• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Вядома, што час найвялікшай інкастэляцыі сакральных пабудоў у Францыі прыпадае на XV, XVI і нават XVII стст.— на перыяд войнаў з Англіяй і ўнутранай рэлігійнай барацьбы49. Інкастэляцыя храмаў Германіі асабліва ўзрасла ў 1618—1648 гг., у перыяд Трыццацігадовай вайны. Для Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі асноўнай прычынай дзейснай інкастэляцыі была пагроза турэцкай небяспекі ў пачатку XVI ст.50 Класічнай зямлёй, якая пабудавала сваю абарону выключна на абарончых храмах, была Трансільванія. Тут іх мелася ў XVI—XVII стст. некалькі сот. Прычым асобныя пабудовы ўзводзіліся нават і ў XVIII ст.51
    У Маскоўскай дзяржаве працэс інкастэляцыі набыў крыху іншую форму: тут у канцы XVI ст. пачалося ўзвядзенне манастыроў. Сярод іх асабліва вылучаліся Новадзевічы, Сіманаў, Андроннікаў і Данскі пад Масквою, а таксама шырокавядомыя Троіца-Сергіева лаўра, ПсковаПячэрскі, Кірыла-Белазерскі, Барысаглебскі, Салавецкі і іншыя манастыры.
    Характэрнай рысай рускіх манастыроў з’яўляецца тое, што іх абарончыя функцыі цалкам акцэнтаваны на знешніх лініях абароны — сценах і вежах. Самі культавыя пабудовы для абароны прыстасаваны не былі.
    Асобныя ўмацаваныя храмы ў XVI—XVII стст. меліся ў Полыпчы (Брохаўскі і Ленчыцкі касцёлы) і на Украіне (цэрквы Астрожская і Суткавецкая)52.
    Інкастэляцыя храмаў не абмінула і зямель Вялікага княства Літоўскага, і ў прыватнасці Беларусі. Новы напрамак у беларускай архітэктуры быў выклікан да жыцця пэўнымі ўнутранымі і знешнімі гістарычнымі прычынамі, надзённымі сацыяльна-палітычнымі патрэбамі тагачаснага грамадства.
    Паспяховае развіццё інкастэляцыі храмаў на беларускіх землях забяспечвалася трывалай эканамічнай базай, даўнімі будаўнічымі традыцыямі і наяўнасцю высокакваліфікаваных кадраў дойлідаў. Як і ў суседніх народаў асноўнай прычынай была пагроза знешняй небяспекі. Сваю ролю адыгралі таксама Рэфармацыя і Контррэфармацыя — вастрэйшая рэлігійная барацьба, якая асабліва ўзрасла ў XVI—XVII стст.
    Таму ў гэты час у гарадах Беларусі, асабліва ў парубежных, узнікла шмат абарончых храмаў. Іх будавалі ля гарадскіх брам, на подступах да замкаў і ў іншых стратэгічна важных месцах. Знаходзячыся адзін
    47 Нодковскнй Н. й. Церквп, прнспособленные к обороне в Лптве н Лнтовской Русн.— У кн.: Древностн, т. 6. М., 1915, с. 170.
    44 Toy Sidnej. A history of fortification. Melbourne—London, 1955, p. 186—187.
    49 E n 1 a r t Camille. Manuel d'archeologic frgcaise. Paris, t. 2, ed. 2, p. 617.
    50 Sokolowski M., Worobjew G., Z u b r y c k i J. Koscioly i cmentarze warowne w Polsce.— SKHS, t. 7, Krakow, 1906, str. 495.
    Sl Rozpendowski J. Inkastelacje kosciolow polskich w sredniowieczczu.— KAU, 1966, z. 4, str. 358.
    52 S z y s z k o-B o g u s z A. Warowne zabytki architektury koscielnej w Polsce i na Litwie.—SKHP, t. 9, z. 3—4. Krakow, 1914, str. 321—341; Памятнпкн архнтектуры Укранны. Кнев, 1954, табл. 19, 20.
    пры адным, такія будынкі стваралі дадатковы мураваны пояс абароны, які праціўніку даводзілася браць штурмам.
    Узнікаюць інкастэляваныя храмы і ў сельскай мясцовасці. Яны ўзводзіліся на сродкі простага вясковага люду, які моцна цярпеў ад пастаянных войнаў паміж магнатамі. У іх уласных інтарэсах было мець умацаванае сховішча, якім звычайна станавіўся касцёл ці царква— нярэдка адзіны ў акрузе мураваны будынак. Паколькі беларусы па веравызнанню былі і праваслаўнымі, і католікамі, то і абарончымі храмамі былі і цэрквы, і касцёлы. Прыстасоўвалі да абароны таксама кальвінскія зборы і асобныя сінагогі.
    Безумоўна, пераацэньваць абарончыя якасці гэтых пабудоў няварта, бо былі яны ўсё ж слабымі, каб процістаяць значнаму войску. Аднак яны служылі пунктамі арганізацыі адпору тым невялікім варожым атрадам, якія ў час ваенных падзей рабавалі і спусташалі край. У выпадку сялянскага паўстання за мурамі храма шукаў паратунку мясцовы прыгнятальнік-феадал. Але захоплены паўстанцамі, храм мог стаць для іх моцным апорным пунктам.
    У канцы XV — пачатку XVI ст. на Беларусі ўзнік, атрымаў развіццё і стаў характэрным для беларускай сярэдневяковай готыкі тып цытадэлыіага царкоўнага будынка, умацаванага з дапамогай вуглавых веж. Уцалелі да нашых дзён тры помнікі гэтага тыпу — Сынковіцкая, Маламажэйкаўская і Супраслеўская цэрквы (апошняя разбурана ў гады другой сусветнай вайны фашыстамі)'. Яны вельмі падобны паміж сабой і адрозніваюцца толькі некаторымі дэталямі. Гэтыя храмы як бы вызначаюць асноўныя этапы ў паступовым развіцці і афармленні таго своеасаблівага стылю беларускіх гатычных пабудоў, які, маючы свае вытокі ў замкавым дойлідстве больш ранніх часоў, даў у першай палове XVI ст. арыгінальныя ўзоры беларускай архітэктуры, цалкам непадобныя ні на адзін архітэктурны помнік іншых краін.
    Сынковіцкая царква
    Сынковіцкая Міхайлаўская царква знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Даследчыкі лічаць канец XV— пачатак XVI ст. найбольш верагодным часам яе ўзвядзення 53.
    У плане Сынковіцкая царква нагадвае крыху выцягнуты і перакошаны прамавугольнік памерамі 17,5X13 м з 3-нефным чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую 4-мятровую шырыню. Мураваныя сцены 1,5-мятровай таўшчыні, муроўка гатычная, часткова змешаная, з цэглы памерамі 26,5Х 15X7 см, пакладзенай на вапне. Высокі двухсхільны дах, які ўзнімаецца над будынкам, надае яму абрысы стромкасці і лёгкасці. Архітэктура храма вызначаецца манументальнай прастатой і выразна акрэсленым абарончым характарам.
    Чатыры баявыя вежы, размешчаныя па вуглах будынка, адрозніваюцца паміж сабой памерамі і архітэктурнымі формамі. Дзве з іх, што фланкіруюць заходнюю сцяну і ўваход, пабудаваны на квадратных аснаваннях, умацаваных у трох вуглах контрфорсамі. На палавіне сваёй вышыні вежы пераходзяць у 8-граннік з 3 ярусамі рознавялікіх байніц. Ніжні рад байніц разлічан на абстрэл бліжэйшых падыходаў да сцен будынка. Гэта фактычна байніцы ніжняга бою. Дзве ўсходнія вежы
    53 Ш ч а к а ц і х і н М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, т. 1. Менск, 1928,, с. 242—243.
    маюць цыліндрычную форму ад самага аснавання і таксама забяспечаны байніцамі.
    Унутры веж ёсць лесвіцы, з якіх можна было трапіць да абарончага поясу байніц, размешчаных у франтоне і 2 сценах на паддашку. Верхняя частка ўсіх сцен, апрача ўсходняй, ахоплсна магутнай аркатурай, абапёртай на шэраг ступеньчатых патроеных кранштэйнаў. У прамежках паміж аркамі размяшчаюцца круглявыя байніцы, якія зліваюцца ў адзін рад з ніжнімі байніцамі веж. Уверсе над байнічнымі праёмамі знаходзіцца рад круглых шчылін, якія дазвалялі абаронцам сачыць за дзеяннямі праціўніка і весці агонь на далёкую адлегласць.
    Рыс. 66. Сынковіцкая царква
    Асаблівай умацаванасцю вылучаецца заходні бок царквы, дзе знаходзіўся ўваход. У шчыту франтона размяшчаліся ярусы разнастайных байніц. У яго самай верхняй частцы знаходзіўся своеасаблівы і рэдкі архітэктурны элемент — так званы ліхтарык, які служыў назіральным пунктам. Дзверы зачыняліся жалезнаю кратаю-герсаю.
    Сістэма і планіроўка абарончых прыстасаванпяў Сынковіцкай царквы сугучна з падобнымі прыстасаваннямі ў помніках замкавай архітэктуры тых часоў, і ў першую чаргу з Геранёнскім замкам Гаштольдаў і Мірскім замкам.
    Разглядаючы ўнутраную планіроўку помніка, трэба адзначыць, што яго інтэр’ер мае зальны характар. Гэта ўражанне не парушаюць нават 6 гранёных слупоў, на якія абапіраюцца крыжовыя скляпенні з нервюрамі, паколькі слупы займаюць нязначную частку ўнутранай прасторы, і тры паўкруглыя апсіды, якімі заканчваецца інтэр’ер. Падобная структура будынка ўласціва еўрапейскай цагляпай готыцы і невядома рускаму будаўніцтву 54.
    54 Квнтннцкая Е. Д. Белоруссня. Архнтектура XIV—XVI вв.—ВІІА, 1968. т. 6, с 464.
    У архітэктуры храма выразна выдзяляюцца элементы псеўдараманскай і гатычнай архітэктуры. Да першай адносяцца круглыя вежы, што фланкіруюць апсідальны фасад; неглыбокія, разнастайныя па форме і памерах атынкаваныя і пабеленыя нішы ў шчыту франтона, якія вельмі падобны на нішы Мірскага замка. Яны пазбаўляюць франтон важкасці і масіўнасці, надаюць яму пэўную яркасць і лёгкасць, ствараюць звязаную ярусную кампазіцыю. Па ўсходніх вежах, а таксама па алтарных апсідах, прыблізна на вышыні 3 метраў, праходзіць дэкаратыўны паясок у выглядзе плоскіх рэльефных паўцыркульных арак, якія абапіраюцца на маленькія трохкутныя кранштэйны. Аркадны фрыз арганічна спалучаецца з арачным поясам асноўных насценных байніц. Ендапаўняе арачны пояс і вытрыман з ім у адным характары і рытме. Гэта стварае своеасаблівы эфект у алтарнай частцы, грунтоўна відазмяняючы звычайную трактоўку надворных, апсідальных паўкружжаў. Вартай увагі формай з’яўляецца высокі конусападобны дах, якім пакрыты алтарныя апсіды. Гэта супярэчыць традыцыйна візантыйскаму плану апсід, але адначасова не сустракаецца і ў помніках царкоўнай готыкі, і
    Рыс. 67. План, абмерныя чарцяжы храма паводле У. А. Чантурыі
    таму хутчэй за ўсё набліжаецца да таго прыёму перакрыццяў, якія сустракаюцца ў замкавых вежах 55.
    Да яўных элементаў готыкі трэба аднесці спічастыя аркі аконных праёмаў, якія зачыняліся жалезнымі кратамі; зорчатае скляпенне правай апсіды храма; высокі 2-схільны дах з вострым шчыпцом; 8-гранныя вежы галоўнага фасаду; стройныя 8-гранныя апоры ўнутры храма.
    Сынковіцкая царква, такім чынам, сінтэтычна спалучае старажытнарускі царкоўны план з архітэктурнай апрацоўкай яго ўнутраных частак у характары гатычнага царкоўнага будынка. Гэта надае помніку вы-
    ключную яркасць і самабытнасць, вылучаючы яго, як справядліва адзначаюць даследчыкі, у разрад помнікаў сусветнага значэння 56.
    Новыя архіўныя дакументы, выяўленыя аўтарам, пацвярджаюць думку М. М. Шчакаціхіна і Ст. Лёрэнтца аб узвядзенні храма не ў XV ст., а ў першай палове XVI ст. «Акт візітацыі Сынковіцкай царквы» за 1760 г. прама паведамляе, што «царква пад тытулам св. Міхаіла Архангела фундацыі старажытнай каралевы Боны» 57. Маючы на
    Рыс. 68. Натурны здымак храма.
    Фота В. Ждановіча
    ўвазе распаўсюджаную на Беларусі гістарычную традыцыю занадта многае звязваць з дзейнасцю гэтай сапраўды вельмі энергічнай каралевы і робячы на гэта пэўную скідку, адзначым, што архіўныя звесткі на гэты раз вельмі блізкія да праўды. Бона, якая жыла ў Рэчы Паспалітай з 1518 па 1556 г., валодала Зэльвай і яе ваколіцамі58. Магчыма, Сынковічы таксама ўваходзілі ў яе ўладанне.