• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Новы замак быў абведзен шырокім вадзяным ровам, які злучаўся з р. Случчу праз спецыяльны скрыты шлюз. Праход у цытадэль даволі складаны: перад пад’ёмным мостам знаходзілася спецыяльная абарончая брама з рагаткай. Перайшоўшы мост, трэба было прайсці другую — уваходную — вежу-браму. Яна размяшчалася ў вале, была двухпавярховай, мела вароты з двума палотнішчамі, збітымі з дубовых дошак28.
    Увесь Слуцк, за выключэннем двух прадмесцяў — Астроўскага і Трайчанскага, акружаў земляны вал з бастыённымі ўмацаваннямі і вадзяным ровам.
    Увайсці на тэрыторыю горада можна было толькі праз брамы, якіх было чатыры: Віленская, Капыльская, Астроўская — у Старым месце і Новамейская — у Новым месце. Першыя тры брамы былі «ў валу вымурованы», адна Новамейская была драўляная.
    Інвентар Слуцка за 1728 г., калі вымяраліся гарадскія пляцы і ўмацаванні, дазваляе вызначыць памеры брам Старога месца. Так, плошча, якую займала Віленская брама, раўнялася 7X10 прутоў. Улічваючы, што 1 прут меў даўжыню 12 футаў (1 фут=30,5 см), атрымаем памеры 25,6X36,6 м. Першая лічба, відаць, будзе азначаць шырыню, а другая— даўжыню гарадской брамы. Акрамя таго, лічба 36,6 м дазваляе нам прыблізна вызначыць шырыню гарадскога вала, паколькі ў ім, як сведчыць інвентар, вежа была «вымурована». А гэта азначае, што вал меў шырыню аснавання не менш 36,6 м. Праўдападобнасць вызначаных намі памераў пацвярджаецца, напрыклад, памерамі ўязной брамы Нясвіжскага замка, дзе даўжыня праезду 28 м. Нарэшце, можна для параўнання прыгадаць памеры валаў такіх старажытных гарадоў, як Мінск і Пінск. У першым яна дасягала 25 м, у другім — 30 м.
    Брама Капыльская мела такія ж памеры, як і Віленская. Астроўская брама «з вежаю і вартоўняй», хаця і была мураванай, удвая меншая — 3X5 прутоў 29, або 9,15X15,25 м. Памеры Новамейскай брамы невядомыя. Перад брамамі цераз роў былі перакінуты пад’ёмныя масты.
    На прыкладзе Слуцка можна добра ўявіць тыя прынцыпы і структуру абароны, якія панавалі ў сярэднія вякі ў большасці беларускіх прыватнаўласніцкіх гарадоў.
    Паводле звестак за 1655 г. у Слуцку было 4 палкі гарадскіх апалчэнцаў агульнай колькасцю 1800 чалавек, якія дзяліліся на сотні і дзесяткі. Гэта давала магчымасць феадалу і магістрату выкарыстоўваць жыха-
    27 ЦДГА БССР, ф. 1825, воп. 1, спр. 5, л. 28 адв.; ф. 694, воп. 2, спр. 7396, л. 25 адв; ЦДГВА СССР, ф. ВУА, спр. 18 840, л. 90.
    23 ЦДГА БССР, ф. 1825, воп. 1, спр. 5, л. 28 адв; ф. КЛМ № 5, воп. 1, спр. 3834/2, л. 22; ЦДГВА СССР, ф. ВУА, спр. 18840, л. 90.
    29 ЦДГА БССР, ф. 1825, воп. 1, спр. 5, л. 5, 21 адв.
    роў і ў мірны час для рамонту валаў і аховы ўмацаванняў, а таксама арганізавана збіраць падаткі і іншыя плацяжы.
    Узбраенне слуцкіх апалчэнцаў адпавядала тагачаснаму ўзроўню ваеннай тэхнікі. Заможныя мяшчане мелі мушкеты, шаблі, стрэльбы, пісталеты і гакаўніцы. Тыя ж, хто не меў вогнестрэльнай зброі, абавязваліся набыць бярдыж, рагаціну або жалезныя вілы. Зброя павінна была быць спраўнай, за чым пільна сачылі гарадскія чыны. У час штурму ўсе з’яўляліся на гарадскія валы, прычым тыя, хто не меў вогнестрэлыіай зброі, павінны былі прынесці з сабою па 5 камянёў, велічынёю з кулак, для кідання ў праціўніка 30.
    Рамонт гарадскіх умацаванняў і грэблі рабіўся ў Слуцку штогод вясною. Усе мяшчане былі абавязаны выходзіць на гэтыя работы пад пагрозай штрафу ў 12 злотых. Аднак часам дазвалялася ад іх адкупіцца, заплаціўшы ў магістрат 3 злотых у тыдзень.
    Для правядзення земляных работ і рамонту драўляных умацаванняў загадзя рыхтаваліся рыдлёўкі, тачкі і розны рыштунак. У бліжэйшай пушчы пілаваўся дубовы і сасновы лес, з якога вырабляліся брусы, палі, дылі, дошкі і аполкі, патрэбныя для правядзення работ. Аднак жыхары Слуцка выконвалі, відаць, другарадныя работы, паколькі мелася група спецыяльных будаўнікоў-рамоптнікаў. Так, пад час рамонту гарадскіх умацаванняў у маі 1655 г. у склад такой групы ўваходзілі майстар-цясляр, пяць цесляроў-рабочых і шэсць парабкаў-«капачоў» (землякопаў). За сваю работу яны атрымлівалі кожны тыдзень грошы: майстар — 4 злотых, цясляр —3, «капачы» — 2 злотых31.
    У мірны час зброя і ваенны рыштунак мяшчан захоўваліся ў гарадскіх цэхгаўзах, адкуль браліся толькі ў час перапісаў. Генеральны перапіс апалчэнцаў звычайна заканчваўся спаборніцтвамі стралкоў, якія праводзіліся ўрачыста ў прысутнасці гарадскіх адміністрацыйных і ваенных улад. Тром лепшым стралкам выдаваліся спецыяльныя пасведчанні, іх на год звальнялі ад уплаты чыншу і ад розных гарадскіх павіннасцей, акрамя абароннай. Стралковыя спаборніцтвы праводзіліся кожны месяц, але не для ўсіх, а толькі для жадаючых. Уладар горада выдаваў са свайго арсенала 3 прызы: мушкет — за першае месца, шаблю—за другое і піку—за трэцяе 32.
    Умацаванні Слуцка заўсёды былі забяспечаны навейшай артылерыяй, а гарнізон меў дастатковую колькасць ручной вогнестрэлыіай зброі. Так, у 1595 г. казакі С. Налівайкі ў якасці трафеяў вывезлі з горада 12 гармат, 80 гакаўніц і 700 рушніц. У 1620 г. тут мелася 26 гармат, 130 гакаўніц і 83 рушніцы, не лічачы 150 рушніц, раздадзеных выбранцам і атраду пяхоты. У 1746 г. у Слуцку было 66 гармат, а ў 1760 г.— 29 медных і 25 жалезных гармат, 12 мартыр і 100 штук ручной вогнестрэльнай зброі. У 1767 г,— 103 гарматы, сярод іх 7 розных мартыр, 79 гармат розпых калібраў, 3 шмыгаўніцы (невялікія гарматкі з доўгімі стваламі, якія стралялі ядрамі вагою ад 200 да 350 г), 4 дванаццаціствольныя «арганы» і іншая зброя 33.
    Нават у 1791 г. тут яшчэ мелася 28 медных гармат (з іх 9 навальных
    30 HryckiewiczA. Mil іс je miast magnackich.., str. 54.
    31 РАБАН ЛітССР, фонд Lauda abo uchwaly do obrony, porzgdku i osdoby miasta Slucka, str. 28, 66, 72.
    32 HryckiewiczA. Milicje miast magnackich.., str. 59.
    33 Hryckiewicz A. Warowne miasta magnackie..., str. 433; Lech M. J. Milicje Radziwillow jako orgz feudalow w walce z ruchami chlopskimi na Bialorusi i Litwie.— RB, t. 3. Bialystok, 1962, str. 44—45.
    без лафетаў), 16 гакаўніц навальных, 4000 ядзер і 1430 артылерыйскіх зарадаў, 477 карабінаў, 19 000 зарадаў да ручной вогнестрэльнай зброі, шмат волава, а таксама рознай халоднай зброі і ваевнага рыштунку 34.
    Калі ўлічыць, што ў другой палове XVIII ст. уся артылерыя войска Вялікага княства Літоўскага складалася з 10 гармат, то становіцца зразумелым, чаму да канца XVIII ст. Слуцк называўся «бастыёнам Літвы».
    УМАЦАВАННІ БЕЛАРУСКІХ ВОЛЬНЫХ ГАРАДОЎ
    Як мы ўжо адзначалі, у XV і XVI стст. на змену зацяжным аблогам, якія прымушалі гарады здавацца пад пагрозай голаду і смагі, прыйшоў актыўны штурм з дапамогай гармат. Выкарыстанне жалезных ядраў, замяніўшых каменныя, дазваляла рабіць праломы ў гарадскіх мурах, праз якія праціўнік урываўся на тэрыторыю горада. Адным з метадаў захопу гарадоў з драўлянымі ўмацаваннямі быў абстрэл распаленымі ядрамі, выклікаўшымі знішчальныя пажары. Удасканаленне артылерыі прывяло да істотных змен у структуры сцен і веж, планіроўцы гарадоў.
    У канцы XIV — сярэдзіне XV ст. у сувязі з аслабленнем ваеннай напружанасці, экапамічным уздымам і наданнем беларускім гарадам Магдэбургскага права вулічная сетка стала паступова набываць рэгулярную форму. Акрамя замка — старога цэнтра гарадоў, тут, як і ў Заходняй Еўропе, узнік новы адміністрацыйны цэнтр—ратуша. Япа стаяла звычайна разам з гарадскім саборам на рыначнай плошчы. Прынцыпы такой планіроўкі былі ўласцівы як вялікім, так і малым гарадам Беларусі, у тым ліку і прыватнаўласніцкім.
    Умацаванні ўзводзіліся тады галоўным чынам з дрэва і зямлі. Акрамя гэтага, гарады бараніліся равамі і воднымі перашкодамі. Зямля, вынятая з рова, выкарыстоўвалася для насыпкі валаў. Сцены рабіліся ў выглядзе вастраколу або горадняў, засыпаных зямлёй. Па перыметру валаў на рознай адлегласці адна ад адной ставіліся драўляныя вежы. Яны рабіліся квадратнымі, 6-, 8-граннымі ў 1, 2 ці 3 сцяны і падзяляліся перакрыццямі — «мастамі» — на ярусы. Вежы былі глухімі або праезджымі і дзяліліся на ўласна вежы, «бычкі» і «раскаты» для ўстаноўкі гармат. У асобных гарадах умацаванні рабіліся адначасова і з дрэва, і з каменю (Орша, Віцебск). Для іх узвядзення прыцягвалася ўсё працаздольнае населыііцтва — і самога горада, і навакольных вёсак. Ад «замкавай» павіннасці не вызваляліся нават царкоўнікі. Агульнае кіраўніцтва пабудовай умацаванняў ажыццяўлялі спецыялісты фартыфікацыйнай справы — валмейсцеры.
    Па раду прычын у каралеўскіх вольных гарадах і гарадскіх замках бастыённая сістэма ўмацаванняў стала ўжывацца значна пазней. Адпак пачынаючы з сярэдзіны XVII ст. яна ўсё больш распаўсюджваецца, а ў канцы XVII ст. у большасці гарадоў былі толькі бастыённыя ўмацаванні.
    Для паспяховай абароны гарадоў велізарнае значэнне мела забеспячэнне іх правіянтам і вадою. Вада была патрэбна не толькі для гатавання ежы, але і для тушэння пажараў. Недахоп яе заўсёды выклікаў катастрофу. Вядома, што пры асадзе польскага горада Місьні немцамі яго абаронцы былі вымушаны тушыць пажары нават мёдам35. Таму нез-
    3’ ЦДГА БССР, ф. 694, воп, 2, спр. 7396, л. 30, 30 адв.
    35 Miskiewicz В. Rozwdj stalych punktow oporu w Polsce do polowy 15 wieku. Poz­nan, 1964, str. 238.
    дарма ў адным з ваенных настаўленняў канца XVI ст. спецыяльна падкрэслівалася: «Вада абы была на замку, гдзе бы студней не было, тады... к таму бочкі, кадзі ў чым ба ваду хаваць, абы тае быў дастатак. А всяко ж, гдзе можа быць, з пільнасцю аб студні старацца, а гдзе вады мала, тады яе абчокам даваць, а роўна яе дзяліць, як аднаму, так і другому» 36.
    У XV—XVIII стст. фартыфікацыя беларускіх гарадоў змянілася як колькасна, так і якасна. Акрамя адной лініі абароны — уласна замка, узнікае другая — умацаванае падзамча. Прымітыўныя брамныя пабудовы ў XVI ст. замяняюцца дасканалымі брамамі, звычайна мураванымі, з тоўстымі сценамі і некалькімі ярусамі баёў. Іх ставілі ў месцах перасячэння валаў асноўнымі дарогамі. Такія брамы былі вядомы яшчэ ў першай палове XVII ст. Аднак у сярэдзіне XVII ст. з’явіўся новы тып брам — бязвежавых. Узмоцненыя магутнымі контрфорсамі, з падоўжанай праезджай часткай, яны вызначаліся масіўнасцю і непрыступнасцю.
    Значна павялічылася агнявая магутнасць абароны гарадоў. Прычым рашаючая роля ад лукаў і арбалетаў перайшла да вогнестрэльнай зброі. На ўзбраенні гараджан меліся гакаўніцы (пішчалі зацінныя), кіі (мушкеты), карабіны (з XVIII ст. шмакаўніцы-карцечніцы), шратоўніцы, якія зараджаліся дробнымі каменьчыкамі, цвікамі, кавалкамі сечанага жалеза, ланцугамі і іншымі падобнымі рэчамі. У вежах на валах гарадскіх умацаванняў меліся гарматы калібрам ад 1 да 5 фунтаў і больш.