• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    70 Kochanowski W. Pobazilianski zespol architektoniczny w SuprasIu, str. 368.
    чынальнікам тыпу 4-вежавых абарончых храмаў на Беларусі71, другія называлі прататыпам царкву ў Зімне (1495), на Валыні.
    Безумоўна, калі шукаць найболып верагоднае месца ўзнікнення помнікаў такога тыпу, то перавагу належыць аддадь не Сынковічам, Маламажэйкаву і Супраслі, а менавіта Вільні, сталіцы Вялікага княства Літоўскага, па той простай прычыпе, што першыя тры помнікі ўзніклі ў самай натуральнай глухамані, далёка ад гарадоў — цэнтраў каменнага дойлідства. Аднак нам, між тым, хочацца звярнуць увагу на некалькі важных акалічнасцей.
    Рыс. 73. План і разрэз храма
    71 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, с. 235—242; Я н KaBina н е A. С. Самабытныя рысы беларускай готыкі, с. 20.
    Віленскі храм быў пабудаван у 1512—1516 гг., а па некаторых звестках — нават у 1525 г.72 Супраслеўскі ж храм — з 1503 па 1510/11 гг. Вільня хаця і была ў той час сталіцай Вялікага княства Літоўскага, але знаходзілася ў самай глыбіні дзяржавы і знешняя небяспека пагражала ёй куды менш, чым тым гарадам, якія стаялі на паўднёвых і ўсходніх рубяжах. Гэта дае падставы лічыць радаводную віленскага Бернардзінскага касцёла недастаткова аргументаванай для таго, каб прызнаць гэты помнік родапачынальнікам, а ВільнЮ'—месцам узнікнення новага напрамку ў беларускім царкоўным дойлідстве. Адначасова прыведзеныя факты заканамерна прымушаюць шукаць на Беларусі такі цэнтр сярэдневяковай культуры, дзе б існавалі даўнія будаўнічыя традыцыі, меліся высокакваліфікаваныя кадры дойлідаў і трывалая эканамічная база, а рэальная пагроза знешняй небяспекі рашуча б паставіла на парадак дня пытанне інкастэляцыі храмаў. Такім горадам быў старажытны Полацк — адзін з буйнейшых гандлёва-рамесных цэнтраў на Заходняй Дзвіне, важны парубежны горад на ўсходзе Вялікага княства Літоўскага. Навейшыя ж архіўныя росшукі прыводзяць нас да пераканання, што першым цытадэлыіым храмам з чатырма нарожнымі вежамі была Сафія Полацкая.
    Сафія Полацкая
    Асноўнымі дакументамі для пацверджання такой думкі з’яўляюцца два графічныя дакументы: апублікаваны польскім даследчыкам С. Александровічам невядомы раней малюнак С. Пахалавецкага «Аблога Полацка войскамі Стэфана Баторыя 11—30 жніўня 1579 г.»73 і выяўлены намі план Полацка 1707 г., дзе гарадскія храмы, у тым ліку Сафія, пададзены ў аб’ёмным малюнку 74.
    Гэтыя дакументы, дапаўняючы адзін аднаго, робяць зразумелымі скупыя звесткі аб Полацкай Сафіі, змешчаныяў розных пісьмовых крыніцах. Яны набываюць асаблівую важнасць яшчэ і таму, што на іх захаваліся два розначасовыя і назаўсёды страчаныя «партрэты» славутага полацкага храма, аб якіх раней мы не мелі ніякага ўяўлення.
    Абодва малюнкі падаюць вобраз полацкага храма ў выглядзе невялікага, дужа ўмацаванага замка, разлічанага на самастойную абарону. У чатырох вуглах будынка стаялі высокія цыліндрычныя вежы даволі значнага дыяметру. Яны былі пакрыты шатровымі дахамі і мелі па тры ярусы байніц. ГІад Сафіяй узвышалася цэнтральная вежа, якая, верагодна, была 6-граннай з двума ярусамі байніц. Хаця яна і нагадвае традыцыйны цэнтральны купал, але не выключана, нпо яе маглі выкарыстоўваць у час абароны.
    Мяркуючы па малюнку 1579 г., можна думаць, што Сафійскі сабор, як і Супраслеўскі храм, меў чатыры франтоны, размешчаныя паміж вежамі. Заходні франтон меў байніцы. Уваход у будынак быў, мяркуючы па ўсяму, адзіны і размяшчаўся з захаду. Ен фланкіраваўся агнём з нарожных веж і байніц франтона. Акрамя таго, яго перакрывала герса, што апускалася зверху.
    72 Ш ч а к а ц і х і н М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, с. 235.
    73Aleksandrowicz St. Nowe zrodlo ikonograficzne do oblgzenia Polocka w 1579 r., str з	29
    74 ЦДГВА CCCP, ф. ВУА, cnp. 22375 — План Полацка 1707 г.; Ткачоў М. А. Новае пра Сафійскі сабор.— ПГКБ, 1972, Xs 2, с. 18—23.
    На жаль, гравюра 1579 г. не дазваляе нам гаварыць аб умацаваннях сцен царквы. Але маючы перад вачыма аднатыпныя помнікі XVI ст. у Сынковічах, Маламажэйкаве і Супраслі, мы не зробім, відаць, памылкі, калі будзем лічыць, што сцены Сафіі таксама мелі байніцы і машыкулі.
    Хаця два новыя дакументы і з’яўляюцца важным фактам, аднак і раней у пісьмовых крыніцах сустракаліся звесткі, якія ўскосна сведчылі аб тым, што Сафійскі сабор з’яўляўся апошняй цытадэллю абаронцаў Верхпяга замка і месцам знаходжання кіраўнікоў абароны. Так,
    Рыс. 74. Сафія Полацкая.
    3 малюнка 1579 г.
    Сафія Полацкая. 3 плана 1707 г.
    Лебедзеўскі летапіс, паведамляючы аб зацяжной, двухтыднёвай аблозс Полацка войскамі Івана Грознага ў 1563 г., сведчыць: «Ваявода ж Полацкі (Давойна.— М. Т.) з усімі сваімі бліжнімі і з сем’ямі жыве ў царкве святой Сафіі»75. Тое ж самае было ў 1579 г., калі кіраўнікі рускага гарнізона і ўладыка Кіпрыян запёрліся ў Сафіі і апошнімі здаліся на міласць караля Стэфана Баторыя76. Сучаснікі адзначалі, што «храм у замку — велізарны, на выдатнай мясцовасці і цудоўна пабудаваны з каменю»77. Цяпер, калі мы маем графічныя «партрэты» Сафіі 1579 і 1707 гг., гэтыя словы набываюць новы і глыбокі сэнс.
    Несумненна, у час войнаў храм значна пацярпеў і хаця быў пасля 1579 г. адноўлен, але ўжо страціў сваё былое багацце і хараство. У канцы XVI ст. ён перайшоў да уніятаў. У гістарычнай літаратуры ўсталявалася думка, што ў 1607 г. Сафійскі сабор быў разабран78. Між тым,
    75 ПСРЛ, т. 29, с. 311.
    76 Сементовскнй А. Полоцкая Софнйская церковь.— Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1878 г. Внтебск, 1878, с. 67; Сапунов А. Полоцкнй Софнйскнй собор. Внтебск, 1888, с. 11.
    77 Цыт. па кн.: СапуновА. Внтебская Старнна. Внтебск, 1885, т. 4, с. 215—217.
    78 Сементовскнй А. Полоцкая Софнйская церковь, с. 63; С а п у н о в А. Полоцкач Софнйскнй собор, с. 3.
    як слушна заўважыў С. Александровіч, гэта сцверджанне грунтуецца на недакладнасці перакладу аўтарамі тэксту крыніцы. На самай жа справе, калі ў 1607 г. у час пажару сабор згарэў, сейм Рэчы Паспалітай, уважыўшы просьбу паслоў Полацкага ваяводства, дазволіў «...руіны царквы старой св. Сафіі забудаваць і направіць, абы там, коштам сваім абыватэлі ваяводства Полацкага збудаваўшы, кнігі земскія і гродскія свайго ваяводства хавалі» 79.
    Рамонт сабора, які закончыўся ў 1618 г., прыпадае на гады зацятай барацьбы паміж каталіцкай і праваслаўнай рэлігіямі. Абарончыя якасні храма, відаць, былі ўлічаны, бо нездарма яго адбудовай кіраваў вядомы уніят, архіепіскап полацкі і віцебскі Іасафат Кунцэвіч. Як сведчыць архімандрыт Гродзенскага кляштару базыліянаў Ігнаці Кульчынскі, Кунцэвіч аднавіў і шыкоўна аздобіў абшарпаны, забруджаны і разбураны будынак Сафіі: «А ў чатырох нарожных вежах вярхі непатрэбныя і царкве ніякай красы не прыдаваўшыя скінуў, а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабіў яшчэ больш высокай» 80.
    Вышэйзгаданая цытата невядома чаму прывяла С. Александровіча да катэгарычнага сцверджання, што перабудова, зробленая I. Кунцэвічам, увогуле «...знішчыла чатыры нарожныя вежы»81, хаця размова, як бачым, ішла толькі «аб вярхах», відаць, безнадзейна пашкоджаных. Самі ж вежы, канчаткова не страціўшыя свайго значэння, засталіся. Гэта, як убачым ніжэй, пацвярджае план Полацка 1707 г.
    Пажар горада і замка ў 1643 г. (паводле А. Сапунова, у 1642 г.) не абмінуў Сафію. Яна згарэла, але праз год была адноўлена стараннем архіепіскапа полацкага і віцебскага Антонія Сялявы 82. У такім стане Сафійскі сабор захаваўся да пачатку XVIII ст.
    На плане Полацка 1707 г. мы зноў бачым Сафію ў выглядзе цытадэльнага храма. Праўда, яна ўжо крыху не падобна на тую, што паказана на гравюры 1579 г. Чатыры нарожныя вежы сталі ніжэйшымі і мелі толькі па два ярусы бою. Над будынкам узняўся высокі дах, у выніку чаго пятая вежа стала больш падобная на барабан звычайнага царкоўнага купала. Іншыя абрысы атрымаў шчыт франтона. Вакол храма замест сцен і веж драўлянага замка бачым разгалінаваную сістэму магутных бастыённых умацаванняў.
    Вядома, што з 1705 па 1710 г., у час Паўночнай вайны, у Полацку знаходзіліся рускія войскі Пятра I. Сафійскі сабор быў ператворан у склад ваеннага рыштунку і боепрыпасаў. 1 мая 1710 г. у падзямеллях царквы нечакана ўзарваўся порах. Выбух знішчыў адну сцяну, левы прыдзел, пашкодзіў падмурак, скляпенні і калоны 83.
    Апошняя перабудова Полацкай Сафіі адбылася паміж 1738 і 1750 гг. па ініцыятыве полацкага архіепіскапа Фларыяна Грабніцкага. Імя аўтара праекта перабудовы невядома. Усе будаўнічыя работы, як сведчаць даследчыкі, зрабіў «варшаўскі абыватэль Блажэй Касінскі»84. Новы храм паглынуў ранейшую Сафію, але асобныя рэшткі сабора
    79 Volumina Legum. СПб, 1859, с. 450.
    80 Kulczynski J. Monologium bazylianskie to jest zywoty swigtnych Pariskich obojej plci z zakonu S. Bazylego W. na miesiQce rozlozone. Wilno, 1777, t. 2, str. 206.
    81 AleksandrowiczSt. Nowe zrodlo ikonograficzne..., str. 25—26.
    82 Z a 1 § s k i St. Jezuici w Polsce. t. 4. Krakow, 1905, str. 201—202.
    63 T к a ч o ў M. A. Новае npa Сафійскі сабор,— ПГКБ, 1972, № 2, c. 18, 21; D e r u g a A. Piotr Wielki a unici i unia Koscielna 1700—1711. Wilno, 1936, str. 109—110, 234—236, 262; Aleksandrowicz St. Nowe zrodlo ikonograficzne..., str. 29.
    84 Morel owski M. Katedra unicka w Polockie.— PKHS, t. 2. KraKow, 1922, str. 89—90.
    ўцалелі. Яны ўдала ўвайшлі ў архітэктурны вобраз новага будынка, данёсшы да нас аснову ўсяслававай Сафіі XI ст.
    Хацелася б адзначыць, што гравюра 1579 г. ярка пацвярджае правату даследчыкаў М. М. Шчакаціхіна, I. Л. Хозерава, П. А. Раппапорта і інш., якія лічылі, што заходнія апсіды — прыбудова позняя, зробленая не ў XI, а ў XVIII ст. Сапраўды, на заходняй сцяне Сафіі XVI ст. такіх апсід не відаць.
    Але калі ж адбылася інкастэляцыя храма, на якія гады яна прыпадае? Параўноўваючы Сафійскі сабор з храмамі ў Сынковічах, Маламажэйкаве і Супраслі, нельга не заўважыць іхняга вялікага знешняга падабенства. Асабліва вылучаейца Супраслеўская царква, Як і ў Сафіі, у яе 4 нарожныя вежы і пятая — над цэнтрам будынка, тая ж герса над уваходам і аднолькавы прынцып фланкіравання сцен будынка. Тое ж самае можна сказаць пра Сынковіцкі храм, над якім даўней узвышаўся вежападобны купал. Які ж з гэтых храмаў паўстаў раней і паслужыў для іншых узорам пры будаўніцтве?