Жыве Беларусь
Вершы, артыкулы
Янка Купала
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1993
Вучоныя канчаюць пісаць адначасова, бяруцца за падзорныя трубы, азіраюцца. Паўза.
М і к і т а. Што, мусьі вучоныя, сэанс ужо ўвесь, меджду протчым?
Усходні вучоны. Весьма вам благодарэн! Моі научныя ісследованія на сегодняшній дзень окончэны. Чэсць імею кланяцься!
Заходні вучоны. Незмерне пану вдзенчны естэм. Мое баданя навуковэ на дзень дзісейшы сон закончонэ. Мам гонар пожэгнаць пана!
<••■>
Усходні вучоны (да Янкі). Очэнь кстаці, что вы, господзін белорус, здесь. Необходзімо почэрпнуць от вас сведенія касацельно церрыторыальных данных обласці, іменуемой вашым племенем — Белорусь.
Я н к a. О, наша тэрыторыя, пане вучоны, вельмі вялікая — і вокам не дастаць! Уся Менская Брахалка, на якой вы, як бачу, гэтай тэрыторыі шукаеце, ды яшчэ далей.
3 а х о д н і в у ч о н ы. А чы не можэце, пане бялорусін, поінформоваць венцэй шчэгулово о тэм вашым «далей»?
Я н к а. 3 гэтага нічога не выйдзе, пане вучоны. Бо абхапіць гэтае «далей» закораткі вашы пяты.
Усходні вучоны. Так, так! (Запісваючы ў нататнік.) Пры опросе аборыгенов СевероЗападного края о процяжэніі занімаемой імі церрыторыі выяснілось, что таковая включает в себе всю обласць Мінской Брэхалкі да ешчо далей... На вопрос, как далеко распространяется оное «далей», мой собеседнік із племені белоруссов об’ясніл на местном обшчэруском
370
говорэ, что ддя посціжэнія сего «далей» у наукі вообшчэ і в частносці ў Западной наукі короткі пяткі.
Заходні вучоны. Так, так! (Запісваючы ў нататнік уперамежку з Усходнім вучоным.) Падчас баданя тубыльцув, осядлых на Всходніх Крэсах польскіх, о розмярах замешкалэго пшэз ніх тэрыторыуму зостало высветлёным, іж данэ тэрыторыум вхланя в себе цалкем провінцыен Мінскей Брэхалкі і ешчэ далей... На запытане, як сень далеко распостшэня овэ «далей», муй інформатор походзонцы од бялорусінув ожэкл в огульнопольскім мейсцовым нажэчу, іж для осёнгненця онэго «далей» наука наогул, а в шчэгульносці наука Всходня посяда закрутке пенты.
Усходні вучоны (скончыўшы пісаць). Благодару покорно!
Заходні вучоны (скончыўшы пісаць). Дзенькуен упшэйме!
<•••>
Заходні вучоны (да Янкі). Бардзо на часе, жэ пан обэцным ест. Для взбогацэня нашэй ведзы польскей потшэбнэ сон ешчэ нектурэ шчэгулы о нібы вашым краю. Можэ шановны пан поінформуе цось о пшыродзе так званэй по вашэму Бялэй Русі і цось о тэм, яке собе закрэсляце граніцэ політычнэ.
Я н к а. Прырода наша, пане вучоныя, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелі — называлася Пінскае,— але акупанты змяшалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц палітычных не маем, бо і палітыкі сваёй не маем — на чужой палітыцы пакуль што ездзім.
Усходні вучоны (запісваючы ў нататнік). Прырода в Русском СевероЗападном крае веліка і
371
обільна — есть суша і водныя басейны, дажэ морэ собственное імелось, но благодаря врэдным клімацічэскім веяніям с Запада поіменованное морэ утонуло в Пінском болоце. Что касается поліцічэскіх граніц, обласці, то оне в представленіі здзешніх обшчэрускіх людзей очень туманны. Всё жэ прымечается стрэмленіе расшырыць эці граніцы на Запад.
Заходні вучоны (запісваючы ўперамежку з Усходнім). Пшырода на Польскіх Крэсах Всходніх надзвычай буйна і богата; эгзыстуе лёнд і водозбёры; край тэн посядал навэт можэ, але, завдзенчаёнц шкодлівым вплывом зэ Всходу, можэ тэ пшэісточыло сень в Пінске блото. Цо сень тычы граніц політычных краю, то взглендэм іх у месцовэй людності вшэхпольскей пшэдставене бардзо не яснэ. Еднак, спостшэга сень донжэне розшэжыць овэ граніцэ на Всхуд.
Усходні вучоны. Ешчо одзін маленькій вопрос: Вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы co временем пробіць себе куданібудзь окошко — в Европу ілі Азію?
Я н к а. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».
Усходні вучоны (запісваючы). О Дарданелах, о Індзійскіх морях і о какіхлібо окошках не помышляют і помышляць не жэлают, ібо, по іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквознякамі із Запада.
Заходні вучоны (запісваючы ўперамежку з Усходнім). О розшэжэню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маён гдзе топіць сень і бэз можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу.
Усходні вучоны (скончыўшы пісаць). БлагоДарУ вас! 372
Заходні вучоны (скончыўшы пісаць). Дзенькуен пану!
В у ч о н ы я кланяюцца і выходзяць кожны ў праціўныя дзверы, якімі прышоў быў.
II
А л е н к а. Здаецца, мы ўгаварыліся тут пачакаць на татку?
Я н к a. А так — тутака. Пакуль прыдзе, можам хвіліну пасядзець.
Аленка (сеўійы на лаўку, пасля паўзы). Як вы заўсёды, дзядзька настаўнік, мудра вельмі разважаеце, ажно мяне часам страх бярэ! Вось, напрыклад, ідучы сюды, сказалі вы, што мы павінны дабівацца, каб быць не толькі гаспадарамі самі над сабой, але і над сваёй воляй.
Я н к a. А як іначай, Аленка. Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваёй самабытнасці і смела сягнуць па сваё неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».
А л е н к а. Але цярністы шлях мусіць прайсці душа народная, пакуль збавіць гэта сваё «я» ад чужой няволі.
Я н к а <не слухаючы). Зірні, Аленка, на Менск! Тут калісь,— як сказана ў нашай песні аб паходзе Ігара,— продкаў нашых галовы снапамі на таку слаліся, душу ім ад цела веялі, а чырвоныя берагі Нямігі не зернем былі пасеяны, а касцямі гэных жа продкаў нашых.
373
3 гэтага бачым, што яны за нешта змагаліся, калі пад сценамі роднага гнязда косці свае пасеялі... А ўміралі, відаць, з славай, бо ў песні іхняе ўміранне засталося вечна жыць. А ці ж увекавечыць песня змаганне і ўміранне патомкаў? He! Бо мы змагаемся і ўміраем за чужое.
А л е н к а. Шмат хто і з нас ужо змагаецца і ўмірае не за чужое, а за сваё, а песня аб іх ужо не забудзе.
Я н к а. Гэта адзінкі, мілая Аленка. А душа агульнаграмадская яшчэ дрэме.
Аленка. Скіне сваю дрымоту і душа. Абы толькі гэтыя адзінкі, што ўжо змагаюцца, больш ясных паходняў распалілі і асвяцілі сцежкі ўсе для паўстаючай грамады.
Я н к а. Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо адплюшчваць вочы і паўставаць проці тэй паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то ўправа, то ўлева. Яшчэ ясна азначанай мэты не можам сабе ўявіць. А мэта ў нас адна: калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: «Беларусь...»
Уваходзіць М і к і т а.
<•••>
М і к і т а. Справа ў тым: я пастанавіў перайсці ў вашу, меджду протчым, партыю.
Я н к а. Ды я ж беспартыйны.
М і к і т а. Ну, як вам сказаць? Наогул, меджду протчым, хачу перайсці на ваш беларускі бок, ні як там. Адным словам, я надумаўся дабівацца беларускага асэсарства.
374
Я н к a. О, так! зусім зразумела. Цяпер гэта наймаднейшая свабодная профэсія, і кожны жук і жаба хоча на беларушчыне рабіць сабе кар’еру.
М і к і т а (як бы не зразумеўшы прытычкі). Меджду протчым, пане профэсар, новая політычная сытуацыя і ўсё такое прымусілі мяне падумаць аб гэтай кар’еры. Бо, як мне казала з пэўных крыніц мамзэль Наста, дык у вас заводзіцца нейкая, меджду протчым, Беларуская Рэспубліка. Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску.
Аленка. А я чула, што і цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску.
М і к і т а. Ну, яна, меджду протчым, эсэрбеларус і ў рахунак не йдзе: доўта тут не заседзіцца.
Я н к а. Значыцца, вы цвёрда пастанавілі дабівацца сабе гэтай новай кар’еры? Баюся я толькі, каб вы не вышлі на ёй, як залетась на аратарстве; прытым ваша поўнае дагэтуль ігнараванне гэтай справы й несвядомасць... „ .
Мікіта (перабіваючы). Вы, пане настаўнік, не жартуйце. Я не зусім такі ўжо несвядомы, меджду протчым, беларус — нават з вашай літаратурай знаёмы.
Я н к а. Цікава, цікава! Гэта для мяне неспадзеўка.
М і к і т а. Дык вось, паслухайце, меджду протчым:
Беларусь, мая старонка,
Куток цемнаты, Жыве Шыла, Грыб, Мамонька,— Будзеш жыць і ты,
меджду протчым.
Я н к а. На такім знаёмстве з нашай літаратурай далёка, пане рэгістратар, не заедзеце.
М і к і т а. Вось я й надумаўся звярнуцца, меджду
375
протчым, з просьбай да вас, каб вы мне ў гэтым памаглі. Прасіў я свайго профэсара Спічыні, але ён адказаўся. Кажа, што ён толькі спэц адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула.
Я н к а. Вам простая дарога цяпер: запісацца на курсы беларусазнаўства.
М і к і т а. Паміж намі кажучы, меджду протчым, я дзеля ўсякага такога здарэння з пару дзён хадзіў на такія курсы, але нічога ў галаву не палезла. Асабліва надта трудная ддя майго рускага ўразумення ваша граматыка — гэтыя націскі, націскі...
Я н к a. А так, пане рэгістратар,— у нашай граматыцы без націскаў ані з месца. Але ўсётакі вам прыдзецца вярнуцца на гэныя курсы, бо я вам нічога не памагу — сягоння яшчэ выязджаю з Аленкай з Менску. Мабыць, і не скора пабачымся.
М і к і т а. Шкада, вельмі шкада, а я думаў, меджду протчым...
Я н к а. Ды тут нечага й думаць. He ўдасца вам гэта асэсарства, дадуць вам совбурства, а штосьці ды будзеце мець, бо ці ж вам не ўсё роўна?
Мікіта. Усё роўна, меджду протчым, і не ўсё роўна. Беларускае асэсарства, апрача ўсякіх іншых плюсаў, мае ў сабе яшчэ адзін вельмі ласы плюсік — гэта тое, што і пабеларуску, як я пераканаўся, можна праводзіць у тутэйшую сярмяжную шацію вялікія рускаісціныя прынцыпы а ядынасці, непадзельнасці і самадзяржаўнасці Расійскай, меджду протчым, імпэрьгі
Я н к a. О, гэта ўжо правакатарскімі прынцыпамі запахла ад вас! Але сцеражэцеся, пане рэгістратар. Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму рускаісцінаму рэгістратарству саб’е рогі.