100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
Прывядзе цябе ігра Як гуся на фуа-гра.
Беражы сваю пячонку,
Марны вогнік, Філіф’ёнка.
Ян Максімюк/Сьвятлана Курс
Эдгар Дэга, «Абсэнт»
На радзіме сярод нетутэйшых зорак
Позьні вечар. Амаль ноч. Іду ўздоўж Палаты. Праз раку стромкі схіл Верхняга замку. Недзе за сьпінаю, як у паветры, вісіць падсьвечаная Сафія. Чыстае неба мігціць зорамі і зыркім серпікам маладзіка. Мароз набірае абароты. Усё гучней рыпіць пад нагамі сьнег. I падумалася: так было і сто, і тысячу гадоў таму. I месяц у чыстым небе, і Палата, і мароз, і Калядны вечар. I ты ўжо быў. I гэта чарговы падарунак для цябе. I, здаецца, чуеш, як сьцішана, неяк далікатна, фыркае твой конь, якому не ўпершыню самастойна арыентавацца па халодных, недасяжных, нетутэйшых зорках.
Алесь Аркуш
Вінцэнт ван Гог, «Зорная ноч»
Пустыя дні
Паміж Калядамі і Новым Годам няма амаль нічога.
Амаль усё можа зьмясьціцца у звычайнай чорнай сумачцы...
— напісаў мой улюбёны дацкі паэт ў вершы пад назвай «Паміж Калядамі і Новым Годам». Гэтыя словы я згадваю штогод пасьля каляднай мітусьні, калі да Новага Году застаецца два-тры дні, якія немаведама чым запоўніць. Запозна дарабляць ня зробленае ў бягучым годзе, зарана пачынаць новае, задуманае на наступны. Можна толькі сузіраць сваю безьзьмястоўнасьць, разам з паэтам:
Дні не скарачаюцца
і жыцьцё не падаўжаецца і сьмерць не набліжаецца.
I нішто не адчуваецца больш аддаленым чым тое, што напісалася у цені гэтага нізкага сонца.
Ян Максімюк
Клёд Манэ, «Сарока»
У палёце
Шчасьце — гэта калі ёсьць чалавек, якога можна пасадзіць насупраць і слухаць гадзіны напралёт, a потым гадзіны напралёт гаварыць, а потым зноў слухаць... А потым насіць гэта ў сабе як тайнае захапленьне. Яшчэ б знаходзіць часьцей гэтыя гадзіны, выкрадаць іх у сьпешцы, прысвойваць. Таму што вечна ўсё бягом-бягом... Прыяжджаю кожны раз зь Менску і толькі ўспамінаю вочы людзей і як шмат не пасьпела кожнаму сказаць. I ўсё роўна — я такая шчасьлівая цяпер ад таго, што камусьці і са мной можа быць добра. Дзіўна мне, лётаю.
Наста Кудасава
П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост»
Пунктуацыя як сэкс-арыентацыя
Бывае, прычэпіцца мэлёдыя і не дае спакою, пакуль ня ўспомніш.
Забыўся другі куплет песьні «Букет» (Я буду долго гнать велосшіед...) на словы пранізьлівага расейскага паэта Мікалая Рубцова. Адкрыў Google:
Я ей скажу:
— С другйм наедйне
О нашйх встречах позабыла ты,
14 потому на память обо мне
Возьмй вот этй
Скромные цветы!
Толькі першымі адкрыліся сайты зь іншай пунктуацыяй:
Я ей скажу с другйм наедйне:
«О нашйх встречах позабыла ты».
Рубцова задушыла сваімі рукамі яго нявеста, таксама паэтка. Адседзела, піша розныя апраўданьні. Цяпер можа вэрсію пра зьмену сэкс-арыентацыі выключыць.
Аляксандар Лукашук
Заплаці вершам
У 23 краінах сьвету больш як тысяча бараў у сусьветны дзень паэзіі прадаюць філіжанку кавы за верш. У Чэхіі да акцыі «Заплаці вершам» далучыліся 12 кавярняў.
Я зайду ў Празе ў Cafe Louvre, дзе Кафка сустракаўся з Бродам, а браты Чапкі заснавалі ПЭН-клюб. Прачытаю ім па-чэску Барадуліна (http://realism. blog.tut.by/2010/06/ll/rygor-baradulin-zhyvi/). He за каву. Пабуду ў сьвеце, дзе мера каштоўнасьці — слова.
Na cele vecnosti zustal sram ро hriiznem polibeni.
Moznost vzit s sebou neco tam dokonce sam sebe — neni.
Cas
je clun leticipo vode.
Tve touhy
jen sladky dym.
To pamatuj, zij dnesnfm dnem, aby byl zitrek tvuj.
(Пераклад: Frantiska Sokolova)
Алена Радкевіч
Нікаля Пусэн, «Натхненьне паэта»
Слова іДух
Што ёсьць Паэзія? Для кагосьці паэзія — уменьне жангліраваць словамі. Літаратурная гульня, сцэнічнае паяцтва. Д ля іншых, у іх ліку Купала, Колас, Багдановіч, паэзія — уменьне хадзіць па вадзе, левітацыя Духу. Нельга навучыцца хадзіць па вадзе, калі ты ня Бог... Нельга быць паэтам, калі не абагаўляеш Слова. Нашы вершы — сьляды на вадзе. Бязь веры ў Слова, яны — нішто, міраж. Гэта значыць, што Слова і Дух — ёсьць непарушнае адзінства. Бязь іх няма сапраўднай паэзіі. Сапраўдная ж паэзія нараджаецца тады, калі паэт перастае адчуваць сябе вязьнем чужых слоў, чужой музыкі, чужой душы... Калі становіцца самім сабой і нарэшце заўважае, як «Слова, крылы ўзьвіўшы, ператвараецца ў Дух...»
Эдуард Акулін
Іван Айвазоўскі,
«Хаджэньне па водах»
Што-нішто для празаіка-пачаткоўца
Крыху пра асаблівасьці запамінаньня.
Тьма, во тьме закружйлйсь пустоты, Осязаем й прйзрачен след.
Дунул ветер й следа как нет.
Слышен шаг наступаюіцей роты...
Лухта, вядома. Але помню са школьных часоў, аднойчы прачытаўшы.
Укінутыя ў прозу некалькі рыфмаваных радкоў могуць застацца ў памяці на ўсё жыцьцё. I чым большая лухта, тым мацней трымаецца.
Гэтыя радкі — з расейскамоўнага выданьня «Казак робатаў» Станіслава Лема. (Назву твора ўдакладняў у Вікіпэдыі, бо ня памятаю.)
А вось яшчэ — з ОТенры:
Ророро, цыцыцы
Пйтерс, Такерс молодцы.
Ня памятаю ні назвы апавяданьня, ні сюжэту. А імёны двух герояў, дзякуючы двум рыфмаваным радкам, убіліся ў памяць на ўсё жыцьцё.
СяргейДубавец
Сальвадор Далі, «Трывучасьць памяці»
У чужым акіяне
Я выплыў на прастор сухога акіяну;
Воз, быццам подка, тоне, ў зелені нырае, У хвалях кветак, шумных траў, мінаю Здалёк каралавыя астравы бур’яну.
Гэтыя радкі з санэту Адама Міцкевіча ў перакладзе Максіма Танка згадваюцца мне ў выходныя, калі мы з сабакам «патанаем» у зялёных хвалях траваў, зельля і кветак на шпацыры за нашай вёскай.
Сабаку ўсё роўна, дзе ён набярэцца тыднёвай порцыі кляшчоў.
А я ў гэтым акіяне сьляпога буяньня каторы раз шкадую, што ня ведаю назваў нават сотай часткі ўсіх расьлінаў, ня кажучы пра жужалак і казюрак сярод іх. Наўкол мяне — mare incognitum, у якім жыве чужая цывілізацыя...
Ян Максімюк
Гюстаў Кайбот, «Рышар Галё і ягоны сабака»
Вясёлка
Пад ранічку прысьніўся сон.
Скончыўся дождж. I на мабільнік патэлефанавала суседка.
— Ільліч, паглядзіце, якая вялікая вясёлка. Я такой яшчэ ніколі ў жыцьці ня бачыла.
Зь неахвотай выходжу на двор. За празрыстай фіранкай свайго акна стаіць голая суседка і весела пасьміхаецца мне.
Алесь Анціпенка
Эдвард Мунк, «Раніца (Голая каля акна)»
Як трэба?
«Жыць трэба з адчуваньнем, нібыта ў суседнім пакоі памірае тваё дзіця», — я ўпершыню пачуў гэтае страшнае выслоўе ад сваёй сяброўкі, беларускай паэткі, якая любіць творчасьць Аляксандра Башлачова, якому і належыць згаданая цытата. Я доўга думаў над тым, як мог паэт, жыцьцё якога абарвалася ў дваццаць сем, дайсьці да такой думкі? Адзіны ж ягоны сын, Ягор, нарадзіўся ўжо праз паўгода пасьля сьмерці бацькі.
I я вырашыў, што адораны чалавек, як воўк-адзінец, павінен жыць самотна, бо ён ня створаны для сям’і, ён створаны для людзей, і сыходзіць ён прылюдна. Рана ці позна кожны творца разьлічваецца за свой талент.
Алесь Емяльянаў-Шыловіч
Генры Ўоліс, «Сьмерць Чэтэртана»
Як лёгка быць...
Як лёгка быць самотным паэтам! Загарнуцца з галавою ў швэдар, пад самыя вушы (менавіта, каб не расплёскаць уласнае сьвятло), і ісьці куды вочы глядзяць (да сваёй любімай лаўкі).
Як цяжка быць самотным паэтам! Бо званьне Паэта абавязвае яшчэ і складаць вершы. I вось, паставіўшы да абеду працяжнік, а пасьля абеду закрэсьліўшы яго, ты зноў ідзеш шпацыраваць па месцах свайго бясслаўя.
Як нудна быць самотным паэтам, калі вакол усе вяселяцца, калі красавік раздражняе сваімі ўсьмешкамі і цеплынёй... і нечым яшчэ няўлоўным...
Як лёгка быць самотным паэтам, калі вакол так шмат самотных паэтак!
Яўген Мартыновіч
Чысты востраў
Кажуць, нібыта існуе адно-адзінюсенькае месца на Зямлі, дзе людзі з цывілізацыйнага гледзішча жывуць у XXI стагодзьдзі, але не прычыняюць асяродзьдзю ніякай экалягічнай шкоды, нібыта ў біблейскія часы Эдэму. Гэтае месца — шатляндзкі востраў Эйг (Eigg), які знаходзіцца ў архіпэлягу Ўнутраных Гебрыдзкіх астравоў. Эйг мае памеры 9 на 5 кілямэтраў. Жыве на гэтай тэрыторыі прыблізна 80 чалавек, якія закупілі ад дзяржавы востраў на ўласнасьць. Амаль 100 адсоткаў патрэбнай востраву энэргіі жыхары атрымліваюць з аднаўляльных крыніц: сонечных батарэй, ветру, вады. Эканоміка вострава трымаецца ў асноўным на турызьме — востраў ганарыцца незвычайнай прыгажосьці краявідамі і 130 відамі птушак. На Эйг можна дабрацца паромам.
Ян Максімюк
Горад, памяць
Калі я прыехала ў Прагу і з ныючай ад ночы ў аўтобусе сьпінай ішлаўбок Старамесцкай плошчы, я зноў адчула тое, што запомнілася пасьля папярэдніх паездак: я дома, мне добра, камфортна, ня чужа. Я памятаю разьмяшчэньне вуліц, памятаю, як прайсьці, праехаць у кожны ўлюбёны куток, памятаю, як усьміхаюцца людзі, і памятаю, як сама ўсьміхалася — і вось ужо першая ўсьмешка ад нейкага мінака, і вось ужо — мая зваротная. Усё як заўсёды. Кантакт з горадам. Кантакт зь людзьмі. Мне падабаецца тут шпацыраваць адной. Шпацыраваць гадзінамі і бяз мэты. Сядаць у вагон мэтро і выходзіць на выпадковай станцыі, зноў гуляць.
Марыя Вайтовіч
Бэдржых Гаўранэк, «Востраў Кампа ў Празе»
Зікр
Сядай на 80-ы аўтобус, аўтобус-гармонік, і едзь па авэню дзю-Парк да авэню Фэйрмаўнт, у квартале Мэйл-Энд. Fairmount — па-ангельску «прыгожая гара», і гэтая назва нагадвае пра гару, што стаіць у сярэдзіне Манрэалю.
Прайдзіхвіліны тры ад прыпынку, і недзе паміж маўрытанскай рэстарацыяй ды габрэйскай абаранкавай пякарняй ты знойдзеш мячэць. Пачынаецца зікр, успамін Бога.
Разам з братамі і сёстрамі ты паўтараеш «Аллаг, Аллаг, Аллаг», і мэлёдыя падымаецца да нябёсаў. Потым вы вячэраеце з адной міскі.
Па дарозе дадому ты заходзіш у пякарню па абаранкі. А на аўтобусе чыйсьці тэлефон грае песьні зь фільму «Амэлі», адну за адной.
Рашэд Чоўдхуры
Bid на квартал Мэйп-Энд у Манрэалі
Liberland
Месяц таму чэх Віт Едлічка абвясьціў новую дзяржаву Liberland. Тэрыторыю, залесеную няўдобіцу, знайшоў паміж Харватыяй і Сэрбіяй. Непрадказальны Дунай, які спрадвеку тут вызначаў мяжу, узяў і памяняў цячэньне, пакінуўшы цэлых 7 квадратных кілямэтраў «нічыйнай зямлі». Liberland дэкляраваны ня проста як падатковы рай, але альтэрнатыва ўсякаму сучаснаму дзяржаўнаму дыктату. Канстытуцыя пішацца, фундамэнтальны прынцып вызначаны: «Жыць і даваць жыць».
Вокамгненна назьбіралася 300 тысяч заявак на грамадзянства. Харвацкая паліцыя адкінула жарцікі і ў выходныя Едлічку на месцы прэвэнтыўна затрымала.