• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 словаў

    100 словаў


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 346с.
    2017
    61.3 МБ
    Наста Кудасава
    Аітаратурная крытыка
    Найлепшае вызначэньне літаратурнай крытыкі, якое мне даводзілася чуць, агучыла Вібке Паромбка, нямецкі крытык. Яна сказала, што ў добрым крытычным артыкуле расказваецца гісторыя, якая трошкі выходзіць за межы кнігі, пра якую крытык піша. Такім чынам, крытыка — гэта таксама расказваньне гісторыі. Гэтая гісторыя другасная ў тым сэнсе, што крытыка, як і пераклад, абапіраецца на ўжо створаны твор, і ўсё ж яна таксама можа быць арыгінальнай — настолькі ж можа быць арыгінальным зроблены па-майстэрску пераклад мастацкага твора на іншую мову. Вызірнуўшы за межы кнігі, рэцэнзія можа пачаць існаваць самастойна. Галоўнае, каб кніга ні на імгненьне не гублялася з вачэй.
    Ганна Янкута
    Шыхтаваньне
    Мароз і сонца...
    Так, спадар Пушкін, сёньня такі дзень. Але, калі ласка, пасуньцеся трошачкі.
    Вы, Маркес, станьце бліжэй да Дастаеўскага ды Караткевіча.
    Спадарыня Ахматава, Вы ня супраць суседзтва з Блокам і Багдановічам?
    О, спадар Шэксьпір, я закаханая ў Вашы санэты!
    Спадар Сакрат, абавязкова паразважаю з Вамі аб быцьці.
    Чэхаў, Гэмінгуэй, Бакача, Лёрка, Экзюпэры, Ніцшэ, Набокаў, Дантэ, Флябэр, Джойс, Сэрвантэс, Бальзак, Гётэ, Купрын, Гамэр, Фіцджэралд і...
    Прыбіраю на кніжных паліцах...
    Усё! 3 задавальненьнем аглядаю дружныя шэрагі кніг. Вось бы гэтак, бок пры боку, паўсталі народы гэтых пісьменьнікаў за мір на нашай неспакойнай плянэце. Зьдзейсьнілася б ня толькі мая Мара.
    Вікторыя Грыніна
    Джон Артур Ломакс, «У бібліятэцы»
    Астрыд Аіндгрэн і недзіцячыя гісторыі
    У Швэцыі зьявіліся дакумэнтальны фільм пра Астрыд Ліндгрэн (1907-2002) і біяграфія, якія прадстаўляюць славутую пісьменьніцуўновымсьвятле. У маладосьці Ліндгрэн шакавала навакольле сваім андрагінным выглядам ды мужчынскай стрыжкай і адзеньнем. Хоць ніколі не называла сябе фэміністкай, на практыцы такою была, стварыўшы несьмяротную ікону сучаснага фэмінізму — «дзеўчука» Піпі Доўгуюпанчоху. Цягам 11 гадоў перапісвалася з жанчынай, якая была ў пісьменьніцу закаханая і запаўняла свае лісты эратычнымі фантазіямі.
    Для дарослых, зразумела, адкрываецца новая дзялянка літаратурных gender studies.
    Як добра, што для дзяцей гэта ня мае ніякага значэньня. Hi для тых зь Бюлербю, ні для іншых, якія чытаюць кніжкі пісьменьніцы.
    Ян Максімюк
    Крытык зь пісталетам
    У Андрэя Савіцкага быў пісталет. Усе, хто добра ведаў Андрэя, ведалі і пра тое, што ён можа ня толькі сказаць важкае і разумнае слова, але таксама стрэліць і патрапіць у цэль.
    Калі ў літаратара, які піша крытыку, ёсьць яшчэ і агнястрэльная зброя, да ягоных парадаў варта прыслухоўвацца ўважліва. Прынамсі, праігнараваць крытыку ад гэткага чалавека не атрымаецца. Тут няма жартаў.
    Страшнейшым за крытыка зь пісталетам можа быць толькі крытык з нажом. Агнястрэльная зброя ўсё ж болып гуманная за зброю халодную. Крытык з нажом — эталён. He дарма пісьменьнікі кажуць, што іх кнігу «зарэзалі», а ня кажуць, што кнігу «застрэлілі» ці «забілі».
    Адам Глобус
    Робэрт Бас, «Сон Дыкенса»
    Салодкая атрута настальгіі
    Чытаючы Вячаслава Адамчыка, зразумеў: галоўная хіба нашага пісьменства — настальгія. Яна — цэнтральны стрыжань, «вечны рухавік» белліту. Ды каб толькі белліту!
    Палітыка, эканоміка, сама душа беларуса зачараваная непераадольнай любасьцю да блізкай ці далёкай мінуўшчыны. Усе тутэйшыя — ад першага прэзыдэнта да апошняга нацыянал-«ліцьвініста» — зьвернутыя тварам да мінуласьці, а задам... да будучыні.
    Таму так скрушна ад нашай рэчаіснасьці (і літаратуры!), бо люстра беларускай душы здаўна перакуленае ў мінулае. Толькі разьвярнуўшы яго на 180 градусаў, скіраваўшы свае сілы і памкненьні ў прышласьць, можна будзе пераадолець стары заклён: наймацней любіць мінулае той, хто баіцца будучыні.
    Васіль Аўраменка
    Юліюш Косак, «Табун на Падольлі»
    чытаць
    ня так даўно я адмовіўся ад алькаголю.
    калі п’еш усе 360 дзён у год, выпадкова пакідаючы пару дзён цьвярозымі, губляеш пачуцьцё рэальнасьці, адчуваньне жыцьця, мозг здраджвае, інтэлект падае.
    раней я мог чытаць раманы праз раз, і доўга марудзіў, выбіраючы аўтара.
    а тут мой арганізм як падмянілі, ён усмоктвае інфармацыю з хуткасьцю сьвятла. я ўзяў «Уліса», якога пачынаў трыццаць разоў, і за тры вечары прачытаў, я разгарнуў апавяданьні По, ад якіх раней засынаў, і не загарнуў, пакуль не дачытаў.
    сёньня я скончыў чытаць «Сагу пра Фарсайтаў», эпапэю, якая вісела на маіх плячах, пачатая ў шаснаццаць год.
    а. і. бацкель
    Клёд Манэ, «Вясна»
    Сьвятлана Алексіевіч як сэкта
    Лотасавай сутры
    У «набэліяне» гэтага тыдня мяне не дзівілі крытыкі Алексіевіч, якім не падабаюцца яе погляды і творчыя мэтады. Разумеў я і абаронцаў, хоць часам крытыкі крытыкаў былі больш шалёныя за крытыкаў. Але недарэчна выглядалі тыя, хто хваліў пісьменьніцу, а потым выказваў расчараваньне яе лекцыяй, дзе Алексіевіч сабрала тое, за што ёй уласна і далі Нобэлеўскую прэмію.
    Пясьняр японскага фэадальнага ладу Ямамота Цунэтома пісаў:
    Адзін чалавек сказаў сьвятару Сюнгаку: «Сэкта Лотасавай сутры мае кепскую рэпутацыю, бо выклікае страх». Сюнгаку адказаў: «Менавіта таму, што яна выклікае страх, яна ёсьць сэктай Лотасавай сутры. Калі б яна мела іншую рэпутацыю, гэта была б зусім іншая сэкта».
    Апяксей Знаткевіч
    Сьвятлана Алексіевіч
    Даўнія пісьменьнікі
    Лаўлю сябе на несуцяшальнай рэфлексіі: я перастаў чытаць кнігі дзеля прыемнасьці.
    Чытаю, бо наогул трэба. Выйшла кніга беларускага аўтара, пра якую гавораць. Або кніга аўтара, якому гадоў 15 прарочаць «нобэль». За гэтую далі прэмію Ганкураў. А за тыя — «пуліцэра», «букера», «фэміну». Трэба зазірнуць.
    Каб вярнуць памяць, як чытаецца дзеля асалоды, я стаў перачытваць даўніх аўтараў, пакаштаваных у юнацтве і маладосьці: Жуля Вэрна, Томаса Мана, Станіслава Лема, Івана Буніна, Кнута Гамсуна...
    Даўнія пісьменьнікі — як даўнія магілы на вясковых могілках: выклікаюць больш спагады і павагі, чым новыя, але пісьмёны на крыжах зарасьлі мохам і прачытваюцца не адразу і ня цалкам.
    Ян Максімюк
    Жуль Вэрн
    3000 аўтографаў
    Вядомы пісьменьнік прынёс у выдавецтва грошы і выдаў новы раман трохтысячным накладам.
    У прыліве натхненьня аўтар вырашыў падпісаць чытачам усе 3000 асобнікаў. Дырэктара выдавецтва прапанова чамусьці напружыла: «Маэстра, нам шкада Вашага каштоўнага часу...» Маэстра: «Гэта цудоўны творчы адпачынак». Дырэктар: «Апрача таго ня кожны хоча кнігу з аўтографам. Многія любяць чысты тытул». Маэстра: «У такім разе толькі расьпішуся побач са сваім імем». Дырэктар: «Добра, заўтра атрымаеце першыя 300 кніг».
    Маэстра, праз тыдзень, заклапочана: «Пасьля першай партыі мне чамусьці нічога не вязуць». Дырэктар, урачыста і пераможна: «Гэта тэхнічна немагчыма. Увесь наклад у кнігарнях. Раман разьлятаецца, як гарачыя піражкі. Віншую!»
    Уладзімер Арлоў
    Антуан-Жазэф Вірц, «Чытачка раманаў»
    Апавяданьне
    Я заўсёды чытаў бацьку свае апавяданьні. Я пісаў заўсёды гісторыі аб нашым мястэчку. Бацьку гэта было цікава, і ён заўсёды прасіў мяне пачытаць іх уголас.
    — Мне цікава паслухаць, — казаў ён.
    Паслухаўшы, ён хітравата глядзеў на мяне і кідаў заўвагу:
    — Пакуль я слухаў цябе, мне карцела сказаць, што ўсё было крыху інакш, чым ты напісаў. Але даслухаўшы да канца, я ўжо сам сумняваюся, ці было ўсё так, як я памятаю, ці так, як ты расказаў.
    I зьвяртаўся да маці:
    — А як ты лічыш?
    Маці адказвала:
    — Усё было так, як Марат напісаў!
    Марат Баскін
    Ілья Рэпін, «Араты. Леў Талстой на ральлі»
    Толысі CTO
    Я заўсёды любіла і, думаю, умела пісаць. Настаўніцам відавочна падабаліся мае школьныя працы, мама ганарылася маімі лістамі зь летніх лягераў, у суполках прасілі менавіта мяне пісаць розныя тэксты дзеля прапаганды арганізацыі. Пісала я заўжды багатай, разьвітай мовай з багатым слоўнікавым запасам.
    Я заўсёды ганарылася даўжынёй сваіх тэкстаў. У школах калегі ледзь-ледзь напісалі дзьве старонкі, а ў мяне заўсёды атрымліваліся чатыры, шэсьць... Mae лісты толькі зрэдку налічвалі менш чым дзесяць старонак, усе рэдакцыі скарачалі мае занадта доўгія артыкулы.
    I раптам такая рэч, рубрыка «100 словаў»! Трэба паспрабаваць. Скажу вам адкрыта: для чалавека такога як я гэта сапраўдны выклік укласьціся ў сто...
    Svetlana Vranova
    юунае
    Як «вада» па-беларуску?
    Зайшоў я ў менскую вулічную кавярню, папрасіў кубачак кавы.
    — Што? — перапытвае прадавачка.
    — Адну каву.
    — Што?
    — A cup of coffee, — спрабую пажартаваць я.
    — А, кофе, так бы й сказалі.
    Пакуль варыць, кажу, што «кофе» па-беларуску — «кава».
    — Я ведаю, — пазяхае прадавачка.
    — А ведаеце, як будзе вада па-беларуску?
    Яна задумваецца і прызнаецца:
    — Ой. Забылася.
    Тут ужо задумваюся я...
    Аляксандар Лукашук
    
    Шкада лесу, або 100 словаў пра здраду
    У замежнай кніжцы са смачным загалоўкам «Забойцы бяз твару» я даходжу да фразы bulorna och skrubbsaren lyste roda, y якой не разумею двух пачатковых назоўнікаў. Мне хапае ўсяго 5 сэкундаў, каб укляпаць гэтую фразу ў Google Translate і прасьвятліцца: bumps and abrasions shone red.
    Пяць папяровых перакладных і тлумачальных слоўнікаў швэдзкай мовы на паліцы глядзяць на мяне з запыленым пузатым дакорам: я здрадзіў ім дазваньня, узяўшы сабе ў памочнікі машыну, робата.
    Мне сапраўды шкада, што так атрымалася. Але я ўжо ў такім узросьце, калі грэх раскідацца сваім часам. I калі сапраўды хочацца пашкадаваць лес.
    Ян Максімюк
    Адольф Шрэдтэр, «Дон Кіхот чытае раманы»
    Наткнуўся
    Наткнуўся на артыкул пра сябе самога ў Вікіпэдыі.
    Ажно там аўтары прыпісалі мне беларускае грамадзянства, якое я ніколі ня меў. Я паправіў на «Літва».
    Праз хвіліну рупліўцы роднай тапанімікі пераправілі на «Летува» і дадалі «запыт крыніцы на летувіскае грамадзянства».
    Пішу ў «гутаркі»:
    Я паправіў грамадзянства. Краіна, якой я грамадзянін, па-беларуску завецца Літва. Незалежна ад «правапісу». Пытаньне пра крыніцу сьмешнае, мне што — скан пашпарта даслаць?
    Мне адказ:
    Калі вы — Сяргей Шупа, то вашыярэдагаваньні менавіта таго пляну выклікаюць канфлікт інтарэсаў. Вікіпэдыя імкнецца да распаўсюду нэўтральна асьветленай пацьверджанай вартымі даверу крыніцамі інфармацыі.
    I што рабіць?
    Сяргей Шупа
    Ўільям Ф. Дагпас, «Папяваньне кнігалюба альбо Кнігарня Крыча»
    #мне патрэбна
    Каманда маладых стварыла партал для прызнаньня ў любові да беларускай мовы — http:// mnepatrebna.by. Вы распавядаеце ў сацсетках, чаму мова патрэбная, з хэштэгам #мнепатрэбна.