• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    АБАРПНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ
    ЗАХОЙНІХ
    ЗЯМЕПЬ
    БЕПАРУСІ
    XIII-XVI1I стст.
    М. А. ТКАЧОЎ
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
    Інстытут гісторыі
    М. А. Ткачоў
    АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАНШ ЗАХОДНІХ
    ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ
    XIII-XVIII стст.
    МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1978
    S02.5 Т48
    Рэдактар доктар гістарычных навук П. А. Раппалорт
    Рэцэнзенты:
    кандыдат архітэктуры Т. I. Чарняўская, кандыдат гістарычных навук Г. В. Штыхаў
    Ткачоў М. А.
    Т 48 Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст. Рэд. ІІ. А. Раппапорт. Мн., «Навука і тэхніка», 1978.
    144 с. з іл. (АН БССР. Ін-т гісторыі).
    У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, з шырокім выкарыстаннем архіўных і пісьмовых крыніц паказваюцца вытокі беларускага ваеннага дойлідства, характарызуюцца асноўныя этапы яго развіцця, сувязі і ўзаемаўплывы з дойлідствам бліжніх і д’алёкіх суседзяў. Расказваецца аб замках Гродзенскім, Навагрудскім, Лідскім, Крэўскім, Мірскім і інш., дзе аўтарам праведзены археалагічныя раскопкі. Значная ўвага ўдзяляецца прыстасаваным да абароны Маламажэйкаўскай і Сынковіцкай царквам. Камайскаму касцёлу і іншым помнікам гэтага рэгіёна. Разглядаюцца абарончыя ўмацаванні прыватнаўласніцкіх і вольных каралеўскіх гарадоў — Нясвіжа, Слуцка. Койданава (Дзяржынск), Брэста і інш.
    Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, гісторыкаў, археолагаў, выкладчыкаў школ, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца мінулым Беларусі.— Бібліягр. у падрадк. заўвагах.
    10604—009
    Т	18—77
    M316—78
    с) Выдазецтва «Навука і тэхніка», 1978 г.
    УВОДЗІНЫ
    Старажытная архітэктура з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай беларускай культуры. Асаблівае месца ў ёй займаюць помнікі ваеннага дойлідства — старадаўнія замкі і ўмацаванні гарадоў. 3 поўным правам іх можна лічыць актыўнымі ўдзельнікамі многіх бітваў беларускага народа з ворагамі, непасрэднымі сведкамі нялёгкіх перамог. Гэта не толькі помнікі патрыятызму, гераічнай барацьбы і каласальнай працы, укладзенай у справу абароны кроўных інтарэсаў роднай зямлі. Адначасова гэта і яркае сведчанне высокай культуры нашых продкаў, стварыўшых сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры. Архітэктурна-гістарычная традыцыя ўзнесла абарончыя збудаванні на далоні высокіх маляўнічых пагоркаў. Нават цяпер яны ўражаюць унушальнай магутнасцю, вабяць вока цікавымі архітэктурнымі і планава-кампазіцыйнымі рашэннямі, знітаванасцю і суладдзем з навакольнай прыродай. На землях Заходняй Беларусі, якая на працягу стагоддзяў была арэнан жорсткіх бітваў з чужаземнымі захопнікамі, знаходзілася асабліва многа замкаў. Яны спрадвеку адыгрывалі ролю заслоны ад крыжацкай і шведскай агрэсіі.
    Першыя пісьмовыя звесткі, а зрэдку і апісанні ўмацаванняў заходнебеларускіх гарадоў і замкаў трапляюцца на старонках розных усходнеславянскіх летапісаў, беларуска-літоўскіх, польскіх і рыцарскіх хронік XI — XVI стагоддзяў, у нататках ваенных дзеячоў, паслоў і падарожнікаў болып позняга часу1.
    Нягледзячы на тое што беларускія землі былі далучаны да Расіі яшчэ ў канцы XVIII ст., гісторыя беларускага народа і яго матэрыяльная культура фактычна сталі аб’ектам даследавання толькі пасля паўстання 1863 г. Патопленае самадзяржаўем у крыві, яно ў той жа час раскрыла факт наяўнасці ў Паўночна-Заходнім краі вастрэйшай барацьбы паміж польскай нацыяналістычнай шляхтай і рускімі шавіністычнымі коламі за правы валодаць гэтымі землямі. Калі польска-шляхецкія сілы вялі барацьбу пад лозунгам аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., дык царызм разам з мураўёвымі-вешальнікамі даказ-
    1 Полное собранне русскнх летопнсей (далей ПСРЛ), т. 1. М., 1962, стб. 20, 159, 300, СПб, 1908, стб. 63, 64, 132, 232, 282, 816, 876, 878, 927; т. 29. М., 1956, стб. 300; т. 32. М„ 1975, стб. 19, 23, 132, 135; Stryjkowski М. Kronika Polska, Litewska, Zmodzska i wszystkiej Rusi, t. 1—2. Warszawa, 1846—1848; Gwagninus A. Kronika Sarmaceje Europskiej. Krakow, 1611; Герберштейн C. Запнскн o московнтскнх делах. СП6, 1908, c. 223, 228, 243; Гейденштейн P. Запнскн o Московской войне (1578—1582). СПб, 1889, с. 3, 6—7, 44, 50, 53; Второе хожденяе дьяка Трнфона Коробейннкова в святые землн.—«Чтення ОЙДР прн Московском уннверснтете», кн. 1,ч. 2. М., 1897, л. 5—7.
    ваў «спрадвечнасць» правоў рускага самадзяржаўя на тутэйшыя «нсконно русскне землм», бязмежна «сапсаваныя» палякамі2.
    Факт гістарычнага існавання беларускага народа, не гаворачы ўжо пра яго матэрыяльную культуру, абодва бакі рашуча ігнаравалі.
    Дзеля дасягнення сваіх мэт царскі ўрад праводзіў палітыку гвалтоўнай русіфікацыі і ваяўнічай прапаганды праваслаўя. «Пакуль царызм,—па словах савецкага гісторыка В. Т. Пашуты, — шматаў і ўродваў Беларусь, Літву, Украіну і іншыя народы ў рэальным жыцці, гісторыкі рабіді тое ж самае з гісторыяй гэтых народаў у сваіх працах»3.
    Абставіны, якія склаліся ў Паўночна-Заходнім краі ў другой палове XIX ст., выклікалі ўзмоцненую ўвагу і цікавасць да помнікаў старажытнасці. Гарадзішчы, курганы і рэшткі старадаўніх пабудоў XI—XIV стст. разглядаліся і прапагандаваліся як сведчанне «православной старнны» і з гэтага пункту гледжання ўсяляк супрацьпастаўляліся больш познім помнікам, у якіх бачылі ўплывы польскай каталіцкай культуры. Найбольшую цікавасць да археалагічных помнікаў праяўлялі рэакцыйныя колы праваслаўнай царквы.
    Гісторыя беларускага народа і яго культура трактаваліся з адкрытых манархічных, клерыкальных і вялікадзяржаўных пазіцый. Яркім сведчаннем таму з’яўляюцца дзейнасць Віленскай Археаграфічнай камісіі, выданне Гісторыкаюрыдычных матэрыялаў і іншых зборнікаў дакументаў 4.
    Пры ўсёй памылковасці агульных пазіцый і вывадаў дарэвалюцыйная гістарыяграфія сабрала і сістэматызавала значны фактычны матэрыял па гісторыі і культуры Беларусі. Тут неабходна адзначыць даволі шматлікія гісторыка-краязнаўчыя нарысы аб гарадах Беларусі і асобных помніках манументальнага дойлідства, што публікаваліся ў другой палове XIX — пачатку XX ст. Яны змяшчалі цікавыя матэрыялы і часам былі выдатна ілюстраваны. Сярод такіх выданняў вылучаюцца «Жывапісная Расія», т. III (СПб, 1882), дзе ёсць багаты гістарычны і іканаграфічны матэрыял па Камянцу, Крэўскім, Лідскім, Мірскім, Навагрудскім і іншых замках; «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі» (СПб, 1861 — 1864), сабраныя па Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях; «Помнікі праваслаўя Паўночна-ЗаходнЯга краю» (СПб, 1890); гравюры В. В. Гразнова; шматлікія выданні А. П. Сапунова аб старажытнасцях Віцебшчыны: «Віцебская старына», т. 1—4 (Віцебск, 1883—• 1888), «Рака Заходняя Дзвіна» (Віцебск, 1893) і інш.; «Расія, поўнае геаграфічнае апісанне нашай Айчыны», т. 9 (СПб, 1905) і іншыя выданні і артыкулы 5.
    2УлатнкН. Н. Очеркн по археографші н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального перяода. М., 1973, с. 70.
    3 П а ш у т о В. Т. Образованне Лнтовского государства. М., 1959, с. 166.
    4 Акты, нздаваемые Археографнческой комнссней, высочайше утвержденною в Внльно (далей АВАК), т. 1—39. Внльно, 1865—1915; йсторнко-юрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Могнлевской п Внтебской, вып. 1—32. Внтебск, 1871—1906; Документы, обьясняюіцне нсторню Северо-Западного края н его отношенне к Росснн н Польше. СПб, 1865; Акты, относяоднеся к нсторнн Западной Росскн. Внльно, т. 1—5, 1846—1853; Археографнческнй сборннк документов, относяіцйхся к нсторнн Северо-Западной Русн, т. 1 —14. Внльно, 1867—1904 і інш.
    5 111 п н л е в с к н й П. М. Путешествне по Полесью н белорусскому краю. СПб, 1858; Опнсанне каменной башнн блнз Каменца.— «Вестннк Западной Росснн», т. 2, 1870, с. 332; Балабушевнч В. Краткнй нсторнческнй очерк Каменца-Лнтовского н современное состоянне... построенной в XIII в. каменной башнн.— «Лнтовскне Епархнальные ведомостн», 1881, № 24, 15; Старый замок н Коложская церковь.— «Памятная
    Але ў вывучэнні беларускіх старажытнасцей прымалі ўдзел і выдатныя вучоныя свайго часу, якія ўнеслі вялікі ўклад у археалогію. Сярод іх трэба адзначыць братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў, Адама Кіркора, В. 3. Завітневіча, В. Шукевіча, Ф. В. Пакроўскага. Дзейнасць большасці з іх была цесна звязана з Археалагічнай камісіяй пры Віленскім музеі старажытнасцей, якая ў 1856— 1865 гг. правяла першыя сістэматычныя даследаванні ў Беларускім Панямонні. Важнай падзеяй у археалагічным жыцці Паўночна-Заходняга краю стаў IX Археалагічны з’езд у Вільні (1893). Яго вынікам было выданне археалагічных карт Віленскай і Гродзенскай губерняў, зробленых Ф. В. Пакроўскім.
    У пачатку XX ст. цікавае даследаванне па гісторыі асобных помнікаў абароннага дойлідства правёў I. I. Іядкоўскі. Ім былі апублікаваны абмерныя чарцяжы Мірскага замка, Сынковіцкай, Маламажэйкаўскай і Супраслеўскай цэркваў і некаторых іншых помнікаў6.
    Такая павышаная ўвага да помнікаў матэрыяльнай культуры беларускіх зямель, здаецца, павінна была б і далей спрыяць правядзенню спецыяльных фундаментальных даследаванняў. Але гэтага не здарылася, паколькі рэлігійныя і нацыянальныя супярэчнасці ў Беларусі паступова затухалі на фоне ўсё ўзрастаючай класавай барацьбы; царскі ўрад гдолеў знайсці агульнае як з гольскімі панамі і шляхтай, так і з каталіцкай царквой. 3 гэтым і прапала ў царскіх чыноўнікаў цікавасць да помнікаў «мстпнно русской, православной старпны», а сапраўдныя вучоныя перасталі знаходзіць падтрымку ўрада.
    Такім чынам, ужо ў дарэвалюцыйны час у Расіі былі праведзены збор і сістэматызацыя значнага фактычнага матэрыялу, які так ці інакш асвятляў гісторыю матэрыяльнай культуры на беларускіх землях і, у прыватнасці, помнікаў ваеннага дойлідства. Аднак асобна гэта пытанне нікім не ставілася і не вырашалася.
    Польская буржуазная гістарычная навука XIX і XX стст. праводзіла сваю нацыяналістычную лінію і адстойвала свой погляд на гісторыю і культуру беларускага народа. Пачынаючы ад папулярных выданняў, ілюстраваных часопісаў і газет, якія ў значнай колькасці выдаваліся ў другой палове XIX ст., і канчаючы фундаментальнымі працамі энцыклапедычнага і агульнагістарычнага характару7, інтэнсіўна вар’іравалася думка, што на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай існавала толькі культура польская, у меншай ступені літоўская. Пра беларускую культуру гаворкі ўвогуле не вялося. Больш аб’ектыўна асвятлялі гісторыю беларускіх зямель КТышкевіч і У. Сыракомля8. Тым не менш бясспрэчным з’яўляецца той факт, што польская гістарыяграфія дакастрычніцкага перыяду, таксама як і руская, сабрала вялікі фактычны матэрыял, зрабіла першыя спробы па яго крытычнаму разбору. Сведчаннем