• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    403 Morelowski М. Zarysy syntetyczne..., str. 223—224; К в н т н п ц к а я Е. Д. Белоруссня. Архнтектура XVII в., 1968, с. 481.
    104 Morelowski М. Zarysy syntetyczne..., str. 223—226
    Як бачым, у XV—XVII стст. на землях Беларусі атрымалі шырокае распаўсюджанне прыватнаўласніцкія замкі. У капцы XV — пачатку XVI ст. яны сталі набываць рысы свецкай архітэктуры, ператвараючыся ў палацава-замкавыя комплексы. Функцыі абароны паступова пераходзяць з замка на знешнія лініі ўмацаванняў — земляныя валы і равы. Развіваючыся ў рэчышчы мясцовых будаўнічых традыцый, беларускае ваеннае дойлідства з сярэдзіны XVI ст. узбагачалася навейшымі дасягненнямі заходнееўрапейскай фартыфікацыі. У выніку гэтага тут і быў створан цэлы шэраг першакласных замкаў.
    IV. АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ ГАРАДОЎ. ІНКАСТЭЛЯВАНЫЯ ХРАМЫ
    ПРЫВАТНАЎЛАСНІЦКІЯ ГАРАДЫ, ПРЫНЦЫПЫ I СТРУКТУРА IX АБАРОНЫ
    Значная колькасць беларускіх гарадоў (больш 40%) у XVI—XVIII стст. з’яўлялася прыватнай уласнасцю асобных магнатаў. Да іх адносіліся Друя, Нясвіж, Мір, Клецк, Копысь, Тураў, Шклоў, Стары і Новы Быхаў, Глуск, Давыд-Гарадок, Капыль, Слуцк і інш. 1
    Як і гарады Заходняй і Усходняй Еўропы, беларускія гарады характарызуе развітая сістэма ўмацаванняў. Клопаты магнатаў аб стане гарадской фартыфікацыі былі прадыктаваны неабходнасцю мець моцныя абарончыя цэнтры. Таму іх пабудова ў значнай ступені залежала ад ініцыятывы магнатаў, якія такім чынам імкнуліся ўмацаваць сваю ўладу і палітычныя пазіцыі сваіх родаў на прыдбаных землях, а таксама застрахавацца на выпадак антыфеадальных выступленняў прыгнечаных мас 2.
    Аднак не ўсе з такіх гарадоў мелі фартыфікацыйныя збудаванні вялікага стратэгічнага значэння, бо магнаты не бачылі неабходнасці мець умацаваныя гарады ў цэнтры кожнага феадальнага ўладання, тым больш у глыбіні сваіх даменаў.
    Невялікія прыватнаўласніцкія гарады звычайна мелі фартыфікацыйныя збудаванні самых розных тыпаў.
    Любча, паводле інвентара 1651 г., была ўмацавана парканам, з захаду — вежамі і мела дзве брамы «прускага муру»— фахверкавай канструкцыі: «пры вуліцы Наваградскай брама па-пруску з цэглы ў дрэва муравана, з вежай, аздобленай і высока ўзнятай», і «пры вуліцы Сенненскай ад поля брама па-пруску з цэглы ў дрэва муравана з вежай» 3.
    У Койданаве меўся абарончы вал, на якім стаяў старажытны мураваны замак з вежамі4. Мураваныя ўмацаванні меў спачатку і сярэдневяковы замак у Клецку.
    Умацаванні Лагойска складаліся з землянога вала і драўляных умацаванняў, спаленых у 1505 г. татарамі і ў 1706 г.— шведамі5. Валам з парканам быў умацаван і Давыд-Гарадок. Прычым на замку ў 1724 г., паводле інвентара, яшчэ меліся паркан і ўязная 2-павярховая драўляная брама, перад якой быў мост «на быках»6.
    1 Г р н ц к е в іі ч А. П. Частновладельческпе города Белорусснп в XVI—XVIII вв. Мннск, 1975, с. 5.
    2 Hryckiewicz A. Р. Warowne miasta magnackie na Bialorusi i Litwie.— Przeglgd historyczny, 1970, t. 11, str. 429.
    3 Rewienska W. Miasta i miasteczka w polnocno-wschodniej Polsce. Wilno, 1938, str. 42. Існаванне парканаў аспрэчвае C. Александровіч (гл.: Aleksandrowicz St. Opis zabudowy m-ka Lubcza w 1644 r.— KHKM, 1962, z, 3—4, str. 618).
    4 B a л a x a н o в i ч A. I. Дзяржынск. Мінск, 1977, c. 9.
    5 TyszkiewiczK. Wiadomosc historyczna o zamkach..., str. 205.
    G ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, cnp. 1701, л. 2.
    Умацаванні, падобныя вышэйпрыведзеным, былі ў многіх прыватных гарадах Заходняй Беларусі: Чашніках, Сянно, Друі, Друцку, Маладзечна, Лоску і інш. Сцверджанне польскай даследчыцы В. Рэвеньскай аб адсутнасці тут (за выключэннем Нясвіжа, Клецка, Дісны і Слоніма) гарадскіх умацаванняў не мае падстаў, што адзначыў А. П. Грыцкевіч.
    Слуцк, Нясвіж і Стары Быхаў, найбуйнейшыя сярод прыватнаўласніцкіх гарадоў, вылучаліся спецыяльным тыпам планіроўкі і забудовы, а таксама першакласнымі абарончымі збудаваннямі. Яны былі абкружаны равамі, валамі, на некаторых з якіх стаялі муры, а таксама бастыёнамі і равелінамі. Кожны горад меў вялікую колькасць сучаснай артылерыі і ручной вогнестрэльнай зброі — гакаўніц, мушкетаў, карабінаў і інш.
    Спецыяльная планіроўка такіх гарадоў давала магчымасць весці вулічныя баі ў выпадку, калі непрыяцельскае войска прарывалася цераз знешнюю лінію абароны. Вузкія гарадскія вулачкі і завулкі ўскладнялі дзеянні штурмуючых войск. Асаблівая роля адводзілася мураваным культавым пабудовам, якія размяшчаліся на стратэгічных напрамках абароны. Важнае месца ў абароне горада адводзілася брамам — выдатнай з’яве сярэдневяковага беларускага ваеннага дойлідства.
    Вывучэнне старадаўніх гарадскіх планаў паказвае, што фартыфікацыя прыватнаўласніцкіх гарадоў амаль цалкам была падпарадкавана адной мэце: абараняць магнацкія замкі ў выпадках знешняй небяспекі або выступлення незадаволеных мяшчан.
    Натурныя абследаванні рэштак былых умацаванняў Нясвіжа і Слуцка ў супастаўленні з гістарычнымі звесткамі пераканальна паказалі, што яны адносяцца да розных еўрапейскіх школ фартыфікацыі другой паловы XVI—XVII ст. Па сваёй планіроўцы, структуры і магутнасці яны не ўступалі абарончым збудаванням многіх сучасных ім заходнееўрапейскіх гарадоў.
    Прыватнаўласніцкія гарады Беларусі мелі сваё апалчэнне, якое ў перыяд небяспекі разам з пастаянным гарнізонам і шляхецкім апалчэннем прымала на сябе асноўны цяжар абароны горада.
    Гарадское апалчэнне існавала ўжо ў пачатку XVI ст. у часы наездаў крымскіх татар на землі Вялікага княства Літоўскага. У ім былі зацікаўлены як феадалы, так і самі жыхары. Ва ўмовах феадальнай анархіі, частых войнаў і аслаблення цэнтральнай улады гарадское апалчэнне станавілася адзінай сілай, здольнай абараніць горад і яго жыхароў. Таму гарадскія магістраты ў выпадку небяспекі абавязвалі як мяшчан, так і людзей прыезджых, апынуўшыхся на той час у горадзе, выходзіць на гарадскія валы з любой зброяй.
    Колькасць апалчэнцаў залежала ад колькасці насельніцтва горада. Апалчэнцы падзяляліся на палкі, сотні і дзесяткі, якімі кіравалі афіцэры і сержанты гарадскога гарнізона.
    3 мэтай ваеннай падрыхтоўкі гараджан гарадскія ўлады арганізоўвалі трэніровачныя стрэльбы, ваеннае навучанне, праводзілі нарады па пытаннях абароны, а таксама спаборніцтвы на лепшага стралка 7. Для падтрымкі ваеннай дысцыпліны рэгулярна рабіліся перапісы ўсіх апалчэнцаў, якія абавязваліся прыходзіць на іх са сваёй зброяй 8.
    7 Грпцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн .... с. 236.
    8 Hryckiewicz A. Milicje miast magnackich na Bialorusi i Litwie.— KH, 1970, t. 1, str. 56, 59.
    Структура ўмацаванняў і прынцыпы абароны прыватнаўласніцкіх гарадоў выразна выяўляюцца пры разглядзегісторыі двух з іх — Нясвіжа і Слуцка.
    Нясвіж
    Гарадскія ўмацаванні Нясвіжа ў асноўным былі ўзведзены пры жыцці князя Мікалая Радзівіла, які гэтаму пытанню ўдзяляў шмат увагі. (гл. рыс. 47). У прывілеі 1586 г. ён паставіў нясвіжцам важную задачу: пры ўзвядзенні гарадскіх умацаванняў памураваць 2 брамы, «абы места замкнёным было». Мяшчане таксама абавязваліся ўзводзіць мураваныя ўмацаванні. Згодна з магістрацкай пастановай ад 18 чэрвеня 1596 г., работы па насыпанню валаў вакол «места» павінны былі праводзіцца штогод, прычым жыхары кожнага заселенага ўчастка ўзводзілі «па пруту насыпу» 9.
    Гравюра Т. Макоўскага, зробленая каля 1600 г., падае нам выгляд горада, калі фартыфікацыйныя работы былі скончаны. Пры ўзвядзенні абарончых збудаванняў горада, як і замка, удала выкарыстана спецыфіка рэльефу. Нясвіжскія ўмацаванні ўзводзіліся па-над р. Ушою, на вялікім паўвостраве, добра абароненым вадою.
    Аснову абароны горада складаў высокі земляны вал, абмураваны з вонкавага боку. Ен меў выгляд 5-вугольніка з 7 бастыёнамі. Тры брамы — Слуцкая, Клецкая і Віленская — былі вымураваны ў курцінах. Чацвёртая— Замкавая — размяшчалася паміж вежай-званіцай езуіцкага касцёла, узведзенага Джыавані Марыя Бернардоні ў 1584—1593 гг., і паўночным участкам вала. Несумненна, кожная брама была прыстасавана да абароны.
    He апошняе месца ў абароне Нясвіжа займалі чатыры мураваныя кляштары — бенедзіктынскі, дамініканскі, бернардзінскі і езуіцкі. Прычым апошні непасрэдна засланяў дарогу з горада ў замак, а яго вежазваніца фланкіравала подступы да Замкавай брамы.
    Гарадская фартыфікацыя была абведзена вадзяным ровам без крытай дарогі. Роў злучаўся з р. Ушою. ГІерад кожнай брамай праз вадзя■ны роў быў перакінут мост, які падымаўся ноччу і ў выпадку асады горада.
    Гаворачы аб нясвіжскіх гарадскіх умацаваннях, трэба адзначыць, што бастыёны тут былі невялікія: без арылонаў, часткова абнесеныя палісадам. Па гравюры Т. Макоўскага складаецца ўражанне, што памураванымі былі толькі курціны, а бастыёны насыпаны цалкам з зямлі.
    На левым беразе р. Ушы, насупраць замка, меўся яшчэ адзін, вялікі, бастыён з арылонамі і поўнай абмуроўкай, так званы тэт-дэ-пон. Як мяркуюць даследчыкі, ён 'быў узведзен для абароны подступаў да замка з паўночнага боку10. Гэта, дарэчы, адзінае ўмацаванне на ўзвышаным левым беразе р. Ушы, дзе размяшчалася даволі значная частка Нясвіжа — Новае места.
    Новае места было фактычна неўмацаваным, і таму непрыяцель, лёгка заняўшы яго, мог размяшчаць тут свае батарэі і без перашкод абстрэльваць увесь Нясвіж.
    9 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, спр. 1337, л. 55; спр. 1338, л. 28; спр. 1361, л. 8; HryckiewiczA. Warowne miasta magnackie..., str. 434.
    10 Gruszecki A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu.— KAU, t. 10, z. 2, 1965, str. 45.
    Пабудова ўмацаванняў, як і самога «места», вялася па спецыяльнаму плану, вызначанаму князем. У прывілеі ад 18 чэрвеня 1596 г. Мікалая Радзівіла адзначана, што рэшта чыншу з валок павінна быць выкарыстана магістратам на «...пабудову ратушы і брамы адной вялікай ад Міра і другой — меншай (верагодней за ўсё, Слуцкай.—М. Т.). А будаваць так, як ад нас (г. зн. князя М. Радзівіла.— М. Т.) указана і размерана будзе, памураваць і клапаціцца, каб замкнёным было».
    Усе цяжкасці па ўзвядзенню ўмацаванняў цалкам ляжалі па плячах гараджан. Той жа прывілей абавязваў іх выходзіць пагалоўна на рамонт валаў, млыноў, грэблі, на абарону замка і «места» п.
    27 верасня 1592 г. са згоды ўсіх мяшчан магістратам была прынята спецыяльная «Ухвала места Нясвіжскага», дзе абвяшчаліся асноўныя абавязкі гараджан па абароне горада. Паводле «Ухвалы», кожны мешчанін з кожнага пляца павінен быў штогод даваць магістрату 30 грошай літоўскіх. Іх выкарыстоўвалі на гарадскую варту, направу паркана, насыпку валаў і рамонт дарог. «А на рамонт паркану выходзілі ўсе, як на гвалт, таксама ж на паправу дарог і грэблі». Далей «Ухвала» абавязвала «...рушніцу абы кожны меў, порах, кулі згодна першай патрэбы. За парушэнне — поўкапы грошай літоўскіх. А па ўдару ў бубен ...мужчынам з’яўляцца так, як трэба, пад пагрозай штрафу ў 12 грошай» 12.