• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 словаў

    100 словаў


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 346с.
    2017
    61.3 МБ
    Алесь Наркевіч
    Энрыке Сіманэт, «Ускрыцьцё»
    Бацысоўскі запавет
    Пасьля тэракту ў менскім мэтро мы з калегам узялі інтэрвію ў колішняга ірляндзкага тэрарыста Шона О’Калагана.
    «Мяне выхавалі зь перакананьнем, што забіць брытанскага вайскоўца ў Ірляндыі — не злачынства і ня грэх. Такія рэчы апраўдваюцца самі сабою», — сказаў нам Шон.
    Шон далучыўся да ІРА ў 15 гадоў. Потым адмовіўся ад тэрору і стаў стукачом брытанскіх спэцслужбаў. Праз 12 гадоў прызнаўся, з уласнай волі, што забіў цяжарную жанчыну-вайскоўца і паліцыянта. Адседзеў восем гадоў.
    Шон адмовіўся ад паплечнікаў і ад бацькоўскага запавету. Бацькоўскага апраўданьня для жыцьця і сьмерці яму не хапіла. Магчыма, ён падумаў пра сваіх ненароджаных дзяцей. Або пра чужых.
    Ян Максімюк
    Дэніэл Макдональд, «Ірляндзкая сялянская сямя знаходзіць гніль на сваёй бульбе»
    Хто вінаваты?
    Пачытайце нашых клясыкаў, прэсу, блогераў, альбо папросту запытайце самага звычайнага беларуса: чаму мы так жывем? Чаму маем такую дзяржаву? Чаму маем праблемы з мовай? Чаму адключаюць улетку гарачую ваду? Чаму сьмярдзіць у ліфце?..
    Знойдзем красамоўныя адказы: Расея нас душыць, палякі — апалячылі, немцы — падступна напалі і палілі ў вёсках, дзяржава — дурыць на выбарах, ЖЭСы спагналі з нас грошы, але трубы не паклалі, ліфты не памылі...
    Усё, што ў нас кепска, нам зрабіў нехта. I гэта заўсёды нехта той, нехта іншы...
    А мо ўсё вынікае з нашай неарганізаванасьці? Нашай ляноты? Нашых сварак? Ці не жывем мы так з-за беларусаў?
    Ігар Кузьмініч
    Зямля і кроў
    3 жыхаром заходняй краіны гутарым пра нацыяналізм.
    «Божа, як мне сказаць знаёмым, што я сябрую зь беларускай нацыяналісткай?» — кажа ён.
    «Мой нацыяналізм грунтуецца не на крыві, а на зямлі», — кажу я.
    «Гэта іншая справа! Падобна на тыповы патрыятызм у маёй краіне», — узрадаваўся ён.
    Эўрапейцы і амэрыканцы могуць не разумець наш нацыяналізм толькі таму, што мы не патлумачылі яго сутнасьць своечасова. Што беларусы — гэта ўсе, хто жыве ў Беларусі, і што мы здольныя растлумачыць гэта так, што кожны наш зямляк зразумее: «Беларусь перад усім» — гэта словы любові. У тым ліку — да яго асабіста.
    Тацяна Сьнітко
    Карл Нордстрэм, «Поле аўса каля Грэзу»
    Шаблязубыя беларускія фэміністкі
    Магчымая кандыдатка на прэзыдэнта адказала на пытаньне, ці лічыць яна сябе фэміністкай: «Ні ў якім разе. Я чалавек, я жанчына».
    Для яе слова фэміністка — лаянка, як для некаторых нацыяналіст ці лібэрал. Я адразу ўявіў палітыка, які кажа: «Я не сацыял-дэмакрат — я чалавек, я мужчына».
    У кожнай ідэалёгіі ёсьць крайнасьці, асабліва калі яна робіцца паноўнай. Але ў Беларусі на слова «фэмінізм» дагэтуль масава рэагуюць прыблізна так, як некалі на «агрэсіўны блёк НАТО».
    Нешматлікія знаёмыя беларускі, якія лічаць сябе фэміністкамі, мяне чамусьці не палохаюць. Можа, ня тых ведаю і недзе ў пушчы драпежныя амазонкі ўжо рыхтуюць расстрэльныя сьпісы мужыкоў?
    Аляксей Знаткевіч
    Чаму добра быць былым прэзыдэнтам
    У Малдове шэсьць былых прэзыдэнтаў, ва Ўкраіне чатыры. Калі я запісвала інтэрвію з Краўчуком, той перапытаўся: «15 гадоў Лукашэнка кіруе?» Ня ўкладвалася ў яго, што больш за 20, за якія столькі лідэраў зьмянілася ва Ўкраіне.
    Калі ў краіне ёсьць былыя прэзыдэнты, дзейныя не баяцца сыходзіць. Бо ў былых усё ў парадку, рэпутацыя, статус, магчымасьць удзельнічаць у палітыцы (як у Кучмы). Цяпер многія пішуць, што Лукашэнка мог бы сысьці як галоўны міратворац, які выканаў гістарычную місію ў рэгіёне.
    Насамрэч былым прэзыдэнтам быць добра. Адказнасьці меней, усе прэтэнзіі — да дзейнай улады, можна быць больш адкрытым і не баяцца паўтарыць трагічны лёс былых дыктатараў.
    Ганна Соўсь
    Рэмбрандт Піл, «Партрэт Томаса Джэфэрсана, трэцяга прэзыдэнта ЗША»
    Незалежнасьці зашмат не бывае
    У амэрыканцаў ёсьць некалькі дзяржаўных сьвятаў у гонар заваёваў грамадзянскіх свабодаў — бо рабства і расавая сэгрэгацыя доўгі час былі невырашальнай праблемай. У літоўцаў існуе Дзень аднаўленьня літоўскай дзяржавы (16 лютага 1918), які адпавядае нашаму 25 сакавіка 1918, і Дзень аднаўленьня незалежнасьці (11 сакавіка 1990; адпавядае нашаму 25 жніўня 1991). Яны лічаць нармальным мець два сьвяты — нагадваючы, як няпроста давалася незалежнасьць. Думаю, аналягічна можа быць і ў нас — Дзень БНР (25 сакавіка) і Дзень незалежнасьці (25 жніўня). Можа быць і Дзень сувэрэнітэту (27 ліпеня 1990). Незалежнасьці зашмат не бывае.
    Сяргей Навумчык
    Джон Трамбул, «Дэклярацыя незалежнасьці»
    Кліч з-за бугра
    Пры наяўнасьці інтэрнэту сьвет сьціскаецца, ужо як бы няважна, адкуль чалавек піша свае развагі наконт айчыннага жыцьця. Але ўсё ж здаецца, што сталае жыцьцё за мяжой накладае пэўныя абмежаваньні.
    Нешта аналізаваць — калі ласка, хоць з Антарктыды. Аднак непрыстойна, напрыклад, з-за мяжы клікаць людзей на барыкады. Калі такі сьмелы — давай back in the USSR, y сэнсе — на бацькаўшчыну.
    Эміграцыя можа быць на 150% абгрунтаваным крокам, можа быць вымушанай ці нават прымусовай, але той, хто эміграваў, мусіць маўчаць наконт маральных слабасьцяў тых, хто застаўся. Альбо поўная бясьпека за мяжой — альбо права судзіць.
    Юры Дракахруст
    Эжэн Дэлякруа, «Свабода вядзе народ»
    Kryvavy rezym
    Heta apazycyjny tarakan-mutant.
    Jaho malujuc ahramadnym tarakaniscam, jaki zachapiu usich u palon i pieramahcy jakoha nierealna. Cym jon bolsy i strasniejsy, tym hucniejsy zaklik apazycyjanera «Skinuc kryvavy rezym!», i tym znacniejsy sam apazycyjaner.
    Usie razumiejuc, sto nie taki iizo jon i kryvavy, kali kazac pra iisiu uladu й krainie, nie taki uzo i rezym. Nie kamendanckaja hadzina. Bols nahadvaje kalanijalnuju administracyju й styli kalhasnaha hlamuru: «поюгцне трусы» z milicyjaj na padtancoiicy.
    I kali lapic tarakaniscu, skazam, u skulptury, dyk skladac vyjavu treba z ciukou satomy, jak toje robicca na Dazynki.
    Praiida, i ab salomu mozna pakaloc ruki da kryvi.
    Siarhiej Dubaviec
    Edouard Manet, «Rasstret imperatara Maksymilijana»
    Няхай і бяз масла
    Здавалася б, беларуская незалежная журналістыка мае адзінага непрыяцеля — кіроўную сыстэму. Дык не — свае таксама «дапамагаюць».
    Ня хочаш быць на пабягушках найбольш «папулярнага» ды «слушнага» трэнду ў палітыцы, дык ты такі і сякі. Калі не наўпрост, дык ускосна нагадзім за гэта. Трэба быць у «тусоўцы», «ну ты ж разумееш», трэба жыць надзённымі патрэбамі.
    А я скажу — не! He, бо ёсьць нешта больш істотнае, чым патрэба моманту. Мо й высакапарна, але працу дзеля таго, каб зрабіць журналістыку незалежнай, ніхто не адмяняў. Як і працу для будучыні Беларусі. Нават калі на хлебе за заробленыя грошы будзе меней, ці ўвогуле ня будзе, масла.
    Аляксей Дзікавіцкі
    Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Сяпянскае вясельле» (фрагмэнт)
    Добрыя людзі
    «Майстэрня не мая», — тлумачыць сябра. Я люблю майстэрні мастакоў. Разглядаю дзірван дэталек інтэр’еру. Раптам бачу сьцяжок ДНР. «Гаспадар сьцяжкі калекцыянуе», — тлумачыць сябра. Унутрана паціскаю плячыма: у калекцыях і не такая сымболіка бывае.
    Сябра распавядае, які гаспадар добры чалавек. Тлумачыць, што яшчэ нядаўна гаспадар у Менску быў ледзь не імпэрац, а ў Расеі ўжо стаўся «бандэраўцам». Гэта мы абмяркоўваем апошнія два гады, якія зьмянілі рэальнасьць. Я зьбіраюся сыходзіць і раптам зноў выхопліваю дэтальку: «георгіеўская» стужачка, павязаная неўпрыкмет на балясіне.
    Прыяцель ніякавата ўсьміхаецца. Я разумею, як ён перажывае. Я веру, што гаспадар сапраўды добры чалавек. I што так вось атрымалася.
    Севярын Квяткоўскі
    Аянівая рака
    Лета. Мама тэстуе новы аквапарк «Дрымлэнд». Вяртаецца незадаволеная.
    — Уяўляеш, яны мяне выгналі зь «лянівай ракі»!
    «Лянівая рака» — папулярны атракцыён аквапаркаў. Струмень вады пад напорам гоняць па штучным рэчышчы, так, каб ён цягнуў за сабой купальнікаў. У новым аквапарку даўжэзная «лянівая рака» — цэнтар усяго комплексу.
    — Аказваецца, у той рацэ нельга рухацца, a можна толькі ляжаць на вадзе, прычым на надзьмутым коле! — абураецца мама. — Ну як можна ляжаць? Я добра плаваю: выплывала з адкрытага мора!.. Так што я ўсё адно плыла па той рацэ. Дык пад канец яны мяне баграмі выштурхалі.
    Лянівая рака — сымбаль сучаснай Беларусі.
    Марыя Мартысевіч
    Фрэдэрык Эдвін Чэрч, «Ніягарскі вадаспад»
    Куды ідзем?
    Прыехаў сусед з гораду. Распытаў пра маё жыцьцё на самоце. Паскардзіўся на цэны. Задаў пытаньне: «Куды мы ідзем?!» I абураны пайшоў.
    Наўздагон падумалася: «Лепей, відаць, запытацца не „Куды ідзем?”, а „Куды нас вядуць? I што нам там трэба?”»
    Алесь Анціпенка
    Анібапе Карачы, «Quo vadis Domine?»
    Чаргаваньне часоў
    Студзень 1990 году, вуліца Vodickova ў Празе. У паветры яшчэ адчуваеш водгукі аксамітнай рэвалюцыі. Людзі ўсьміхаюцца. Рускай мовы ня чуеш. У арцы перад кнігарняй ляжаць папяровыя скрынкі з кнігамі савецкіх аўтараў. Можна бясплатна набіраць што хочаш, перад тым, як выкінуць у сьметнік. Наш народ не сьцярпіць ніякіх сьлядоў ненавіснай дзяржавы! У зьдзіўленьні ад абмежаванага мысьленьня, ратую Талстога і Някрасава.
    Кастрычнік 2016 году, вуліца Vodickova ў Празе. Водгукаў аксамітнай рэвалюцыі даўно няма. Людзі не ўсьміхаюцца. Рускую мову чуеш усюды. У той самай арцы мне ў вочы кідаецца кірылічны надпіс: «Русскме кнмгн».
    Відаць, калі можна зарабіць, і найлепшыя намеры зьнікаюць.
    Svetlana Vranova
    Семкі
    Я іх мэтавая аўдыторыя. Мужчын 40+, якія былі ў РФ на заробках. Я — у цягнік, яны ўсьлед. Нібы пільнуюць. Ня маю тэлевізара, дык ён мне помсьціць, бегае за мной на чалавечых нагах. Вось зноў «Гарызонт» падсеўу купэ. Казаў, як добраўРасеі, на Поўначы. Як кармілі! «Такі размах, гэта Расея! Па два, тры кавалкі курыцы можна браць у сталоўцы!». Вочы гарэлі, жоўтыя кружочкі курынага тлушчу пераліваліся ў шэрых зрэнках. «На сталах — гарчыца, кетчуп, соўсы! Бяры колькі хочаш! Такі размах!».
    На станцыі працягнуў руку. Чаго ён хоча? Падала запальнічку — захітаў галавой. У жмені — чорнаестрашнае. Жукі, прусакі? Рагоча: «Семкі будзеце?».
    Алена Германовіч
    Менская карма
    Прыехаў у Менск амэрыканскі прэзыдэнт Рычард Ніксан у 1974, усклаў вянкі, выпіў за здароўе Вольгі Корбут, вярнуўся у Вашынгтон і пайшоў у адстаўку.
    Ягоны памочнік Пэтрык Бюкенэн, які суправаджаў у паездцы, тройчы вылучаўся і тройчы прайграваў праймэрыз.