100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
Цікава, што адбываецца з чалавекам, калі на сьвет нараджаецца яго другая палова. У гэты момант яму можа быць некалькі месяцаў ці некалькі гадоў, і ён ні пра што не здагадваецца. Ляжыць у ложку і прыціскае да сябе плюшавага зайчыка ці сядзіць ля матчыных ног. I раптам штосьці адбываецца. Як гэта? Балюча ці прыемна, лёгка ад гэтага ці цяжка, заплача дзіцятка ці засьмяецца? Немагчыма гэта ні праверыць, ні ўзгадаць. Але я дакладна ведаю, што мы адчуваем нешта ў той момант, калі на сьвет нараджаецца наша другая палова.
Аліса Бізяева
Фэрдынанд Георг Вальдмюлер, «Дзеці»
Несупадзеньне
Нядаўна я задумвалася — колькі прыкладна ведаю людзей? Маю на ўвазе: асабіста ведаю, людзей, зь якімі падтрымліваю ці падтрымлівала адносіны. Я пачала для арыентацыі лічыць калегаў з усіх школаў, працы, спартовых гурткоў і хораў, у якіх я сьпявала, з царквы, і суседзяў, побач якіх некалі жыла... Налічыла ня менш за 700 асобаў, якія так ці сяк прайшлі маім жыцьцём.
I тут я ўсьвядоміла цікавую рэч. Сярод чэхаў ведаю людзей шматлікіх прафэсій, але ніводнага пісьменьніка, паэта, кампазытара, гісторыка, рэжысэра, палітыка; а сярод маіх беларускіх сяброў — амаль выключна пісьменьнікі, паэты, акторы, кампазытары, гісторыкі, рэжысэры, палітыкі, журналісты, мастакі... Так цікава склалася.
Svetlana Vrdnova
Джэймс Энсар, «Уезд Хрыста ў Брусэль у 1889»
Перад таямніцай
Парыж. Люўр.
Мы глядзелі адна на адну. Я — у поўным зьдзіўленьні і зьбянтэжанасьці. Яна — зь ледзь прыкметнай, спакойнай усьмешкай, якая заварожвае нечым невыказным. У якой нібы зьмясьцілася ўся сутнасьць існаваньня.
Стрыманы гоман натоўпу, які яе атачаў, перастаў успрымацца. Я быццам адключылася ад рэальнасьці. У галаве стукала адзінае нямое пытаньне: «Што такое ведаеш ты, чаго ня ведаем і не разумеем мы?»
Рэпрадукцыі яе партрэту паўсюды. Здавалася, у арыгінале нічога новага ўжо не адкрыю для сябе. I... стаяла амаль у шоку.
Мона Ліза. Джаконда. Так і не разгаданая нікім таямніца яе ўсьмешкі.
Вікторыя Грыніна
Сэм’юэл Морзэ, «Люўрская галерэя»
Абруч
Хто ў дзяцінстве не ганяў па вуліцы абруч? Невялічкая загагуліна з дроту ў руцэ — і пабег абруч. I ты бяжыш за ім, і рады, быццам гонісься за птушкай шчасьця. Найлепшая цацка.
Неяк я сустрэў знаёмага, успомнілі маленства і абруч.
— А ведаеш, у чым радасьць бегчы за абручом? — спытаў ён.
Я паціснуў плячыма.
— А ў тым, што табе здаецца, што абруч цябе за сабой вядзе. А ён жа бяжыць туды, куды ты яго дроцікам вядзеш! — усьміхнуўся ён, і дадаў: Так і ў жыцьці: здаецца, што лёс цябе вядзе, а па-сапраўднаму ты лёсу шлях пракладаеш.
Марат Баскін
Альбэрт Эдэльфэльт, «Люксэмбурскі сад, Парыж»
Слухаю крокі
Звоніць мабільнік. «Алё», — кажу я. А ў адказ — ані слова, ані закаханага дыханьня.
А ў адказ — крокі. Так, так, крокі.
Тыя, у каго я запісаная як Аксана, часам выпадкова націскаюць і тэлефануюць мне, ня ведаючы пра гэта.
I я не кладу адразу слухаўку. Слухаю крокі. Яны такія розныя, як і самі пісьменьнікі — ціхія і філязофскія, імклівыя і прыгодніцкія, лёгкія і касьмічныя.
Сёньня былі крокі аўтаркі паралельных раманаў. Якія яны? Калі я скажу «гатычненькія», яна пагодзіцца. Першая ейная кніга называлася «Крокі па старых лесьвіцах»...
Пісьменьнікі ідуць, лятуць, думаюць, а я іх слухаю. I гэта адна з найарыгінальнейшых магчымасьцяў мабільніка.
Жуль Адольф Гупіль, «Падслухоўваньне»
Аксана Спрынчан
У цемры, калісьці
Час ад часу, немаведама чаму, прыгадваецца эпізод больш чым 40-гадовай даўнасьці.
Я вучыўся ў ліцэі і жыў у горадзе, але на выходныя прыяжджаў на наш падляскі хутар. Аднойчы, сышоўшы зь бітком набітага аўтобуса бязьмесячным і бяззорным восеньскім вечарам, я заблукаў і добрую гадзіну шукаў сваёй сьцежкі ў лесе. Адчуваў, што нехта яшчэ блукае непадалёк ад мяне. Але так і не наважыўся гукнуць — хто? Дахаты дабраўся амаль апоўначы. Маці ня спала, спыталася: а бацька дзе?
Бацька вяртаўся з гораду тым самым аўтобусам. Ён прыйшоў дахаты паўгадзіны пасьля мяне.
Маё мінулае пасылае знак, сэнс якога дасюль застаецца ў той цемры.
Ян Максімюк
Ларс Гертэрвіг, «Старыя сосны»
Тайскі сьлед у перамозе Трампа
Храм ў паўднёвай правінцыі Тайлянду перапаўняюць ахвочыя да талісманаў манаха Чао Кун Тонгчай. Адзін зь ягоных талісманаў у жніўні атрымаў Дональд Трамп. Кожны можа мець цяпер такі самы «pha уап» пасьля цырымоніі «Kathin».
Ніякіх сумневаў, усё празрыста. Раней гэты манах прадказаў тайскаму ўладальніку футбольнага клюбу Лэстэр Сіці перамогу: клюб стаў чэмпіёнам сэзону 2015/16.1 перамогу Трампа манах упэўнена прадбачыў. Паколькі быў талісман.
Як спрацавала? «РЬауап» узяўухраме і пераслаў Трампу ягоны прыхільнік з Бангкоку, таец Thathani Siriyiam. Яны пазнаёміліся на «Міс Сусьвету 2004» у Эквадоры. Аналітыкі гэтага ня ведалі, таму і памыляліся: ня мелі поўнай карціны.
Тацяна Поклад
«Каралеўскі белы слон», тайская карціна з XIX стагодзьдзя
Цёмныя вокны
Я ўбачыў ix зусім выпадкова, калі ў чаканьні зялёнага сьветлафору на праспэкце Незалежнасьці немаведама чаму ўзьняў вочы ўгору. Зіхацелі ліхтары, бруілася падсьвечанае паветра... Толькі не сьвяцілася цёплым хатнім агеньчыкам аніводнае акно ў дамах па абодва бакі праспэкту, праўда, чамусьці на двух ці трох апошніх паверхах...
3 таго даволі даўняга часу кожны раз, калі позна ўвечары рухаюся ўздоўж праспэкту, углядаюся ў тыя вокны.
Але сьвятла там няма.
Чаму так? Хто ведае. Мо жыхары сышлі ў нябыт ці зьехалі кудысьці далёка...
...Няма пераліку тым, хто ў розныя часы па розных разбуральных абставінах зьнік з твару менскай зямлі, пакінуўшы пасьля сябе цёмныя вокны...
Сяргей Ваганаў
Джон Эпгкінсан Грымшаў, «Прыстань у Глазга»
Лекі
Сустрэла былую сынаву клясную кіраўніцу. Яе вочы выдавалі радасныя навіны, але я не сьпяшалася з роспытамі, ведаючы пра цяжкі стан мужа пасьля інсульту. Пашкодзіўся розум — дактары не абнадзейвалі, прапанаваўшы аддаць настала ў псыхіятрычны шпіталь.
Унук у мяне расьце, ды такі хлопчык цудоўны! Сем жа гадоў дачка ніяк не магла нарадзіць, і вось такое шчасьце!
Вочы яе яшчэ больш радасна зазьзялі.
Ну дзякуй Богу, падумала яе, што новае жыцьцё перакрыла боль хваробы ранейшага. А яна, крыху памаўчаўшы, дадала, што і муж ужо ачуняў.
Я яму сьпявала беларускія народныя песьні, — ціха, амаль шэптам, быццам баючыся спудзіць шчасьце, сказала яна на разьвітаньне.
Валянціна Аксак
Васілі Максімаў, «Хворы муж»
Мана
Дзед расказваў. Зіма была завейная.
I неяк з самай раніцы дзед адправіў на санях свайго сына, майго бацьку, у суседнюю вёску завезьці мяшок мукі сваяку. Дарога невялікая, але прайшло паўдня, а хлопец усё не вяртаецца. I выйшаў дзед на дарогу, каб паглядзець, ці хто едзе. I бачыць — кругом балотца, што паміж Пугачамі і Татарамі, мой бацька сноўдаецца на санях. Давялося дзеду ісьці і самому браць у рукі лейцы, бо майго бацьку паўдня вакол балота нейкая мана вадзіла.
Віктар Шніп
эігньнііг^ізйі
«Прымусовая беларусізацыя»
А цяпер прыйшоў час разьвеяць міт пра «наснльственную белоруснзацню».
1 верасьня 1993 (Закон аб мовах быў прыняты яшчэ ВС-11, дзе не было ніводнага дэпутата БНФ), у беларускамоўныя класы пайшло 80% першаклашак. Як вы думаеце, колькі скаргаў ад бацькоў прыйшло ў Камісію ВС па адукацыі (так званую камісію Гілевіча)? 90 тысяч? 9 тысяч? 900? Правільны адказ: ніводнай.
Камісія па адукацыі Менгарсавету атрымала аж 9 (дзевяць) скаргаў; дзеці былі пераведзеныя ў расейскія клясы. Народу вярталася тое, што было забрана ў яго цягам стагодзьдзяў, і людзі гэта разумелі.
Сяргей Навумчык
Ёган Пэтэр Газэнклевэр, «Першы дзень у шкопе»
Крышачку салодкага
...Набдіжаўся прыём у піянэры, мяне расьпірала ад жаданьня зьдзейсьніць патрыятычны ўчынак.
Аднойчы я цішком падкраўся да жабрачкі ля царквы, падхапіў падпахі, пацягнуў некуды ў бок, перакананы, што ў СССР не павінна быць жабракоў...
...Цётка Надзя моўчкі выслухала, адчыніла шафу, дзе хаваліся цукеркі... «Бяры... Пачастуй тую бедную жанчыну і папрасі прабачэньня, нельга крыўдзіць жабракоў...»
Цукеркі хаваліся ад мяне для Сьветы, маёй стрыечнай пляменьніцы. Ёй было пяць гадкоў, калі немцы забілі маці. «Ну, што ты хочаш, Сьветачка?» — пыталася цётка, калі тая зь нейкім сьмяротным адчаем кідалася ў сьлёзы: «Крышачку салоо-о-дкага-а-а...»
Тады і зьяўлялася «крышачка», якая ратавала Сьвету ад пажыцьцёвага дзіцячага гора...
Сяргей Ваганаў
Альбэрт Анкер, «Ясьлі»
Канфармізм = жыцьцё з заплюшчанымі вачыма
Палітыка ўнутранай акупацыі і інтэграцыйная палітыка — з аднаго боку «дзеці капітана гранта», з другога «сумленныя» рэнэгаты — агулам выдаюць «нацыянальны канфармізм». Зьяву, у якой «падмена паняцьцяў» адбываецца ўжо на падсьвядомым узроўні.
Мы ня памятаем нават сваіх прадзедаў, а ўсур’ёз лічым сябе «рухавікамі прагрэсу». Лічым сябе свабоднымі, а ня можам уявіць жыцьцё без электраэнэргіі, крамаў, інтэрнэту. Ніхто ўжо ня ведае, у які час «народ» ператварыўся ў «натоўп», пад чыім ціскам ён страціў сваю галоўную сілу, агульную думку — «Ідэю».
Напэўна, жыцьцё з заплюшчанымі вачыма ўспрымаецца неяк лягчэй. Аднак у такім становішчы і цяжэй заўважыць аброць на сваёй шыі...
Антон Шустаў
Анры дэ Гру, «Зьдзек з Заля»
Асмалоўка
Асмалоўка — гэта атмасфэрны квартал у самым цэнтры Менску, пабудаваны ў 1947-49 гг. палоннымі немцамі, які дагэтуль ня мае статусу гісторыкакультурнай каштоўнасьці.
3 гэтым невялікім пасёлкам двухпавярховых катэджаў зьвязана шмат вядомых імёнаў пасьляваеннай Беларусі. Зусім побач зь ёй жыў і працаваў сам Лі Харві Освальд.
Штораз з трывогай чытаю навіны пра магчымы знос гэтага мікрараёну. Зь ім зьвязана ня толькі гісторыя гораду, але і мая асабістая — тут жыве большасьць маіх сяброў.
Адзін раз я ўжо страчваў сяброў, калі падлеткам зьмяніў месца жыхарства ў сталіцы. He хацелася, каб гэта паўтарылася зноў, а Асмалоўка засталася толькі ў памяці і на фатаздымках...
Канстанцін Касяк
Бэрнарда Бэлёта,
«Руіны старой царквы Сьвятога Крыжа ў Дрэздэне»
Асалода нянавісьці
Пацан-камуніст напісаў кнігу. (Я прачытаў — чыталі мы й горшыя, а гэтая нават нічога.) Пацанам-«праварадыкалам» не спадабалася, што аўтар пнуў цені БЦР, прыдумалі аўтару наўмысны зьдзек зь беларускай мовы і напісалі «сыгналы». Газэта надрукавала іх як «рэцэнзіі». Камэнтатары задыхнуліся нянавісьцю. (Кнігу яны не чыталі.) Рэцэнзіі прачытаў «палітык» з грамадзкага руху з палуграматнай назвай і чыстапарасейску абурыўся, што абражаны яго беларускамоўныя пачуцьці, і заклікаў шукаць абароны ваўладаў. (Кнігу «палітык» не чытаў.) Беларускае паветра.