• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 словаў

    100 словаў


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 346с.
    2017
    61.3 МБ
    Ці патрэбная Вам беларуская мова? Як што? Як форма зносін? Каб прыцягнуць да сябе дадатковы позіркутралейбусе? Каб, прамаўляючы пяшчотнае «калі ласка», адчуваць цеплыню ўнутры?
    Для мяне гэта як сувязь з сваёй зямлёй, роднымі, сябрамі. Як повязь з новымі плянамі і марамі, як погляд у будучыню, у якой ёсьць сэнс. Мова — гэта пацалунак ад Бога і аплявуха ад сваіх, што час ад часу папросяць «гаварыць нармальна». Мова — рашэньне любіць Бога і Бацькаўшчыну. Гэта #мне патрэбна.
    Наста Дашкевіч
    Артур фон Рамбэрг, «Прызнаньнеў каханьні»
    Bielaruskaja lacinka
    Rymskaje pismo adroznivajecca ad kirylicy tym, sto litary symetrycnyja i hladziac zleva naprava. Paradak u pryncypie mahcymy. 40% ziamlan pisuc lacinkaj, krychu mieniej — hierohlifami, arabskim pismom, kirylicaj karystajucca 5,5%. Bielaruskaja lacinka vydatna raspracavanaja, nie zaznala «reformy» 1933 hodu i padzielu na taraskievicu i narkamaiiku. Lacinkaj pisali Kalinouski, Bahusevic, vychodzila mnostva knih i peryjodykau, u tym liku dla dziaciej i skoly. Sionnia, u easy «русского мнра», kali kirylica stanovicca adnym z jaho raspaznavalnych znakau, kali alternatyvaj imperyi moza bye tolki Europa, bielaruskaja lacinka abiacaje stac znakam paratunku dla nacyi i movy. Zachodniaja cyvilizacyja pisa lacinkaj. Bielaruskuju lacinku padkazvaje nam pierakladcyk Google.
    Siarhiej Dubaviec
    Edward Lamson Henry, «Viaskovaja skola»
    Млада пані
    Беларускі наракаюць, што ўсе яны, любога ўзросту, да канца жыцьця «дзевушкі» альбо «жэншчыны». Камусьці пашчасьціць пачуць на свой адрас: «Дама». Часам гучыць «мадам» — але зь іншым адценьнем. У Чэхіі апроч звыклых «пані» і «слэчна» (дзяўчына), прывязаных да ўзросту, існуе наймілейшы зварот: «Млада пані». Тут няма правілаў: такі зварот наўпрост залежыць ад добрай волі таго, хто яго прамаўляе. «Млада пані» — паказьнік, што цябе успрымаюць маладой.
    Беларускія мовазнаўцы, узбагачаючы слоўнік, прапануюць у дадатак да «спадарыні» — «спадарычну». Няхай бы падумалі над зваротам, які б нязьменна ствараў добры настрой у любой спадарыні, аднесенай адным словам да катэгорыі маладых. Ён прыжывецца, веру.
    Алена Радкевіч
    Джэймс Тысо, «Маладая дама ў лодцы»
    Ня выйшла ў людзі
    Раніца. Іду праз вузенькі масток па-над возерам: дома, у бацькоў, так пачынаецца кожны мой дзень — наведваю на паўвостраве капліцу, пабудаваную калісьці панамі Мілашамі.
    Насустрач — сусед з роварам. Хто каго вядзе — незразумела, бо дзядзька ўжо добра нападпітку. Дзядзька ня злы, харошы, а калісьці наогул быў адмыслоўцам-музыкантам. Вітаюся, загаворваем. Пытаю пра сваю аднаклясьніцу, яго дачку. Я гавару па-беларуску, сусед — па-нашаму (г. зн. па-мясцоваму, розьніца ёсьць!)
    Сусед ахвотна адказвае. Пасьля, хітранька паглядаючы, падсумоўвае:
    — Гляджу я на цябе штораз, Ленка, і дзіўлюся. I вучаная нібыта, і ў горадзе даўно жывеш, паабцерціся павінна — а гаварыць па-людзку так і не навучылася!
    Алена Масла
    Мікалай Бадарэўскі, «Украінская дзяўчына з гусямі»
    Настаўніцы
    Пасьля пачаткоўкі мы трапілі да розных настаўнікаў. Адзінай настаўніцай, падобнай на нашу першую Лідзію Канстанцінаўну, была русічка. Тады я ня ведаў, што студэнткай яна трапіла ў Гулаг за беларускасьць. Але, як ні дзіўна, яна выкладала рускую літаратуру і прышчапіла нам на ўсё жыцьцё любоў да рускай паэзіі. I да беларускай таксама. Бо на яе ўроках гучалі і беларускія вершы. Яна паказвала, што і нашы паэты ня лыкам шыты.
    А настаўніца беларускай мовы не адрывала вачэй ад падручніка. I нават раіла нам чытаць творы па-руску, дадаючы:
    — Больш зразумееце!
    А мы ж зь першай клясы вучылі беларускую мову!
    Марат Баскін
    Ўільям Бромлі, «У школе»
    «Архэ»
    Майму бацьку 84 гады. Былы настаўнік расейскай мовы і гісторыі. Яго хобі — вывучаць пэрыяд Другой сусьветнай. Пасьля падзеньня камунізму ў Чэхіі прачытаў дзясяткі кніг з новым поглядам на гісторыю.
    Нядаўна памерла мама, тата застаўся адзін. Як яго падтрымаць? Сябар-беларус даў мне нумар «Архэ», прысьвечаны ролі польскай арміі ў Другой сусьветнай. Тэма для таты. Аднак па-беларуску? Я паспрабавала. Тата разгарнуў часопіс, спытаўся, як чытаецца «ў», і празь нейкі час сказаў: «Будзе добра».
    Учора ён расказваў аб прачытаным. Стары чэскі дзядуля, які ніколі ня чуў беларускай мовы, штовечар перад сном чытае чатыры старонкі.
    А некаторыя кажуць, што чытаць па-беларуску цяжка...
    Svetlana Vranova
    Поль Сэзан, «Бацька мастака чытае L’Evenement»
    Нічога новага на сьвеце?
    Цудоўны край — Сеньненшчына. I ў моўным пляне ўсьцешлівы. He, родная мова тут не пануе — да гэтага не дайшло, а ўсё ж...
    Мова лашчыць вока — назовамі на ўказальніках, цешыць вуха амаль ва ўсіх школах раёну.
    Вось, здавалася б, нагода парадавацца за родныя віцебскія абшары. Ды не да радасьці. Бо чым бліжэй да абласнога цэнтру, тым менш эўфарыі, тым навязьлівей плішчыцца ў голаў паралель з выцясьненьнем старабеларускай мовы ў XVI-XVII стст. з гарадоў і мястэчак у вёску ды прышчапленьня ёй таўра непрэстыжнай, сялянскай.
    Сёньня палову Віцебску абыдзі — за слова пабеларуску вока не зачэпіцца. Быццам дазваньня чужая дзяржава.
    Прыкра, але што тут новага?
    Франц Сіўко
    Пітэр Брэйгет Старэйшы, «Жніво»
    Па-беларускаму
    — Па-беларускаму «дзякуй», а не «спасіба», — павучае ў аўтобусе маладая маці дачку.
    Малая ўслухоўваецца ў беларускамоўныя абвесткі прыпынкаў і згадкі пра павагу да старэйшых. На хвіліну сьцішваецца.
    — А ў школе настаўніца, гаворачы пра «папу» назвала яго «татам», — стаміўшыся ад маўчаньня, дзяўчо зьвяртаецца да мамы. — Гэта таксама пабеларускаму?
    — Анягож! — адказвае маці.
    — А яшчэ на ўроку казалі «Увага». Гэта таксама па-беларускаму? — не сунімаецца малая.
    Ейная маці сьцьвярджальна ківае галавою.
    — Гэта «вніманіе». Я ведаю. Толькі настаўніца казала, што нада, мама, гаварыць не па-беларускаму, а па-беларуску. Гэтак правільна.
    Апесь Асіпцоў
    Бэрта Марызо, «Капыска»
    ІДЬ
    На фотках з музэю Быкава ў машынцы на клявішах няма I і Ў, а ў рукапісах былі. Як так?
    А быў такі чалавек — Ізя Якаўлевіч Няпомняшчы; яго памятаюць толькі тыя, каму сёньня за 50.
    Ён прыходзіў дахаты і замяняў літары, а ўжо што наляпіць на клявішу — гэта была твая праблема. У мяне нават у старым тэлефонным нататніку тэлефончык захаваўся зь сярэдзіны 80-х...
    I яшчэ ўспамін майго бацькі з халоднага лета 1953-га: у Пагосцкім МТС мянялі шрыфты ў машынках. Два тыдні ўсё было татальна па-беларуску, а пасьля Бэрыю расстралялі, і беларускія літары павырывалі ды паўстаўлялі назад расейскія...
    Сяргей Шупа
    Друкавальная машынка
    Сто гадоў беларускаму школьніцтву
    У гэтым годзе Горадня адзначае стагодзьдзе першай дазволенай уладамі беларускай школы. А восем год таму я і некалькі бацькоў распачалі змаганьне за першую беларускамоўную групу ў садку, пазьней за магчымасьць навучаць дзяцей па-беларуску.
    У гэтым годзе, пасьля ста гадоў беларускай школы, у Горадні па-беларуску вучыліся сорак дзетак... Двое зь іх — мае сыны. Гэта на чатырыста тысяч насельніцтва!
    I гэта найлепшы паказьнік навучаньня па-беларуску ў абласных цэнтрах, бо ў Берасьці навучаецца чатыры вучні, а ў Магілёве, Гомелі і Віцебску — ніводнага!
    He пытаюся — чаму ўлады не адзначаюць гэтую дату. He пытаюся нават — чаму грамадзтва не зьвяртае на яе ўвагу...
    Маё пытаньне: куды пайшлі сто гадоў беларускага школьніцтва?
    Ігар Кузьмініч
    Геранімус Босх, «Карабель дурняў»
    Бязьлітаснае вяртаньне ў рэчаіснасьць
    «Цягнік на Нясьвіж» — магутная песьня. Асабліва калі ведаць год выданьня: 1989.1 калі слухаць у цягніку, калі за шыбай стракаты агністы захад.
    Я толькі нарадзіўся ў 1989 годзе і магу адно ўяўляць, як тады было. 3 раньнім «Улісам» уяўляецца такі поўны спадзеваў час, упэўнены незваротны рух да каранёў, ад якіх адарвалі. Пасьпяховае завяршэньне пошукаў сябе ў маштабах цэлай краіны, у містычна-таямнічай атмасфэры. Час, калі хочацца жыць і даваць жыцьцё нашчадкам.
    Заканчэньне песьні рыхтык супадае з прыбыцьцём у Менск. Цягнік прыбыў. Падымаесься, распраўляеш плечы, выходзіш на пэрон... а табе з «мацюгальніка» на ўвесь вакзал:
    «...ЗОНА ПОВЫШЕННОЙ ОПАСНОСТН, СОБЛЮДАЙТЕ ПРАВМЛА!»
    Пераблытаў цягнік.
    Аляксандар Арсёнаў
    Джордж Эрл,
    «Паўночны накірунак. Станцыя Кінгс Крос у Лёндане»
    Водар мовы
    Адчуваю мову так, як людзі адчуваюць пахі. Найбольш прыемны для мяне водар словаў, пачутых аднойчы ў дзяцінстве, па дарозе ў вясковую школу, альбо прачытаныху тыя ж часы ў выцьвілых кніжках, купленых яшчэ маме, калі яна была малой дзяўчынкай...
    Але, бывае, сьмярдзяць словы. Напрыклад, прыдуманыя хворай фантазіяй псэўдаінтэлектуалаў, адурманеных бляскам прэфіксаў і постфіксаў. Патыхае смуродам і ад мовы прафэсійных беларусаў, чыё жыцьцё застыгла паміж акцыямі ў падтрымку дэмакратыі і прапіваньнем атрыманых грантаў. Адварочваюся, калі раскрываюць рот піжоністыя маладзёны, для якіх роднае слова — танны спосаб самавыяўленьня — як татуіроўка, альбо завушніца...
    Кажуць, беларускасьць адраджаецца. А мне не хапае сьвежага паветра.
    Анатоль Брусевіч
    Ваттэр Фірле, «Кніга з казкамі»
    аэтычнае
    Падзяка за выпіўку
    МІХАСЮ СТРАЛЬЦОВУ
    Восень. Сівізна ды пазалота. Веерам раскінецца лістота, Зьмеценая ветрам да акна. Адзінота, друг мой, адзінота. Налівай віна.
    Сядзем. Памаўчым ды пагаворым. Дзякуй Богу, тут ніхто ня хворы I няма пытаньня: піць ці не?
    Апрыёры, друг мой, апрыёры: Ісьціна ў віне.
    Хораша сядзім. I пём са смакам. За сьцяной сусьветнага барака Вые недарэзаны сабака У глухія, шэрыя палі.
    А на шклянках — знакі задыяка, Вершы па кутах — хоць печ палі.
    Будзь.
    Як той казаў: хай скажуць дзякуй нам, што мы пілі.
    Уладзімер Някляеў
    Віктар Оліва, «Аматар абсэнту»
    Беражы сваю пячонку!
    Нехта прапанаваў культурную і файную гульню ў фэйсбуку — запосьціць улюбёны верш, потым даць падобнае заданьне тым, хто гэты верш лайкнуў. Карацей — паэтычны флэш-моб. Мне давялося перакласьці два вершы, каб узяць удзел і ўнесьці ўклад. Як шчодрую ўзнагароду за свае натугі, я атрымаў надзвычай павучальны верш ад Сьвятланы Курс, вядомай у віртуале таксама як Філіф’ёнка. Каб больш такога, то, можа, і фэйсбучныя «срачы» спакваля прапалі б.
    Філіф’ёнка, Філіф’ёнка,
    Выпіваха і гулёнка, Дваццаць год твая пячонка Хляла піва і палёнку, I вінэчка, і каньяк Жлукатала ты конь як.