100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
Васіль Аўраменка
Ўінслаў Гомэр, «Хлопцы на выгане»
Пазычаны розум
Два браты прыехалі ў госьці да старога бацькі. Старэйшы працуе на заводзе мэханікам, а ня простым рабочым, як малодшы, да таго ж машыну купіў. Таму, відаць, адчувае сябе сярод родзічаў маральным аўтарытэтам.
— Кожны чалавек павінен у сваім жыцьці пабудаваць дом, нарадзіць сына і пасадзіць дрэва, — узяўшы чарку, павучальна прамаўляе ён шматкроць чутае, быццам нейкую неверагодную мудрасьць.
Зірнуў на малодшага, пасьміхнуўся, скрывіўшы рот:
— Ну а ты, Андрэй, ці пасадзіў за сваё жыцьцё хаця адно дрэва?
— Так, на школьным васкрэсьніку, — упэўнена адказаў малодшы. — Я ўжо трыццаць гадоў бацьку гарод саджаю, а ты ці пасадзіў хаця раз?
Тацяна Барысік
Каміль Пісаро, «У агародзе»
Час касьбы
Ляжу на скошанай траве. Непадалёку бацька на купіне курыць. Нам няма куды сьпяшацца. Дзялка скошана, а да заходу сонца яшчэ далёка. Па мне поўзаюць рудыя мурашкі. Аднаўкусіла за нагу. Балюча. Укушанае месца пачынаю драпаць і, пабачыўшы кроў, думаю: «Убачыла б мама, накрычала б, каб так болей не рабіў». Але мамы побач няма. Няма і бацькі, і я ляжу на зялёнай канапе, як на скошанай траве. I мне няма куды сьпяшацца. У мяне баліць горла, і мне трэба паправіцца. Наперадзе выхадныя, і я, магчыма, паеду касіць траву каля роднай хаты, дзе, відаць, насьценны гадзіньнік, заведзены два тыдні таму, спыніўся. I ў хаце ціха-ціха, як у закінутым вульлі, што стаяў каля дзялкі, калі мы з бацькам былі касцамі...
Віктар Шніп
Леон Агюстэн Лерміт, «Касьба»
Галоўнае ў жыцьці
У бабулі — «сельгасработы». Безь мяне як асноўнай «цяглавай сілы» — ніяк. Адпрацаваўшы пару гадзін, прыселі ў ценю — перадыхнуць і пачакаць, пакуль вялізнае, паважнае воблака напаўзе на сонца.
Заўважыўшы маю лёгкую стому, бабуля падбадзёрвае:
— Нічога, унучак, справімся! Глянь, асталася менш, чым зрабілі!
I рэзюмуе ўлюбёнай фразай:
— Глаўнае ў жызьні — гэта цярпеньне!
— Галоўнае ў жыцьці — гэта шчасьце, — не вытрымліваю я.
— А-а... ну да-да-да! — пасьпешліва згаджаецца бабуля і адварочваецца, нібы кагосьці вызіраючы на дарозе...
Ігар Канановіч
Жан Франсуа Міле, «Зьбіральніцы каласкоў»
Прыгажосьць
Што толькі не рабілі, каб упрыгожыць жыцьцё ў пасьляваенныя бедныя гады. Анічога не выкідвалі ў сьметнік. Усе ішло ў справу. Розныя часопісы друкавалі парады, як рабіць самаробкі амаль зь нічога. Памятаю, як маці рабіла маленькія круглыя дыванкі з падраных панчохаў. Яны зьзяючымі лапікамі ўпрыгожвалі падлогу. Цётка Адэля старыя боты, якія ўжо ня браўся рамантаваць ніводзін шавец, рэзала на невялічкія кавалачкі скуры і рабіла рыдыкюлі, ад якіх не адмовілася б ніводная сучасная модніца. Сусед насупроць з пачкаў ад запалак майстраваў шуфлядкі для рознай дробязі... Што ні хата, то свая прылада!
А што робяць цяпер?
Марат Баскін
Аляксей Багалюбаў, «Старызьнік»
Певень
Кожнага ранку а шостай на вёсцы мяне будзіў певень. Яго кукарэканьне мяне раздражняла, і хацелася адкруціць яму галаву.
Пасьля прыезду ў горад мне не хапае яго сьпеву і паху вёскі. Нам, гарадзкім жыхарам, пахі вёскі запомніліся па-рознаму: камусьці вёска пахне яблыкамі ды сенам, а камусьці — сьмярдзіць гноем.
Для мяне вёска — гэта ранак, певень і пах яек. Гарадзкія яйкі я ня надта люблю, а ў вёсцы яны пахнуць па-асабліваму.
А певень — спытаеце вы? Певень у горадзе — гэта назва крамы і цукеркі, а таксама ранішняя мэлёдыя будзільніка ў тэлефоне.
Андрэй Мялешка
Карл Юц, «Пад пільным вокам»
Бацька і праца
Чым далей жыву, тым больш разумею, як мне далёка да свайго бацькі!
Здаецца, што я раблю? Спрабую нешта ствараць, вучыць дзяцей, спрабую быць добрым бацькам і мужам...
Але калі я бачу, як «гарыць» у бацькавых руках праца, як ён разважліва, з упэўненасьцю майстра бярэцца за справу (будуе дом, рамантуе розныя рэчы, якія ў яго руках «ажываюць», зьбірае з разнастайнага «сьмецьця» трактар...), то ўсе мае «дасягненьні» блякнуць на яго тле.
I я адчуваю, як жа мне да яго далёка!
I радуюся, што ў мяне ёсьць чалавек, ад якога так шмат чаму можна навучыцца...
Пакуль яшчэ ня позна!
Яўген Мартыновіч
Жан-Франсуа Mine, «Сейбіт»
Паказьнік аўтараў
A
Абрамовіч Павел 14, 140
Аксак Валянціна 119, 159, 166, 229, 239, 258,
Акулін Эдуард 55
Алешка Кастусь 141
Андрусішын Багдан 197
Антанян Андранік 234, 240
Анціпенка Алесь 58, 92, 142, 205
Аркуш Алесь 50
Арлоў Уладзімер 26, 70, 204
Арсёнаў Аляксандар 43
Асіпцоў Алесь 40, 195
Аўраменка Васіль 13, 22, 191, 250, 267, 274, 316, 323
Ахроменка Уладзіслаў 69, 139, 188, 199, 203, 292, 302, 309
Б
Баравік Марыя 245
Барысік Тацяна 169, 183, 324
Баскін Марат 27, 37, 114, 147, 168, 189, 194, 212, 256, 261, 288,
298, 312, 319, 327
бацкель а. і. 23, 73, 99, 109, 154, 160, 198, 227, 233, 235, 306
Бельская Ірына 179
Бізяева Аліса 111
Брусевіч Анатоль 44, 211
Брыло Сабіна 127
Брыт Аляксандар 214
В
Ваганаў Сяргей 72, 118, 123, 131, 149, 190, 209, 237, 254
Вайтовіч Марыя 63
Весялуха Марына 105, 157, 251, 317
Vranova Svetlana 28, 38, 67, 93, 112, 238,
Г
Гапееў Валеры 222
Германовіч Алена 94, 215,
Глобус Адам 21
Грыніна Вікторыя 19, 113, 143, 165, 243, 253, 272, 279, 304
Гурневіч Дзьмітры 96
д
Дашкевіч Наста 33, 156, 170, 216, 230,
Дзікавіцкі Аляксей 89, 278
Дзьмітрыеў Андрэй 79
Дракахруст Юры 87, 138, 146
Дранчук Валер 271, 276, 281, 314, 321
Дубавец Сяргей 56, 130, 177, 320
Dubaviec Siarhiej 34, 88, 186,
Е
Емяльянаў-Шыловіч Алесь 59
Ж
Жак Ала 144
3
Зарэмбюк Алесь 129
Знаткевіч Аляксей 24, 84
К
Канановіч Ігар 174, 187, 193, 207, 217, 236, 260, 265, 291, 326
Касяк Канстанцін 125
Квяткоўскі Севярын 90, 303
Кеда Альжбета 106, 134, 201, 257, 264, 268, 273, 282, 311
Клімковіч Максім 137
Краўчанка Хэльга 308
Кудасава Наста 17, 52, 101, 153, 275, 287, 301
Кузьмініч Ігар 42, 76, 82, 128, 164, 208, 213, 285, 296, 310
Куліцкая Ната 244
Курс Сьвятлана 48, 100
Л
Лі. К. 223
Лукашук Аляксандар 7, 15, 30, 53, 95, 167, 173, 176, 181, 185,
192, 232, 289
м
Максімюк Галіна 249
Максімюк Ян 8-10, 12, 16, 20, 25, 31, 48, 51, 57, 62, 81, 102, 116,
242, 248, 252, 263, 284, 315, 322
Макулінка Аляўціна 152
Малішэўскі Яраш 74, 182
Мартыновіч Яўген 60, 145, 219, 295, 329
Мартысевіч Марыя 91
Масла Алена 36, 135
Масьлянкова Паліна 71
Мінскевіч Серж 110
Мялешка Андрэй 148, 328
Н
Навумчык Сяргей 86, 122, 226
Наркевіч Алесь 80
Някляеў Уладзімер 46
П
Падгол Уладзімер 224
Півуноў Юрась 175
Плакса Натальля 161, 262
Поклад Тацяна 117, 228
Прыгодзкі Зьміцер 299
Р
Радкевіч Алена 35, 54, 66, 246,
Ракіцкі Вячаслаў 180, 280
Раманава Ларыса 103
Раманоўскі Мікола 75
Рудак Антон 270
С
Сіўко Франц 39,
Скарынкіна Таня 200
Соўсь Ганна 85
Спрынчан Аксана 115, 132, 155, 178, 196, 231, 259, 266, 277,
Станкевіч Юры 202
Сырэль Канстанцін 133, 150, 184
Сьнітко Тацяна 83
т
Таўстыка Аляксандар 225
У
Унукоўская Алеся 163
X
Хатэнка Антаніна 286, 293
ц
Цімафеева Юля 78
Ціхановіч Алена 65
Цяльпук Юлія 104, 247, 300
Ч
Чапко Яўген 162, 318
Чаплінская Яўгенія 108
Чарнякевіч Ціхан 158, 290
Чарняўская Юлія 172, 206
Чоўдхуры Рашэд 64
Чубат Аляксей 68
Ш
Шніп Віктар 120, 210, 218, 220, 294, 305, 325
Шупа Сяргей 32, 41, 98, 126,
Шустаў Антон 124
Шэін Аляксей 107, 136
Я
Янкута Ганна 18
Пра ўкладальніка
Ян Максімюк нарадзіўся ў 1958 годзе на Беласточчыне, у вёсцы Ляхі. Закончыў фізычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Да журналісцкага занятку прымерваўся ўжо ў студэнцкія
гады — у пачатку 1980-х гадоў заснаваў і рэдагаваў у Варшаве часопіс студэнтаў беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы «Сустрэчы». У 1989-1993 гадах працаваў журналістам у беларускамоўным тыднёвіку «Ніва» ў Беластоку. Ад 1998 году — на Радыё Свабода ў Празе.
Выдаў дзясятак кніг зь перакладамі беларускай літаратуры на польскую і сусьветнай літаратуры на беларускую мовы.
Выпрацаваў пісьмовы стандарт гаворак беларусаў Падляшша пад назвай падляскай мовы.
Жанаты. Mae двух сыноў і дачку.
Summary
This book is an anthology of 300 texts by one hundred authors culled from the “100 Words” column of RFE/ RL’s Belarus Service website. The column, which debuted in November 2014 and appears six times a week, offers a unique opportunity for professional and amateur writers in Belarus to express themselves freely on a variety of personal as well as public topics. The published texts are limited to 100 words, and are illustrated by European or American paintings from the 19th century and earlier epochs. The column’s curator Jan Maksymiuk describes the project as “an ambitious attempt to create a spiritual portrait of cultured Belarusians in the early 21st century.”
«Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» — кніжны праект
Беларускай службы Радыё Свабода. Чытайце ў інтэрнэце:
www.svaboda.org
Верш на Свабоду. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2002. — 464 с.
Дарога праз Курапаты.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2002. — 464 с.: іл.
Poems on Liberty: Reflections for Belarus.
Пераклады Веры Рыч.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. — 312 с.
Быкаў на Свабодзе.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. — 536 с.: іл.
Быкаў на Свабодзе.
Збор выступаў клясыка беларускай літаратуры ўэтэры Радыё Свабода. Аўдыёдыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004.
Дуліна ад Барадуліна.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004. — 254 с.: іл.
Аляксандар Лукашук.
Прыгоды АРА ў Беларусі.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005. — 500 с.: іл.
Быкаў на Свабодзе.
2-е выд„ дапоўненае. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005. — 662 с.: іл.
Сяргей Дубавец.
Вострая Брама.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005. — 520 с.
Вячаслаў Ракіцкі.
Беларуская Атлянтыда.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — 504 с.: іл.
Плошча, 19.0325.03.2006.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — 400 с.: іл.
Вінцэсь Мудроў.
Альбом сямейны.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — 232 с.: іл.
Начная чытанка. 50 аўтараў з зтэру Радыё Свабода.
Мультымэдыйны дыск.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007.
Уладзімер Арлоў.
Імёны Свабоды.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. —