• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Забыліся толькі Хаўруснікі ночы
    231
    Спытаць беларуса, Чым сам ён быць хоча.
    Памойму ж не варта, Панкі, так лезць з жылаў... Як свінням — не глянуць Вам дальш свайго рыла.
    1913 г.
    ЧЫМ ЧОРТ HE ШУЦІЦЬ
    (Маленькі фельетон)
    Яснавяльможны пан рэдактар яснавяльможнай газеты «Kurjer Litewski» сядзеў у сваім пакоі на пуховай пярыне і горка, горка плакаў. Як чорная поліўка, ліліся яго буйныя слёзы на васкаваную падлогу, каціліся за дзверы на вуліцу і, як свой з сваім, мяшаліся з расхляпаным балотам віленскіх каркаломных брукаў.
    Рэдактар плакаў і плакаў...
    I было чаго плакаць! Вычытаў ён у сваёй жа газеце, што ў Прусах Заходніх бязбожнікі немцы вучаць дзяцей палякаў панямецку, забараняюць бедным дзеткам чытаць і маліцца Богу ў сваёй роднай мове. Кожны малавеле справядлівы чалавек заплача над гэтай нямецкай несправядлівасцю.
    I рэдактар плакаў, плакаў і... думаў. У канцы ўзяў пяро, набожна перахрысціўся, набожна пацалаваў крыж і напісаў у сваю яснавяльможную газету горкаслязлівую стаццю пад такім загалоўкам: «Якім парадкам прымусіць дзяцей беларусаў вучыцца і маліцца папольску».
    I паліліся ізноў па віленскім каркаломным бруку гаротныя слёзы, слёзы кракадзілавы.
    19ІЗ г.
    233
    Падсякайце тое дрэва, Што ў корні ўсыхае;
    He ўважайце таго сэрца, Што жалю не мае.
    Страшце птушку, праз якую Свойская загіне;
    Забывайце песню, што вам Вораг ваш накіне.
    Ой, гадуйце, падлівайце
    Гай жывы, зялёны:
    Сэрцу добраму давайце Добрыя паклоны.
    Паважайце тую птушку, Што крыўды не робе;
    He цурайцесь роднай песні Ў шчасці і ў жалобе.
    1913 г.
    234
    БУДЗЬ СМЕЛЫМ!..
    Будзь смелым!.. Магутна ярмо друзгачы!
    Ідзі сам наперад, другіх ведучы!
    Будзь смелым!.. He вер у людскую брахню, Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!
    Будзь смелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг,— Адважным ваякам не страшны ланцуг!
    Будзь смелым, як вецер, як воля сама! Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма!
    Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы, А будзе твой верх, тваё права ўсягды!
    1913 г.
    235
    БРАТУБЕЛАРУСУ
    Ляж, прытуліся да зямлі, Паслухай шчыра, што гавора Табе, сям’і і ўсёй радні, Калі запаліць неба зоры.
    Пачуеш дзіўную аповесць Мінуўшай славы і жыцця, Аб чым згубіў ты ўжо даўно весць, Блукаючыся без пуцця.
    Пачуеш, як шмат лет таму Тваё было тут панаванне;
    Паслушна голасу твайму, Цябе не кратала скаранне.
    I запытаецца зямліца
    Тваёй душы і тваіх дум: Чаго ты блукаеш начніцай? Чаму свой край аддаў на глум?
    *
    Стань, нахіліся над ракой.
    Ў плакучы ўгледзься пералівы: Ў іх адаб’ецца воблік твой, I ўбачыш незабыты дзівы.
    236
    Як там русалкі — твае дзеці — Днём аддыхаюць у жальбе, Каб ночкай, блудзячы па свеце, Шукаці долі для цябе.
    Ад хваль, што шэпчуцца так міла, Ты дойдзеш праўданькі усёй, Што рэчкі — гэта зямлі жылы, Вада ў іх — кроў зямлі тваёй.
    I запытаецца вадзіца,
    Як не пытаў ніхто ў жыццю: Чаму яе п’е чужаніца, Яе, кроў родную тваю?
    *
    Ідзі у лес, што стаў кругом Тваіх нязмерных ніў на стражы, Што толькі думаў аб адном...
    Але паслухай, што лес кажа:
    Я бараніў твой дух ад плесні, Аб думы шчыра твае дбаў I паўтараю вотклік песняў, Што прадзед з ветрамі складаў.
    А ты, змарнелы чалавек, Нікчэмны пасынак былога, Сваю пушчаеш песню ў здзек, Чужою славіш нават Бога!
    Прывучан кланяцца, ўніжацца, Паганіш скарб свой дарагі.
    I знаеш толькі там смяяцца, Дзе кроўю плакаў бы другі.
    237
    *
    Ідзі на ўзгор, на камень сядзь, Што пашчапаў пярун на часці; Глядзіся ў зоры, што мігцяць На небе ў радасці і ў шчасці.
    Яны агністымі іскрамі
    Ў душы распаляцца, як сталь; Бо неба сочыць за людзямі, Зямлі пільнуе яго даль.
    Зямлю ў сваёй адвечнай казцы Трымае без граніц і мер...
    Калісь і ты ў яго быў ласцы — Меў з неба долю. А цяіер...
    Цяпер яно сваймі слязамі
    3 табою плача над табой;
    Шле буры, громы з перунамі, Каб сон збудзіць магільны твой!
    1913 г.
    ЧАМУ ПЛАЧА ПЕСНЯ НАША?
    (Адказ Юрцы Верашчаку)
    Дужа цікавую рэч адкрыў дзядзьку Верашчаку нейкі тульскі ягомасць, каторы кожнае лета праводзіць у Беларусі! Выходзіць, што мы, беларусы, ад яго першага даведаліся аб вялікім багацці нашай бацькаўшчыны, што ў нас такое ўсё, як кажуць французы, «bon ton». Ой, ці не ёсць гэта толькі погляд бацькоў сентыменталізму, што, уміляючыся над жыццём сялянскім, бачылі ў ім адны толькі радасці.
    Але не першы ягомасць з Тулы зразумеў і адчуў усё хараство Беларусі: аб гэтым шмат ёсць сказана ў Міцкевіча, у Сыракомлі і др., каторыя, дзякуючы запанаваўшай у нас чужой культуры, апяялі гэтае хараство ў незразумелых для беларусаў песнях...
    Беларускія баяры і князі пераліцаваліся на польскіх паноў, а за імі цяперашняя краёвая «польская» інтэлігенцыя нічога супольнага з народам тутэйшым мець не хоча. Частка ж невялікая інтэлігенцыі, каторая прыйшла да нас з Расіі, таксама глядзіць на нас як на матэрыял, добры для пераварачвання на свой капыл. Такім парадкам, людзей светлых, шчыра адданых нашай старонцы і нашаму лароду, мы не мелі...
    Калі ў памятны 1905 г. зрабілася завіруха, калі ў Расіі ў кожнага чалавека стала будзіцца душа да новага жыцця, да новага шчасця, то і ў беларуса будзіцца стала пачуццё свайго «я», стала лунаць
    239
    доўга дрэмлючая думка, што і мы людзі. Паявіліся паэты, песняры свайго, забытага богам і людзьмі, краю і долі народнай. Прарокі яны ці не прарокі — аб гэтым скажа будучыня, але што яны косць з косці свайго народа — аб гэтым і рэчы быць не можа.
    Вот гэтыя паэты, уссаўшы з малаком абнядоленых і абняволеных матак усё гора жыцця Беларусі дэмакратычнай,— ці ж маглі ў першых сваіх словах апяваць толькі хараство сваёй бацькаўшчыны, не заглянуўшы спачатку на рэальны быт яе сыноў?! Канешне, душа паэты першнаперш запяяла тое, што ў ёй накіпела праз доўгія гады цярпення і акружаючай беспрасветнай нядолі.
    He думайце, што «парнаснікі» не бачылі і не адчувалі ўсёй багатай красы нашай зямелькі з яе горамі, далінамі, рэчкамі і лясамі. Але што маглі казаць, калі большая палавіна гэтага прыроднага багацця, гэтай неапетай красы была і ёсць не наша, а нашых сытых «культурнікаў», крывавай працай на каторых беларус асляпіў сабе вочы, атуманіў думкі. Гледзячы на гэту несправядлівасць, у паэты радзіўся толькі жаль, што побач з лішняй раскошай народ яго гібее ў хатах, дзе «вокны затканы анучай», што яго шнуры — «гразь, балота ды пясок», што людзі — «Янка ды Сымонка» — мужыкі беззарадныя, пакінутыя сваёй інтэлігенцыяй. У беднаце матэрыяльнай трудна багацець.
    Невясёлая цяпершчына не магла настроіць у вясёлы тон думку паэты. Душа яго лунала над бацькаўшчынай, як над безгранічным абшарам, дзе пошасць і пажары аставілі на зямлі груды непахаваных касцей, а неба, пачарнеўшае ад дыму. Мінуўшчыну ўспамінаць — гэта ўспамінаць паншчыну... Углыбіцца ў народныя песні? Праўда, у іх ёсць
    240
    хараство яшчэ некратанае, але так жа сумнаплачлівае, як доля беларуса, як шум пушчы ўвосень, і калі прабіваецца вясёлая нотка, то толькі ў песнях карчомных, бяседных. Скажаце: сягаць у будучыню. Але народ, каторы не знайшоў яшчэ веры ў сябе, ці ж захоча паверыць у казкі аб будучыні? I паэта воляйняволяй не можа абмінаць і замоўчваць цяперашняга жыцця. He да пацераў, калі хата гарыць.
    Такім вось парадкам не магла не злажыцца, трохі можа і залішне наракаючая на цяжкую людскую долю, наша сучасная песня; але яна вечна такой не будзе, як і народ жывы вечна не будзе спаць мёртвым сном.
    Яшчэ адзін адказ на «Сплачыванне доўгу».
    Гадоў тры таму польскі крытык закінуў аднаму нашаму пісьменніку, што гэтак бедаваць над доляй беларуса можа толькі «інтэлігент у пастуховай скуры», ну, дзядзька Верашчака робіць прытычкі, што нашы некаторыя белетрыстыі паэты плачуць,«цыбуляй хіба крыху паціраючы вочы». На гэта апошняе адкажу, што кідаць такое скарапечанае абвінавачанне на сваіх сяброў па пяру — трохі і рызыкоўна, і на фактах не аснована. Бо. як мне ведама, не ва ўсіх нашых, што плачуць, белетрыстаў і паэтаў ёсць на чым садзіць цыбулю і не ва ўсіх ёсць за што яе купляць. А плачуць яны, бо іх прымушаюць плакаць часта не толькі чужыя, але і свае, як я ўжо гэта выказаў.
    Астаецца нам толькі адна вера ў тое, што не за гарамі ўжо той час, калі ўзбудзіцца наш беларускі народ, як адзін, к новаму, светламу жыццю, а яго паэтыпрарокі настрояць струны сваіх думах на іншы лад: будуць пяяць аб вялікім багацці і красе сваёй бацькаўшчыны і аб вялікіх радасцях яе верных сыноў.
    Думка паэты вольная, як вецер, і безгранічная, як даль гэта ўсясветная, сэрца яго напоўнена вечным мілаваннем к бліжняму, як сонца вечным цяплом і святлом, а душа яго глыбокая, як гэтае мораакіян, у глыбінах каторага крыюцца багатыя, недасціглыя чалавечаму воку скарбы. 3 гэтага святла і агню, што палае ў сэрцы, і з гэтых скарбаў, што крыюцца ў глыбіні душы яго, патрапіць паэта свабоднай думкай дабыць усе хараствы свету і ўсе асалоды жыцця людскога на гэтым свеце і перадаць усё гэта ў бяссмертнай песні свайму народу. Толькі вы, празаікі, устрайвайце хутчэй матэрыяльны быт гэтага народа паводле божых і чалавечых праўд і законаў.
    /913 г.
    СВАЯКІ
    Раз абселі беларуса Маскалі ды Ляхі, I давай яму сваяцтва Тыкаці зпад пахі:
    — Ты мой ісцінны браточак! — Маскалёк бармоча;
    — Ты мой хрэснік, мой сыночак! — ЮдаЛях сакоча.
    Беларус жа ім на тое:
    — Сваячкі мае вы: Смачны жолудзь вам на каву, Дый высока дрэва!
    1914 г.
    243
    НА НОВЫ
    (1914) год
    Новы год у народ Зважна йдзе, I з сабой думак рой Ён вядзе.
    Дзе ні глянь — моц жадань Людзі шлюць;
    Тыя ўцех, тыя мех Грошы ждуць.
    Ну, а я і сям’я Родных мне
    Йдзем з такой ліш мальбой Да цябе:
    Дай свабод, Новы год, Долю дай,
    I ўскрасі, прасвяці Родны край.
    1913 г.
    244
    Б’ЮЦЬ НА ТРЫВОГУ ЗВАНЫ...
    Б’юць на трывогу званы, Клічуць да новай вясны, К новаму богу завуць, Б’юць на трывогу званы, Б’юць, б’юць!..
    Час ужо браць тапары, Косы кляпаць да зары, Покі ў грудзях жар не згас, Час ужо браць тапары, Час, час!..
    Рэж на дарозе дзярно, Што ногі раніць даўно, Ўглыб запускай свой лямеш, Рэж на дарозе дзярно, Рэж, рэж!..
    Крыж прад вачамі стаіць, Крыж абвіла помсты ніць, Процьма удоўжкі і ўзвыш, Крыж прад вачамі стаіць, Крыж, крыж!..
    Рвуць твае жылы кругом, Родны раскідалі дом, Гібель табе скрозь равуць,
    245
    Рвуць твае жылы кругом, Рвуць, рвуць!..