Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Мядзел
Старажытны Мядзел — пагранічны горад Полацкай зямлі — узнік у XI ст. на востраве воз. Мядзел 95, ад якога і атрымаў сваю назву. Гарадзішча захавалася добра. Яно мае авальную форму, памеры 70Х Х52 м і ўзвышаецца ўсходнім краем над возерам на 10 м. 3 трох бакоў гарадзішча абмывалася вадой, а з чацвёртага—заходняга — мела 20мятровай шырыні роў, глыбіня якога цяпер перавышае 4 м. Стромкія схілы паселішча надзейна баранілі жыхароў ад раптоўных нападаў. Важную ролю ў гэтым адыгрывалі і дрэваземляныя ўмацаванні, узведзеныя па краю пляцоўкі паселішча. 3 напольнага заходняга боку вал узвышаўся над паселішчам больш за 5 м, засланяючы сваім грэбнем з драўлянымі канструкцыямі ад прамога паражэння стрэламі праціўніка. 3 астатніх бакоў вал быў слабейшы, аднак таксама ўзведзены з гліны вельмі шчыльнай структуры і з абодвух бакоў забрукаваны валунамі. Тройчы гарэлі драўляныя ўмацаванні парубежнага горада, пакуль дзесьці ў канцы XIV — пачатку XV ст. ён не спыніў свайго існавання. Даследчыкі лічаць прычынаю таму моравую пошасць, якая прымусіла жыхароў пакінуць горад і пасяліцца на беразе воз. Мястра, дзе яны заснавалі новае паселішча з такою ж назваю. Да XX ст. горад падзяляўся на Новы і Стары Мядзел, якія вядомы ў гістарычных дакументах з сярэдзіны XV ст. Стары Мядзел быў уласнасцю многіх буйных магнатаў. Новы Мядзел лічыўся каралеўскім уладаннем. Абнесены знешнім абарончым валам, ён быў разбуран у 1519 г. пад час вайны з Рускай дзяржавай і пазней моцных умацаванняў не меў 96.
У другой палове XVI — пачатку XVII ст. на востраве воз. Мястра быў пабудаван каралеўскі мураваны замак, які злучаўся з горадам драўляным мостам.
Замак стаяў на пагорку, насып якога часткова штучна падвысілі, a схілы ўмацавалі глінай. Замчышча ўзвышаецца над возерам і балоцістым поплавам на 3,5—4 м. Вакол замка, з поўдня, захаду і поўначы, некалі існаваў дадатковы абарончы вал з невялікімі землянымі бастыёнамі. Цяпер гэты вал захаваўся толькі часткова — з заходняга боку вышынёй 2 м пры шырыні аснавання 12 м. Перад валам меўся шырокі і глыбокі роў, які злучаўся з водамі воз. Мястра. Асобныя ўчасткі гэтага рова і цяпер дасягаюць шырыні 10—12 м і глыбіні 1,5—2 м.
Характэрнай асаблівасцю Мядзельскага замка з’яўляецца тое, што
95 АлексеевЛ. В. Полоцкая земля. М., 1966, с. 82.
96 Ч а р н я ў с к і М. М., Р о ў д a С. I. Мядзел,— БелСЭ, т. 7, с. 335—336.
яго умацаванні спалучаюць як элементы заходнееўрапейскай фартыфікацыі, так і мясцовыя абарончыя элементы.
Уся пляцоўка замчышча, якая мае форму выцягнутага прамавугольніка, абведзена традыцыйным для Беларусі мурам. Ніжняя зона падмурка складзена на гліне. Прычым самы ніжні рад камянёў ляжыць на дубовых плахах. Гэта характэрна для тагачаснага ваеннага дойлідства не толькі Беларусі, але Літвы і Маскоўскай Русі97. 3 боку горада таўшчыня замкавых муроў найбольшая — да 2 м, а з іншых бакоў, надзейна прыкрытых возерам, яна меншая — ад 1,5 да 1,7 м. У паўднёва-
усходнім куце замка выяўлены падмуркі цыліндрычнай вежы. Яна мела 2-мятровай таўшчыні сцены і дыяметр 10 м.
У паўночііа-ўсходнім куце замкавых сцен знаходзіўся жылы будынак, верагодна, палац, памерамі 20X10 м. Пад будынкам існавалі падвалы са скляпеністымі перакрыццямі, часткова ўцалелыя да сённяшніх дзён. Складзен будынак з камянёў і баразёначнай цэглы і меў таўшчыню сцен каля 2 м.
Побач з гэтым у Мядзельскім замку існавалі ўмацаванні іншага
Рыс. 57. Мядзельскі замак на востраве воз. Мястра
тыпу — паўкруглыя мураваныя бастэі, разлічаныя, верагодней за ўсё, на размяшчэнне тут гармат і стральбу ўздоўж сцен. Бастэі меліся з найбольш небяспечных бакоў — паўночнага і ўсходняга. На ўсходнім прасле сцяны іх тры, на паўночным і заходнім — па адной. Таўшчыня іх сцен дасягала 2,5 м. Вядома, што бастэі ўжываліся ў XVI ст.98
Паводле гістарычных звестак, у арсенале замка ў 1564 г. акрамя
ручной вогнестрэльнай зброі меліся гарматы: 2 сярэднія фальканеты і 2 серпянтыны
97 М н х а й л о в Оннснм. Устав ратных, пушечных н другнх дел, касаюіцнхся до военной наукн, ч. 1. СПб, 1777, с. 93.
98 Шперк В. Фортнфнкацнонный словарь. М., 1946, с. 11.
99 NowakT. Z dziejow techniki wojennej w dawniej Polsce. Warszawa, 1965, str. 113.
Мураваныя сцены, вежы і бастэі ў спалучэнні з ніжнім поясам абароны — земляным валам з бастыёнамі, вадзяным ровам і, нарэшце, водамі воз. Мястра доўгі час былі месцам надзейнага сховішча мясцовых жыхароў.
Разбуран замаку гады Паўночнай вайны.
Гальшаны
Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае па летапісах з XIII ст., знаходзілася на высокай самароднай гары над р. Карабель на паўночны ўсход ад сённяшняй вёскі Гальшаны, якая размясцілася на левым беразе р. Лусты (Жыганкі). Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 г., а потым, пасля шлюбу княжны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегай, ён перайшоў да роду Сапегаў.
Драўляны нагорны замак дзесьці ў XV ст. часткова быў заменен мураваным, але на мяжы XVI і XVII стст. яго пакідаюць, і новая рэзідэнцыя будуецца ўнізе'— на беразе р. Лусты.
Гальшанскі мураваны замак, пабудаваны ў пачатку XVII ст. на сродкі ашмянскага старасты Паўла Сапегі, з’яўляецца нагляднай ілюстрацыяй тых значных змен у архітэктуры, якія адбыліся на працягу стагоддзя. Сваёй кампазіцыяй ён аддалена нагадвае Мірскі замак і ў плайе набліжаецца да квадрата (88,6X95,6 м). Жылыя карпусы з вежамі на вуглах утвараюць замкнёны (каля 60X60 м) квадратны двор. Магутныя абарончыя сцены, характэрныя для замкавага будаўніцтва XVI ст., у Гальшанах саступілі месца фасаду 3-павярховага жылога дома. Тут ужо няма надбрамнай вежы і ўезд зроблен па цэнтру ўсходняй сцяны. Вуглавыя 6-кантовыя вежы сталі меншыя і больш стройныя. Яшчэ па адной вежы мелі паўночная і паўднёвая сцены. У іх размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Хаця вежы яшчэ канчаткова не страцілі свайго абарончага значэння, аснова абароны Гальшанскага
Рыс. 59. Гарадзішча ў Гальшанах. План паводле Я. Г. Звяругі
замка яўна перамясцілася на земляныя ўмацаванні — магутныя валы і вадзяныя равы, што абкружалі замак. Сваёй планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак нагадвае сучасныя яму галандскія замкі Бэсенштэен і Клейдаець пад Антверпенам, хаця і адрозніваецца ад іх прапорцыямі, масіўнасцю і дэталямі планіроўкі 10°.
Такое падабенства тлумачыцца тым, што Беларусь, знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай, адчувала моцны ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры, што было вынікам ажыўленых сувязей Польшчы з краінамі Паўночнай Еўропы. 3 канца XVI і да пачатку XVIII ст. на
Рыс. 60. Гальшанскі замак. Малюнак. Я. Драздовіча
землях Рэчы Паспалітай рэзідэнцыі магнатаў будаваліся з анфіладнай планіроўкай памяшканняў, якія абкружалі ўнутраны двор — курданёр з аркаднымі галерэямі і нарожнымі вежамі. Па такому прынцыпу былі пабудаваны польскія замкі Баранаў (1579—1602), Красічын (1592—■ 1614), Суха (1614) 101. Гальшанскі замак па архітэктурнай кампазіцыі, планіроўцы і часткова памерах вельмі падобны да іх. Аднак ён не мае багатай дэкаратыўнай апрацоўкі фасада, а таксама адрозніваецца памерамі і формай вуглавых веж. Затое ўнутранае ўбранне замка ў Гальшанах не ўступала польскім. Сцены жылых пакояў і залаў, калоны і сценкі аконных праёмаў былі ўпрыгожаны роспісам. Столь і абрамленне камінаў і вокнаў аздабляла разнастайная лепка. У паўночным куце замка на першым паверсе знаходзілася раскошная парадная зала, крыжовыя скляпенні якой абапіраліся на чатыры стройныя калоны. Уздоўж сцен віселі партрэты прадстаўнікоў роду Сапегаў, жывапісныя палотны і зброя. Вокны, што выходзілі на замкавы двор, мелі вітражы з тоўстага шкла. Каменныя пліткі падлогі гарманіравалі з дарагой мэбляй: крэсламі, мармуровымі столікамі, бронзай падсвечнікаў. Сучаснікі лічылі
100 КвнтннцкаяЕ. Д. Белоруссня. Ар.хнтектура XVII в., с. 480.
101 Захватовнч Ян. Польская архнтектура. Варшава, 1967, с. 155—156. Рыс. 59. 60; Квнтннцкая Е. Д. Белоруссня. Архнтектура XVII в., с. 481.
Рыс. 61. Вуглавая вежа замка, Малюнак Я. Драздовіча
Гальшанскі замак самым выдатным і прыгожым замкам Беларусі і Літвы.
У гады Паўночнай вайны замак большай часткай быў разбуран шведамі. Давяршыў яго знішчэнне ў 1880 г. апошні гаспадар Гарбанёў. Ён узарваў вежы і сцены, а цэглу пусціў на пабудову карчмы. Часткова ўцалелі дзве вежы і ўсходняе крыло палаца. Але і ў такім стане велічныя руіны рабілі незабыўнае ўражанне на сучаснікаў '°2.
Гайцюнішкі
Яркай і рэдкай ілюстрацыяй эпохі сярэдневякоўя, па берагі перапоўненага войнамі, феадальнымі міжусобіцамі і звадамі, з’яўляецца мініяцюрны замак феадала ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай
102 Jankowski Cz. Powiat Oszmiaiiski, cz. 1. Peterburg, 1896, str. 204; SGKP, t. 3, str. 102; Lorentz St. Wycigczki po wojewodstwie Wileriskim, str. 43—45; Tyg’odnik Illustrowany, 1900, N 6, str. 115.
вобласці. Ен узведзен у 1611 —1612 гг. па ўласным праекце гаспадара галандца Пятра Нонхарта, які быў шэфам фартыфікацыйных збудаванняў у Вялікім княстве Літоўскім. Мяркуецца, што ў будаўніцтве прымаў удзел і галандскі інжынер-фартыфікатар Ван Лаэр 103.
Замак мае ў плане прамавуголыіік 34Х 15 м, ііа кожным рагу якога стаіць н'евялікая вежа цыліндрычнай формы. Сцены веж праразаюць вокны-байніцы. Замак 2-павярховы, і толькі рызаліт яго ў выглядзе 3-павярховай вежы ўзвышаецца па цэнтру фасада. Замак меў тыповы для XVII ст. партал. Над першым паверхам зроблена скляпеністае перакрыцце, над другім паверхам — перакрыцце па бэльках. Будынак
Рыс. 63. Гайцюнішкі. Абмерныя чарцяжы паводле У. А. Чантурыі
абкружаў вадзяны абарончы роў. Як і ў большасці замкаў Беларусі, тут на фасадах амаль поўнасцю адсутнічае архітэктурная дэкарыроўка. Мастацкая выразнасць дасягаецца за кошт аб’ёмнасці будовы, круглых веж, высокіх дахаў і кампактнасці плана. Разам з тым у архітэктуры .будынка відавочна сувязь з архітэктурай замкаў Галандыі.
Пасля смерці гаспадара ў 1633 г. замак перайшоў да Юрыя Храптовіча, ваяводы навагрудскага, затым да мастака Шрэтэра, які ўпрыгожыў сцены роспісамі бытавога жанру і сцэнамі з палявання. Пазней замкам валодалі Рымшы, Сакены і інш. Вядома, што ў перыяд Паўночнай вайны замак значна пацярпеў 104. Цяпер замак у добрым стане.