• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Прыйшлі палякі, уцяклі саветы, камітэты і чразвычайка, а мы ізноў сабе сядзім і чакаем. Праўда, мы, як гаспадары гэтай зямлі, мусім сядзець на ёй. Але як мы гаспадарым на ёй? Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?..
    Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця — гэта мы самі. I калі не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі,— павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі. Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе.
    He, браты, гэтакім ладам мы далёка не заедзем. Час праявіць нам і свае сілы ў будаванні новага жыцця для сваёй бацькаўшчыны, для сваіх сяліб і хат, для нашага падрастаючага маладога пакалення! Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, ддя свайго краю?»
    К такому запытанню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем?
    Дык больш самачыннасці, больш смеласці к будаванню свайго новага незалежнага жыцця.
    1919 г.
    НА НАШЫМ...
    Ha нашым полі Растуць бадылі,— Ніхто іх не пале, He вырве з зямлі.
    Над нашай нівай Крумцяць груганы,— Ніхто ў іх шчаслівай He пусціць стралы.
    На нашым лузе Гадзюкі шыпяць, — Ніхто іх не хлудзіць, He гоніць у гаць.
    У пушчы у нашай Заводзяць звяры,— Ніхто іх не страша, He гоне ў нары.
    На нашым шляху Калдобінаў цьма,— 3 нягоды ці страху — Раўняць сіл няма.
    У нашай хаце Тчэ кросны павук,
    292
    А вонкі пагнаці He знойдзецца рук.
    У нашым краі Пануе чужак, Ніхто не парае, Пазбыціся як.
    1919 г.
    3 ПАВЯЎШАЙ СЛАВЫ
    3 павяўшай славы быўшых дзён, 3 магільных прадзедавых крас, Пад стогн няволі, путаў звон Мы зложым песню, зложым сказ, А так агністы, як пажар, А громкі так, як грому ўдар.
    I так, каб чуў і брат, і кат
    3 нізіндалін, з высокіх гор;
    Ад меж да меж, ад хат да хат Зайграем свету ў дружны хор
    3 жыццём у тон, з віхрамі ў тон, Пра свой папас, пра свой палон.
    Хай тое ўсё, што спала ў сне, Паўстане яваю жывой
    I светам блудным здрыгане, I панясе скрозь светач свой Ад краю ў край, між спячых сіл, Аж там — да бацькаўскіх магіл!
    J919 г.
    294
    ЯК У КАЗЦЫ
    Даўно было — мо тысячу год назад, а мо яшчэ болей,— як сталі жыць, размнажацца і ў славу расці ўдалыя прашчуры нашы — дрэговічы, крывічы і палачане.
    Важны быў гэты народ, і паміж суседзямі меў ён добрую песню і праўдзівае паважанне. 3 далёкіх заморскіх старон — з зямлі Варшаўскай, з царства Візантыйскага і з другіх знамянітых гасударстваў і каралеўстваў прыязджалі па моры і па сушы багатыя госці з багатымі таварамі — шоўкам, бісерам, янтаром ды іншымі драгацэннымі скарбамі. Заморскія госці ведалі, што народ, да якога ім дарога ляжала, быў сэрца мяккага, рупны гасцінаю і багацтвам асаблівым адзначываўся... Бо не зачынялі нашы прашчуры весніцаў і дзвярэй хат сваіх перад званым і нязваным госцем падарожным; нават калі выхадзілі з сялібаў сваіх рыбу ў невады лавіць ці з лукам звера пушнага сачыць, то і тады замкоў не зналі, а яшчэ астаўлялі ў хатах пад абрусамі бохана хлеба пшанічнага і дубовыя дзежы сотаў пчаліных — гэта каб госць меў чым з дарогі пажывіцца.
    Вера ў нашых продкаў была трохі іншая, як цяперака, бо не аднаго бога мелі, а некалькі, і прозвішчы багі мелі не такія, як цяпер; называліся яны: Сонца, Пярун, Каляда ды іншыя яшчэ. Аўтарнымі слугамі багоў гэтых былі варажбітывешчуны — старцы мудрыя і ў справах божых кемкаць маючыя. He было, праўда, узнесеных на хвалу божу ні з камення, ні
    295
    з дрэва святыняў небажычных і аўтараў, золатам набіваных,— былі толькі запаведныя лясы і гаі цяністыя, дзе складаліся ахвяры богам прамудрым. Просты быў народ, і крывадушыць не ўмеў ён у веры сваёй. Ведаў толькі, што найлепей гаварыць з небам, гледзячы ў неба, не зачыняючыся ў ніякія словы будоўлі.
    А хто хаваецца ад сонца, у таго на душы цёмна.
    А чыстае, відаць, сумленне мелі прадзеды нашы.
    Заезджыя госці дзівіліся гэткаму, паіхняму незвычайнаму, парадку ў справах адносін між людзьмі і багамі; не разумелі, як гэта можна заместа мець некалькі багоў і не мець багатых харомаў, збудаваных у чэсць і хвалу Бога свайго. Дзівіліся, бо госці заезджыя былі веры іншае і звычаёў гэткіх у сябе не мелі.
    Малапамалу заморскія госці сталі прывозіць з сваімі заморскімі скарбамі і думкі іншыя: прывезлі яны новага Бога з крыжам. He хацелі спачатку прынімаць новай веры дрэговічы і крывічы, ды палачане ад іх не адставалі, а пасля з дабраты сваёй і рупнасці гасціннай прынялі, падумаўшы, да сваіх старых багоў і новага Бога; адно толькі варажбітывешчуны, старцы мудрыя і ў законах веры дасведчанне маючыя, старых толькі багоў трымаліся і народу свайму за яго такую нястрыманую памаўлівасць нядобрыя варожбы выражалі. Намыліліся старцы мудрыя: па іх касцях закрасаваў новы ўсемагутны Бог, сталі легіёны аўтарных служыцеляў хвіміямы яму курыць, тысячы з медзі званоў хвалу яму разносіць, а так далёка, як зямля наша вяліка, і яшчэ далей, ажно на край свету.
    А старыя багі? Яны прыціхлі, прытуліліся, але не памёрлі саўсім у душах свайго народу. Жывуць, як даўней жылі,— у песнях, казках, былінах, і чакаюць... чакаюць на новых старцаў мудрых, на вешчуноўпрарокаў златавустых. Ці дачакаюць калі?
    1919 г.
    БЕЛАРУСКІЯ СЫНЫ
    Па беларускім бітым шляху, Б’ючы ў кайданавы званы, Брыдзе чужынец, а з ім побач Хто?
    — Беларускія сыны!
    У беларускім вольным краі, 3 ярэмнай збрыўшы стараны, Царыць чужынец, а ў паслугах Хто?
    — Беларускія сыны!
    Над беларускай беднай хатай, Як полка вырвана з труны, Вісіць чужы сцяг, а трымае Хто?
    — Беларускія сыны!
    У Беларусі спеў чужацкі, Як над касцямі груганы, Крумцяць чужынцы, а іх складам Хто?
    — Беларускія сыны!
    На беларускім буйным полі
    3 вясны да новае вясны Растуць крыжы, а пад крыжамі Хто?
    — Беларускія сыны!
    1919 г.
    297
    АДБУДОВА БЕЛАРУСІ
    Тая вялікая разруха і тое страшэннае зніштажэнне, выкліканыя вайной, найцяжэй адбіліся на нашай бацькаўшчыне, на нашым полі і на нашых сялібах.
    I калі цяпер, хоць ваенны віхор бушуе, асабліва на ўсходзе Еўропы, шмат якія дзяржавы, перайшоўшыя на мірнае жыццё, прыступілі к адбудове ваенных руін,— у нашым краю, каторы найбольш вынес на сваіх плячах буру сусветнай вайны, нічога аб гэтым не чуваць, нічога не робіцца, ніхто і не падумае аб тым, як жывуць, што ядуць, якую маюць страху над галавой людзі нашых вёсак, нашых сёлаў.
    Цэлы свет ведае, што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зніштажэнне людзей і іх дабра ў гэту вайну — было на Беларусі. Досыць зірнуць толькі вокам на старую лінію нямецкарасійскіх акопаў, каб пабачыць, якога жудаснага разбурэння на сотні квадратных міль даканала чалавечая рука — яе лапата, яе гарматні пярун. Людзі варочаюцца да сваіх хат, а не знаходзяць іх, шукаюць сваіх гоняў, а іх не відаць: гарматнія стрэлы змялі з вобліку зямлі хаты, зніштожылі межы і гранічныя слупы.
    Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла. У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны дапамагаць немцы,— а ў нас?
    У нас усё спіць, ніхто не падае голасу, ніхто не дамагаецца ад народаў, што наш край здратавалі ні за што ні пра што, каб хоць у частцы прыйшлі з падмогай
    298
    дзеля яго адбудавання, дзеля яго ратавання ад галоднай і халоднай смерці.
    I Беларусь жабруе!
    3пад Смаргоні, зпад Маладзечна, зпад Крывічоў і г. д., і г. д. абарваныя, галодныя людзі ходзяць па сваёй бацькаўшчыне і па чужынцах і просяць...
    Так быць не павінна.
    Калі тыя, што нас аграбілі, што нашы загоны зрылі на акопымагілы, не ідуць к нам з дапамогай, каб сплаціць хоць частку таго доўгу, які яны доўжны Беларусі, то павінны мы самі за гэта ўзяцца, і ўзяцца як найхутчэй.
    Трэба, каб само нашае грамадзянства ўзялося шчыра за гэту работу. Трэба стварыць камісію, каторая б аб’ехала і абследавала найболей зніштожаныя месцы, падлічылі ўсе страты і падала рахунак. Мы гэты рахунак пашлём усім ваяваўшым і ваюючым на нашай зямлі народам, мы гэты рахунак прадставім той дзяржаве, якая будзе ў нас гаспадарыць — ці то свая, ці чужая. I гэта трэба зрабіць як найхутчэй.
    Жыццё не чакае.
    1919 г.
    жыды
    Жыды! «Хрыстапрадаўцы і прыблуды»!
    О, слава вам, ўсебеларускія Жыды!
    Я веру вам, хоць чорнай граззю ўсюды Плюе вам цар і раб, стары і малады.
    Нявольнікі вы сёння з намі разам На беларускай змучанай зямлі, Дзе чорны здзек, пасвенчаны абразам, Гняце нас разам, як звяр’ё, ў крутой пятлі.
    Вы ўскрэснеце, Жыды, услед за Беларусяй — Сцяг ваш і нашая паходня будуць жыць, Хоць наш магільнік кветкай апрануўся, Хоць згубны мор над намі гібеляй ляжыць!
    Калі ў Гішпаны ўзбунтаваны людзі 3 сваёй краіны выгналі вас напасмех, На беларускім полі вашы грудзі Навек знайшлі дняванне, страву і начлег.
    Шлі дні. I вас у ланцугі скавалі Бязбожны каралі і дэспатыцары.
    Адны вас Беларусы шанавалі, Як блізкіх родных — да святлейшае пары.
    Масква й Варшава аплюлі вам імя I ў дзікай чэрні ненавісць збудзілі к вам, А Беларусь пад крыллямі сваімі Вас грэла й вашым нянькаю была дзяцям.
    300
    Пасля, Жыды, вы зрэкліся народу, Які вам шчодра даў багацце і прыпын, Пайшлі прыдбаць сабе вы чэсць, выгоду Да сільных тых, хто даў вам вісельню і чын!
    Раскіданыя гібнуць па ўсім свеце, Вы Мэсыі чакаеце яшчэ, Жыды,— Тэй Мэсыі ждуць Беларусі дзеці
    I з вамі пойдуць, як вы з намі, ўсе тады.
    Ваш ясны светач там, дзе Палестына, Наш ясны светач — МаціБеларусь адна;
    Спадзе ланцуг наш у сляпым загіну, Спадзе ланцуг наш і заззяе ўсім вясна!
    Цяпер за вамі слова ў буру гэту: Пайсці ці не з народам нашым да святла?
    Пара, Жыды, паны усёга свету Сплаціці доўг, які вам Беларусь дала!
    1919 г.
    ПАЎСТАНЬ„.
    Паўстань з народу нашага, Прарок, Праяваў бураломных варажбіт, I мудрым словам скінь з народу ўрок, Якім быў век праз ворагаў спавіт!
    Збяры ў адну ўсю Беларусь сям’ю. Вазьмі з яе прысягу і зарок, Што не прадасць сябе, сваю зямлю... Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!
    *
    Паўстань з народу нашага, Пясняр, Былых і будучых вякоў баян, I Ў бурны кліч, як буры ўдар, 3 віхрамі загудзі пад звон кайдан!