павук.
    Жывёлу гоне ў парк галодны «сервітут», Ля сцен цянюе забабон ад лета ў лета: Нячысцік з ведзьмамі гуляе ў пустцы гэтай.
    Так зніштажэнне ў кожан гзымс паўзе і кут
    I зубы скаліць: «Моц мая і права тут! На ўсход жыцця сюды ўжо я кладу тут «veto».
    1910 г.
    140
    ГЭЙ, КАПАЙЦЕ, ДАЛАКОПЫ...
    Гэй, капайце, далакопы, Ямінумагілу,— А шырока, а глыбока, Колькі хваціць сілы.
    Так капайце днём і ночай, Помачу склікайце,— Бо ў тым доле хаваць будзем, Беларусь хаваці.
    *
    Гэй, ударце, загудзіце
    Званы з усіх вежаў, Каб ніхто ўжо пары гэтай
    Дома не залежаў.
    Так званіце, не кідайце, Дружыну склікайце...
    Хаўтуры ўжо свае будзе Беларусь спраўляці.
    *
    Гэй, зайграйце ў мільён струнаў,
    Слаўныя музыкі, Каб аж водгалас каціўся, Як ёсць свет вялікі.
    141
    Так іграйце, каб было ўжо
    I глухім чуваці,—
    Каб маркотна не было спаць Беларусімаці.
    *
    Гэй, збірайцесь на памінкі,
    I сыны, і дочкі,
    Справім гучную бяседу Пад аслонай ночкі.
    Сабірайцесь, ды не смейце Галасіці звонка,—
    Памінаць бо толькі будзем Родную старонку.
    1910 г.
    МОЙ КРАЙ
    Ляжаць твае гонізагоны Стомільна на свеце на белым I жаляцца руняй зялёнай, I коласам жаляцца спелым.
    Лесноч гаманіста, шумліва 3 мінуўшчыны казкі складае I шле іх далёка па нівах, Плакуча, ад краю да краю...
    Паводкаю коцяцца воды Руч’ёў паміж долаў і гораў, У хвалях пагодайнягодай Купаючы нівыразоры.
    Спавітыя плесняю вёскі Між пустак заселі бяссільна, Ўтуліўшыся ў цені бярозкі На вечным кургане бадыльным.
    А люд?.. Ён сагнуўшыся ходзе Пад ношкай знямогіпакуты I, роячы сны а свабодзе, 3 дня ў дзень сам сабе куе путы.
    Так спіш, так жывеш мімаходам, Мой край, як сцяпная магіла, 3 сваім незавідным народам, 3 патухшай і славай, і сілай.
    1910 г.
    143
    ПАМЯЦІ
    ВІНЦУКА МАРЦІНКЕВІЧА
    Шмат лет не ручыла нам доля. Крывымі вяла пуцінамі.
    He маючы ласкі і жалю
    Над нашай старонкай, над намі.
    Хто мы, адбірала нам памяць, Чужыншчынай ціснула грудзі, He раз падцікалася з думкай, Што мы ўжо — не мы і не людзі.
    3	нас самых і з гутаркі нашай I свой, і чужынец стаў кпіці.
    Ўсё роднае стала няродным, Прост хоць і на свеце не жыці.
    Так ночка хацела быць паняй, Так сівер нас зводзіў і страшыў, Ды вось, як ^на тое, судзіў бог I нам на сваім быць кірмашы.
    Нябожчык Вінцук Марцінкевіч He сцерпіў такой нашай мукі,— Паслухаўшы сэрца, бярэ ён Дуду беларускую ў рукі.
    I песню за песняй парадкам Пусціў, як жывую крыніцу: Пасыпалісь, проста як з неба, «Дажынкі», «Гапон», «Вечарніцы».
    144
    Як стораж, стаў смела на варце Радзімых запушчаных гоняў, Стаў сеяць пасвойску ўсё тое, Што мы далей сеем сягоння.
    А кемкую меў ён натуру,— Спанатрыў, дзе праўду шукаці, У тахт беларусавай думцы Патрапіў запеці, зайграці.
    Калі засмяецца, бывала, To хоць за бакі ты бярыся; Калі ж і разжаліцца сумам, Дык хоць ты з слязою жаніся.
    Умеў ён прынадна настроіць Тон ёмкі ў дудзесамагудзе, Што нам і цяпер яна грае, I вечна канца ёй не будзе.
    Чвэрць веку, як бае ўжо недзе Святым беларускія песні, А быццам ён з намі талкуе Аб нашай зіме і прадвесні.
    Жыве паміж намі дудар наш...
    Жыць кожны так будзе, мой братку, Хто родну старонку палюбіць, Маўляў добры сын сваю матку.
    1910 г.
    ПАМЯЦІ С. ПАЛУЯНА
    Куды ідзём?.. куды пракляцце нас вядзе?
    Якія далі здабываем?
    Дзе гарт, надзея, вера ў будучыню — дзе?
    Чым сэрцы, думы акрыляем?
    Няшчасны край! чым быў, чым стаў, чым будзеш ты 3 сваім прыдаўленым народам?
    Як нёс — нясеш ярмо упадку, слепаты
    I змен чакаеш год за годам.
    Чакаеш ты... а толькі жалабы ўсё чуць;
    Асот уеўся ў твае гоні;
    Сыны твае загубе сілы аддаюць, Губляюць косці ў беспрытонні.
    Сцяжыны замкнуты туды, дзе ясны быт
    Душы не кідае ў бадылі;
    Шырок гасцінец вечна толькі чыст, адкрыт К шынку, астрогу і магіле.
    3 канца ў канец залеглі толькі туманы, Адвагу выгнала трывога;
    3пад хмар злятаюцца на жыр свой груганы, Над гэтай грагаюць пажогай.
    Куды ідзём?.. У паніжэнні, ў цемнаце
    Яшчэ адно загасла сэрца,
    Хоць так прыветна біла зорам, яснаце, Як толькі душ вялікіх б’ецца.
    146
    He стала сіл змагацца з блудам векавым, Змагацца з доляю няшчаснай,
    На радасць недругам, на жаль нямы сваім Прыбыў курган, курган напрасны.
    Так мала жыў, а столькі ўжо рабіў надзей Сваім паглядам нештодзенным!
    Якіх не роіў сноў аб старане сваей, Як верыў ў свой народ нязменна!
    Як верыў, як да родных рваўся ніў і сёл
    3 душой і сэрцам беларуса!
    Любіў даль светлага прыволля, як арол, He знаўшы думам сваім мусу.
    Шукаў ўсё праўды між чужымі і сваймі.
    I ўсюдых праўду гэту гналі;