100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
Неяк я правеў віртуальнае кола радыюсам прыкладна дзьвесьце мэтраў. 3 гэтай невялікай тэрыторыі вакол мяне загінулі у Расеі, куды з розных прычынаў зьехалі, чацьвёра знаёмых хлопцаў.
Ня ведаю, зь якой прычыны гвалтоўна памёр кожны зь іх, але падазраю, што Джона забілі проста дзеля яго імя.
Юры Станкевіч
Джон Чарлз Долман, «Карабель з эмігрантамі»
Сьледчы НКВД
За часамі Яжова працаваў у Гомельскім НКВД сьледчы Яцэвіч. Добры, відаць, быў сьледчы, бо пасьля сьмерці Сталіна атрымаў «за парушэньне сацыялістычнай законнасьці» немалы тэрмін. Вярнуўся дахаты і выпадкова натрапіў на свайго былога падсьледнага. Яцэвіч падсьледнага не пазнаў — празь яго такіх сотні прайшло. Затое падсьледны пазнаў Яцэвіча. Напампаваў гарэлкай, завёў на будоўлю і зьбіў на горкі яблык.
Са шпіталю Яцэвіч выйшаў вар ятам. Кідаўся на суседзяў зь сякерай. Падпальваў сваю хату. Урэшце, яго выгнаў на вуліцу ўласны сын.
Апошні год жыцьця былы энкавэдэшнік пабіраўся на прыступках крамы з жалезнай конаўкай. У нашым пасёлку на ўскрайку Гомелю яму ніхто прынцыпова не падаваў.
Уладзіслаў Ахроменка
Жуль Баст ен-Лёпаж, «Жабрак»
Брат з прэйскурантам
Напярэдадні маёй апэрацыі ў лясным шпіталі ў палату заходзіць дзядзька ў зацухмоленым халаце з бэджыкам: крыжык і імя — брат Анатолій. Ялейным голасам прапануе замовіць саракавуст за здароўе. Нядорага, вось прэйскурант.
Кажу, што я не праваслаўны, а вуніят. «Сектант! — выносіць мне прысуд брат Анатолій. — Вы ж ня хрысьціцеся! У вас жа ні ікон, ні бацюшак няма! Вы ж у пекле гарэць будзеце!»
Сусед па палаце, мясцовы хлопец, пытаецца ў брата з прэйскурантам, дзе іхняя царква. «Вунь там, за ляском!» — упэўнена паказвае ў вакно візытант.
«Дык там жа поле голае!»
«Б...І няхрышчаныя!» — кідаецца да дзьвярэй брат Анатолій.
Уладзімер Арлоў
Аляксей Венецыянаў, «Прычасьце паміраючай»
Якім будзе лета?
Вясковы прыпынак. Людзі чакаюць аўтобус на Менск. Падыходзіць дзядзечка. Працягвае, відаць, сваёй жонцы тры галінкі, на якіх толькі-толькі пачынаюць прабівацца зялёныя лісточкі. Кажа:
— На, вызначай, якім будзе лета?
Цётачка доўга іх разглядае, перакладае з далоні ў далонь і нічога ня кажа. Хтосьці з пачаканцаў не вытрымлівае і пытаецца:
— Ну дык якім будзе лета?
— Г..но будзе лета! — адказвае цётка. I адразу зразумелым робіцца яе доўгае маўчаньне.
Апесь Анціпенка
Ўільям Сыднэй Маўнт, «Варажба»
Прафэсійны аптымізм
Агульнавядома: гуманітарныя дысэртацыі пішуцца паводле аднаго шаблёну. Калі дысэртант мае ўяўленьне аб прадмеце, то спакаваць яго ў прыстойную структуру можа любы адэкватны «ўтаямнічаны», ён жа — навуковы кіраўнік. Калі ня мае — кіраўнік запіхвае ў чужую дысэртацыю свае ідэі. А часьцей — сумяшчае гэтыя навуковыя «па» ў агульным танцы.
Учора прыходзіла магістрантка-карэянка: разумная, энэргічная, скончыла лінгвістычны ўнівэрсытэт і прагне пісаць працу па арт-мэнэджмэнце. Кажа сарамліва: «Толькі вось я ў ім ня вельмі разьбіраюся. Дыплём я пісала па Мандэльштаме». Адказваю: «Якое супадзеньне! Я таксама больш разьбіраюся ў Мандэльштаме, чым у артмэнэджмэнце»...
Сяджу вось, спампоўваю кніжкі па арт-мэнэджмэнце. Мая прафэсія вучыць аптымізму.
Юлія Чарняўская
Жан Анарэ Фраганар, «Мападая чытачка»
Галоўная прычына
Міністры, дырэктары, службоўцы, студэнты... Усе мы ў Менску стараемся размаўляць «па-гарадзкому», але празь некалькі словаў абавязкова праскочыць «сбольшего», «соснмла», «трошкн», і тут жа па-здрадніцку высунецца родны «бульбяны» акцэнцік: «чэво», «говорыт», «дзевушка»...
Дый нярэдка на добрым застольлі паміж пятым і шостым тостамі твая суразмоўца, карэнная, «пародзістая» мянчанка, міжволі прызнаецца, што зьяўляецца такой ужо гадоў пятнаццаць...
А калі па-сапраўднаму карэнных мянчан сабраць разам, то, можа, толькі вялікі райцэнтар набярэцца. Астатняя сталіца — гэта мы, працавітыя, ня дужа пераборлівыя, хітраватыя «калгасьнікі». I галоўная прычына таго, што Менск мае згаданы статус — наша прысутнасьць у ім.
Ігар Канановіч
Карціна Гаэтана Бэлеі
Казачок
— He падхадзіце, тут офіс асвешчают! — заступіў мне дарогу маладзён у крыху вялікай для яго камуфляжнай куртцы.
— А хто вы, каб мяне спыняць і не пускаць у будынак? — пацікавіўся я.
— Праваславные мы. Казачкі! — з гонарам адказаў ён і шматзначна дадаў: — Знаеце, хто эта? Эта — служывые за веру!
У гэты момант на прыступкі выйшаў сьвятар і акрапіў сьвятою вадой супрацоўнікаў офісу, якія выйшлі з калідора на ганак. Усе прысутныя павярнуліся і схілілі галовы.
Я паглядзеў на маладзёна. Ён засяроджана і вельмі сур’ёзна пагля дзеў у бок сьвятара і павольна, але шырока перастаўляючы руку, перажагнаўся зьлева направа...
Ігар Кузьмініч
Шкарпэткі для галоўнага
Пачатак 90-х. Галоўны рэдактар буйной маскоўскай газэты заўважае на шкарпэтках чальцоў рэдкалегіі дзіркі. Згадвае, што найлепшыя ў былым СССР шкарпэткі рабіў віцебскі «КІМ»...
Аднак паспрабуй прывезьці іх у Маскву, калі забараняецца вывозіць зь Беларусі амаль усё. Мяжы, вядома, з Расеяй няма. Але куды схавацца ад патрулёў, што прагульваюцца ўздоўж цягнікоў і пільна сочаць за кожным?..
...Ноч, бясконцы сьнег, сьлізкая, ад самога Віцебску, шаша; палюбоўніца адказнага сакратара скурчылася ззаду пад вялізнымі скрынямі са шкарпэткамі; сакратар хвалюецца, ці абмінем патруль...
Дзе тая найвялікшая ў сьвеце газэта? Дзе тыя шкарпэткі? Адно што даношвае мо былы галоўны, бо прыдбаў цэлую скрыню.
Назапашваў на гады.
Сяргей Ваганаў
Анна Анкер, «Мужчына цыруе шкарпэткі»
Пропісь
Цяпер амаль усе дзеці пішуць так, што нічога не разьбярэш. Таму што ў школе не карыстаюцца пропісямі, па якіх можна навучыцца прыгожа пісаць. Мне пасьля першай клясы з-за дрэннага почырку настаўніца задала на лета перапісаць у сшытак усю пропісь. Часу было шмат да верасьня, я хутка пра заданьне забыўся. Аднойчы, сустрэўшыся з настаўніцай, пачуў: «У школу прыходзь зь перапісанай пропісьсю, а калі нічога не пісаў, то можаш і далей гойсаць па палях!» Пасьля гэтага цэлы тыдзень, сапсаваўшы кучу сшыткаў, я выводзіўлітаркі і ў школу прыйшоў з выкананым заданьнем. I мая першая настаўніца мяне пахваліла. 3 таго часу пішу чытэльна.
Віктар Шніп
Арвід Лільелунд, «Цяжкая праца пры лямпе вечарам»
Маскі
3 пачуцьцём салодкай тугі згадваю пачатак 90-х. Добры быў час. He таму, што ў юнацтве ўсе глыбіні сьвету здаюцца плыткімі, а вяршыні недастаткова высокімі. Люблю 90-я за шчырасьць: ніхто тады не карыстаўся маскамі — ні паэты, ні журналісты, ні выкладчыкі. Нават чыноўнікі, чыя праца ў сілу розных абставінаў не суадносіцца са шчырасьцю, не хаваліся ад людзей. Максымум, маглі нацягнуць на галаву панчоху цялеснага колеру, альбо празрысты поліэтыленавы пакет, што, зрэшты, не перашкаджала зазіраць ім у вочы. Сёньня ў служак народу замест твараў драўляныя фізіяноміі. А паэты, журналісты і выкладчыкі насунулі маскі талерантнасьці, апантанасьці і альтруізму: хаваюць разгубленасьць, эгаізм і бяздарнасьць.
Анатоль Брусевіч
П’етра Лёнгі, «Азартны дом у Вэнэцыі»
Лазьня
Лазьня працавала ў нашым мястэчку два дні на тыдзень. Адзін дзень быў жаночы, а другі — мужчынскі. Зьбіраліся ў яе, як на сьвята. Бацька доўга выбіраў венік з тузіна венікаў, якія віселі ў кладоўцы, быццам бы астатнія меліся пайсьці на мяцёлкі. Маці рыхтавала нам чыстае адзеньне. Мы бралі тазікі, адзеньне і ішлі ў лазьню. У лазьні заўсёды была чарга. Але ніхто не сьпяшаўся. Бо дзе паразмаўляць, як ня ў лазьні. Выходзілі з лазьні нейкімі прасьветленымі. Але ж заўжды, кажучы пра горад, зайздросьцілі:
— У іх жа ванна ёсьць!
Цяпер, мыючыся у гарадзкой ваньне, такога прасьвятленьня не адчуваеш.
Марат Баскін
Віталій Ціхаў, «Урускай лазьні»
Прыстойнасьць
Едзем ў перапоўненым аўтобусе. Каля мяне стаіць спадар інтэлігентнага выгляду ў паліто і з ладна зачасанымі сівымі валасамі.
На адным з прыпынкаў у бліжэйшыя да нас дзьверы ўціскаецца жанчына з двума клункамі. Мужчына паварочваецца ў бок маладзёна, што сядзіць ля акна, і кляцае яго па плячы.
Той узьнімае вочы, у якіх яшчэ працяг гульні і ўсьмешка на вуснах.
I гэты прыстойны чалавек выцягвае навушнік з вуха зьбянтэжанага хлопца і выдае:
— Сука, сколька ты будзеш в экран тарашчіцца? Цебя хто учіл? Женшчінам неабхадзіма ўступаць места!
Маладзён без пярэчаньняў высьлізнуў у натоўп. Тады спадар вельмі ветліва да жанчыны:
— Сядайце, калі ласка.
Ігар Кузьмініч
Герард Тэрборх, «Ветлівая размова»
Постмадэрнізм
Я ніяк ня мог зразумець, што ж такое постмадэрнізм.
Здарылася, што летась доўга шукаў выставу Варлама Шаламава ў Менску. Выстава была заяўлена на адрасе бару «Хуліган». Але ў бары пра яе ніхто нічога ня чуў. Hi бармэн, ні наведнікі.
У змроку залі я разгледзеў праём, за якім аказалася крутая вузкая лесьвіца. Яна вяла ў клюб аэробікі, пра што сьведчыў надпіс, а таксама рэклямныя партрэты жанчын у купальніках. Я ўжо хацеў вярнуцца, але на другім паверсе ўбачыў калымскую экспазыцыю. Яе разглядала адзінокая жанчына. I я зразумеў, што такое постмадэрнізм. Культура без герархій.
I ўспомніў простыя словы Варлама Шаламава: «Лагерь мнроподобен».
Аляксандар Брыпг
Жуль-Аляксандр Грун, «Пятніца ў Салёне францускіх мастакоў»
Рай
3 фарысэйскай пагардай, гайдаючыся ў гамаку, стрыгу вушамі. Маўчу. Я паляўнічы. Каб здабыць зьвера, трэба яго заманіць ў пастку. Вось гэты... Цяльпук. Ёлупень...
«Я праваслаўны, хоць рэдка хаджу ў царкву (брэша! Хадзіў адзін раз на вясельле сястры ў 20021). Чаму я павінен ісьці ў пекла?! Жыву праведна, зла не раблю! Чаму?!» — глядзіць з выклікам.
«Пойдзеш у рай, калі ўжо ня робіш кепскага, у рай для атэістаў» — дазваляю.
Праз паўгадзіны перакульвае кілішак каньяку, выцірае вусны і выпальвае (ня мне):
«Слухай, я такую трубу на працы сьпёр! Буду рабіць самагонны апарат!».
Алена Германовіч
Бяз права на бязьдзейнасьць
Вучоба. Ноч. Балён. Клей. Улёткі.
Халодныя рукі шыюць сьцягі і расьцяжкі.
Праца. Акцыі. Затрыманьні. Арышты. Суды. Суткі.
Маленькая, глядзі, якая багоўка намаляваная. A вось гэта мураш-пажарнік! Ты пыталася, дзе ён хаваецца ў халады? А вось і хаваецца тут, пад зямлёй.
Замужжа. Дзеткі. Праца. Акцыі. Садок.
Ну дык паваюйма ў садку. На мове ж трэба.
Трэба тваім дзецям.