Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
5 Lietuvos karas su kryziceciais. Vilnius, 1964, s. 104, 105.
6 C a п y н o в A., Друцкн й-Л юбецкяй B. Матерналы no нсторнн н географнн Днспенского п Внлейского уездов Внленской губернпп. Внтебск, 1896, с. 131.
7 OchmanskiJ. Organizacje obrony w W. K. L-im przed napadami tatarow krzymskich w 15—16 wieku.— Studia i materialy do historyi wojskowosci. Warszawa, 1960 t 5, str. 362—364.
8 G w a g n i n u s A. Cronika Sarmaceye Europskiej. Krakow, 1611.
XVI і першая палова XVII ст. у гісторыі Беларусі былі перыядам узмацнення прыгонніцтва, феадальнай анархіі, паслаблення аўтарытэту вярхоўнай улады, росту падаткаў, абвастрэння знешнепалітычнага становішча Вялікага княства Літоўскага і затым Рэчы Паспалітай, што прывяло да шэрагу разбуральных войнаў.
У выніку вострых класавых супярэчнасцей і ўзаемных тэрытарыяльных дамаганняў паміж пануючымі класамі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, з аднаго боку, і Рускай дзяржавы — з другога, у сярэдзіне XVI і XVII ст. адбыліся кровапралітныя войны. Ваенныя дзеянні, якія адбываліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі і асабліва на яе ўсходніх землях, выліліся для беларусаў у нацыянальную катастрофу: велізарныя спусташэнні гарадоў і вёсак, непазбежная гібель жыхароў, грабёж, неўраджаі, голад і эпідэміі прывялі да таго, што колькасць насельніцтва тут з 2,9 млн. у 1650 г. зменшылася да 1,4 млн. чалавек у 1667— 1673гг. У гады Паўночнай вайны (для Беларусі 1699— 1717 гг.) яе гарады і вёскі не толькі падвергліся новым разбурэнням, але і моцна пацярпелі ад пабораў саксонскага войска і цяжкай кантрыбуцыі шведскай арміі, а таксама ад масавых эпідэмій. Колькасць насельніцтва, якое да 1700 г. павялічылася да 2,2 млн. чалавек, пасля Паўночнай вайны зноў скарацілася да 1,5 млн.9
Абарона ад знешняй агрэсіі, частыя міжусобныя феадальныя звады і народныя хваляванні прымушалі гараджан, велікакняжаскія, а потым і каралеўскія ўлады, а таксама асобных феадалаў узводзіць умацаванні і замкі. Асабліва значнае будаўніцтва назіралася на беларускіх землях з першай паловы XVI і да канца XVII ст. Манументальнае дойлідства гэтага перыяду нясе на сабе выразныя абарончыя рысы.
Беларусь, край старажытнай будаўнічай культуры, мела вопытныя кадры дойлідаў. У другой палове XVI ст. гарадскія будаўні.кі пачалі арганізоўвацца ў цэхі. Пабудовы ўзводзіліся галоўным чынам з дрэва. 3 гэтага матэрыялу рабілася ўсё — ад жылля да гарадскіх умацаванняў і замкаў феадалаў. Вядома, што пераважна драўлянымі былі ўмацаванні Брэста, Мінска, Полацка, Дзісны, Радашковіч і іншых гарадоў. Драўляныя збудаванні тых часоў не захаваліся, таксама як і фахверкавыя будынкі «прускага муру» і глінабітныя пабудовы 10.
У каменным дойлідстве выкарыстоўвалі палявы камень. 3 другой паловы XIV ст. усё шырэй пачынае ўжывацца так званая паласатая муроўка. Сутнасць яе ў тым, што рады камянёў выраўноўваліся радамі цэглы звычайна тычкамі да знешняга боку. Цэглай запаўнялі таксама вертыкальныя шчыліны паміж камянямі. Так складзены сцены і падмуркі замкаў у Навагрудку, Гродна, Міры, Любчы, Геранёнах і іншых месцах. Асноўным тэхнічным прыёмам узвядзення цагляных сцен стала так званая лусковая муроўка, калі ядром сцяны з’яўлялася забутоўка, a «шчокі» выкладваліся з велікамернай цэглы — «пальчаткі». Вонкаваяпаверхня будынкаў не тынкавалася. Дахі спачатку пакрываліся гонтам, а потым, з канца XIV ст.,— плоскай чарапіцай—«дахоўкай». Акрамя таго, выраблялася карытчатая і фасонная чарапіца, неабходная для за-
9 К a р п а ч е в A. М. Соцнально-экономнческое развнтяе городов Белоруссші во второй половяне XVII—XVIII вв. Автореф. докт. днс. Мянск, 1970, с. 32; К a р п а ч е в A. М., Козловскяй П. Г. Дянамяка чнсленностн населення Белоруссян во второй половнне XVII—XVIII вв. Тезнсы докладов я сообіценяй десятой сесснн снмпозяума по аграрной ясторяя Восточной Европы. М., 1968, с. 99.
10 К в н т н н ц к а я Е. Д. Белоруссяя. Архнтектура XIV—XVI вв,— У кн.: Всеобіцая нсторяя архятектуры, т. 6. М., 1968, с. 453.
вяршэння вуглоў і верху дахаў. Такая чарапіца знойдзена аўтарам у Навагрудку, Лідзе, Крэве, Геранёнах і іншых месцах.
Мураваных замкаў, якія з'яўляліся цэнтрамі абароны гарадоў, было няшмат: Лідскі і Крэўскі (пачатак XIV ст.), замкі ў Навагрудку, Гродна (канец XIV ст.). Іх узвядзенне дыктавалася агульнадзяржаўнымі інтарэсамі і ў першую чаргу задэчамі адпору крыжакам. Пасля Грунвальд■скай бітвы будаўніцтва дзяржаўных замкаў зменшылася.
Пачынаючы з першай паловы XVI ст. у замкавым будаўніцтве выявіліся дзве характэрныя тэндэнцыі. Першая мела цягу да ўзораў еўрапейскай бастыённай фартыфікацыі (замкі ў Заслаўі, Нясвіжы, Гальшанах, Ляхавічах і іншых месцах), другая— да мясцовых традыцый (замкі ў Любчы, Міры, Геранёнах, Іказні).
У XIV—XVII стст. старажытныя назвы «дзядзінец» і «горад» («град») паступова былі выцеснены новымі—«замак» і «места» («вялікае места»), Тэрмін «места», як лічаць некаторыя польскія даследчыкі, з’явіўся ў час распаўсюджання Магдэбургскага права ў гарадах Польшчы і Чэхіі XIII—XIV стст. 11 Затым, відавочна, у канцы XIV ст., пасля надання такога ж права беларускім гарадам, ён атрымаў «прапіску» і ў Беларусі. Местам называліся буйныя гандлёва-рамесныя цэнтры, якія былі размешчаны звычайна на старых гандлёвых шляхах і мелі ўласпыя ўмацаванні. Цэнтр абароны места атрымаў назву «замак». Гэта ке што іпшае, як колішнія дзядзінцы, сістэма абарончых збудаванняў якіх была мадэрнізавана адпаведна патрабаванням часу і ваеннай навукі.
Паступова замкамі сталі называцца ўсе віды ўмацаванняў у Беларусі. Прычым у «местах вялікіх» (Полацк, Віцебск і інш.) было па два замкі — «Гсрны» і размешчаны ля яго «Дольны». 3 канца XV —• пачатку XVI ст. замкам называлі і ўмацаванае жыллё феадала.
Такім чынам, тэрмін «замак», акрамя ваенна-архітэктурнага аспекту, набыў яшчэ і аспект сацыяльны — адміністрацыйны. Разам з тэрміпам «места» ён стаў найболыв пашыраным азначэннем усіх умацаваных пасяленняў на Беларусі аж да канца XVIII ст.
Некаторыя даследчыкі ў адносінах да беларускіх замкаў і мест XIV—XVII стст. карыстаюцца тэрмінам «крэпасць», а абароннае дойлідства называюць «крапасным» 12. Думаецца, што такія фармуліроўкі пе адпавядаюць гістарычнай рэчаіснасці і гістарычнай тэрміналогіі. Тым больш што словы «крэпасць» і «крапасны» ў сучасным іх разуменні ў XIV—XVII стст. ніколі не ўжываліся не толькі на Беларусі, але і ў Маскоўскай дзяржаве. Слова «крэпасць» з’явілася ў рускіх афіцыйных актах толькі з XVII ст. і да канца XVIII ст. азначала асобныя элементы абарончых умацаванняў. Пераважна гэта былі «крэпасці самародныя», г. зн. прыродныя перашкоды: высокія і стромкія схілы, балоты, імхі, «патопы або вада» 13. Умацаванні рускіх гарадоў называліся «деревянный город», «каменный город», «острог», «детннец», «кром» і надзвычай рэдка — «кремль».
11 Miskiewicz Benon. Rozwoj stalych punktow oporu w Polsce do polowy 15 wieku. Poznan, 1964, str. 17—18.
12 Чантурня B. A. Нсторня архнтектуры Белорусснн. Мннск, 1969, с. 26, 29, 33, 35 і інш.
13Мнхайлов Оннснм. Устав ратных, пушечных н др. дел, касаюіцнхся до военной наукн (1607—1621 гг.), ч. 1. СПб, 1777, с. 92; ЛасковскнйФ. Матерналы для нсторнн ннженерного нскусства в Росснн, ч. 1. СПб, 1858, с. 19; Фрнман Л. йсторня крепостн в Росснн (до начала XIX в.). СПб, 1895, с. 1.
He называліся крэпасцямі і ўмацаванні, пабудаваныя па загаду Івана Грознага ў 1566—1567 гг. вакол Полацка-Туроўля, Суша, Сітна, Сокал і інш. Паводле рускай ваеннай тэрміналогіі тых часоў, яны называліся «городкн» або «городцы», што азначала жылое месца нязначнай працягласці, якое мела агароджу, падобную на гарадскую 14. Пра ўмацаванне Дрысу, напрыклад, у свой час пісалася так: «Дрысь — городок, а ставнлп тот городок Дрысь прн Довойне... лет пятнадцать» 15.
Такім чынам, тэрмін «крэпасць» у адносінах да беларускіх замкаў і мест XIV—XVIII стст. неправамерны.
Навагрудак
Старажытны замак у Навагрудку з’яўляецца унікальным помнікам абароннага дойлідства эпохі сярэдневякоўя. Вывучэнне яго ўмацаванняў паказала, што гэта свайго роду жывы летапіс беларускай ваеннай архітэктуры. Умацаванні Навагрудскага замка прайшлі шлях ад прасцейшай агароджы-частаколу да магутнейшага шматвежавага замка.
У 20-я гады нашага стагоддзя польскія даследчыкі праводзілі тут рэстаўрацыйна-кансервацыйныя і археалагічныя работы. У выніку была ўстаноўлена лінія замкавых сцен, знойдзены рэшткі дзвюх нарожных веж і адкрыты фундаменты некаторых будынкаў на дзядзінцы. Датай узвядзення муроў яны палічылі першую палову XV ст. 16 Архітэктурнаархеалагічныя даследаванні 1969—1973 гг. далі новыя цікавыя вынікі, якія істотна дапаўняюць ранейшыя даныя.
Старажытнейшай мураванай вежай Навагрудскага замка з’яўляецца вежа-данжон, пабудаваная ў XIII ст., верагодней за ўсё, у другой яго палове. Аб яе існаванні гістарычныя крыніцы нічога не паведамляюць. Між тым вядома, што ў канцы XIII—XIV ст. замак ні разу не быў узят варожымі войскамі, і ў гэтым, трэба думаць, немалая заслуга і старой вежы. Так, Іпацьеўскі летапіс, апісваючы пад 1274 г. штурм Навагрудка галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі, адзначае, што дзядзінец города захапіць не ўдалося. У 1314 г. атрад крыжакоў на чале з магістрам Генрыкам фон Плоцке асадзіў Навагрудак. Захопнікі спалілі горад, а жыхары зачыніліся ў сваім замку і мужна бараніліся. Гэтак жа марна закончыліся намеры крыжакоў у 1391 г., якіх прывёў магістр Конрад Валенрод, і ў 1394 г. на чале з магістрам Конрадам фон Юнінгемам 17. Магчыма, пад час гэтых паходаў мураваная вежа Навагрудскага замка ўсё ж была пашкоджана. Шурф, закладзены з усходняга боку вежы, адкрыў яе старажытную каменную сцяну, якая на вышыні 4 м ад цокаля фундамента як бы коса ссечана.
Відаць, тады ж, у канцы XIV ст., гэта вежа была адбудавана, але ўжо не з каменю, а з цэглы. Вежу ўзвялі на руінах папярэдніцы ў традыцыйнай тэхніцы лусковай муроўкі і зрабілі ў ёй праезджую браму. Такая пабудова была характэрна для еўрапейскага абароннага дойлід-
14 Л асковскнй Ф. Матерналы..., с. 9—15.
15 Пнсцовые кнлгн, нздаваемые нмператорскнм Русскнм географнческнм обіцеством, ч. 1, отд. 2. СПб, 1895, с. 435.
16 G й r 11 е r R. Robota konserwatorska na gorze Zamkowej w Nowogrodku.— OZ, 1930— 1931, z. 1—4, cz. 1, str. 181—188; Lorentz St. Konserwacja ruin zamkow w Wilenszczyznie i Nowogrodczyznie.—Там жа, str. 161—163; Remer J. Architektura monumentalna..., str. 44.