• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Вось так, як пісаў Янка Купала ў вершы «Крыўда» (1918):
    Раскованы раб сябе выдаў — He ўзнёсся ўвысь дух чалавечы,— Нявольнік пабратаўся з Крыўдай I ў помач ёй даў свае плечы.
    He дзіва, што патрыятычныя вершы Янкі Купалы 1918 года ні ў Смаленску, ні ў Менску, пакуль там трымалася савецкая ўлада Мяснікова і Кнорына, надрукаваны не былі. Яны былі апублікаваны ў 1919 годзе ў газетах «Беларусь», «Звон», часопісе «Беларускае жыццё» ўжо ў часе польскай акупацыі Беларусі, пад якую трапіў і іх аўтар.
    Польская акупацыя Беларусі ў 1919—1920х гадах — мала
    8
    даследаваная гісторыкамі тэма. Звычайна абыходзяць гэты перыяд у жыцці і творчасці Янкі Купалы і літаратуразнаўцы. У той жа час ён надзвычай важны, бо якраз тады, нягледзячы на розныя грамадскапалітычныя варункі, у Янкі Купалы канчаткова выспела канцэпцыя не проста нацыянальнага самавызначэння, а незалежнага існавання Беларускай дзяржавы. Больш таго, пясняр гэтую канцэпцыю актыўна пашыраў, напаўняючы паняцце дзяржаўнай незалежнасці канкрэтным зместам.
    Якія ж асноўныя моманты купалаўскай канцэпцыі незалежнай Беларусі? Відавочна, праблема гэта актуальная і цяпер, у канцы XX стагоддзя, калі Рэспубліка Беларусь становіцца на шлях самастойнага дзяржаўнага існавання.
    Стрыжнёвая ідэя гэтай Купалавай канцэпцыі выказана адназначна: «Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу» («Незалежнасць»). Што да сацыяльнапалітычнага ўладкавання будучай цалкам вольнай Беларусі, то, згодна з Янкам Купалам, гэта будзе сапраўды дэмакратычная дзяржгва, у якой «усе роўныя перад дзяржаўнай уладай, усе роўныя перад правам і законам», «кожны грамадзянін нашага краю павінен карыстацца з роўнай пашаны, з роўнай абароны ў вачах права свету» («Незалежная дзяржава і яе народы»). Нацыянальныя меншасці ў гэтай дзяржаве будуць «вольна развіваць сваю нацыянальную культуру і самабытнасць», бо «свабодны беларус у сваёй незалежнай дзяржаве будзе куды прыхільней адносіцца да іх, чымся беларус, паднявольны чужынцам» (тамсама). Янка Купала заўсёды быў на баку «бедных і загнаных», выступаў за сацыяльную справядлівасць. Паколькі ў царскай Расіі беларусы былі «мужыцкай нацыяй», то асабліва вострым тут было зямельнае пытанне. Выказваючы надзею сялян на справядлівае вырашэнне гэтага пытання, Янка Купала пісаў: «Беларускі земляроб верыць і чакае, што панская зямля пяройдзе раней ці пазней у яго рукі. I што гэтай зямлі для яго хопіць, абы толькі падзяліць яе па справядлівасці, як прыстала на добры лад і парадак у дзяржаве» («Зямельная спекуляцыя»),
    Янка Купала разумее, што кожная самастойная дзяржава па
    9
    вінна мець сваю нацыянальную сімволіку — Сцяг, Герб, Гімн. Паэт радаваўся, бачачы, што белчырвонабелы сцяг, як адзін з асноўных сімвалаў незалежнай дзяржавы Беларусь, нарэшце пачаў лунаць над беларускай зямлёй («Беларускі сцяг уваскрос!»). Горш было з гімнам, з якім выходзіла «нейкая неразбярыха». Існавала некалькі песень, што выконвалі функцыі гімна («А хто там ідзе?», «О Божа, спасе наш», «Працуй, беларусе...», «Не загаснуць зоркі ў небе...»), але не было таго аднаго, усеагульнага прызнанага, які б выконваў функцыі беларускага нацыянальнага гімна. «Справа гэта важная,— падкрэсліваў Янка Купала,— і трэба, канешне, каб наша ідэйная інтэлігенцыя — паэты і кампазітары — заняліся ёй паважна» («Справа беларускага нацыянальнага гімна»), Незалежная дзяржава павінна абапірацца на рэальную сілу, і не толькі сацыяльнапалітычную, але і вайсковую. Самастойная дзяржава не можа існаваць без свайго войска. Таму «войска беларускае павінна быць, і яно будзе», трэба «даць беларусам магчымасць бараніць свае гранічныя слупы войскам беларускім», бо «само жыццё гэтага вымагае, вымагае гэтага самаабарона» («Беларускае войска»). Паэт вітаў стварэнне ў Менску беларускай Вайсковай Камісіі, якая пачала рэгістраваць беларусаўафіцэраў, фармаваць беларускае войска, хоць польскія ўлады пэўны час не дазвалялі гэтага, баючыся, што зброя беларусаў будзе накіравана супраць захопнікаў не толькі з усходу, але і з захаду. Янка Купала, ідэалагічна забяспечваючы беларускае войска, нават напісаў вялікі цыкл вершаўпесняў «На вайсковыя матывы» (1920) —дзеля духоўнага спажытку маладых беларускіх жаўнераў. Паэт увогуле рабіў стаўку на моладзь, радаваўся, што ў час, калі «шырокі размах прыняла наша справа над адбудаваннем сваёй незалежнай Бацькаўшчыны», моладзь актыўна пачала ўключацца ў грамадскае жыццё. Ён з радасцю адзначаў, што «адбудаванне незалежнасці Беларускай дзяржавы бярэ ў свае рукі наша моладзь», падкрэсліваў: «Сягодня ў нас творыцца армія, творыцца рукамі гэтай самай гарачай беларускай моладзі, ствараюцца па гарадах, мястэчках і вёсках беларускія камітэты, усё рукамі той жа самай беларускай моладзі...» («Моладзь ідзе!»). I гэта было не заігрыванне з моладдзю, а пазіцыя
    10
    чалавека, умудронага вопытам перажытага, які бачыў у моладзі адну з асноўных рухальных сіл грамадства.
    Такія асноўныя моманты купалаўскай канцэпцыі дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Логіку Прарока дапаўнялі эмоцыі Песняра, які, сам горача паверыўшы ў ідэю нацыянальнага адраджэння, запальваў гэтай ідэяй іншых: «Арліным узмахам агняцветнай думкі аб нашай волі мы скінулі і патапталі даўгавечную брахню,— брахню, што Беларусі не было і няма. Сваім векапомным і магутным духам народным, што адважна сягае на сонца, мы паказвалі свету, што Беларусь была, ёсць і будзе» («Прамова на 15годдзі літаратурнай працы»). I гэтую веру паэта не пахіснулі ўжо ніякія віхуры, хоць вельмі хутка надзея на незалежнае існаванне Беларусі канчаткова рухнула. У ліпені 1920 года савецкія войскі вызвалілі ад белапалякаў Менск, а ў сакавіку 1921 года Рыжскі мірны дагавор замацаваў падзел Беларусі на две часткі: заходняя адышла да Польшчы, а на ўсходняй яшчэ раз была абвешчана БССР (тое, ранейшае абвяшчэнне сцерлася з памяці саміх беларусаў).
    I ўсё ж Беларусь жыла!
    Жыла, хоць і на зусім невялічкім лапіку сваёй этнаграфічнай тэрыторыі (астатняя аказалася ў складзе Польшчы і РСФСР). Жыла — у канкрэтнай дзяржаўнай форме савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Відавочна, Янка Купала не спадзяваўся менавіта на такое вырашэнне сацыяльных і нацыянальных праблем роднага народа. Ён добра помніў працу «чразвычайкі» ў 1919 годзе, у прамежку паміж нямецкай і польскай акупацыямі Беларусі: «Курганы сотняў нявінна расстраляных... Над Менскам павіс крывавы кашмар. Людзі на вуліцах баяліся голасна гаварыць. Кожную ноч — павальныя вобыскі» («Справы незалежнасці Беларусі за мінулы год»). Таму спачатку і не было з боку паэта радаснага вітання новай рэчаіснасці і новай улады.
    Але ж, нягледзячы ні на што, на палітычнай карце свету з'явілася яго, Янкі Купалы, рэспубліка — Беларусь. Прычым БССР, як і РСФСР, Украіна, Закаўказская Федэрацыя, спачатку абвяшчалася як незалежная рэспубліка, звязаная з астатнімі трыма на асно
    11
    ве двухбаковых пагадненняў. Як самастойны суб’ект міжнароднага права, яе пачалі прызнаваць асобныя замежныя дзяржавы (у 20х гадах у БССР былі дыпламатычныя адносіны амаль з дзесяццю краінамі свету). Ды і «гэтыя саветы» былі ўжо некалькі іншыя, чым «тыя», ранейшыя,— і ў ідэалагічным, і ў сацыяльным, і нават у нацыянальным сэнсе. Неяк неўпрыкмет у Беларусі не стала А. Мяснікова, В. Кнорына, ва ўладных структурах з’явіліся свядомыя беларусы: А. Чарвякоў, М. Галадзед, У. Ігнатоўскі, А. Баліцкі, П. Ільючонак...
    Да ўсяго, у Беларусі на аснове рашэнняў X і XII з’ездаў РКП(б), ленінскага завяшчання па нацыянальным пытанні («Да пытання аб нацыянальнасцях ці аб «аўтанамізацыі») пачала ажыццяўляцца палітыка, якая атрымала назву «беларусізацыя». Аналагічная палітыка планава і цэнтралізавана праводзілася ва ўсіх калісьці прыгнечаных царызмам рэспубліках, якія ў канцы 1922 года аб'ядналіся ў СССР (на Украіне яна называлася «ўкраінізацыяй», у іншых мясцовасцях — «карэнізацыяй»). Янка Купала, несумненна, не мог не вітаць такую палітыку, якая цалкам адпавядала ягоным імкненням і марам яшчэ з дарэвалюцыйнага часу. Ён — і не толькі ён — пераконваўся: савецкая ўлада і камуністычная партыя на справе вырашаюць нацыянальнае пытанне, ствараюць належныя ўмовы для развіцця беларускай мовы, культуры, навукі, народнай гаспадаркі. Гэта асабліва добра было відаць пры супастаўленні з тым, што дзеелася на беларускай зямлі, якая, паводле Рыжскага дагавору, адышла да Польшчы. У той час калі ў Польшчы зачыняліся беларускія школы, праследаваліся беларускія грамадскія арганізацыі, выданні, тут, у БССР, адчыняліся нацыянальныя навучальныя і навуковыя ўстановы (у 1921 — Белдзяржуніверсітэт, у 1922 — Інбелкульт, які ў 1929 быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук, і г. д.), беларускія перыядычныя выданні (у 1922 —Полымя», у 1923 — «Маладняк», у 1925 — «Наш край», у 1927 — «Узвышша» і інш.), тэатры (у 1920 — Беларускі першы і Беларускі трэці дзяржаўныя тэатры, у 1926 — Беларускі тэатр імя Якуба Коласа), беларуская мова станавілася мовай справаводства, афіцыйнай мовай дзяржаўных і грамадскіх
    12
    устаноў, у тым ліку і Камуністычнай партыі Беларусі (так, ліпеньскі пленум ЦК КП(б)Б 1924 года абавязаў усіх членаў партыі, якія па тых ці іншых прычынах не ведалі беларускай мовы, авалодаць ёю да 1 студзеня 1928 года). Пашыраліся адміністрацыйнатэрытарыяльныя межы БССР. У 1924 годзе па пастанове ЦВК СССР да Беларусі адышлі 15 паветаў і шэраг воласцей Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, у 1926 — Гомельскі і Рэчыцкі паветы. He забываліся і культурныя запатрабаванні нацыянальных меншасцяў тагачаснай Беларусі. Разам з беларускай дзяржаўнымі мовамі ў рэспубліцы былі прызнаны руская, польская і яўрэйская. Беларускай аддавалася перавага, паколькі звыш 80 % насельніцтва рэспублікі былі беларусамі, але ва ўсіх дзяржаўных установах прымаліся дакументы і на іншых мовах. Больш таго, ствараліся нацыянальныя сельсаветы (польскія, яўрэйскія, рускія, латышскія, літоўскія, нямецкія). У Інбелкульце працавалі нацыянальныя аддзелы (яўрэйскі, польскі, латышскі і літоўскі), узніклі нацыянальныя дзяржаўныя тэатры (рускі, яўрэйскі і польскі), выходзілі кнігі і газеты не толькі на беларускай і рускай мовах, але і на яўрэйскай, польскай, літоўскай, латышскай, нават на эстонскай (шматтыражка). Без перабольшання, нават сёння мы не маем таго, што мелі беларуская і іншыя культуры народаў Беларусі ў тыя нялёгкія, няпростыя 20я гады.