100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
На Балканы той чэх неабачліва палез. Нічыйнае балота, лапік Зоны, закінутая партызанская зямлянка і ў Беларусі б знайшліся — абы хацеў памяняць юрыдычны адрас.
Алена Ціхановіч
Марцін Джонсан Гэд, «Возера Джордж»
Кант і Чалябінск
Аднойчы ў маладосьці мы зь сябрам паспрачаліся. Заклаліся. Хто прайграе, мусіў пайсьці на вакзал, узяць квіток і паехаць туды, куды той, хто перад табой у чарзе ў касу.
Прайграла я.
Людзі зь Менску ехалі ў Асіповічы, Рудзенск, Маладзечна. Чалавеку, які стаяў перада мной, аказалася, трэба ў Чалябінск. Пройгрыш, доўг гонару.
Двое сутак у цягніку. Афіцыянтка ў Чалябінску за польскую біжутэрыю пусьціла пераначаваць. Квіткоў назад не было. Рванула ў Казань, адтуль — у Рыгу. Там ужо амаль дома.
Тыдзень авантуры стаў фантанам уражаньняў. Зь некаторымі спадарожнікамі перапісваемся дагэтуль. Hi разу не пашкадавала, што паехала.
А спрачаліся пра тэорыю апэрцэпцыі Канта.
Алена Радкевіч
Supolnaje
Pryjechau siabar bielarus. Upiersyniu u Cechii. Pryjechau, kab pahladziec ceskija ptuski. Pryjemny chlopiec. Na maju prosbu adrazu pierajsou na dobruju bielaruskuju movu. Jamu usio padabajecca — pryroda i ludzi, ptuski i harady, charcavarinie i mova... Vielmi zadavoleny calaviek. Tolki adno jaho turbuje:
— Camu, — kaza, — cechi uvohule nicoha nia viedajuc pra Bielarus? My z takija blizkija narody. Takija padobnyja adzin da adnaho. Majem stolki supolnaha. U cym tut sprava?
Nia vielmi tidala sprabuju tlumacyc niesta pra ceskuju niezacikaulenasc krainami uschodu.
Siabar pakidaje temu i pytajecca:
— A skazy, Cechija maje mora?
U mianie krychu pamiensala soramu za svaich.
Svetlana Vranova
Gustave Courbet, «Uzbiarezza й Narmandyi»
Акуніцеся ў Брасдаў
«Паехаць бы на экскурсію ў Рым ці хаця б у Кіеў! Ну, добра, можна і ў Нясьвіж».
Ці часта чуеце такое? Калі родны кут стаіць на апошнім месцы?
Да той пары, пакуль гэта будзе працягвацца, мы так і будзем глядзець самі на сябе з рымскага далёка.
I капіяваць іншыя ідэі, праекты, брэнды — іншую будучыню. Замест таго, каб даць прыклад самім.
Пачніце зь Нясьвіжу, акуніцеся ў Браслаў. Знайдзіце, за што можна любіць свой родны край. I тады — убачыце — рымляне прыедуць самі, паглядзець, што гэта за Belarus.
Аляксей Чубат
Майсей
Мальта, жнівень, аўтобусны прыпынак у сярэднявечным гарадку. Дзябёлая цётка, цемнаскуры афрыканец, старэнькі сьвятар і я. Паўсюдна адно камень: брукаванка і муры крыжацкіх фартэцый.
Сьпёка накатвае хвалямі. Вады ні ў кога няма. Бліжэйшая крама зачыненая; сіеста.
Цётка адляпляе блюзку ад разамлелых цыцак. Афрыканец аблізвае засьмяглыя вусны. Сьвятар лашчыць ружанец. Усе мы з надзеяй паглядаем на фантан у сьцяне, які не працуе.
Зьяўляецца маладзён з сантэхнічным чамаданчыкам, і неўзабаве з каменнай сьцяны шугае пругкі празрысты струмень.
Сьвятар п’е, пасьміхаецца і нешта шэпча. Мажліва, гэта малітва падзякі. Але мне чамусь падаецца, што ён згадвае біблейскую гісторыю пра Майсея, які здабыў ваду са скалы.
Уладзіслаў Ахроменка
Эжэн Фрамантэн, «Зямля смагі»
Потрясённый
Еду на літаратурны фэст у Баўгарыю. Прыемна пачувацца рэдкай птушкай: у цэлым вагоне «Москва — Софня» праз усю дарогу я адзін. ІІлюс маскоўскія праваднікі. На шчасьце, ня п’юць: Саша сьпіць, Гена чытае раман Рубінай «Пятрушка». Я чытаю беларускія газэты за тыдзень. Разьвітваюся зь імі ля кантэйнэра для паперы.
Зазіраю да Гены па кіпень. На століку раскладзены ўсе мае газэты. У правым стосе — «Народная воля», дзе Гена знайшоў расейскамоўныя публікацыі. «Я потрясён! — кажа Гена. — Я думал, ваша оппознцня только протав батькм, а вы — протнв Росснн м Путнна!» Я: «Теперь не даднте мне кнпятка?» Гена: «Кнпятка — дам!»
Уладзімер Арлоў
Васіль Пяроў, «Сцэна каля чыгункі»
Ляці туды, ня ведаю — куды
Дазнаўшыся пра атракцыён нябачанай шчодрасьці кампаніі Белавія, мы ў чатыры ноўтбукі спрабавалі набыць якія-кольвек квіткі на мора, але марна. Тады вырашылі выправіць маці ў верасьні на радзіму ў Краснадар. I так спрабавалі, і гэтак. Даводзілася раз за разам убіваць гарады, даты і пашпартныя дадзеныя. Тут раптам плацёж прайшоў, але, халера, на сакавік!!! Ладна, атрымаламаці нечаканы падарунак на жаночы дзень.
Але мне карцела адхапіць танны квіток яшчэ куды-небудзь. I за 10 хвілін да канца акцыі я атрымала-такі лафу ў Піцер да сяброў. А тут яны пішуць, што акурат тады самі зьяжджаюць у адпачынак. Ну і як гэта называецца?
Паліна Масьлянкова
Якаб Пэтэр Гоўі, «Палёт Ікара»
Усё для народу
1953-ці. Над возерам толькі чайкі. Hi качак, ні лебедзяў — ім ежы няма. Бацька кліча мяне разам ссоўваць човен у ваду, уваходжу ў яе і нечакана правальваюся ў ледзяную ямку, адкуль нейкая таямнічая падземная сіла бурліць фантанчыкамі пяску. Яшчэ, яшчэ... «Крынічкі», — тлумачыць бацька, нахіляецца, зачэрпвае ваду драўляным каўшом, што ляжыць на дне чоўна, і прагна п’е, нібыта ўсё жыцьцё пакутаваў ад смагі. Потым працягвае коўш мне...
...На адным з журналісцкіх сэмінараў галоўны рэдактар якойсьці з абласных «праўдаў» праліў сьлязу па Байкале — маўляў, гіне такі цуд. Я нагадаў пра Нарач. «А што Нарач?! — ускінуўся калега. — Там такі курорт пабудавалі! Усё для народу!»
Сяргей Ваганаў
Чарлз Кортні Каран, «Эгіпэцкія гарлачыкі»
камандзіроўкі
сёньня я гутарыў з чалавекам, ад якога не чакаў ніякіх адкрыцьцяў... але яна мне распавяла, што ўжо пяты год запар зьяжджае кожныя тры месяцы ў камандзіроўку, якой насамрэч не існуе... яна адкладае са свайго заробку грошы, а потым выдаткоўвае іх на самотнае падарожжа... на тыдзень... яна сказала, што бяз гэтых «камандзіровак» даўно б разышлася з мужам, і можа быць нават пакінула б яму дзьвюх дачок... яна калі застаецца зь імі на доўгі тэрмін — ператвараецца ў сьцерву, нэрвовую маці... а ёй іх шкада... вось так яна і прыдумала як мага часьцей па магчымасьці зьяжджаць у «камандзіроўкі»: доўгія шпацыры па эўрапейскіх вуліцах лекуюць.
а. і. бацкель
Джон Сінгер Сарджэнт, «Вуліца ў Вэнэцыі»
Куды сыходзяць грошы
Турысты зь Менску ходзяць залямі Нясьвіскага замку. Глядзяць, слухаюць аповеды пра гісторыю, уладальнікаў ды шмат пра што іншае, зьвязанае са слынным помнікам айчыннага дойлідзтва. Ужо пры канцы адна кабета гадоў трыццаці пяці пытаецца:
— Дык за чые сродкі ўсё гэта адрэстаўравана?
— За дзяржаўныя, — чуе ў адказ, — гэта аб ект сусьветнай спадчыны UNESCO...
Далей яна ўжо ня слухае. На ейным твары расплываецца шырокая ўсьмешка.
— А-а-а, дык вось чаму мы так кепска жывем! Во куды ўсе грошы ідуць!
Кабета азіраецца і кідае пераможны позірк на калегаў. Тыя згодна хітаюць галовамі. Сям-там успыхваюць бліскавіцы залатых зубоў.
Людзі зразумелі.
Яраш Малішэўскі
Бэрнарда Каналета, «Палац Шэнбрун у Вене»
Асацыяцыі
Прыяжджаюць госьці з Сэулу. Ваджу па горадзе, расказваю, што і як. Дайшло да Чарнобыля. «Гэта ж Украіна?» — кажуць госьці. Тлумачу, куды трыццаць год таму ветрык дзьмуў.
Прыяжджае празь месяц госьць з Казані. Ваджу па горадзе, расказваю, што і як. Дайшло да Чарнобылю. «Гэта ж Украіна?» — кажа госьць. Тлумачу тымі самымі словамі на тым самым месцы тое самае.
Адно з двух. Або трэба разгортваць інфармацыйную кампанію ў сусьветным маштабе. Або сядзець сьціхатою і радавацца, што беларускае малако асацыюецца ў замежнай публікі са «смакам дзяцінства», а не са стронцыем ды цэзіем.
Мікола Раманоўскі
Альфрэд-Арцюр Брунэль дэ Нэвіль, «Чатыры кацяняці, сьлімак і разьяітае малако»
Стандартныя ўражаньні ад Менску
Знаёмы прыехаў з Чыкага на некалькі дзён наведаць нашу сталіцу. Ад раніцы да позьняй ночы хадзілі, цягаліся, соўталіся мы зь ім па Менску. To ў музэй, то цікавосткі паглядзець, то выставу, то канцэрт, то спэктакль.
Такое ўражаньне, што аблёталі, аб’езьдзілі, абхадзілі, аблазілі ўвесь гэты вялізны горад. Насілу дыхаючы, змораныя прыпаўзалі позна ўвечары дахаты.
Сам даведаўся, дзякуючы сябрам, шмат цікавага і новага пра наш мэгаполіс. Замежнік быў задаволены. Яшчэ адзін з гарадоў «залічаны»!
Перад яго адлётам пытаюся, якія ўражаньні ад Менску ў трох словах, бо час ісьці на кантроль багажу.
Чакаю стандартны адказ пра чысьці...
А мой знаёмец: «Менск такі маленькі!»
Ігар Кузьмініч
Жан Бэро, «Бульвар Капуцынаў»
Палітычнае
Жыць, не зважаючы?
Я часам думаю пра тое, што мы вырашылі жыць, не зважаючы на дзяржаву і ўрад, быццам іх няма, проста белая пляма, і мы можам існаваць у невялікім культурным гета са сваімі гуманістычнымі каштоўнасьцямі і мець на нешта ўплыў. I думаць, што гэта нашае малое гета нясе адказнасьць за ўсё і ладзіць «срачы» і ўсе вінавацяць адны адных у неэфэктыўнасьці. Але насамрэч дзяржава існуе. Ёсьць вялікая машына, якая ўжо даўно вязе нас усіх чорт ведае куды, і яна дыктуе правілы ва ўсіх сфэрах. I яна таксама мусіць несьці адказнасьць. Ня трэба пра гэта забывацца і рабіць выгляд, што мы можам усё.
Юля Цімафеева
Пэтэр Вільгельм Ільстэд, «Дзяўчына каля акна»
Двайны сэнс падзеяў
Часта кажуць, што Лукашэнку шанцуе, пастаянна здараецца нешта, што робіць для яго магчымым заставацца ва ўладзе. I кожны раз проста пад выбары.
Але на гэта можна паглядзець і інакш. Лукашэнку даецца шанец прыгожа сысьці.
У 2006 годзе ён мог сысьці як аўтар беларускага «эканамічнага цуду і росквіту». Сёньня гэта ўжо немагчыма і ня будзе магчыма.
Цяпер, у 2015, ён можа сысьці як галоўны міратворац, як чалавек, які выканаў гістарычную місію ў рэгіёне. Магчыма, што і гэта, як «эканамічны цуд», сыдзе на нішто і скарыстацца ім будзе немагчыма.
Сыходзіць на піку ці ў піку, вось у чым пытаньне!
Андрэй Дзьмітрыеў
Хуан дэ Вальдэс Леаль, «Finis gloriae mundi»
Па-за палітыкай
Спорт па-за палітыкай. Праца па-за палітыкай. Мастацтва па-за палітыкай. Творчасьць па-за палітыкай. Навука па-за палітыкай. Ды аднойчы «пазапалітычны» спартовец-рабочы-мастак-калгасьнік-пісьменьнік-навуковец будзе вымушаны думаць, як уцячы з гэтае краіны ад жабрацтва, акупацыі ці нават вайны, менавіта з-за нягеглых палітыкаў.
Па-сутнасьці, і нашы сёньняшнія «палітыкі» паза палітыкай, 6о іх прызначылі-абавязалі зрабіць выгляд, быць дэкарацыяй, масоўкай, муляжом, бутафорыяй. Палітыкі-махляры — яны тут нязьменна пры ўладзе больш за 20 гадоў. Яны заўсёды заклікаюць нас: «Ня лезьце ў палітыку!!!» Яны прывучаюць нас быць абыякавымі (а яшчэ лепш — баяцца). Ім падабаецца іх статус-кво. Ім патрэбная стабільнасьць трупярні, дзе ідэальная атмасфэра, дысцыпліна і кожны ведае сваё месца.