• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Забылі ўсё, згубілі долю, Змяшалі славы цвет з гразёй I запрадаліся ў няволю, 3 душой і скурай счэзлі ў ёй.
    196
    Пара у рукі браць паходні, Ўставаць, ісці, ноч рассвятляць! Бо што не возьмеце сягоння, Таго і заўтра вам не ўзяць.
    Назло крывавым перашкодам Скідайце ёрмы, клічце сход, I дайце знаць другім народам, Які вы сільны йшчэ народ!
    За мной, за мной, забраны людзе! Я добрай доляй послан к вам I знаю, што было, што будзе, I вас у крыўду не аддам».
    Так гаварыў і з рабства клікаў Людзей на волю той прарок, Ждучы з трывогаю вялікай Ад іх адказу неўнарок.
    А людзі, глянуўшы на сонца,
    Адказ казалі грамадой:
    Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?
    1912 г.
    ЦАРУ НЕБА Й ЗЯМЛІ
    За што, о Божа праведны, магучы, Караеш так няшчасны свой народ?
    Чаму на стогн маўчыць твой гром бліскучы, На стогн, што да цябе йдзе з году ў год?
    За што над намі даў перамаганне Табою створанай бядзе і цьме, Спладзіўшы быт сірочага канання Сынам і іхняй матцыстаране?
    *
    Ты перунамі крышыш горы, скалы,
    I пушчам гібелі твой шле пажар, А нашых крыўд скрышыць, спаліць і хвалай Змяніць не можаш, свету уладар!
    Зямлю услаў ты ў морыакіяны, Штогод разводдзем мыеш рэк сваіх,— Чаму ж не змыеш ты цярпенняў раны 3 душы і сэрца верных слуг тваіх?
    *
    Вачамі сонейка і зор агністых Агляд ты робіш дзень і ноч міроў, I толькі сцежак нашых камяністых He бачыш ты, ўсясільны цар цароў.
    198
    He бачыш тых магіл, што путы родзяць, Магіл, рассеяных, як мак, табой, Скуль цені прадзедаў выходзяць
    I ўзносяць рукі ўвысь к табе з мальбой.
    Ты ў цвет сваіх нялічаных народаў Мінуўшчыну і будучыню ўбраў, А ў нас — караючы чужой свабодай — Мінулае — і тое адабраў.
    Бадзяцца кінуў па бязмерным свеце, Нявольнікамі кінуў нас гібець За тую веру, што бацькі і дзеці Лет сотні ў моц тваю вучылісь мець.
    *
    Паўзводзіў царствы, даў ім панаванне
    I над пасадамі ўзнёс свой пасад, А нашу Бацькаўшчыну нат прыстання Пазбавіў, выгнаў чэзнуць сярод крат.
    Прадаў на глум і годным, і нягодным Усё, што ёсць святым для нас і ў нас; Мы дома — як не дома, правам родным Сваім не смеема пажыць хоць раз.
    *
    I ты глядзіш на гэта ўсё, і неба Тваё маўчыць, як падзямелля мур; Мальбы няшчасных: долі, праўды, хлеба! Ты глух паняць, паслаць маланкі бур.
    199
    Паймі! Пачуй! Сон наш і свой стрывожы,— Закон і суд свой праведны пашлі!..
    Вярні нам Бацькаўшчыну нашу, Божа, Калі ты цар і неба, і зямлі!
    1912 г.
    ГАРЫСЛАВА
    He хочу разутм рабынмча, а за Ярополка нду!
    (3 адказу Рагнеды — княжны полацкай, Уладзіміру — князю н оўгарадскаму )
    Прадмова
    Гэй, павейце, разгуляйцеся, Ветры вольны, лёгкакрылыя, Над старонкай над крывіцкаю Зашуміце, неўгамонныя. Паміж небам і зямліцаю Віхрамптахам пранясіцеся, Леты даўна прамінуўшыя Уздымайце з чорна попелу. Ўскалыхніце сэрцам каменным, Звонамвечам ды ўсё полацкім — Хай звон звонка разгамоніцца Дый раскажа быль бывалую. Быль бывалую пра доч князеву, Ту красавіцу ненаглядную, Пра ту княжну пра свабодную, Што Рагнедай называлася, А пасля, што з гора горкага Стала зваціся Гарыславаю, А гардыняй недаступнаю Кругомвокала праславілась. Пра яе вы, звоны вечавы, Ветры буйныя, свабодныя, Раскажыце свету цэламу Быль бывалу ў землях полацкіх.
    201
    I
    Даўнодаўно было ўжо гэта, Як там у запісах стаіць, Дзе пішуць: вось такога лета Было, павінна тое быць. Шмат хмары вылілі вадзіцы, Навек заснуў бор не адзін I шмат павысахла крыніцаў За гэты час. Патомаксын Бацькоў, застыўшых у магіле, Забыўся ўжо аб іх жыцці, Аб тым, як дома лад вадзілі, Як на вайну умелі йсці I як у славе уміралі За чэсць і волюшку сваю. Забыўся сын аб быўшай хвале, У прыгон прадаў сябе, сям’ю. Расою здоблючы чырвонай Свае загоны і лугі, Прыблуднай чэрні б’е паклоны, Куе сабе сам ланцугі. На батракоў здаліся ўнукі На вольнай прадзедаў зямлі, Пайшлі ў няволю без прынукі, Як па вяровачцы пайшлі. I праслаўляюць мазалямі Парабаціцеляў сваіх, Сябе згубіўшы між людзямі, Паміж мучыцеляў глухіх. Няма нікому заступіцца, Збудзіць заснуўшыя званы, Прызваць к жыццю жывой расіцай Нямыя сведкікурганы.
    Так растачыла зніштажэнне
    202
    Сваё ўладарства ў старане, Што воляй рдзела неадменне, Як тое сонца ў вышыне. Адно падчас у сумнай песні Або у казцы дзе якой Край праўды выгляне зпад плесні I ўскалыхне жывой душой. Нямыя вербы над ракою Зашалясцяць сухім лістом, А далей дрэме ўсё ў спакою, Ўсё спіць магільным рабскім сном. Калі ж, калі ты, родна маці, Старонка бедная мая, Пачнеш ізноў выводзіць раці, Да нова збудзішся жыцця?..
    1912 г.
    НА ЖАЛЕЙЦЫ
    Я не пушчаю спяваю Песніказкі аб Дунаю, Хоць то сэрца з пушчай рвецца,—
    А пад грушаю пахілай,
    Што над бацькаўскай магілай,
    Граю толькі на жалейцы.
    Я не звон, што час нам ліча I на веча праўду кліча,
    Хоць то сэрца звонам б’ецца,—
    А па шчасці пахаваным Над ракою, над туманам
    Граю толькі на жалейцы.
    Я не вецер вольны, спраўны, Што пяе свабодай слаўнай,
    Хоць то сэрца к славе рвецца,— А ў цянётах павучыных На расстайных пуцявінах
    Граю толькі на жалейцы.
    He на гуслях звонкіх баю Аб забытым недзе краю,
    Хоць то сэрца к гуслям рвецца,— А на спасвеным пагорку, Углядаючыся ў зорку,
    Граю толькі на жалейцы.
    204
    Я не гром, што светы крыша I людзям законы піша,
    Хоць то сэрца громам б’ецца,— Я паціху, чуць чуваці, У чужой забыты хаце,
    Граю толькі на жалейцы.
    Граю, граю і чакаю
    Ўсходу сонца зза Дунаю,
    Калі мора ўскалыхнецца, Калі песню, гімн вясёлы Нашым нівам, нашым сёлам
    Я зайграю на жалейцы, 1912 г.
    ЧУЖЫМ
    Мы вас прынялі хлебам і соляй, Людзі чужыя;
    Устрэлі вас ласкай нашага поля Кветкі жывыя.
    Нашы сасонкі шумнага бору
    Далі вам хаты,
    Далі загонаў нашых разоры
    Гонар багаты.
    Пух і аўчынкі нашага хову
    Грэлі зімою,
    Птушкі вам гралі з нашай дубровы Гімны вясною.
    Ценем тулілі вас у спякоту
    Нашы чарэсьні,
    Нашыя жнейкі ў жніўну работу Пелі вам песні.
    Вашым патомкам нашыя маткі
    Казкі складалі:
    Ў сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі Сеў засявалі.
    Верны славянскім спадкам, браточна Ў госцях вас мелі,
    I шанавалі людска, святочна Ў будні, ў нядзелі.
    Сотні лет песцім днямі і ночай Госця на шыі —
    206
    Змея, што з пуняў скарбы валоча, Скарбы чужыя.
    Вы ўжо забылі, людзі здарэння, Дзе ваш прыпынак,—
    Вывелі ў гандаль славу, сумленне — Праўду на рынак.
    Слепа зракліся сораму, ўвагі, Ў хорамы селі,—
    Браццям жа ўздзелі лапці, сярмягі, Торбы надзелі...
    Людзі чужыя! Хтось калісь зліча
    Вашу нам шкоду:
    Зліча праступкі... к суду пакліча Крыўда народу.
    19/2 г.
    НА РЫНКУ
    — Хадзеце, хадзеце, вясёлыя людзі!
    А жыва да нас на таргоўлю:
    Пакупка — гасцінчык вам кожнаму будзе Чырвоненькі, хатняй гадоўлі.
    Паціху... не бойцеся — пойдзе ўсё гладка,—
    Крый Божа, якога прымуса.
    Маленькая рэч,— як матыль ці стрынатка...
    Ўсёй куплі — душа беларуса.
    Меў хату, меў поле, — прыйшлі і забралі...
    Сам вінен: не ўмеў пільнаваці.
    Ну, ўсякаму ж трэба якнебудзь жыць далей,—
    Душу вось і можа прадаці...
    Падходзь жа, паночку!.. знімі акуляры —
    Лепш будзе агледзіць пакупку;
    Ты, барынька, так жа пабліжся!.. мы нары
    Дамо нават з ёю, галубкай...
    Штось срэбнікаў з трыццаць — як піша ў законе —
    Узяў за Хрыста калісь Юда...
    Аб гэтай цане ані снім мы сягоння:
    Станела ўсё — душы і цуды.
    Дасцё крыві з каплю, з гарошынку чэсці —
    I — ваша душа ва ўсёй хвале...
    Бо так — не купіўшы—не след на крыж весці: Гатовы сказаць, што вы ўкралі...
    1912 г.
    208
    НА ДЗЯДЫ
    Хто там стогне так на ўзмежку, На капцы у полі?
    Як згубіўшы к долі сцежку, Як не знаўшы долі.
    Ці там вецер водзіць гулі Так па самагубе,—
    Бы сваё дзіцё матуля Песціць ды галубе?
    Ці над бацькаўскай магілай Жаліцца сіротка,
    Ці сваёй шукае мілай Хлопецадзінотка?
    Ой, не плача брат над братам На мяжы кургана, А бядуе так душа там — Звязана, скавана.
    Хто умее слухаць, можа Шмат пачуць чаго там;
    Як прычытвае, нябожа, Бы Лазар пад плотам.
    He жылося мне даўней так (Льецца гэткі голас), He такі мой быў палетак, Іншы меў ён колас.
    209
    Шла мая ў даль дзівасіла, Як бы хвалі Нёмну;
    На касе сваёй насіла Княжацку карону.
    Ніў маіх ніхто б не змерыў, He злічыў сялібаў;
    Мела ў пушчах многа звера, Многа ў водах рыбы.
    Засядала, расцвітала За гадамі годы;
    Залатыя думкі ткала 3 шчасця і свабоды.
    Мелі страж гранічны вехі; Гадавала дзетак
    I чакала з іх пацехі, Як вясною з кветак.
    Трох сыноў дала судзьбіна Да майго парога,
    А такія — сын у сына, Як нідзе, ні ў кога!
    Іх пясціла, як умела, Ласкаю вясёлай;
    Красак, сонца не жалела Я для іх, саколаў.
    I раслі яны, раслі так, Mae княжаняты, На багацце, на прыбытак, На вось тое свята,
    210
    Як са мною будуць разам Жыці, панаваці,
    Славы быць жывым абразам У людзей і ў хаце...
    Бегам беглі дні і ночкі, Леты за лятамі...
    I павыраслі сыночкі Самі, як не самі,
    Як дубы у полі чыстым, Як сасонкі ў боры,
    Як у небе абадзістым Тыя свечкі — зоры,—
    Так магутны, яснасветны На пагляд былі ўсе, Хоць да бою з апраметнай...
    Ажна свет дзівіўся!
    Ды ўдаліся, ой, сынкі мне He аднэй натуры, Як бы тыя ноткі ў гімне Цішы і віхуры.
    Працавітага быў першы Складу і нагібу,
    Так, здаецца, што й памершы Ўсё араў, касіў бы.
    За другім была ахвота К лежні, к панаванню;
    За чужой бы жыў работай, Спаў бы да змяркання.
    211
    Трэці ўсіх бы толькі мучыў — Склад меў быці катам,
    3 паганякаю на ўзруччы К здзекам быў заўзятым.
    Вось такой натуры, складу Ў іх я дачакала;
    Недарма, як мёдпрынаду, Думка ў думку ткала.
    He прыйшлось мне жыць на свеце У славе і дастатку:
    Загубілі родны дзеці, Загубілі матку.
    I сярэдні, і малодшы Родныя дзяціны, Як мая — пайшлі к салодшай Ласцы без прычыны.
    Ў свет збрылі чужы дзівіцца, Гнуць у ёрмы шыі...
    I ўтапілі чужаніцы Душы маладыя.
    Заставаўся толькі старшы Гаспадарыць дома, Бо ад тых быў гаспадаршы, Хоць быў ў іх за лома.
    Засталася так адна я, Сын адзін са мною, Як той путнік на растаі, Летам і зімою.
    212
    Сяк ці так, жылось паволі Ў палавіне з горам — Тым у хаце, тым на полі, А другім за морам.
    Аж дакучыла, знаць, далей Недзе так бадзяцца, I сынкі збірацца сталі, Ззадалёк вяртацца.
    Як прыйшоў дамоў сярэдні, Выглядаў багата,
    Й не пазнаў, як звер паследні, Hi мяне, ні брата.
    Ў плуг запрог свайго браточка Навек, да скананнд,
    А мяне асенняй ночкай Выгнаў на бадзянне.