100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
Алена Радкевіч
Мурашкаед
Работа над памылкамі
Месяц таму яна раўяа, ня могучы сказаць, што коціка ейнага нехта моцна зьбіў. Есьці сам ня мог — дапамагалі выжыць кропельніцамі.
— Жывёлінку заўжды шкада болып... He пушчай на двор. Ён жа кастраваны, слабейшы!
— Справа не ў зьвярах! Жывадзёраў шмат пад Менскам. Свайго ката ці сабаку яны любяць. Чужога, калі ў агарод улезе — чакае камень ці, як у тым мультфільме, «нагою пад жывот».
Тыдзень таму яна раўла, ня могучы сказаць, што коцік зьнік і, мусіць, ня вернецца.
А сёньня — паказала сябрам фота з новым коцікам, прыціснутым да шчакі.
— Гэтага не каструем, — сказала.
Юлія Цяльпук
Фэлікс Шлезінгер, «У бабулі»
Як кот з сабакам
Ранішні рытуал: выходзім утраіх — я, дачка і сабака. Мы з сабакам праводзім вучаніцу сёмай клясы на аўтобусны прыпынак. Потым блукаем нашай вёскай, пакуль сабака ня знойдзе месца, каб справіць большую патрэбу. Вяртаемся дахаты, я рыхтую сьняданак — сабаку пакрышанае печыва з малаком, кату — мясное рагу з супэрмаркету. Кот ня стане есьці свайго, пакуль ня сьцягне хоць кавалак ад сабакі. Сабака, замест скруціць карак нахабніку, цярпліва чакае.
Апошнім часам я заўважыў, што сабака потайкам выядае тое, што кот пакіне ў сваёй місачцы.
Жонка кажа, што кот чамусьці перастаў набіраць вагу. Хоча звазіць яго да вэтэрынара. Я раблю заклапочаны выгляд.
Ян Максімюк
Генрыета Ронэр-Кніп, «Піяніна
Важнасьць ліцэнзаванага вэтэрынара
Села падразаць кіпцюры нашаму Рамзэсу. I занепакоілася: каціныя кіпцюры лёгка ламаліся і крышыліся. Напісала па скайпе сыну, які ў Беластоку гадуе пару катоў: можа, нешта параіш? Сын адказаў:
«Зь беглага прагляду інтэрнэту па гэтай тэме вынікае, што тут відавочна маем дачыненьне з нармальнай зьявай — кіпцюры катам нарастаюць “зь сярэдзіны”, то бок вонкавы пласт рагавога рэчыва часта аддзяляецца і ломіцца, і гэта некаму можа падацца дзіўным. Табе адназначна няма чым турбавацца. Але я схадзіў бы з катом да вэтэрынара на ўсялякі выпадак, бо інтэрнэт ёсьць інтэрнэтам, a ліцэнзаваны вэтэрынар — вэтэрынарам».
Галіна Максімюк
Сабакі і прагрэс
Прыгарадная вёска пры шашы Магілёў-Менск. Пасьля рэканструкцыі дарогі некалькі год таму тут зьявіўся падземны пераход. Апошнім часам заўважаю, што ім стала карыстаюцца... мясцовыя сабакі. Упэўнена і днём, і ноччу ходзяць туды-сюды па сваіх сабачых справах на абодва бакі.
У катоў, пэўна, сваё меркаваньне пра бясьпеку і дэфіцыт часу, таму калі-нікалі яны трапляюць пад колы машын.
А людзі? Некаторыя вяскоўцы, як і каты, таксама лезуць праз дарожныя бар’еры, мяркуючы, што эканомяць час і сілу.
Вось і думай цяпер, хто больш успрымальны да прагрэсу — тутэйшыя дварнякі ці выбарцыабарыгены, што больш за 20 год не мяняюць свае палітычныя і жыцьцёвыя пуцявіны.
Васіль Аўраменка
Артур Элсыіі, «Дабранач»
Каты на балоце
3 другой да пятай клясы мы хадзілі ў шкоду ў другую зьмену. Гэта дазваляла, пакуль бацькі на працы, яшчэ да ўрокаў сваволіць. Гулялі ў прыстаўку, хадзілі «на лёд» на сажалку, а таксама... насілі катоў у госьці.
Першай да нас ката Барсіка проста на руках прынесла мая аднаклясьніца Наста. Кот добра перанёс дарогу праз «балота» (пясчаны насып паміж сажалкамі), зарыентаваўся ў новай хаце і знайшоў міску зь ежай. Ніякай магіі: пляніроўка кватэр не адрозьнівалася.
Вось прыйшла чарга майго Ваські і яго зваротнага візыту да Барсіка. Наш кот аказаўся ганарлівым: ён вырваўся з рук на «балоце» і ўцёк дадому.
Марына Весялуха
Абрагам Тэнірс, «Цырульня з маппамі і катамі»
Выратаваньне
Мы з жонкай і дачкой у жончыных бацькоў. Рыжы, увішны хатні кот, прыносіць у зубах напаўжывога вераб’я. Дачка з плачам адбірае птушачку ад драпежніка і просіць:
— Тата, ратуй!
Я паказваю дачцэ, як напаіць птушачку. Верабейка ажывае. Дачка выпускае яго, але ён адразу падае ў траву. Я ледзь пасьпяваю схапіць Рыжага, які ўвесь час цікаваў за абставінамі.
Дзед бярэ птушачку і нясе выпускаць за хлявок, каб Рыжы ня бачыў.
— Усё, верабей паляцеў, — вярнуўшыся, кажа дзед унучцы.
Я сумняваюся. Калі дачка, задаволеная выратавальнай акцыяй, аддаляецца, я перапытваю цесьця — праўда, паляцеў?
Праўда.
— Гэта быў часовы стрэс псыхаматорнай сыстэмы, — тлумачыць мне жонка.
Ян Максімюк
Джозэф Райт, «Экспэрымэнт з птушкай у паветраным насосе»
Муха
Сёлета зіма рана даслала сваё прывітаньне. Сярэдзіна кастрычніка. Рэзка пахаладала. Зьнянацку шэрае імглістае воблака рассыпала празрысты калючы сьняжок. Нібы найдрабнейшае, зіхоткае шкло закруцілася у паветры. Дзіўны танец скончыўся гэтак жа раптоўна, як і ўзьнік, пакінуўшы вестку, што зіма ужо ў дарозе.
Па шыбе, ледзьве перасоўваючы лапкі, паўзе муха. Сонная. Нечакана на падваконьнік прыляцела сінічка. Зь яўнай цікавасьцю глядзіць на муху. Потым дзяўбе па шыбе. Муха ўпала лапкамі ўгору, нібы зь перапуду страціўшы прытомнасьць. Прыстукнуць яе? Ладна ўжо, ляжачых ня б’ем. Я аднесла кузурку ў калідор. Няхай тамака да вясны ў якім-небудзь кутку сустракае царства Гіпноса.
Вікторыя Грыніна
Ўінслаў Гомэр, «Каля акна»
У цырку пасьдя вайны
Сланоў вядуць з Таварнай станцыі па Маскоўскай. Яны плывуць паміж крушняў нібы аэрастаты. Палахліва спыняюцца перад Заходнім мостам, уздымаюць хобаты, трывожна трубяць...
Сланоў вядуць у цырк шапіто, у парк, дзе ўжо нацягнуты цёмна-шэры купал.
...— Дзядзечка, правядзіце...
I вось ужо сядзіш побач з «татам» і забываесься на ўсё.
...Аркестар грае вальсы, сланы танчаць, круцяць хобатамі і раскланьваюцца. Паміж імі лётае чалавечак, ляскае па хобатах, частуе цукрам... Раптам цішыня, нарастае барабанны дробат... Чалавечак кладзецца пад самага вялікага слана, каб усе думалі, што слон вось-вось яго расплюшчыць. Слон павольна апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй...
Але чамусьці шкада слана, а не таго чалавечка...
Сяргей Ваганаў
Фрыдрых Мэергайм, «У зьвярыным намёце»
Садова—агароднае
Памідоры
Бацька мне расказваў, што калі яны беглі ад немца зь мястэчка, то заначавалі на бульбяным полі. Яно было ля дарогі. На другім баку былі бачны хаты, але яны палохалі — а раптам там ужо немцы. I таму спалі пасярод поля, у барознах, каб з дарогі не было відаць. Бульба квітнела і пах яе кветак кружыў галаву. Бацька казаў, што да гэтага ніколі ня ведаў такога паху. Яму не было з чым яго параўнаць.
— А цяпер ведаю, — сказаў ён. — Кветкі пахлі памідорамі!
I дадаў:
— Да вайны ў мястэчку не было памідораў. Вырошчваць іх пачалі толькі пасьля вайны.
Марат Баскін
Уладзімір Арлоўскі, «Жыта сьпее»
Самасеі
Самыя моцныя, трывалыя з усіх расьлінаў. He чакаюць іх, ня ведаюць нат, што зьявяцца дзесьці. А яны дазволу не пытаюць. Самі да сонца працярэбліваюцца, месца пад ім знаходзяць.
Гэтым разам гаспадыня мае незвычайнага самасейца — сланечнік. Што ж тут незвычайнага? Хоць адзін штогоду сам выбірае сабе месца. Але гэты ведаў, што гаспадыня сее іх дзеля кветак. I выпусьціў ажно дваццаць сем. Цэлы сланечнікавы куст. Ніколі ня ўздымецца рука высекчы, хоць астры вакол самасеем-прыстасаванцам прыгнечаныя.
Палея, што да ўсяго прымярае літаратурныя вобразы, перастаўляючы сюжэты розных эпохаў, назвала яго Самасуем. Размаўляе зь ім:
Ну што, Самсон, квітнееш? Знойдзецца і на цябе Даліла.
Альжбета Кеда
Вінцэнт ван Гог, «Сланечнікі»
Кветкі фэрмэра Матусевіча
Капуста, цыбуля, кроп ды ўсё іншае дзеля карысьці — недзе за даляглядам ягонай сядзібы. A перад ёю — стомэтровы шнурок стакротак, тры тысячы туліпанаў, столькі ж першацьветаў, пралесак, гіяцынтаў, канваліяў, півоняў, баданаў, крокусаў, касачоў, незабудак, братак, эхінацэяў, нарцысаў, касацікаў, макаў, яскарак, ліхнісаў, лілеяў, лябэліяў, міртаў, рамонкаў, валошак, геленіюмаў, дэльфініюмаў, касьмеяў, асьцільбаў, дзівасілаў, лянкоў, хостаў, пэтуньняў, цыніяў, бузульнікаў, гайлярдзіяў, фізастэгіяў, аксамітак, астраў, мальваў, львінага зеву, клемацісаў, флёксаў, мацеек, мятліцаў, лятраў, шольцыяў, настурак, пірэтрумаў, рыцынаў, рудбэкіяў, сальвіяў, цынэрарыяў, цэлёзіяў, гейхэраў, гіпсафілаў, сланечнікаў, гартэнзіяў, глядыёлюсаў, канаў, расходнікаў, хрызантэмаў, вяргіняў, ружаў — паўтара гектара красы.
Чыстай. Бескарысьлівай. Неабгароджанай.
Для сябе і для сьвету.
Валянціна Аксак
Фаташоп і памідоры
I ду з фотаапаратам паўз пісьменьніцкія лецішчы, што пад Менскам каля Лысай Гары. I, вядома ж, сустракаю пісьменьніка.
— Аксана, а ці валодаеш ты фаташопам?
— Ды мне сапраўдныя здымкі даспадобы...
— А я... — і пісьменьнік апавядае, да якой ступені авалодаўфаташопам. — Нядаўназялёныя памідоры сфатаграфаваў і зрабіў чырвонымі.
— Навошта?
— Каб зайздросьцілі!
Пераказваю фаташопную гісторыю мужу, і ён ня можа ўцяміць «навошта». А я разумею, бо пісьменьнік зь вёскі, а ў беларускай вёсцы зайздрасьць — гэта традыцыя, мо і някепская, бо змушае намагацца нешта рабіць.
Але сама зялёныя памідоры не фатаграфую, a кладу іх на белае падвоканьне і высьпельваю 6еларускасьць.
Аксана Спрынчан
Луіс Мэлендэс, «Натурморт з памідорамі і цыбуляй»
Высакароднае рэтра
Я іх не сустракаў гадоў 20, а тут выходжу з мэтро і заўважаю непадалёк пажылую кабету зь невялікім мехам семачак на табурэце. Ну як прамінуць?! Падыходжу, каштую. Так — акуратна прасмажаныя, з драбочкамі солі, гранёная шклянка, газэтны кулёк. Высакароднае рэтра!
Прыблізна ў сярэдзіне дзевяностых пакетаваныя крамныя семачкі, здалося, канчаткова перамаглі прадпрымальных пэнсіянэрак. А бачыш ты, не!
За дзесяць тысяч зьмесьціва шклянкі апынаецца ў трывалым кульку (ужо маім!). Дзіцячая радасьць — тая самая!.. Крызіс выгнаў жанчынку «рабіць бізнэс», і я неспадзявана акунуўся ў сьветлую пару свайго жыцьця...
Ігар Канановіч
Вінсэнт ван Гог, «Чатыры зрэзаныя спанечнікі»
Ці расьце ў Амэрыцы бульба?
Чытаючы ўспаміны пра Марка Шагала, нечакана даведаўся, што, рыхтуючыся да выратавальнага ад’езду ў Амэрыку — немцы ўжо увайшлі ў Парыж — мастак амаль у кожнага пытаўся:
— А ці ёсьць у Амэрыцы каровы?
Гэтае пытаньне ўсіх дзівіла.
А мне ўспомніўся габрэй зь вядомай мішпохі балаголаў, першы, які выехаў у Амэрыку з нашага мястэчка. Ён ва ўсіх цікавіўся:
— А ці ёсьць у Амэрыцы коні?
I яшчэ дзядуля мне расказваў, як да рэвалюцыі падаўся ў Амэрыку па заробак яго сусед, просты беларускі хлопец. To ён пытаў у дзядулі, які лічыўся грамацеем у мястэчку: