• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Недзе да 1924 года Янка Купала адчуў сябе сваім у Савецкай Беларусі і Савецкую Беларусь — сваёй адзінай Бацькаўшчынай. Пачалося гэта з вычування новага, хоць і невядомага часу («3 Новым годам, што крыніцай, Новай пойдзе ў пераходзе, Беларуская зямліца! Беларускі мой народзе!» — «3 Новым годам!», 1921), з радасці, што «вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» (1921) вяртаюцца сыны беларускія да сваёй маціБеларусі. Гартавалася яно, адчуванне, дружбаю з новай камсамольскаю моладдзю («Арлянятам», 1923), з некаторымі нацыяналкамуністамі, кіраўнікамі Савецкай Беларусі — С. Булатам («На смерць Сцяпана Булата», 1921), Цішкам Гартным («Цішку Гартнаму», 1923), У. Ігнатоўскім («Наш летапісец», 1924)... Вось чаму ў 1924 годзе так радасналёгка плылі
    13
    з сэрца пэта словы пра Савецкую Беларусь, так арганічна клаліся яны ў строфы паэмы «Безназоўнае»:
    Беларусь на куце
    У хаце сваёй села,— Чарка мёду ў руцэ, Пазірае с.мела...
    У 1925 годзе ўрачыста і ўсенародна адзначалася 20годдзе літаратурнай працы Янкі Купалы. Песняру да гэтага юбілею было прысвоена — першаму ў гісторыі беларускай літаратуры — ганаровае званне народнага паэта Беларусі. I калі ён у юбілейным «Лісце ў рэдакцыю» (газеты «Савецкая Беларусь») пісаў, што «гэта ёсць свята не маё, а беларускай нацыянальнай ідэі, гэта ёсць трыумф вызваленай працоўнай Беларусі», то ў шчырасці гэтых слоў нельга сумнявацца. Як і ў шчырасці наступных: «Інакшай Беларусі, як сялянскай і работніцкай, я сабе ў сваіх думках і песнях не ўяўляю, інакшых песень, як песень змагання, вызвалення і свабоды, я не ўмеў складаць і не патраплю». Такую савецкую ўладу, якой яна была ў 20я гады, такую нацыянальную палітыку Янка Купала прымаў і розумам, і сэрцам. Рэцыдывы ж вялікадзяржаўнага шавінізму, сацыяльнага ўціску, цэнзурных забаронаў, нават асобныя беззаконныя дзеянні ДПУ (як, напрыклад, арышт Ф. Аляхновіча ў 1926 годзе) успрымаліся паэтам як горкія выдаткі, асобныя пралікі ў змаганні за лепшае будучае, за сацыяльны прагрэс, нацыянальны росквіт, інтэрнацыянальную еднасць савецкіх народаў.
    Сення нават уявіць цяжка, да якіх вяршынь творчасці, нацыянальнакультурьага і дзяржаўнага росквіту мы дайшлі б, калі б усё развівалася так, як яно пачалося ў 20я гады, калі б не жудасныя 30я і наступныя гады. Ленінскі план пабудовы справядлівага грамадства, здаецца, улічыў усё, апрача... патрэб і жаданняў самога чалавека, дзеля якога і стваралася гэтае грамадства. У апошнія гады жыцця, калі сістэма, створаная Леніным, пачала крышыць яго самога. ён, незадоўга да смерці, многае, відаць, зразумеў, бо заклікаў «памяняць увесь пункт погляду на сацыялізм». Але было позна... Аднапартыйная каманднаадміністрацыйная сістэма, ды яшчэ
    14
    пры панаванні ў той адной партыі аўтакратычных прынцыпаў (у прыватнасці, прынцыпу дэмакратынага цэнтралізму), аб’ектыўна прыводзіла да самаўладства ў палітыцы, культуры, навуцы, да жорсткага цэнтралізму і унітарызму ў дзяржаўным будаўніцтве, да адмены аб’ектыўных законаў эканомікі, да мілітарызацыі і гулагізацыі ўсяго жыцця...
    Сталінізм набіраў абароты не адразу. ён мацаваў сваю структуру паступова. 3 аднаго боку, на месцах умацоўваліся рэпрэсіўныя органы, якія падначальваліся толькі Маскве (канкрэтна Яжову, Ягодзе, Берыю). 3 другога боку, Цэнтр метадам ідэалагічнага сепарыравання насаджаў касмапалітычнае, паслухмянае, усёўладнае партыйнае кіраўніцтва. Прычым трэба заўважыць, што першыя асобы ў рэспубліцы — першыя сакратары ЦК КП(б)Б у 20 — 30я гады былі не беларусы: Мяснікоў, Кнорын, Багуцкі, АсаткінУладзіміраў, Крыніцкі, Гамарнік, Гей, Гікала, Волкаў, Панамарэнка (выключэнне — Шаранговіч, які ў 1937 годзе, да свайго арышту, прасакратарстваваў усяго некалькі месяцаў)... 1 адна, і другая ляйчыны, знаходзіліся ў руках самога Сталіна і Палітбюро ЦК ВКП(б). Варта было крануць толькі адну з іх, каб рэпрэсіўны воз панёсся з месца ў кар’ер.
    Янка Купала, безумоўна, не мог у той час ведаць многага з Taro, што ведаем мы сёння. Скажам, ён, відавочна, і не падазраваў, што ячшэ ў канцы таго ж 1924 года, калі ён, як ужо адзначалася, канчаткова прыняў савецкую ўладу і Савецкую Беларусь успрымаў як сваю нацыянальную дзяржаву, Іосіф Апанскі, тагачасны намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі, у сваёй «Докладной запнске» першаму сакратару КП(б)Б А. Крыніцкаму характарызаваў яго, а таксама Якуба Коласа, Язэпа Лесіка і Змітрака Бядулю як «попутчяков, ннтеллнгентовшовнннстов, вносяшнх в лнтературу настроення, чуждые Революцнн, а нногда н контрреволюцнонные тенденцнн». Тайнае дасье на беларускіх літаратараў, як бачым, пачало збірацца яшчэ ў першай палове 20х гадоў, каб у канцы таго ж дзесяцігоддзя можна было выкарыстаць яго спаўна.
    1930 год — важнейшы рубеж як у жыцці і творчасці Янкі
    15
    Купалы, так і ў гісторыі беларускай культуры ўвогуле. Калі яшчэ тры і нават два гады таму назад можна было спадзявацца на іншы кругабег падзей, то цяпер усялякія надзеі на класавае замірэнне адпалі. У крытыцы ваўсю пачаў разгульваць вульгарны сацыялізм, які чарніў дарэвалюцыйную класіку, пісьменнікаў старэйшага пакалення, «выводзіў на чыстую ваду» літаратараўсучаснікаў. I ў літаратурным асяроддзі пачалася бязлітасная «класавая вайна». Оалі распадацца асобныя літаратурныя аб’яднанні, зачыняцца часопісы (у 1928 «Маладняк», у 1931 — Узвышша») Дбайна падрыхтаваныя тэкстолагамі зборы твораў выдатных пісьменнікаў пачалі выходзіць або ва ўрэзаным выглядзе (так, з запланаванага трохтомніка М. Багдановіча ў 1927—1928 гг. выйшлі толькі два тамы,, або ўвогуле не выходзілі. Пад цэнзурную забарону трапіў зборнік Янкі Купалы «Творы. 1918—1928» (1930).
    У 1929—1930 гадах пракацілася першая хваля рэпрэсій супраць беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі. У апалу трапілі першы рэктар БДУ У. Пічэта, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук У. Ігнатоўскі, нарком асветы А. Баліцкі, нарком земляробства 3. Прышчэпаў... 3 пасад дырэктара Белдзяржвыдавецтва і галоўнага рэдактара «Полымя» быў зняты Цішка Гартны, з пасады галоўнага рэдактара «Савецкай Беларусі» — Міхась Чарот. У ліку першых былі арыштаваны і асуджаны пісьменнікі Я. Дыла, У. Дубоўка, Я. Пушча, М. Гарэцкі, А. Бабарэка... Творы іх тут жа былі забраны з бібліятэк і кнігарняў і знішчаны, прозвішчы іх стала нельга ўпамінаць у станоўчым сэнсе (праз нейкі час — і ўвогуле ўпамінаць).
    НКУС пачаў фабрыкаваць калектыўныя справы на «нацдэмаў». Па адной з іх, «Саюз вызвалення Беларусі», спечанай па маскоўскім рэцэпце (у кожнай з рэспублік фабрыкаваліся свае «Саюзы вызвалення...»), у 1930 годзе было арыштавана 86 чалавек, у тым ліку буйныя пісьменнікі і акадэмікі В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч, А. Смоліч, Я. Лёсік і інш. На чале СВБ хацелі паставіць самага аўтарытэтнага ў рэспубліцы, найбольш уплывовага чалавека. Выбар паў на Янку Купалу, які, як даносіў тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б Гей сакратару ЦК ВКП(б) Постышаву, «з’яўляўся ідэй
    16
    ным цэнтрам нацдэмаўскай контррэвалюцыі, што знайшло адлюстраванне і ў яго творчасці» (?). Аднак Янка Купала, па словах таго ж Гея, «не праявіў ні малейшага жадання пайсці насустрач ДПУ у сэнсе хоць бы асуджэння контррэваюцыйнай дзейнасці сваіх сяброў — удзельнікаў і кіраўнікоў СВБ». Больш таго, ён не даў магчымасці органам ДПУ справакаваць і сябе, абняславіць: вярнуўшыся дадому пасля чарговага допыту, ён у лістападзе 1930 rofla зрабіў спробу самагубства.
    Тыя, хто хацеў беларускі «народ усмерціць», дабіваліся найперш Купалавай смерці. Смерці фізічнай і палітычнай — у адначассе. I яны дабіліся б гэтага — варта толькі было народнаму паэту паддацца на правакацыі і згадзіцца з угатаванай яму роллю кіраўніка СВБ.
    Янка Купала, відавочна, адгадаў езуіцкія намеры сталіністаў. А таму вырашыў: «Лепей смерць фізічная, чымся незаслужаная смерць палітычная». I дадаў у сваім перадсмяротным лісце на імя старшыні ЦВК СССР і БССР А. Чарвякова: «Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі», інтуітыўна вычуваючы прычыну і іхняй смерці.
    «Фізічная» смерць, небеспадстаўна спадзяваўся Янка Купала, можа дапамагчы выратаваць яго ад «палітычнай» смерці. А Купалапаэт патрэбны быў усяму беларускаму народу, беларускай нацыі. Засталіся ж жыць у рускай літаратуры і ў рускім народзе творы Ясеніна і Маякоўскага! У той жа час, бачыў паэт, «смерць палітычная» Дубоўкі, Пушчы, Гарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў адразу і цалкам выкрасліла іх творы і нават самі імёны творцаў з тагачаснай культуры беларусаў.
    Самагубства, аднак, не ўдалося. Менскія лекары адратавалі паэта. Чалавек, які пабываў на «тым свеце», ужо некалькі пановаму глядзіць на гэты свет. Пановаму, відаць, пачаў адчуваць каштоўнасці жыцця і Янка Купала. Але галоўнае, што яго засцерагло ад паўторнага самагубства, вымусіла рашыцца падпісаць пакаяльны і асуджальны «Адкрыты ліст», было, думаецца, жаданне ў новых абставінах, а таму і пановаму паслужыць беларускай нацыі.
    Янка Купала, несумненна, зразумеў, што ў тых абставінах ні
    17
    пра якую самастойную Беларусь, няхай сабе нават савецкую, і мовы быць не магло. Ва ўмовах палітычнага генацыду, што пачаўся са знішчэння розуму нацыі — інтэлігенцыі, перш за ўсё творчай і навуковай, на пярэдні шіан выступіла праблема захавання нацыі. Калі да рэвалюцыі Янка Купала нястомна займаўся «стварэннем» нацыі, калі ў 1918—1920 гадах ён дапамагаў гэтай нацыі атрымаць сваю незалежную дзяржаву, калі ў 20я гады ён услаўляў і ўмацоўваў беларускую дзяржаўнасць у яе канкрэтным, няхай сабе і абмежаваным, савецкім выглядзе, то цяпер паэт убачыў сваю ролю народнага песняра зусім паіншаму. Гэтаму, у прыватнасці, дапамог У. Ігнатоўскі, які, як успамінае Іна Рытар («Конадні», 1963, № 7), у часе адведзін паэта ў шпіталі (неўзабаве пасля спробы яго самагубства) сказаў:
    — Табе трэба жыць, Янка... Трэба жыць. Ты ў нас адзін.
    У гэтых словах было не толькі суцяшэнне, але і — просьба, нават наказ. Просьба і наказ чалавека, які адначасова з Купалам трапіў у той самы нерат (Ігнатоўскага знялі з усіх пасад, выключылі з партыі, цягалі на допыты ў ДПУ) і які ў лютым 1931 года самастойна пайшоў з жыцця...
    Янка Купала ў беларусаў, на шчасце, быў тады не адзін. Жылі і працавалі яшчэ Якуб Колас, Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, падрасло маладзейшае пакаленне пісьменнікаў. Але з нацыянальных геніяў, якія б з такой паўнатой і таленавітасцю выяўлялі самую сутнасць нацыі, з’яўляліся яе душой, быў сапраўды адзін Янка Купала. I ён, як і да рэвалюцыі (помніце: «А беларусы ж нікога не маюць?»), гэта разумеў. Разумеў, што без яго ўся нацыя асірацее, страціць тое, што ніхто замяніць не зможа.