Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Заканчваючы разгляд храмаў абарончага тыпу, трэба адзначыць, што ў асобных беларускіх гарадах яны адыгрывалі даволі значную ро-
Рыс. 80. Койданаўскі збор
лю, бо стаялі ля вусцяў гандлёвых магістралей або на важных скрыжаваннях гарадскіх вуліц. Гарадамі, якія ў XVII ст. асноўвалі сваю абарону на сістэме мураваных касцёлаў і кляштараў, быў Слонім і Гродна.
Так, напрыклад, памяшканні кляштарнага комплексу брыгітак у Гродна (1642—1651) былі абнесены высокім (каля 5 м) мурам з вуглавымі 8-кантовымі вежамі, прыстасаванымі для стральбы. Францысканскі кляштар у Гальшанах на рагах корпуса таксама меў баявыя вежы. Значныя ўмацаванні ў кляштары картузіянцаў (Бяроза Картузская, 1648—1689). Велізарны комплекс кляштара меў выгляд горада, абкружанага абарончым ровам, валам і мураванымі сценамі, у заломах якіх стаялі 8-кактовыя вежы з 4 ярусамі байніц92. Уваход на тэрыторыю кляштара знаходзіўся ў 2-павярховай магутнай браме, перакрытай скляпеннямі. Яна таксама была забяспечана байніцамі. Уваход у касцёл, які меў выгляд 3-нефнай базілікі, закрываў і абараняў мураваны, завершаны купалам барбакан. За хорам галоўнага нефа стаяла велізарная вежа-званіца, якая была своеасаблівым данжонам. У 2,5-мятровай таўшчыні сцен вежы ішла вінтавая лесвіца. Яна выходзіла на кожны
31 14 о д к о в скіі й 14. 44. Церквн, прнспособленные к обороне..., с. 202—203.
92 BalinskiM., Lipinski Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 772.
ярус, дзе размяшчаліся гарматы. У 1915 г. кляштар згарэў, а касцёл быў разбуран. Захаваліся толькі асобныя памяшкапні, дзве вежы, брама, руіны вежы-званіцы 93.
Вялікая ўвага царкоўным пабудовам адводзілася і ў абароне прыватнаўласніцкіх гарадоў. Яркім прыкладам таму з’яўляецца Нясвіж, дзе на стратэгічна важных напрамках абароны, асабліва на подступах да замка, стаялі масівы мураваных кляштараў—бенедзіктынскага, езуіцкага, бернардзінскага і дамініканскага. Вядома, што ў сакавіку 1706 г., у час Паўночнай вайны, шведскі атрад падпалкоўніка Траўтфэтара пасля штурму ўзяў горад. Аднак казакі, якія заселі ў мурах езуіцкага калегіума і ў мураваных дамах, нанеслі непрыяцелю значныя страты. За ўвесь час аблогі шведы так і не здолелі заняць будынка калегіума 94. Як мы бачым, адной з яркіх і адметных рыс беларускага ваеннага дойлідства сярэдніх вякоў з'яўляецца шырокая інкастэляцыя храмаў, якім адводзілася значная роля ў абароне пасяленняў ад знешняй небяспекі.
93 Квнтннцкая Е. Д. Белоруссня. Архнтектура XVII в., с. 492; яе ж. Кляштар у Картузскай Бярозе.— ПГКБ, 1973, № 4, с. 21—22.
94 Kotiubaj Е. Galeria nieswiezska portretow Radziwillowskich. Wilno, 1857, str. 409.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз разнастайных матэрыялаў па гісторыі старажытнабеларускага ваеннага дойлідства, высвятленне асаблівасцей яго эвалюцыі на розных этапах даюць магчымасць прасачыць і зразумець заканамернасці развіцця ваенна-інжынернага мастацтва заходніх зямель Беларусі. Яно, як і ўсе іншыя з'явы грамадскага жыцця, сваім удасканаленнем абавязана зменам ва ўзроўні вытворчых сіл і вытворчых адносін. Таму асноўныя этапы ў развіцці ваеннага інжынернага мастацтва ў значнай ступені адпавядаюць асноўным этапам гістарычнага развіцця Беларусі.
Ваеннае дойлідства заходніх зямель Беларусі ў дафеадальную пару прайшло шлях ад прымітыўных драўляных загарадак да шматрадовых земляных умацаванняў з моцнымі драўлянымі сценамі.
Дасягненні тых часоў з’явіліся трывалым грунтам, на якім у канцы IX—XI ст. адбыўся пераход да якасна новага этапа ў развіцці ваеннага дойлідства, звязанага з узнікненнем на Беларусі гарадоў, складваннем класавага грамадства і раннефеадальнай дзяржавы. Гэта адкрыла вялікія эканамічныя магчымасці для ваеннага будаўніцтва, дазволіла мабілізоўваць значна болей рабочай сілы і сродкаў. Адначасова з'явіліся лепш арга.нізаваныя і добра ўзброеныя вайсжовыя сілы, якія перайшлі да больш складанай тактыкі — асады-аблогі. У параўнанні з раней існаваўшай тактыкай раптоўных нападаў аблога была значным крокам наперад у ваеннай справе. Абарончыя якасці рэльефу у тыя часы адыгрывалі яшчэ даволі значную ролю, аднак галоўным фактарам абароны паступова станавіліся штучныя збудаванні — валы, равы і драўляныя сцены.
Умацаванні старажытных гарадоў Беларусі вызначаліся ўнушальнай магутнасцю і складанасцю абарончых збудаванняў.
У канцы XII — першай палове XIII ст. адбыліся істотныя змены ў тактыцы нападу і абароны ўмацаваных пунктаў. Пасіўная аблога ўсё часцей замянялася прамым штурмам, які падтрымліваўся дзеяннямі камнямётных машын. Новая тактыка захопу ўмацаванняў выклікала да жыцця новыя прыёмы арганізацыі абароны і новыя формы абарончых збудаванняў. Так, ужо ў XII ст. у Гродна існавалі мураваныя абарончыя вежы. У сувязі з далейшым развіццём мясцовага ваенна-інжынернага мастацтва і пад уплывам ваеннага дойлідства заходніх, паўночных і паўднёва-заходніх краін на заходніх землях Беларусі ў XIII ст. сфарміравалася новая тактычная схема арганізацыі абароны гарадоў, асноўным вузлом якой стала магутная мураваная вежа-данжон.
Несумненныя перавагі мураваных веж перад драўлянымі паспрыялі далейшаму развіццю каменнага дойлідства на Беларусі, якое стымулявалася пастаяннай знешняй небяспекай з боку крыжаносцаў, т-атар і шведаў.
Тактыцы крыжакоў, якія вялі заваяванне зямель Прыбалтыкі і Беларусі з дапамогай замкаў-кастэляў, у першай палове XIV ст. была проціпастаўлена адпаведна тактыка абароны: на галоўных напрамках рыцарскіх паходаў узніклі магутныя заслоны — мураваныя замкі ў Лідзе, Крэве, Медніках.
Гродзенскі 5-вежавы і Навагрудскі 7-вежавы замкі, узведзеныя на высокіх пагорках у канцы XIV ст., удала спалучалі абарончыя якасці мясцовасці і магутнасць каменных муроў.
Аднак з прычыны вялікай дарагоўлі і працаёмкасці будаўніцтва мураваных замкаў у тыя часы было няшмат. Пераважная большасць глыбінных гарадоў і замкаў мела яшчэ дрэваземляныя ўмацаванні.
Канец XV — пачатак XVI ст. азнаменаваўся шматлікімі гвалтоўнымі нападамі крымскіх татар. Палітычныя супярэчанні паміж пануючымі класамі Вялікага княства Літоўскага, а затым Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы ў другой палове XVI—XVII ст. выліліся ў шэраг вострых ваенных канфліктаў і сутыкненняў, пад час якіх Беларусь станавілася галоўным тэатрам ваенных дзеянняў, а яе гаспадарка на працягу паўтараста гадоў падвяргалася спусташэнням і разбурэнням.
Вышэйадзначаныя ўнутраныя і знешнія прычыны паклалі пачатак новаму этапу ў развіцці беларускаіа ваеннага дойлідства. Ён характарызуецца ўзмоцненым будаўніцтвам прыватнаўласніцкіх замкаў, далейшым умацаваннем абароны парубежных гарадоў і энергічнай інкастэляцыяй як гарадскіх, так і сельскіх храмаў.
Феадальныя замкі Беларусі XV і XVI стст. вызначаюцца невялікімі памерамі. Асноўная роля адводзіцца магутным вежам вышынёю ў 2—5 ярусаў, разлічаным на фланкіруючую стральбу з разнастайнай вогнестрэльнай зброі. Вялікая ўвага ўдзялялася ўваходу ў замак, які дадаткова ўмацоўваўся засцерагальнымі рашоткамі-герсамі, барбаканамі і г. д. Важную ролю па-ранейшаму ігралі прыродныя фартыфікацыйныя якасці мясцовасці.
Хаця феадальныя замкі той пары яшчэ захоўвалі суровыя рысы цытадэлей, аднак усё часцей яны аздабляліся, улічваючы задачы прадстаўніцтва і параднасці. За замкавымі мурамі сталі ўзводзіць пышныя і велічныя палацы.
Яркай і адметнай рысай беларускага сярэдневяковага дойлідства з’яўляюцца інкастэляваныя храмы. На рубяжы XV і XVI стст. на Беларусі склаўся своеасаблівы тып інкастэляванага храма ў выглядзе прамавугольнага будынка з чатырма баявымі нарожнымі вежамі, які захаваў тып плана царквы дамангольскай пары. Да ліку такіх храмаўзамкаў адносяцца пабудаваныя на рубяжы XV—XVI стст. Полацкая Сафія, Полацкі Мікольскі (?) храм, Супраслеўская, Сынковіцкая і Маламажэйкаўская цэрквы.
У XVI — першай палове XVII ст. на Беларусі таксама будаваліся 2-вежавыя абарончыя храмы, як праваслаўныя, так і каталіцкія. Іх стылявое і вобразнае падабенства сведчыць аб тым, што беларусы, нягледзячы на разнастайнасць вераванняў, развівалі сваю культуру супольна і ў адным рэчышчы. Абставіны ўнутранага палітычнага і рэлігійнага жыцця стымулявалі таксама інкастэляцыю рэфармацкіх храмаў і каталіцкіх кляштараў.
Развіццё вогнестрэльнай зброі рэзка актывізавала тактыку аблогі гарадоў і замкаў, выклікаўшы істотныя змены ў прынцыпах і сродках абароны. Акцэнт абароны паступова стаў перамяшчацца на знешнія лініі ўмацаванняў—земляныя валы з драўлянымі ці мураванымі аба-
рончымі канструкцыямі. 3 сярэдзіны XVI ст. на Беларусі пачалі ўзводзіцца бастыённыя ўмацаванні ў традыцыях стараітальянскай, а затым новаітальянскай і старагаландскай фартыфікацыйных сістэм.
Носьбітамі перадавых ваенных ідэй былі як самі магнаты, якія не раз падарожнічалі па Еўропе, удзельнічалі ў еўрапейскіх войнах і вучыліся ў еўрапейскіх універсітэтах, так і асобныя замежныя архітэктары-фартыфікатары, трапляўшыя на Беларусь рознымі шляхамі.
Ваеннае дойлідства Беларусі тых часоў, нават калі тут працавалі замежныя інжынеры і архітэктары, заўсёды было арганічнай часткай нацыянальнай культуры, а не касмапалітычным прадметам заходнееўрапейскага экспарту. Пад уплывам канкрэтных мясцовых умоў і даўніх народных традыцый творчасць замежных спецыялістаў настолькі змянялася, што станавілася часткаю мясцовай культуры і тутэйшага ваенна-інжынернага мастацтва. Аднак важнейшым фактарам у гэтай з’яве быў пастаянны актыўны ўдзел шырокіх слаёў насельніцтва гарадоў і вёсак у ваенна-манументальным будаўніцтве. Сваёй нялёгкай працай, талентам і энергіяй працоўныя масы няспынна ўзбагачалі, дэмакратызавалі ваеннае дойлідства, садзейнічалі яго развіццю на аснове рацыяналізму, лепшых нацыянальных тэхнічных і мастацкіх традыцый, якія стагоддзямі выпрацоўваліся і ўдасканальваліся. Зерні новых ідэй еўрапейскай фартыфікацыі траплялі ў Беларусі на ўжо падрыхтаваную глебу, таму тагачаснае мясцовае ваеннае дойлідства не толькі адпавядала ўсім ваенным патрабаванням, але і захоўвала свае выразныя нацыянальныя рысы, мела свой каларыт і аблічча, ішло ўпоравень з часам.
Пастаянная сувязь з культурай як бліжніх суседзяў — паўночна-заходнімі раёнамі Русі, Прыбалтыкай, Полыпчаю, так і заходнееўрапейскімі краінамі — Чэхіяй, Германіяй, Францыяй, Італіяй, Нідэрландамі — важная рыса ваенна-інжынернага мастацтва Беларусі эпохі сярэдневякоўя.