• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Рыс. 8. План Лідскага замка
    ўзбраенне і замкі, якія б адпавядалі тактыцы нападу тагачасных войскаў. Акрамя таго, трэба ўлічваць вандроўных будаўнікоў Прыбалтыкі, якія прапаноўвалі свае паслугі ўсім, хто добра плаціў66. Ў канцы XIV — пачатку XV ст. запрашэнне кваліфікаваных майстроў з Прыбалтыкі для пабудовы замкаў на землях Беларусі было звычайнай справай б7.
    У 1323 г. князь Гедымін загадаў залажыць у Лідзе мураваны замак. Новы абаронны фарпост Панямоння ўзводзіўся некалькі гадоў. Яго будаўнікі, узяўшы за аснову тып рыцарскага кастэля, творча падышлі да вырашэння складанай задачы: на аснове мясцовых будаўнічых традыцый стварылі магутны замак, прыдатны для патрэб абароны. Дойліды ўдала скарысталі рэльеф мясцовасці, узвёўшы замак на штучнай пясчанай выспе, насыпанай на балоцістай нізіне ў сутоцы рэк Лідзеі і Каменкі68.
    Сцены замка ў плане нагадваюць трапецьпо, большае аснаванне якой нацэлена на поўнач, туды, адкуль найчасцей чакалася ваенная небяспека. Перад паўночнай сцяной быў глыбокі і шырокі роў, які залі-
    63 Tu u 1 s е A. Burgen in Estland und Lettland, s. 26—30, 354.
    64 Ibidem, s. 226, 229, 231, 233, 237, 238, 240—241.
    65 П a ш y т o B. T. Образованне Ллтовского государства, c. 265—267.
    65 Tuul se A. Burgen in Estland und Lettland, s. 18.
    67 Codex Epistolaris Vitoldi, magni ducis Lithuaniae (1376—1430). Krakow, 1882, str. 147, 150.
    63 T к a ч o ў M. A. Лідскі замак.— «Помнікі гісторыі i культуры Беларусі» (далей ПГКБ). Мінск, 1971, № 2, с. 15.
    ваўся вадою. Паўднёвую сцяну прыкрывалі балоцістыя берагі і воды Каменкі і Лідзеі. 3 усходу замак надзейна бараніўся водамі рэк, падпёртых плацінаю.
    Памеры паўночнай сцяны Лідскага замка — 93,5 м, усходняй — 83,5, паўднёвай — каля 80 і заходняй — 84 м. Таўшчыня іх не перавышала 2 м.
    Замак меў два ўваходы, якія праразалі тоўшчу ўсходняй сцяны непадалёку ад яе паўночна-ўсходняга кута. Меншая брама пры шырыні 2,5 м і вышыні 3 м мела спічастую арку. Большая брама, моцна пашкоджаная ў час войнаў, цяпер замуравана. Яна мела прыблізна 4,5 м шы-
    Рыс. 9. Абмерныя чарцяжы замкавых муроў, пачатак XX ст.
    рыні і каля 6 м вышыні. Па графічных малюііках XIX ст. можна меркаваць, што гэта брама мела паўцыркульную арку.
    Наяўнасць у замку двух уваходаў, размешчаных блізка адзін пры адным, іх розныя памеры наводзяць на думку, што яны выконвалі не аднолькавыя функцыі. Меншая брама, верагодна, служыла для паўсядзённых патрэб, была як бы «чорным» ходам. Другая, размешчаная бліжэй да вежы, магла быць параднай і адчынялася для ўрачыстай сустрэчы князя або яго гасцей.
    У паўднёвай сцяне замка, на вышыні каля 2 м ад зямлі, захаваліся сляды паўцыркульнага праёму шырынёй 2,5 м і вышынёю каля 3,1 м. Нельга не звярнуць увагу на тое, што ён знаходзіцца ў найбольш бяспечным месцы. Гэты бок замка быў добра абаронены прыродай і не патрабаваў дадатковых штучных умацаванняў. Усё гэта дае падставу меркаваць, што праём з’яўляецца нічым іншым, як запасным выхадам для раптоўных вылазак гарнізона або для скрытага выхаду з замка ў крытычныя моманты абароны.
    Паўднёвая сцяна цікавая для нас яшчэ тым, што тут захаваліся (праўда, часткова і ў змененым выглядзе) байніцы, якія некалі меліся на ўсіх сценах. Яны бескамерныя і на плане маюць выгляд трапецый, звернутых шырокім аснаваннем у бок замкавага двара. Пры аднолька-
    вай вышыні байніцы былі рознай шырыні і тры іх тыпы чаргаваліся на сцяне праз кожныя 2,4 м. Улічваючы час пабудовы замка, зразумела, што байніцы прызначаліся для стральбы з лукаў і арбалетаў, а пазней — і для лёікай вогнестрэльнай зброі.
    Ніжэй байніц да гэтага часу ўцалелі скразныя адтуліны ад кансольных бэлек памерамі 40X40 см. Яны служылі апорай драўлянай галерэі-памосту для воінаў, якая ішла па перыметру замкавых сцен. Кавалкі дубовых бэлек былі яшчэ бачны ў пачатку нашага стагоддзя69.
    Адначасова са сценамі ў замку пабудавалі вежу. Яна паўстала ў найбольш бяспечным паўднёва-заходнім рагу. Таўшчыня сцен вежы,
    Рыс. 10. Натурны здымак, канец XIX ст.
    якая ў плане блізкая да квадрата памерамі 11,3X11,3 м, унізе дасягала 3 м.
    Цяжка ўявіць сабе архітэктурныя і фартыфікацыйныя асаблівасці вежы, ад якой уцалеў толькі фундамент. Некаторыя графічныя і фотадакументы канца XIX ст., калі асобныя фрагменты вежы былі цэлымі, дазваляюць сцвярджаць, што яна была вышэй 12-мятровых замкавых сцен. Яе апошні паверх, выкладзены з цэглы, меў байніцы, якія знаходзіліся на адным узроўні з байніцамі насценнага бою. Паколькі вежа не выступала за перыметр сцен, яна павінна была мець вокны, што выходзілі ў двор.
    Паводле накаторых даных, можна меркаваць, што менавіта ў гэтай вежы, і хутчэй за ўсё ў яе дольнім паверсе, знаходзілася праваслаўная замкавая царква. Т. Нарбут паведамляе, што царква размяшчалася ў адной з веж з дня заснавання замка і да 1533 г., калі яе перанеслі ў горад і назвалі ў гонар Георгія Пабеданосца70. Памеры ўнутры вежы (8,3X8,3 м) для размяшэння невялікай замкавай царквы зусім дастатковыя. У час археалагічных лошукаў на падлозе колішняга першага
    69 Szukiewicz W. Zamek w I.idzie.— «Ziemia», 1911. Krakow, t. 2, str. 748.
    70 N a r b u 11 T. Dzieje narodu Litewskiego. Wilno, 1839, t. 5, dodatek I, str. 2.
    паверха вежы былі знойдзены рэшткі абліцовачных плітак з белай палівай і абломак каменнага аздаблення.
    Другая, паўночна-ўсходняя, вежа дайшла да нашых дзён у выглядзе руін, дасягаючых сёння вышыні каля 4 м. Дакладна вызначыць час яе ўзвядзення цяжка. Яна магла быць пабудавана ці пасля 1384 г., калі крыжаносцы часткова разбурылі замак, ці на рубяжы XIV і XV стст., калі паўсюдна на Беларусі, напярэдадні рашучага адпору крыжаносцам, назіраліся ўзмацненне і пераробка існаваўшых абарончых збудаванняў. План вежы мае выгляд перакошанага рознабаковага чатырохвугольніка памерамі 12 : 12,5 : 12,3 : 12,15 м. Археалагічнае вывучэнне стыку фундаментаў вежы і сцяны замка выявіла адсутнасць іх канструк-
    Рыс. 11. Лідскі замак. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
    цыйнай сувязі і розныя ўзроўні залягання, што з’яўляецца важкім доказам розначасовасці іх узвядзення. Высветлена таксама, што гэта вежа была ўзведзена метадам так званай лусковай муроўкі, якая шырока бытавала на Беларусі і ў Літве. Сутнасць яе ў тым, што «шчокі» сцен выкладваліся з цэглы, а ўнутры была забутоўка з валуноў і шчэбня на вапне. Абліцоўка вежы, якая пачыналася ад цокаля фундамента, зроблена з велікамернай цэглы. Вежа мела вокны з паўцыркульнымі аркамі.
    Дах вежы быў накрыт чарапіцай. Рэшткі яе знойдзены ў час раскопак. 3 іншых знаходак хацелася б адзначыць кавалкі непаліванай і паліванай кафлі, абломак паліхромнай пліткі са слядамі роспісу чырвонага і чорнага колераў, рэшткі глінянага і шклянога посуду, якія датуюцца XIV—XVII стст. Усё гэта робіць бясспрэчным той факт, што некаторыя паверхі вежы выкарыстоўваліся пад жыллё. Знаходкі пацвярджаюць сведчанне гісторыка Т. Нарбута аб наяўнасці ў вежы, на верхнім паверсе, цудоўнай залы і пакояў. У ніжніх жа паверхах, паводле яго звестак, размяшчаліся суд, архіў і турма 71.
    У Лідскім замку адначасова з готыкай ёсць элементы раманскай архітэктуры: паўцыркульныя аркі, стрыманасць у выкарыстанні дэталей, манументальнасць сцен. Адзіным яе ўпрыгожаннем з’яўляўся аркатурны фрыз, які ішоў пад байніцамі ўсходняй і паўночнай сцен.
    71 NarbuttT. Dzieje narodu Litewskiego, t. 8, str. 477.
    Для ўзвядзення Лідскага замка спатрэбілася каля 23 000 м3 валуноў і каля паўтара мільёна штук цэглы, мноства пяску, жвіру і вапны, якая прывозілася з-пад Жырмун. 3 цэглы рабіліся толькі завяршэнні сцен, веж, байніц, брам і вуглы сцен. На пасцелі большасці цаглін ёсць барозны — «пальчатка», якія рабіліся для лепшай счэпкі з вапнавым растворам. Памеры цэглы наступныя: (32—32,5—34) X (8,5—9,5—10) X X (16—16,5) см.
    Характэрнай канструкцыйнай асаблівасцю фундамента сцен замка з’яўляюцца нязначныя памеры і малая глыбіня залягання. Ен зроблен з вялікіх камянёў грубай чоскі памерамі 90—100X60—80 м, пакладзеных на вапне. Глыбіня яго залягання не перавышае 1,1 м. Падмурак ляжыць на падушцы з дробнага жвіру і гліны.
    Замкавы двор забрукаваны. 3 вуліцы выкладзены каменем усе адхоны замкавага ўзвышша і схілы рова 72.
    Раскопкі ў замку паказалі, што культурны слой тут невялікі і бедны археалагічнымі знаходкамі. Яго таўшчыня вагаецца ад 0,8 м пры ўваходзе ў замак і да 0,4—0,3 м у сярэдзіне двара. Адсутнасць слядоў жыцця людзей наводзіць на думку, што замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і з’яўляўся месцам сховішча насельніцтва на перыяд ваеннай небяспекі. Магчыма, далейшыя, больш шырокія раскопкі ўнясуць некаторыя карэктывы.
    Пасля смерці Гедыміна Ліда стала сталіцай удзельнага княства. Першым яе князем быў Альгерд. Пры яго сыне Ягайле паміж князямі пачаліся доўгія звады за велікакняжаскі прастол. Гэта выкарысталі крыжакі. У 1384 г. пасля працяглай аблогі і штурму яны ўзялі замак і часткова яго разбурылі73. У снежні 1392 г. атрады рыцараў на чале з камандорамі Янам Румпенгаймам, Конрадам Ліхтэнштэйскім і Вітаўтам пераправіліся ля м. Аліта цераз Нёман і праз скаваныя марозамі балоты падышлі да сцен Ліды. Паспытаць рабаўнічага шчасця на беларускай зямлі разам з імі прыцягнуліся і англійскія рыцары, якіх узначальваў малады граф П. Нортумберлендскі74.
    Запаліўшы падзамча і абрабаваўшы горад, ворагі аблажылі замак. Князь Дзмітры Карыбут, што кіраваў яго абаронай і меў дастаткова сіл для гэтага, напалохаўся. Прычакаўшы глухой ночы, гарнізон разам з князем выйшаў з замка і падаўся ў бок Навагрудка. Рыцарам дасталася вялікая колькасць зброі і ваеннага рыштунку75.
    Такі ж раптоўны напад быў паўтораны зімой 1394 г. Акрамя нямецкіх рыцараў, якіх вёў граф Ляйнінген, у паходзе ўдзельнічалі англічане на чале з графам Бэдфордам і атрад французаў. Але на гэты раз чужынцам пажывіцца не ўдалося: жыхары Ліды самі спалілі горад, зачыніліся ў замку і мужна адбілі ўсе штурмы 7б.
    3 1396 па 1399 г. у Лідзе жыў выгнаны з Залатой Арды хан Тахтамыш. 5 жніўня 1406 г. пад сценамі Ліды з’явіліся атрады смаленскага князя Юрыя Святаслававіча. Князь ішоў выручаць з няволі сваю сям’ю, якую год назад паланіў пры захопе Смаленска Вітаўт. Пасля некалькіх беспаспяховых штурмаў смаляне асаду знялі. He паддаўся замак у