100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
Сяргей Шупа
Джуніюс Брутус Стэрнз, «Ганна Дастан забівае індзейцаў»
Ня «МЫ»
Ведаеце, чаму я не магу мысьліць пра «нас» у катэгорыі нацыі?
Таму што гэта як бы свае (калі нацыянальна, так) падсоўваюць мне гнільлё на рынку.
Як бы свае — бяруць у маіх сяброў грошы за рыэлтарскую паслугу, а паслугі не аказваюць.
Як бы свае — адсуджваюць пакоі ў роднай маці.
Як бы свае — даюць хлусьлівыя сьведчаньні.
Як бы свае — бяруць сто даляраў, а ўсё роўна ня лечаць.
Як бы свае — выбіваюць паказаньні.
Можна працягнуць сьпіс, праўда?
He «мае», дакладна.
Вось чаму я ніколі не кажу: «мы беларусы».
Сабіна Брыло
Жорж Сёра, «Нядзеля на востраве Гранд-Жат»
Русыфікатары
Мая прабабця Тэкля шмат часу бавіла са мной, бо маці рана выйшла на працу.
Зь дзяцінства запомнілася, як мы сядзім на ганку перад хатай, дзе выгадаваўся мой тата, і глядзім у сад, цёплае сонца промнямі лашчыць нашы твары, а бабуля мне баіць пра Піліпку-сынка альбо сьпявае... I сьпевы тыя — бясконцыя.
Іначай як па-беларуску мая бабуля ня ўмела... To яна мяне казкамі і сьпевамі закадавала на беларускасьць.
Іншая справа мае бацькі. Як большасьць беларусаў, яны нарадзіліся ў вёсцы, гадаваліся па-беларуску, паканчалі беларускія школы і выправіліся ў горад...
Сёньня для маіх дзяцей у сям’і асноўныя русыфікатары — гэта дзядулі і бабулі.
Ігар Кузьмініч
Джавані Сандручы, «Ласунак»
Аднаклясьнікі
Некалькі гадоў я даволі рэдка заходзіў на аднаклясьнікі, не было асаблівай патрэбы. Апошнім часам зачасьціў, стала цікава, што людзі думаюць...
I вось яны, мае землякі, пішуць:
«Ура товарміцн! Теперь к фашнстам, которые не прнзнают своего прошлого н у которых нет будуіцего, ездлть проіце стало...»
«Ура, теперь Гейропа co всей голубятней стала доступней... Для танков влз не надо».
«А что там пшекл себе думают?»
Гэта што? Правінцыйнасьць? Адсутнасьць мазгоў? Комплексы ўласнай непаўнавартасьці Нянавісьць да заходніх суседзяў?
Калі я бачу такія камэнтары маладых жыхароў Гарадзеншчыны, дык часамі мне падаецца, што тая большасьць, падтрымкі якой дабіваемся, выглядае менавіта так, а часамі яшчэ горш.
Алесь Зарэмбюк
Перамога, якая насамрэч — параза
Вядома, што 2-я сусьветная вайна была рэваншам Нямеччыны за паразу і прыніжэньне ў 1-й. Нямеччына пакаялася, паднялася з кален, стала заможнай і спакойнай краінай, куды перабраліся 4 мільёны эмігрантаў з Расеі.
Падаецца, і тая вайна, якую сёньня разьвязвае Расея ва Ўкраіне, выкліканая жаданьнем рэваншу. Але за якую паразу? Ці не за тую перамогу ў 2-й сусьветнай, якая насамрэч аказалася для Расеі паразай і прыніжэньнем? Дастаткова зірнуць на цывілізацыйны ровень, паводле якога Расея апынулася шмат ніжэй за Нямеччыну, ня стала ані заможнай, ані спакойнай краінай, і цяжка ўявіць, каб хоць адзін немец марыў перабрацца ў Расею настала жыць.
Сяргей Дубавец
Валянцін Волкаў, «Мінск, 3 ліпеня 1944»
Спалох
...Першы сапраўдны спалох у сваім дзіцячым жыцьці я зьведаўувосень 1952-гаўкалідоры Опэрнага тэатру, па якім, нібыта па коле, мы, вучні музычнай школы, гойсалі ў перапынках паміж рэпэтыцыямі хору. Рыхтавалася Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве. I якіх толькі артыстаў не сустракалі мы ў тым калідоры! У грыме і без...
Аднойчы я раптам уткнуўся ў чыйсьці шорсткі жывот. Падняў вочы. На мяне глядзеў... Сталін. «Ты чаго, хлопчык? Спужаўся?» — Сталін ласкава паклаў мне на стрыжаную галаву цёплую далонь. Супакоены, я зноў падняў вочы. У вусах — усё тая ж спагадлівая ўсьмешка. Але погляд жоўты, рысіны... «Правільна, хлопчык. Баісь...»
Увайшоў у ролю.
Сяргей Ваганаў
Фёдар Рэшэтнікаў, «Генэралісімус
I. В. Сталін»
Заўтра была...
Адрэдагавала кнігу «Заўтра была адліга», дамову і паведамленьне на ганарар аформіла ў самы мароз, бугальтэрыя падпісала, аўтар падпісаў, і начальства подпіс зь пячаткаю паставіла, і ўжо іншымі кнігамі занялася я. I раптам надышла адліга, адчыніліся дзьверы кабінэту, і мне на стол бугальтарка паклала дакумэнт. Гляджу, а ўсё аформлена на кнігу «Заўтра была вайна». Зашмаравала карэктарам, напісала замест вайны — адліга. А вайна ўсё адно праступае, бо цяжка прыбраць вайну звычайным карэктарам. Бугальтэрыя паведаміла, што ўсё добра, а ў мяне цяпер увесь час праз адлігу праступае вайна, і на паперы, і на менскіх вуліцах, дзе людзі заўжды ў стане «заўтра была...».
Аксана Спрынчан
Аляксей Саўрасаў, «Зімовы пэйзаж. Адліга»
Пасылкі ў ГуЛаг
У 1947 годзе студэнта Глыбоцкай пэдвучэльні Антона Фурса арыштавалі за тое, што любіў Беларусь болып, чым гэта дазваляла савецкая ўлада. Яму далі 15 гадоў ГУЛагу.
Антон прабыў на чужыне агулам 34 гады.
Ягоныя бацькі слалі яму харчовыя пасылкі, у якіх было пераважна самаробнае талакно, прыпраўленае тлушчам. У кожную пасылку маці клала ліст да сына.
Антон прасіў, каб лісты пісаліся толькі па-беларуску. I малапісьменная маці ішла да суседзкай дзяўчынкі, школьніцы Волечкі, каб тая дапамагла напісаць ліст.
Аднавяскоўцы казалі, што Антон выжыў дзякуючы таму талакну.
А я мяркую, што ён выжыў таксама дзякуючы тым лістам па-беларуску.
«Ня хлебам адзіным жыве чалавек...»
Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў»
Канстанцін Сырэль
Бандэраўка
На маю беларускую мову тутэйшы рэагуе:
«Ты з Данбасу прыехала? Бандэраўка?»
«А Вы адкуль прыехалі?» — пытаю, чуючы трасянку.
«Я ніадкуль не прыяжджаў. Усё жыцьцё тут жыву».
«Чаму вы вырашылі, што я прыехала?»
«Бо гаворыш па-ўкраінску. У тэлесэрыяле, які гляджу, адна хахлушка, то яна так гаворыць».
Раю не глядзець расейскія сэрыялы...
Калі Ларысе Геніюш у савецкай турме, у Беларусі, вярнулі цыдулку — «Не разумеем па-чэску!» — яна абуралася: «Знача, беларускую мову палічылі ў Беларусі чэскай! Ого, такога я не спадзявалася нават ад бальшавікоў! „О, мая Беларусь” — застагнала я шчыра...»
Там была беларуская лацінка, а тут жывая беларуская мова. Сёньня яшчэ горш?..
Апьжбета Кеда
Уладзімір Макоўскі, «Украінская дзяўчына»
«Наш круль»
Прыехаўшы да бацькоў, увечары прагульваемся з адной сваёй школьнай прыяцелькай па вёсцы.
— Дзіўлюся я, Лена, як вас бацькі выхавалі, — кажа прыяцелька, — што вы да беларускага так хіняцеся і па-беларуску гаворыце.
— Жана! — дзіўлюся і я, бо мова ў маёй сяброўкі чысьцюткая і, як на маю думку, беларускага яна таксама не цураецца. — А хіба ты — ня так?
— Э, не! У нас зусім другое. Наша бабця, пакуль жывая была, штодзень пасьля «Ойча наш» паказвала картачку Юзафа Пілсудзкага нам, дзецям і казала: «Запомніце — то ест наш круль!» Я і цяпер, у Латвіі жывучы, трымаюся суполкі палякаў.
Алена Масла
Войцех Косак, «Партрэт Пілсудзкага»
Ракаў, кантрабанда і галакост
Мне не падабаецца, калі родны для мяне Ракаў з замілаваньнем называюць сталіцай кантрабандыстаў, расказваюць, як шмат тут было да вайны бардэляў, кнайпаў, як лёгка набываліся наркотыкі.
Гэта не падстава для гонару. Гэта была бяда.
Такое жыцьцё 20-х гадоў выгадавала адпаведную моладзь: што пасееш, тое і пажнеш.
...Сёньня на месцы былой ракаўскай сынагогі стаіць помнік габрэям, якіх спалілі тут у вайну. Згарэла тысяча чалавек.
Сынагогу спалілі свае, ракаўцы, мясцовая паліцыя. Яны ж расстралялі людзей і спалілі родную вёску маёй бабулі — пад Ракавам.
Лепш бы ў даваенным Ракаве было больш малітоўных дамоў і касьцёлаў, чым кнайпаў і бардэляў.
Аляксей Шэін
Ракаў. Фота 1936 году
Заслаўскі Гудзіні
На станцыі чакаю апошнюю электрычку. Зьнянацку побач матэрыялізуецца малады мужчына зь неадэкватным позіркам. Закурвае, апавядае:
— Неяк мяне заслаўскія мянты злавілі. У пастарунку прышпілілі кайданкамі да батарэі. Я аслабаніўся, — паказвае як. — Аднаго мянта адразу звольнілі, а другога пакінулі, каб кайданкі знайшоў, яны нумарныя. Я сам прыйшоў, вярнуў. Іх галоўны ўсё дапытваўся, як мажліва камэры сачэньня ў двары прамінуць, не засьвяціцца. Я ж — дэсантура! Цяпер у мяне мянушка — Гудзіні. Сумна тут, думаю на Данбас падацца.
— За каго ваяваць будзеш? — пытаюся.
— Якая мне, беларусу, розьніца? I там, і там — браты-славяне.
I малады мужчына бязгучна зьнікае ў цемры.
Максім Клімковіч
Гары Гудзіні рыхтуецца да труку «вызваленьнез затопленай скрыні»; 1912 г.
Польскі шпіён
Быль ад Сяргея Грахоўскага.
Год 38-мы, у камэру менскай «амэрыканкі» ўкідаюць чарговага вязьня. Гутарка — хто, за што. Навічок кажа — я польскі шпіён. Рогат камэры — толькі польскі? «Не, я сапраўды афіцэр польскай разьведкі», — кажа новы вязень. I працягвае: «Мне вас шкада, мужыкі. Мяне хутчэй за ўсё абмяняюць на вашага. А вось вас...»
У камэры ён прасядзеў з тыдзень. На допыты цягалі, але быў адзіны, каго ня білі. Праз тыдзень зьнік. Хутчэй за ўсё, сапраўды абмянялі на савецкага калегу.
За амаль 20 гадоўхаджэньня Грахоўскага па пакутах Гулагу гэта быў адзіны польскі шпіён, якога ён сустрэў.
Юры Дракахруст
С. Сьвятлоў, «Піянэры схапілі ангельскага шпіёна»
Ідыш як пратэст
1942 год, Саратаў, барак для эвакуаваных зь Беларусі, якіх мясцовыя называюць «выкавыранымі». Насельнікі — жонкі франтавікоў. Бабчына сяброўка Рыва атрымлівае паперку: «Ваш муж прапаў бязь вестак». Гэта азначае, што Рыва з малымі дзеткамі аўтаматычна пазбаўляецца «афіцэрскага атэстату» і асуджаная на жабрацтва.
Бабка арганізуе складчыну, вядзе сяброўку на «таўкучку» па хлеб. I тут да Рывы падыходзіць нейкае мурло: «У-у, жндова! Обжнрать нас прмехала? Мужнк твой, небось, от фронта прячется?..»
Бабка потым расказвала: «I так, унучок, крыўдна мне стала, што я з Рывай прынцыпова на ідыш перайшла!..»
...Бабка, сялянка з-пад Рэчыцы, у юнацтве жыла ў яўрэйскім квартале Гомеля і ідышам валодала бездакорна.
Уладзіслаў Ахроменка
Ударыць словам па беларусе
У многіх апавяданьнях Якуба Коласа беларускія сяляне, знэрваваныя адвечнымі крыўдамі, моцна сварацца між сабою альбо з прадстаўнікамі ўладаў. Нярэдка ўсчынаюцца бойкі — гэта ці ня самы сьмешны момант у прозе Коласа, бо біцца беларусы слаба ўмеюць. На дапамогу няспрытным ударам прыходзяць праклёны накшталт «каб табе жывот падвяло» і «няхай табе нага (рука) адсохне».
Ці ня самыя страшныя абразы падчас сварак — словы «чарнасоценец», «сіцыліст» («сацыяліст») і «акцызьнік». Але на версе «рэйтынгу» абразаў стаіць выраз «жабіны начовачкі», які пэрсанажы Коласаўжываюць найчасьцей. Адкуль ён пайшоў? Як высьвятляецца, «жабінымі начоўкамі» ўЧэрвенскім раёне называлі ракавіну малюска.