• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыве Беларусь Вершы, артыкулы Янка Купала

    Жыве Беларусь

    Вершы, артыкулы
    Янка Купала

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1993
    82.91 МБ
    Ва ўсіх дзяржаўных і грамадскіх установах, пачынаючы ад дзяржаўнага сойму і нацыянальнага войска і канчаючы мясцовымі і валаснымі самаўрадамі,— павінны мець сваё месца і нацыянальныя меншасці,
    310
    разумеецца, як ужо і зазначана, прапарцыянальна беларускай большасці.
    У вольнай, незалежнай Беларускай дзяржаве не павінна быць «ні эліна, ні іудзея».
    Усе роўныя перад дзяржаўнай уладай, усе роўныя перад правам і законам, усе вольна развіваюць сваю нацыянальную культуру і самабытнасць і кіруючыся ў сваёй грамадзянскай працы дабрабытам агульнай бацькаўшчыныБеларусі.
    1919 г.
    МОЛАДЗЬ ІДЗЕ!
    Успамінаюцца страшэнна цяжкія варункі працы на беларускай вызваленчай ніве ў часе панавання ў нашым краі расійскацарскага самаўласця.
    He гаворачы ўжо аб гэтым панаванні да 1905 г., але нават і пасля рэвалюцыі гэтага году здзек вісеў над усім чыста, што светлае, вольнае, беларускае, і душылася кожнае праяўленне беларускай нацыянальнай самабытнасці.
    Помніцца, калі ў рэдакцыю ў тым часе адзінай беларускай часопісі «Наша Ніва» ўрываліся жандармы і «ахраннікі», здзекаваліся над людзьмі, працуючымі там, забіралі рукапісы і ўрэшце цягнулі ў вастрог у нічым невіноўных людзей.
    I гэтыя людзі мучыліся, працавалі, аддавалі ўсё сваё найлепшае здароўе, жыццё за беларускае вольнае слова, за беларускую святую справу.
    Жылі — як і дзе папала ў падвалах, халодныя і галодныя, нажывалі сабе сухоты і іншыя галодныяхалодныя хваробы і да самае смерці не складалі аружжа барацьбы за беларускую незалежнасць.
    Жылі і ўміралі на стражы беларушчыны. Памёр М. Багдановіч, Цётка, Іван Луцкевіч і шмат інш. Памерлі яны, палаючы да апошніх скону хвілін вялікай святой ідэяй.
    I вось праца гэтых людзей, праца ў страшэнна пякельных варунках, калі кожнае жывое беларускае слова расійскі ўрад лічыў праступствам, так што нават начальнікі «вучэбных» вокругаў рассылалі цыркуляры,
    312
    каб барані Божа народныя настаўнікі не чыталі беларускай газэты «Наша Ніва»,— гэта праца лепшых беларускіх людзей над падняццем свае роднае культуры не была дарэмнай.
    Калі параўнаць часы беларускага нацыянальнага руху Ў перыядзе 1905—1917 гадоў і часы пасля расійскай рэвалюцыі 1917 году, дык гэта адно да другога не падобна, як зямля да неба.
    Але гэта адначасне паказвае, як кінутае здаровае зерне дарма не прападае.
    Тое, што рабілася ў нас адкрыта ў годы да рэвалюцыі 1917 году, вылілася шырокай хваляй пасля гэтае рэвалюцыі.
    Сягодня кожны, каму не атуманіла расійская і польская рэакцыя мазгоў, адчуе і зразумее, які шырокі размах прыняла наша справа над адбудаваннем сваёй незалежнай бацькаўшчыны!
    Цяпер, браты, ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!
    Сягодня ў нас творыцца армія, творыцца рукамі гэтай самай гарачай беларускай моладзі, ствараюцца па гарадох, мястэчках і вёсках беларускія нацыянальныя камітэты, усё рукамі той жа самай беларускай моладзі; нацыянальнае беларускае жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным полымем.
    Мы жывём і будзем жыць, бо з намі і беларуская вёска.
    Тут навет, скажу для прыкладу, недалёка ад Менску, у вёсцы Блонь, каторая калісь належала да двара вядомага расійскага эсэра п. БончАсмалоўскага, сялянебеларусы не забылі ўсяго свайго роднага. У іх цяпер наладжаны беларускі прасветны гурток, які працуе над усведамленнем сваіх аднасельцаў, наладжывае беларускія прадстаўленні і г. п. Ды і сотні
    313
    такіх прыкладаў паказуе, як гэта наша моладзь пачынае сама па сабе, не раз абмацкам, нацянькі будаваць сваё роднае, светлае, народнае жыццё.
    Але што цікавейшае: перада мной ляжыць беларуская часопісь «Наша Каляіна». Выдана яна ў Слуцку! Слуцак — павятовы гарадок — куды яму, здавалася бы, лезці ў людзі, ды яшчэ з сваёй газэтай! Аднак палез. Беларуская душа, як бачым,— жывучая, творчая, як яе ні заганяй у казіны рог, а яна збудзіцца і затрапечацца. Мала таго: гэта часопісь з’яўляецца органам беларускай нацыянальнай злучанасці «Кветка Папараці», каторая сваю чыннасць пашырыла на ўвесь Слуцкі павет і навет далей, за яго межы.
    Гэта, папраўдзе, як і ў песні спяваецца:
    «А ў Слуцку на рыначку сталася праява!»
    Так, сябры, гэта вялікая праява!
    Адбудаванне незалежнасці Беларускай Дзяржавы бярэ ў свае рукі наша моладзь.
    Чэсць і слава табе, беларуская моладзь, паўстаючая зпад беларускай саломеннай стрэхі!
    Ты сама сваімі рукамі адбудуеш сабе і сваім патомкам лепшую і святлейшую будучыну.
    Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу! Беларуская моладзь ідзе!
    1919 г.
    НАД КАЛЫСКАЙ
    Калыхала маці сына
    У калысцы у ліповай
    I пяяла яму песню
    Вось як тутка, слова ў слова:
    — Люлі, люлі, мой маленькі! Спі і сні вясёлкігулі, Як жа вырасцеш вялікім,— He забудзься ты матулі.
    Люлі, люлі, мой маленькі! Спі, злажыўшы ўкрыж далонкі, Як жа вырасцеш вялікім,— He забудзься ты старонкі.
    Люлі, люлі, мой маленькі! Спі, як кветка напрадвесні, Як жа вырасцеш вялікім,— He забудзься гэтай песні.
    Люлі, люлі, мой маленькі, Набірайся моцы, сілы, Як жа вырасцеш вялікім,— He забудзь маей магілы.
    Люлі, люлі, мой маленькі!..
    Сын павырас, на лес гледзя, А ці помніць песню маткі,— Запытайся у суседзяў.
    1919 г.
    315
    МАЯ НАВУКА
    Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці, Мой бацька не мог даць раскошаў такіх — Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці I дум беларускіх без школы і кніг.
    Ад самай красы маіх дзён невясёлых Настаўнікам быў беларускі абшар;
    Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
    Душу акрылялі прыгожасці свету, Па гонях пад небам лунала яна, Купалася ў сонцы вясёлкай распетай, Сама, як вясёлка, як казкавясна.
    I п’яная чарамі, п’яная песняй,
    Як сон заварожаны райскіх мясцін, Шаптала мне дзівы цвітучых прадвесняў I песняй лілася з паходам часін.
    Бурлівая рэчка і млын гутарлівы Адмерным, раскоцістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы, Парадквалі складаў раскоцісты ход.
    Цяністыя бітага шляху прысады
    I ў вырай лятучыя гусяў шнуры Гармонію ўводзілі ў песельным складу, Сачылі нязгоднай зваротак ігры.
    316
    Зялёнае поле рунеючым збожжам, Цвітучая ў сонечны цвет сенажаць Мне песню квяцілі узорам прыгожым, Вучылі, як словы ў вянок завіваць.
    Ад шопату спелых пшанічных калоссяў, Ад шэлесту лісцяў узмежных ігруш Музычнае водгулле ў песню лілося, Злівалася з жальбамі скрыўджаных душ.
    Шум бору адвечнага казкавым сказам Нашэптываў смутную повесць жыцця I песню ў шумгоман захопліваў разам, Заснуўшыя думы будзіў з небыцця.
    А сонца, скрозь сеючы іскры па свеце, Мне песню іскрыла нябесным святлом, А вецер, што ў полі рве дзёрны і сеці, Даў волю і крылле лунаці арлом.
    Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі;
    Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі.
    Так іншай не знаўшы навукі і школы, Ў пацёмках шукаў і знайшоў божы дар; Цяпер маймі скарбамі — думысаколы, Цяпер беларускай я песні ўладар.
    1919 г.
    новы год
    Пад звоны зброі, путаў звоны, Пад свіст раз’юшаных прыблудаў Брыдзеш з няведамых старонаў, Як здань няведамага цуду.
    На беларускае йдзеш поле,
    На акрываўленыя межы,
    Дзе закаванай дрэмле воля,
    Дзе звоне звон хаўтурны з вежы. Ідзеш у край, дзе пажарышча Яшчэ дымець не перастала, Дзе смерць спраўляе сваё йгрышча У сполку з чэрняй адзічалай.
    Ідзеш у край, дзе сотні летаў Хто толькі хоча гаспадарыць, Але не сын зямліцы гэтай, Які тут косці вечна парыць. Ідзеш у край, які бязбожна Жыўцом парэзалі на часці, А брат проць брата стаў варожна I памагае край раскрасці.
    На Беларусь ідзеш, Год Новы, На змену йдзеш Старому Году, Ідзеш і звоніш у аковы, Як той стары з пачатку роду.
    1919 г.
    318
    БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА
    Надовечы Беларуская Вайсковая Камісія пачала ў нас у Менску рэгістрацыю беларусаўафіцэраў, дактароў і інш. з тэй прычыны, што ў хуткім часе мае фармавацца беларуская армія.
    3 гэтага бачым, што войска беларускае будзе, хоць яно павінна было ўжо даўно быць.
    Мы бачым, што нашы суседнія дзяржавы, як Украіна, Літва, Латвія, Эстонія і іншыя, маюць ужо сваю армію. Гэтыя арміі ўжо змагаюцца за незалежнасць сваіх дзяржаваў, змагаюцца стойка і з верай у лепшую будучыну.
    А мы, беларусы,— праўда, дзякуючы гістарычным і геаграфічным варункам нашай бацькаўшчыны,— мы нічога дагэтуль не змаглі зрабіць, каб мець сваё войска, якое бараніла б нашы межы ад чужой навалы.
    Калі, пасля падзелу Польшчы, Беларусь адышла к Маскоўшчыне, беларусаў гналі ваяваць, хоць аб беларускім войску ніхто не адважыўся і падумаць.
    Дэспатычная Расія царскага ўраду адрывала нашых дзецюкоў ад родных хат, ад родных матак і гнала ў далёкі свет, у чужыну, на здзек і знявагу, для павялічання магутнасці маскоўскага самадзяржаўнага цара.
    Ішлі беларускія сыны за Урал, ішлі ў фінскія балоты, ішлі пад Царград у Турэччыну і пралівалі там рэкамі сваю бязвінную кроў, складалі свае буйныя галовы пад чужым пяском. Сеялі свае спрацаваныя косці на полі чужацкім.
    Гібнулі, не ведаючы, за што і за каго гібнуць.
    319
    Яшчэ і цяпер старыя людзі вам раскажуць аб тых спакрыўджаных і спакутаваных старцах, якія ўсё жыццё сваё загубілі пад вечнымі палкамі палачнага цара Мікалая I.
    Нават рэвалюцыя 1905 году не змагла адваяваць калі не нацыянальнага беларускага войска, то хоць бы тое, каб беларус адбываў вайсковую павіннасць у Беларусі. Таксама, як пры Мікалаях першых, дзяцей беларускай зямлі гналі за трыдзесяць зямель служыць царам і іх генералам.
    I беларус маўчаў, пазіраў сумным вокам і чакаў...
    Чакаў і прычакаў... 1917 году.
    Бухнула ў Расіі рэвалюцыя. Рынуў царскі пасад. Панясліся воклічы ўсялякіх свабод і «незалежнасцей». Загаманілі аб федэрацыі вызваленых з царскага рабства народаў.
    I вось рэвалюцыйны, дабальшавіцкі ўрад у Расіі змушаны быў пазволіць фармаванне нацыянальных войск.
    Стварылася ў той час польская армія, узышоўшы на землю польскую, стварыла пакладзівы для цяперашняй польскай арміі. На Украіне таксама паўстала ўкраінскае войска, каторае, перайшоўшы розныя цяжкія варункі свайго бытавання, сягоння змагаецца за незалежнасць Украіны з маскоўскім наездам — з бальшавікамі і дзянікінцамі.
    Былі спробы тады стварыць і беларускую армію. I яна была. Па ўсім тагачасным расійсканямецкім фронце былі беларускія палкі, дывізіі і г. д. Але што ж? Армія гэта складалася з беларусаў, але ваяваць ёй загадвалі не за Беларусь, а за Расію. Генералы Керанскага іначай на гэта не глядзелі.