• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Планава-кампазіцыйны і структурны аналіз Ляхавіцкага замка не дазваляе нам пагадзіцца з вывадам Ф. Маркоўскага, які адносіць яго да мадыфікацыі стараітальянскай школы 90. На нашу думку, гэта помнік новаітальянскай сістэмы ўмацаванняў,
    Несумненна, узвядзенне ў Заслаўі, Нясвіжы і Ляхавічах замкаў з умацаваннямі новага тыпу было заўважана і ацэнена іншымі беларускімі магнатамі, якія па сваіх багаццях не ўступалі Глябовічам, Хадкевічам і Радзівілам. Аднак перш чым іншыя феадалы пачалі будаўніцтва новых замкаў, у еўрапейскай ваеннай фартыфікацыі адбыліся значныя змены, у выніку чаго карэнным чынам змянілася структура бастыённых умацаванняў. Бясспрэчныя перавагі галандскай сістэмы ўмацаванняў, у першую чаргу высокая таннасць і скарачэнне тэрміну пабудовы, здабылі ёй паўсюдны аўтарытэт. У Нідэрланды пачынаюць спецыяльна ездзіць вучыцца з многіх краін Еўропы, у тым ліку і з Беларусі. Напрыклад, Януш Радзівіл вучыўся ў вядомага матэматыка і фартыфікатара Адама Фрэйтага і нават прымаў удзел у асадзе горада Геды. Галандскіх архітэктараў сталі запрашаць да сябе. Вядома, што ў канцы XVI — пачатку XVII ст. на Беларусі і ў Літве працавалі галандцы Ван Лаер, Нонхард, Голанд, Валон, Данден і інш.91
    У пачатку XVII ст. на Беларусі з'явіліся прыватнаўласніцкія замкі, пабудаваныя на прынцыпах старагаландскай фартыфікацыйнай сістэмы. Сярод іх трэба адзначыць замкі Жаберскі, князя Чартарыйскага, Ыовы замак у Слуцку і інш.
    Жабер
    Рэшткі Жаберскага замка знаходзяцца паблізу в. Жабер Драгічынскага раёна, у 3 км на паўночны захад ад яе. Тут на правым беразе р. Ясельды на высокім пясчаным пагорку ў XVII — пачатку XVIII ст. стаяў замак князёў Вішнявецкіх.
    89 Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв., с. 151, 209.
    89 В a 1 і п s k і М., L і р і n s k і Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 659; t. 5, str. 56.
    90 Markowski F. Zamek Mikalaja Krzysztofa Radziwilla Sierotki.— KAU, 1964, t. 9, str. 158.
    9! AGAD (Warszawa) Archiwum Radziwillowskie, N 3877, dz. 5, teka 86, list 1632; Квнтннцкая E. Д. Белоруссня. Архнтектура XVII в.— У кн.: Всеобшая нсторня архнтектуры, т. 6. М., 1968 с. 477; Ч а н т у р н я В. А. ІІсторня белорусской архптектуры, с. 27.
    Ila тых часах гэта было першакласнае ўмацаванне, якое мела форму, блізкую да правільнага чатырохвугольніка, з вялікімі бастыёнамі на вуглах, абведзенае высокімі валамі-курцінамі. Брустверы замкавых земляных умацаванняў былі зроблены ў выглядзе звычайнага дубовага палісада.
    3 трох бакоў — з поўначы, усходу і поўдня — вакол замка ішоў вадзяны роў шырынёю да '20 м і глыбінёю каля 5 м. 3 чацвёртага — заходняга — боку ён надзейна бараніўся водамі р. Ясельды і яе левым балоцістым берагам. Схілы бастыёнаў і вала з боку ракі былі абкладзены
    бярвеннем, відаць, для таго, каб прадухіліць размыванне пясчанага насыпу павадкавымі водамі. Плошча замкавага двара каля 1,5 га.
    Замчышча на 5—7 м узвышаецца над раўніннай мясцовасцю, і гэта ў спалучэнні са штучнымі ўмацаваннямі мела немалое значэнне ў яго абароне.
    Трапіць унутр замка можна было толькі па мосце цераз вадзяны роў, які некалі размяшчаўся з усходняга боку. Верагодна, тут, як і ў іншых
    Рыс. 53. План Жаберскага замка
    аднатыпных замках, таксама мелася мураваная ўваходная брама. Цяпер ад яе засталіся толькі руіны і падмуркі, якія добра бачны з усходняга боку замка. Есць звесткі аб існаванні ў замку калодзежа.
    У час Паўночнай вайны на долю Жаберскага замка выпалі суровыя выпрабаванні. Польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі, прыхільнік шведскага караля Карла XII, 13 мая 1706 г. акружыў яго са сваім войскам і прапанаваў абаронцам здацца. Гарнізон колькасцю ў 700 чалавек, які меў дастаткова боепрыпасаў, адхіліў прапанову і адказаў на яе гарматнымі залпамі. Пасля некалькіх няўдалых спроб захапіць умацаванні С. Ляшчынскі атрымаў дадатковае войска ад шведаў, якое ўзначальваў генерал Майерфельд. Але і яму нічога зрабіць не ўдалося. Тады сам Карл XII прыбыў сюды з новым войскам. Шведы аблажылі замак шчыльяым кольцам. 3 Пінску па загаду Карла XII падцягнулі цяжкую артылерыю, з дапамогай якой шведы спадзяваліся разбіць бастыёны, a затым зламаць упартую абарону гарнізона рашаючым штурмам. Але справа да гэтага не дайшла. Камендант замка немец Ботман, падкуплены за 2 тысячы дукатаў, загадаў гарнізону здацца без бою і адчыніць вароты. Пасля гэтага Карл XII загадаў зраўняць умацаванні з зямлёй, спаліць дамы і магазіны, а трафейныя гарматы закляпаць. Па некаторых звестках гарматы былі затоплены ў р. Ясельдзе ў вадзяным рове.
    Жаберскі замак меў настолькі важнае ваеннае значэнне, што Карл XII, пакідаючы Пінск, яшчэ раз прыехаў сюды, каб пераканацца, што яго загад аб знішчэнні ўмацаванняў выканан92.
    Вядома, што ў пачатку XX ст. 8 гармат былі выцягнуты мясцовымі жыхарамі. (Адна з іх захоўваецца цяпер у музеі Варшавы.) Тады ж
    92 В a 1 і п s k і М., Lipinski Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 794; SGKP. t. 14, str. 182.
    было знойдзена некалькі ядзер, польскія і шведскія манеты XVII— XVIII стст.93
    Пры археалагічным абследаванні пляцоўкі былога замкавага двара сабраны керамічныя вырабы XVII—XVIII стст., кавалкі цэглы і чарапіцы, паліванай і непаліванай кафлі і манета 1660 г. Цяпер пляцоўка былога ўмацавання разворваецца. Валы знесены.
    Замак князя Чартарыйскага
    У XVII ст. бастыённая сістэма ўмацаванняў настолькі шырока рас-
    паўсюдзілася, што яе пачалі ўжываць пры абароне глыбінных маёнткаў
    асобных магнатаў. Цікавым прыкладам мясцовай мадыфікацыі гэтай сістэмы з’яўляецца замак князя Чартарыйскага, размешчаны паміж вёскамі Налезнікі і Крыўляны Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
    Перш за ўсё трэба адзначыць, што ў адрозненне ад вышэйразгледжа-
    Рыс. 54. План замка князя Чартарыйскага
    ных замкаў гэты не мае той правільнай геаметрычнай формы ў плане, якой вызначаюцца Нясвіжскі, Ляхавіцкі, Жаберскі і інш. Па-другое, здзіўляе плошча самога замчышча, якая перавышае 11 га. 3 заходняга боку адсутнічаюць штучныя земляныя ўмацаванні, паколькі размешчаныя тут балоты, балоцістая рачулка і вадзяны роў, відаць, надзейна баранілі замак. У гэтым жа куце замчышча размяшчаўся штучны стаў для гадавання рыбы, плошчай у чвэрць гектара. ён быў абведзен земляным валам і злучаўся спецыяльным ровам з рачулкай.
    Найбольшую магутнасць земляныя ўмацаванні маюць з паўднёваўсходняга боку, дзе існаваў праезд у замак. Тут земляныя валы дасягаюць 7—8 м шырыні ў аснаванні і вышыні 4 м над пляцоўкай замчышча. Перад валам ляжыць роў глыбінёй да 4 м і шырынёй 13—15 м.
    Маладзечна
    Маладзечна па пісьмовых крыніцах вядома з 1388 г., калі яно належала да велікакпяжаскіх уладанняў94. Спачатку тут існаваў традыцыйны «двор», і толькі з цягам часу, калі паселішча разраслося і эканамічпа ўзмацнела, на процілеглым ад яго правым дрыгвяністым беразе р. Вушы быў узведзен замак. Будаўнікі ўдала скарысталі рэльеф і прыродныя ўмацаванні, якія адыгрывалі важную ролю ў абароне прыват-
    93 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 14, воп. 1, спр, 74, л. 202.
    94 КаханоўскіГ. А. Маладзечна. Мінск, 1971, с. 7.
    наўласніцкага замка. Спачатку фартыфікатары праклалі па балоце грэблю ў два ярусы і вымасцілі бярвеннем участак памерам 120X80 м, потым насыпалі з пяску і жвіру штучную пляцоўку вышынёю каля 4 м. Па яе краях былі зроблены глініста-пясчаныя валы вышынёю да 3,5 і шырынёю 11 м. Уезд у замак быў з заходняга боку, дзе ў тоўшчы вала стаяла брама з шырынёю праезжай часткі ў 4 м. Ўнутры вала, у месцах яго прымыкання да брамы, меліся спецыяльныя мураваныя сценкі, якія прадухілялі апаўзанне насыпу вала. Яны дасягалі 3,5 м даўжыні і 0,7 м таўшчыні.
    На вяршыні валаў стаялі драўляныя сцены венчатай канструкцыі, a па вуглах — вежы. Паколькі Маладзечна неаднойчы аказвалася ў па-
    Рыс. 55. План Маладзечанскага замка
    ласе ваенных дзеянняў XVI—XVIII стст., сцены яго неаднаразова знікалі ў полымі пажараў.
    У планава-кампазіцыйных адносінах Маладзечанскі замак не вылучаўся сярод тагачасных роднасных яму пабудоў: гэта было прамавугольнае ў плане збудаванне са скругленым усходнім бокам.
    У XVII ст. на вуглах замка ўзвялі бастыёны галандскага тыпу, што адпавядала зменам у тактыцы абароны і аблогі. Ля аснавання насыпаў бастыёнаў для прадухілення апаўзання зямлі былі пастаўлены загародкі слупавай канструкцыі.
    На замкавым падворку ў XVIII ст. быў узведзен мураваны рэпрэзентантны палац князёў Агінскіх, пакрыты чарапіцай-дахоўкай, з вялікімі і светлымі пакоямі, распісанымі фрэскамі сценамі, з пячамі з паліванай кафлі розных малюнкаў. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі і •сляды скляпоў.
    Высокае
    Яшчэ адзін замак з бастыённай сістэмай умацаванняў маецца ў г. Высокае (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). Паселішча, вядомае па гістарычных дакументах з XIV ст., у пачатку XVI ст. ужо атрымала Магдэбургскае права і было значным гандлёвым цэнтрам. Размешчанае па берагах р. Пульвы на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, яно належала драгічынскаму намесніку маршалку Івану Храптовічу, а ў 1647 г. перайшло да Сапегаў. Відаць, пры Паўлу Сапегу, ваяводзе віцебскім, тут і ўзвялі земляныя ўмацаванні з бастыёнамі. Будаўнікі выкарысталі правы высокі бераг ракі, якую падпёрлі плацінаю, і, такім чынам, стварылі штучнае абвадненне. Замак з усіх бакоў абкружала вада.
    3 паўночнага ўсходу, дзе размяшчаўся ўезд, меўся шырокі стаў. Праз яго быў перакінут пад’ёмны мост, які падводзіў да 2-павярховай з трыма варотамі цаглянай вежы-брамы, схаванай у тоўшчы землянога вала. У ёй размяшчалася кардыгарда, збраёўня і пад’ёмны механізм
    Р>яс. 56. Высокае. План замка XVII ст.
    моста. Падыходы да брамы фланкіраваліся з двух магутных нарожных бастыёнаў і дзвюх курцін. Невялікія бастыёны меліся таксама з поўначы і захаду. На вялікім замкавым дзядзінцу стаялі драўляны палац і гаспадарчыя службы.
    Замак моцна пацярпеў у час руска-польскай вайны сярэдзіны XVII ст. і Паўночнай вайны, але потым зноў быў адноўлен. Цяпер існуюць земляныя валы і брама замка.
    Мясцовае мураванае дойлідства XVII ст. працягвала развівацца ў русле даўніх традыцый і з улікам тагачаснай тактыкі аблогі і абароны, творча выкарыстоўвала дасягненні агульнаеўрапейскай і мясцовай фартыфікацыі. У гэтым плане вельмі паказальныя замкі ў Мядзелі, Гальшанах і Гайцюнішках.