100 словаў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 346с.
2017
— Тая здрадніца першай ў лягер пайшла як «член семьн врага народа», — расказвала мне бабуля. — 3 мужам, якога расстралялі, яна так разьвесьціся і не пасьпела... А не пішы даносы!..
Уладзіслаў Ахроменка
Джордж Генры Боўтан, «Канчаецца мядовы месяц»
Дзяржаўны бацька
ЗАГС. Чакаю даведку пра бацькаў сыход у іншы сьвет. У мажной дагледжанай кабеце пазнаю аднаклясьніцу.
Яна сарамяжліва пераказвае дзіваватую гісторыю: дачка нарадзіла дзіцятка не ў замужжы. У графе «бацька» папрасіла не пазначаць нікога. Чыноўнікі ўсё-ткі дапыталіся імя ды імя па бацьку адмаўленца ад сына. I ў пасьведчаньні бацьку спраўна запісалі — пад спадчынным прозьвішчам маладой маці. Так у дакумэнце гладзенька паўстала нібыта поўная сям’я — усе з адным прозьвішчам.
— Ён хлопчыка не прызнаў за свайго. А яму прысвоілі наша прозьвішча. Нікога нават не папыталіся, — абураецца знаёмка.
I дадае разгублена: «У нашай краіне бязбацькавічаў не бывае. Дзяржава бацьку вызначае».
Антаніна Хатэнка
Псыхоляг
Наша суседка працавала псыхолягам у школе. У яе быў муж і дачка студэнтка. Мы разам некалькі разоў на сьвяты пілі гарбату. Пры сустрэчы суседка як псыхоляг вучыла нас, як трэба жыць, каб усё бы ло добра ў сямейным жыцьці, як у яе. I толькі мы пачалі верыць у псыхалягічныя парады, як адным восеньскім вечарам псыхоляг прыбегла да нас у кватэру са сьлязамі на вачах і крыкам: «Ратуйце! Мяне муж хоча застрэліць з паляўнічага ружжа!» Суседку мы ўратавалі, і яна недзе праз паўгода разьвялася з мужам, а яшчэ праз паўгода ад яе сышла дачка, каб жыць без парад маці-псыхоляга...
Віктар Шніп
Гюстаў Курбэ, «Адчайны чалавек»
Суцяшэньне
Плача дачка... Так плача, што ў самога падкочвае камяк да горла.
«Маленькая мая, ну што ты, ну ня плач. Мой ты маленькі чалавечак»...
Гляджу на яе вялікія, мокрыя ад сьлёз вочы, кажу нешта... Суцяшаецца, прыслухоўваецца да маіх словаў. Я гладжу яе па галаве, адчуваю, як яна мяне абдымае.
Празь пяць хвілін дачка ўжо бегае па дзіцячай пляцоўцы, лепіць кулічыкі зь пяску, жыве ў сваім Дзіцячым сьвеце.
А ў мяне не праходзіць той камяк у горле. Пры адной толькі думцы, што гэтыя сьлёзы далёка не апошнія.
Яўген Мартыновіч
Чарлз Бэртан Барбэр, «Адмысловы заступнік»
Што абараняе казку
Так хочацца стварыць казку сваёй малюпашцы, а Каляды — найлепшая нагода. Цудоўна назіраць за чаканьнем цуду і падарункаў. Але ня ўсе вераць у казку. Яшчэ менш — дораць казку іншым.
У гасьцях разгаварыліся пра Каляды, а тут малое суседзкае дзяўчо, у прысутнасьці нашай малюпашкі заяўляе:
— Нікакіх дедов марозов нет! Это радзіцелі падаркі падкладывают і ешчё обманывают! Мне папа расказывал!
Гляджу на малюпашку, а яна ўсё чула, але рэакцыя — нуль.
Празь некаторы час далікатна пытаюся пра тое, што яна пачула, а малая мне:
— А я гэта даўно ведала! Але мне ж падарункі прыносіць Сьвяты Мікалай, а ня дзед мароз.
Ігар Кузьмініч
Ўільям Голбрук Бэрд, «Сьвяты Мікалай»
Любоунае
каханьне
спачатку я зьеў сьцірку на алоўку, потым сам аловак, а потым сшытак і закладку.
зьеў кардонкавую пяцёрку, матузкі і гузікі з кашулі.
зьеў палову шкарпэткі і стос фанцікаў ад жуек.
зьеў плястыкавую лінейку, якая давяла мяне да бальніцы.
я акрыяў і зьеў тузін дажджавых чарвякоў і стос казявак з носа.
зьеў формачку з пяском, і процьму травы.
я ня мог ня есьці, бо адносіны патрабавалі ад мяне быць мужным. бо яна глядзела на мяне ў дзіцячым садочку такімі прыўкраснымі вачыма і так прыгожа прамаўляла:
Ромка, калі ты мяне кахаеш, то ты зьясі гэтую асадку. — і я еў, бо кахаў.
а. і. бацкель
Эўджэніё Дзампігі, «Любасьць»
Часчаканьня
Неверагодным па прыгажосьці чэрвеньскім днём мы бавілі час на вольным паветры, што, на жаль, апошнім часам бывае ня вельмі часта. Узьбярэжжа ракі, сьпевы птушак і ўласнаручна прыгатаваная ежа стваралі добры настрой і дазвалялі атрымліваць асалоду ад моманту. Вядома, адпачываць разам заўсёды прыемна, але нашмат больш утульна абмяркоўваць сумесныя пляны.
Апошнія навіны надаюць нам аптымізму і ўпэўненасьці ў будучыні.
Я глядзеў на свайго каханага і марыў пра тое, што аднойчы мы таксама зможам пабрацца шлюбам у нашай сінявокай краіне. Час чаканьня толькі ўмацуе нашае каханьне і сумесныя гады будуць і далей множыцца.
Я кахаю цябе, Андрэй.
Зьміцер Прыгодзкі
Пая Яванавіч, «Упрыгожваньне маладой»
Клявэсын
Раядь — гэта 88 клявішаў, 3 пэдалі, 10 пальцаў і 2 нагі. Бо... бяз пальцаў і ног — ня будзе аніякай музыкі.
Белыя клявішы на раялі — галоўныя. Яны даўжэйшыя, і іх больш. Чорныя — крыху выступаюць над белымі. Яны карацейшыя, іх менш. Але... у адных без другіх ня будзе ніякай гармоніі.
Калі на раялі клявішы афарбаваныя наадварот — гэта клявэсын. Калі ўсе чорныя — трэба папросту падняць крышку.
...Так і я — без твайго дотыку — не жанчына. Адно прымае больш рашэньняў, але з другога — пачынаецца патрэба іх прымаць. Ролі ў нас паблытаныя, але музыка гучыць наўсьцяж. 3 клявэсыну — асабліва кранальная.
Юлія Цяльпук
Франсуа-Юбэр Друэ, «Партрэт жанчыны»
Вецер
Надоечы ішлі мы з сынам са школы, як раптоўна наляцеў шалёны парыў ветру ды пачаў па-сапраўднаму зьдзімаць дзіця з дарогі. Той спалохана паклікаў мяне, а калі я падбегла ды прыціснула яго да сябе, зрабіў мне вымову: «Ты ж трымай мяне моцна, дзеткі — гэта такое багацьце! Бо калі мяне аднойчы зьдзьме вецер, іншага такога ўжо ніколі ня будзе, разумееш?»
Я нічога не адказала, толькі яшчэ мацней прыгарнула яго.
I раптам захацелася вось так абняць кожнага, каго, магчыма, зараз зьдзімае халодны вецер адзіноты, і сказаць: «Трымайся! Ты патрэбны, ты — багацьце, трымайся! Бо калі аднойчы цябе зьдзьме, іншага такога ўжо ніколі ня будзе».
Наста Кудасава
Жан Батыст Каміль Каро, «Ветранае надвор’е»
«Рыцарскі раман»
Ён закахаўся ў яе ў першы дзень адпачынку і ўсяляк гэта дэманстраваў. Яна зрабіла выгляд, што нічога ня бачыць.
Ён надраў ёй букет з бліжэйшае клюмбы. Яна назвала яго гопнікам і цітушкам.
Ён запрасіў яе на танец на дыскатэцы. Яна сказала, што ён адтаптаў ёй усе ногі.
Ён у роспачы стаў пасярод двара і голасна, каб усе чулі, выгукнуў: «Ды я дзеля цябе... што хочаш зраблю! Хочаш — паліць кіну?!.. А хочаш — запішуся ў Нацыянальную Гвардыю і паеду страляць сэпараў на Данбасе?!..»
...Чарнігаў, летнік. Чатырнаццацігадовы хлопец безнадзейна закахаўся ў маю дачку, якой толькі трынаццаць.
Праўдзівы рыцарскі раман у сучасных украінскіх рэаліях.
Уладзіслаў Ахроменка
Фрэнк Дыксі, «Бязыіітасная прыгажуня»
Аюбоў
Крама зачыняецца. Трэба пасыіець. Цёмна. У тарцы майго дому сьвеціцца акно, зь якога лятуць гукі гульбы. На акно глядзіць маладая кабета. Вяртаюся. У двор заяжджае міліцэйскі легкавік. Спыняюся, запальваю цыгарэту, гляджу.
Міліцыянты дзелавіта дастаюць аўтаматы «калашы» і бронекамізэлькі. Экіпіруюцца. Падыходзяць да жанчыны.
— Там, — кіруе рукой на акно спадарыня.
Прыветлівая, добра апранутая. Крыху разгублена ўсьміхаецца.
— Мне сказалі, што ён там.
Міліцыянты кажуць штосьці нягучна. Ня чую.
— He, я не пайду, а раптам на мяне кінуцца?!
Міліцыянты штосьці кажуць, па жэстыкуляцыі бачна, што задаюць пытаньне. Кабета адказвае так, што чутна ўсяму двару:
— He магу яго забраць.
Севярын Квяткоўскі
Хэйнз Кінг, «Рэўнасьць і заляцаньне»
Чужы дождж
Я люблю яго! Вельмі! Даўно. Ён заўсёды прыходзіць летам. Разам з сонцам. Цёплы. Моцны. I заўсёды жаданы.
Я аддаю яму свае рукі. Твар. Цела. Растаю ў ім. Купаюся. Зь ім хораша сьмяяцца — ніхто ня чуе. Зь ім можна плакаць — сьлёз не відаць. Яго прыход нараджае катарсіс. I ён зусім не «сьляпы».
Мой любімы летні дождж!
Сёньня таксама ідзе дождж... Ідзе ўжо некалькі дзён. Здаецца, што вечна. Халодны. Нудны. Шэры. Сустрэча зь ім непазьбежная. Надзяваю гумовыя боты, бяру вялікі парасон і выходжу з хаты. Я пазьбягаю яго дотыку.
Гэты дождж ня мой!
Вікторыя Грыніна
Пдяма
Надвячоркам, вяртаючыся дахаты па вуліцы Каржа, здалёку ўбачыў пад бальконам чатырохпавярховіка міліцэйскі УАЗік, некалькі дзясяткаў усхваляваных людзей і чырвона-белую стужку, якой было штосьці адгароджана. Падумаў: «Нехта скончыў жыцьцё самагубствам...» Падышоў бліжэй. На асфальце вялікая чорная пляма. Міліцыянэр складае пратакол. I раптам бачу, што ўсё гэта здымаецца на кінакамэру. I не на адну. «Што за фільм?» — пытаюся ў мужчыны, які трымае ў руках кіпу папер, і чую: «Пра любоў!»
Які ўжо дзень на тратуары, дзе здымалі фільм пра любоў, вялікая чорная пляма, што выконвала ролю крыві самагубцы. Які ўжо дзень я спыняюся непадалёку і назіраю: старыя, людзі майго ўзросту і маладзейшыя за мяне на гадоў дзесяць пляму абыходзяць, а ўсе маладыя ідуць, нягледзячы, што ў іх пад нагамі...
Віктар Шніп
Аляксандр Кабанэль, «Афэлія»
танец
былі ў клюбе. кактэйлі на шнапсе. моцны тытунь. музыка. шматлюдна, цёпла і вільготна... нават горача.
назіраў, як танчыла мая сяброўка. танчыла з хлопцам, якога я ня ведаю, але ўжо ненавіджу.
я заўважыў, як падчас таго, як яе кружылі, нахілялі назад, моцна і адначасова далікатна трымалі за талію... гэты мужчынскі позірк, гэты бляск у яе вачах...
а яна ў сваю чаргу, расчырванелая, з раскудлачанымі даўгімі валасамі, уся адданая рытму, балянсу цела, блізкасьці подыху... назіраць за гэтым было адначасова зачараваньнем і болем, бо я разумеў, што часам лепей, калі табе здрадзяць у ложку.
а. і. бацкель
р>
Прэлюдыя
— Лінабда, — сьпявае Хусэйн і пачынае перакладаць залаціста-падсмажаныя баклажаны ў рондаль. Апечаныя сонцам і часам рукі са знарочыстай абыякавасьцю, за якой стаяць тоны падсмажанага і нарэзанага, імправізуюць.
Ёсьць, ёсьць у арабаў асаблівы талент — уменьне падкрэсьліць выключнасьць моманту! Баклажаны пласт за пластом перасыпаюцца куркумой і дробна нарэзанымі часнаком і пятрушкай... Крыху вады і нешта (пакуль невядома што) спакусьліва пачынае ўздыхаць на пліце.
— Паўгадзіны — і можам сядаць.
— Яшчэ паўгадзіны? Мы б ужо даўно ўсё зьелі. Падсмажылі б і зьелі, як дранікі. Паўтары гадзіны чакаць!
Водар павольна напаўняе пакой, думкі, размовы... Ты перажываеш пакутлівую асалоду чаканьня.
Прадчуваньне асалоды — гэта і ёсьць сапраўдная асалода.
Хэльга Краўчанка
Адольф фон Мэнцэль, «Канцэрт для флейты з Фрыдрыхам Вялікім у Сан-Сусі»