• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 словаў

    100 словаў


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 346с.
    2017
    61.3 МБ
    — Ідзі шукай, каб выкінуць у сьметнік, як прыстойныя людзі. Пакуль ня знойдзеш, у хату не пушчу!
    Шукаў тую цукерачную абгортку мо хвілін дзесяць пад наглядам бабкі. Знайшоў і выкінуў. 3 тых часоў сьмецьце выкідаю толькі «як прыстойныя людзі»...
    ...Калі чую ўсе гэтыя енкі — «а у вас в Беларусн так на улнцах чнсто, потому что Лукашенко порядок навел!» — заўсёды згадваю гэты эпізод са свайго дзяцінства.
    Уладзіслаў Ахроменка
    Гаэтана Бэлеі, «Бабуля.
    Тутэйшыя
    У мэтро ў Нью Ёрку магчыма пачуць гутаркі на розных мовах. Амаль кожны трэці размаўляе па-расейску. Шмат народу гавораць па-польску. Апошнім часам штодзень чую мяккую і сьпеўную ўкраінскую мову. Знаёмыя словы вылучаюцца ў агульным хоры, і я міжволі прыслухоўваюся да іх. Вядома, калі пачую ў гэтым тлуме беларускія словы, то адразу паварочваюся да тых, хто іх гаворыць.
    Дзьве русявыя прыгажунькі размаўлялі пра свае дзявочыя справы. Гадоў ім было па пятнаццаць, ня болей. Неяк няёмка было зьвяртацца да іх, але я пераадолеў сваю сарамлівасьць:
    — Вы зь Беларусі прыехалі?
    — He, — адказалі яны. — Мы — тутэйшыя!
    Марат Баскін
    Год Сьвіньні
    Менск, канец сьнежня, ранішні змрок. Мне ўжо чатыры, пайшоў пяты. Муж сястры нацягвае скураныя боты, накідвае шынель і кліча мяне да сябе. Мы спускаемся з чацьвертага паверху ў двор і, сьлізгаючы па абледзянелай сьцежцы паміж сумётаў, ідзем да хляўка, дзе захоўваюцца дровы ды рохкае ў пастаўніку сьвіньня. Яшчэ ня ведаю, але ўжо адчуваю: мы ідзем яе забіваць. Але яшчэ больш адчувае гэта сьвіньня: муж сястры толькі поркаецца з замком і ключамі, а віск ужо страшэнны...
    Ён забіў яе адным стрэлам зь пісталета, я добра памятаю чорную дзірачку ля вуха, дымок...
    Адыходзіў 1945-ы, пачынаўся 1946-ы, год Сьвіньні, першы год без вайны...
    Сяргей Ваганаў
    Ўільям Сыднэй Маўнт, «Дратаваньне сьвіньні»
    Краіна скаргаў
    Калі беларусу кепска — можна напіцца. Як зусім кепска — можна паскардзіцца. Найбольш крыўдлівыя скардзяцца пісьмова. Празь пятнаццаць дзён табе адкажуць... тыя, на каго паскардзіўся або іх начальства. Калі застанесься незадаволеным, перапіска працягнецца, пакуль ня стоміцца скаржнік або яго не прызнаюць паталягічным квэрулянтам.
    Скардзіцца можна на сантэхнікаў, лекараў, прадаўцоў, чыноўнікаў, кантралёраў, суседзяў, мужоў... Бадай, на ўсіх, акрамя Бога і таго, хто «крышку вышэй». Так працуе «найлепшая дэмакратыя Эўропы», дзе галоўная свабода — свабода скаргі — адмяняе ўсе іншыя, малазначныя і «неактуальныя». Пішыце скаргі — і вам адпішуць. Вось такі тут майдан...
    Толькі куды паскардзіцца на сёлетнюю зіму? Дастала сваімі сюрпрызамі і капрызамі! Мо ёсьць такое міністэрства?
    Васіль Аўраменка
    Уладзімір Сяроў, «Хадакі ў Леніна»
    Прэмію не далі
    Неяк мяне былі вылучылі на прэстыжную прэмію, але не далі.
    Знаёмыя па гарачых сьлядах выказалі спачуваньне — канечне, ты найлепшы, але інтрыгі, кумаўство, палітыка... Так патрабуе ветлівасьць, пасьля чаго ўсе дружна пра ўсё забываюцца да наступнага разу.
    Але потым стала адбывацца нешта незразумелае. Я маю іншыя ўзнагароды, некаторыя лічу болын важнымі, чым тая, якую не далі. Але іх ніколі ня згадваюць ні сябры, ні жонка, ні грамадзкасьць у цэлым. А пра неатрыманую — увесь час. Маўляў, вы былі мацнейшы. Выдатная рэч. Мы ўсёй сям’ёй перачытвалі. I гэтак далей.
    Я вось думаю — далі б мне тую прэмію, хто б калі ўзгадваў маю кніжку?..
    Аляксандар Лукашук
    Пінтурыкіё, «Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрых III надае тытул паэта-ляўрэата Энэю Пікаляміні ў 1442 годзе»
    Дарагія прыхаджанкі
    На працы — гарачыя дні. Наш гіпэрмаркет уступіўуліхаманкавую паласу калядна-навагодніх продажаў. У прадаўца, кладаўшчыка, грузчыка — падвойная, а часам і патройная мера намаганьняў.
    Восьмая гадзіна працы з дванаццаці. Я, грузчык, сяджу на «родным» складзе ў рэдкую хвіліну адпачынку. Забягаюць дзяўчаты-прадавачкі па чарговую порцыю тавару, заўважаюць мяне.
    — Ігароша, — з подсьмехам зьвяртаецца першая, — нейкі ў цябе выгляд не-та-вар-ны!
    Другая падхоплівае:
    — Сапраўды! Цябе такога нават на акцыі не прадасі!
    Рагочам утраіх. Дзякуй вам за клопат, мае дарагія «прыхаджанкі»! Ізноў выцягнулі настрой...
    Ігар Канановіч
    Тэафіль Дэйроль, «Адпачынак на сенажаці»
    Доктар
    Наш дзіцячы доктар быў зь вядомай у мястэчку доктарскай сям’і. I дзяды, і прадзеды яго былі лекарамі. Пасьля прыёмуўбальніцы ён наведваўхворых па дамах. Заўсёды ў кішэні ён трымаў цукерку ці пячэньку, а пачынаў размову з жарту. Я памятаю, як, зайшоўшы да нас, ён правёў даланёю над маёй галавой і мае валасы ўзьняліся ўверх, як у пудзіла.
    — Хлопчык-электрычнасьць, — сур’ёзна сказаў ён і падміргнуў мне.
    Любіў ён паразмаўляць з маім бацькам, настаўнікам, аб сучаснай пэдагогіцы. Яна яму не падабалася. Ён рашуча казаў:
    — Ня трэба выхоўваць дзяцей! Трэба выхоўваць сябе!
    Марат Баскін
    Мы ж рускія людзі
    Строгая ахоўніца дысцыплінавана чакае да самай апошнія хвіліны абедзеннага перапынку ў падатковай інспэкцыі. Тлумная грамада наведнікаў запаланіла невялікую пляцоўку першага паверху і нецярпліва чакае адмашкі жанчыны ва ўніформе.
    Невысокага росту паўнаваты мужычок не вытрымлівае: «Ды што гэтыя пяць хвілінаў. Мы ж рускія людзі! Свабодна пускайце». Ахоўніца не рэагуе на словы наведніка.
    3 глыбіні памяшканьня, ад шкляных стэляжоў з узнагародамі за спартовыя дасягненьні падатковай чуецца зьедлівая заўвага: «Калі вы рускія людзі, дык навошта вам свабода? Безь яе неяк пражывяце». Паўнаваты мужычок ніякавата агрызаецца: «I тое праўда. Пастаім».
    Алесь Асіпцоў
    Ільля Рэпін, «Бурлакі на Волзе»
    Сучасны варыянт
    Як падыходжу да ліфта на працы, якога заўжды трэба досыць доўга чакаць, узгадваецца паэт Віктар Стрыжак, які каля гэтага ліфта сканаў, бо ні ў «Юнацтве», ні ў «Мастацкай літаратуры» яму ніхто ня даў апахмяліцца.
    «Памёр раптоўна на лесьвічнай пляцоўцы ў выдавецтве „Мастацкая літаратура“» — напісана ў ягонай біяграфіі. Хіба гэта «раптоўна»: абыходзіў чалавека за чалавекам...
    Калі не далі тады, дык зараз бы дакладна не далі.
    Вось проста пэўная, што я сканала б каля ліфта, калі б здарылася са мною гэткая сытуацыя. Бо альбо поўная цьвярозасьць у людзей, альбо поўная сквапнасьць, альбо поўная абыякавасьць. I сучасны варыянт — «у мяне грошы на картцы».
    Аксана Спрынчан
    Мануэль Акаранса, «Натуральная сьмерць пяніцы»
    Пэнсія І ПЭНІС
    Што да павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі...
    Я пралічыўусе варыянты з гледзішча гендэрнай роўнасьці. Мужчыны жывуць у Беларусі ў сярэднім 66,5, жанчыны — 78 гадоў. Такім чынам мужчыны атрымліваюць пэнсію 6,5, жанчыны — 23 гады. Утрая даўжэй!
    Каб было гендэрна справядліва, трэба, каб жанчыны ішлі на пэнсію ў 65, а мужчыны ў 53 — тады ўсе будуць мець па 13 гадоў «заслужанага адпачынку».
    Але тады, лічу, час разьвітацца з паняцьцямі «жаночая» і «мужчынская» праца.
    Мужчыны павінны на сябе браць 50% адказнасьці за хатнюю працу. Гэта значыць, памагаць з мыцьцём посуду, праньнем, гатаваньнем абедаў.
    Пэніс зусім гэтым заняткам не перашкаджае.
    Багдан Андрусішын
    Жазэф Байль, «Пасуднік»
    школа
    у школе мы рабілі наступныя рэчы: уключалі краны ў прыбіральнях на паўдня... кідалі ў лайно дрожджы... лавілі малых падшыванцаў і выстрыгалі ім плешыны на галовах... заляталі ў распранальні і выключалі сьвет і харкалі ў розныя бакі — перамагалі тыя вучні, на якіх было як мага болей сопляў... мы размалёўвалі парты і сьценкі... курылі на ўроках «вайсковай падрыхтоўкі»... зьдзекаваліся з трудавіка і гістарыцы... на ўроках расейскай літаратуры не хаваючыся пілі піва — давялі настаўніцу да бальніцы...
    але цяпер адзін з нас — адвакат, другі — бізнэсмэн... трэці — хірург... а яшчэ ёсьць кандыдаты, пісьменьнікі, рэклямшчыкі... і ніводнага «батана» сярод нас няма.
    а. і. бацкель
    Альбэрт Анкер, «Школьны экзамэн»
    Беларуская помсьлівасьць
    1987. Шаша Менск-Вільня. Кабіна МАЗа, гаварлівы кіроўца.
    — Сам я з Расеі. Бацьку майго пасьля вайны пад Ашмянамі старшынёй у калгас прыслалі. Сталін вам, беларусам, не давяраў. Бацька, царства яму нябеснае, страшную рэч зрабіў: цьвінтар і капліцу зруйнаваў пад сьвінарнікі. I вось пайшоў я з тамтэйшымі хлопцамі купацца. А найлепшы сябра мяне проста з адхону сьпіхнуў. Я бултыхаюся, a аднаклясьнікі стаяць і глядзяць моўчкі, як муляй даўлюся. Але — выплыў нейкім цудам.
    — Вы да бацькі-старшыні адразу пабеглі? — пытаюся.
    — Нікому нічога не сказаў. Пацаны мяне амаль запаважалі. Хаця бацьку майму ўсё адно не даравалі, ведаю. Вы, беларусы, помсьлівыя... Партызаны!
    Уладзіслаў Ахроменка
    Аыжачка Францішка Багушэвіча
    Пасябравала з новай добразычлівай прадавачкай нашага прадуктовага.
    — А я раней ў Кушлянах жыла. Пры музэі Багушэвіча арандавала пасеку, — расказалаяна днямі.
    — Я ў музэі была, падзівілася на вульлі.
    — Скажу больш. Я радня Багушэвіча. Мама ў хаце жыла, калісьці паэтавай. Як надумалі музэй рабіць, іхную сям’ю выселілі. Але ўсё роўна, калі адчыніўся музэй, мама пабегла і лыжачку сярэбраную, якой карыстаўся Багушэвіч, падарыла ў экспазыцыю. Я добра памятаю лыжачку. Ад часу яна вытанчылася...
    I прадавачка намалявала на прылаўку старую пачарнелую лыжачку для гарбаты. Я, натуральна, убачыла яе, а прадавачка задаволена заўсьміхалася, што вырабіла эфэкт.
    Таня Скарынкіна
    Валянцін Варанішча, «Францішак Багушэвіч»
    Неміласэрная
    За дзьвярыма яна ўгледзела чарнявых дзяцей. Спачатку яны папрасілі есьці для самага маленькага, гадоў пяці хлопчыка, равесьніка яе сыночку. Вынесла тое, што было на абед. He магла глядзець на чырвоныя, сьсівераныя ручкі. Вынесла рукавічкі. Папрасілі даць з сабою. Наладавала торбу. Папрасілі адзеньня. Сабрала тое, што было ад сына і дачкі. Папрасілі для маці. Тлумачыла, што адзеньне, якое магла б прапанаваць, на лецішчы. He сыходзілі. Аддала сарафан, у якім хадзіла на працу. Падзякавалі. Сышлі.
    Вечарам, вяртаючыся з працы, убачыла каля сьметніцы свой сарафан. У ліфце стаяў слоічак з марынаванымі агурочкамі.
    Яны прыходзяць часта, але яна зачыняе перад імі дзьверы.
    Яна неміласэрная.
    Альжбета Кеда
    Джакама Чэруці, «Дзяўчынка-жабрачка і пральля»
    Амэрыканец
    Джон Вашкевіч нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беларускай сям’і перамешчаных асобаў. Пасьля «адлігі» бацькі вярнуліся на радзіму.
    Джон скончыў школу, адслужыў у войску, узяў шлюб з расейскай дзяўчынай і зьехаў у расейскую глыбінку. Джон быў рахманы, сарамяжлівы і працавіты. Ён не зьмяніў імя. Яго знайшлі ў пад’езьдзе мёртвым з заточкай у грудзях.