• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Адказ на пытанне можа быць, як нам здаецца, толькі адзін — першы цытадэльны храм на Беларусі ўзнік у Полацку — багацейшым сярэдневяковым горадзе Беларусі, цэнтры даўняй і высокай будаўнічай культуры. I гэтым будынкам была славутая Полацкая Сафія. Нарэшце, немалаважным фактам у карысць Полацка трэба лічыць наяўнасць у ім яшчэ адной цытадэльнай царквы — амаль дакладнай копіі Сафіі. Яна стаяла, як бачна з плана Полацка 1707 г., на ўсход ад Верхняга замка, сярод гарадскіх пабудоў, прыблізна на тым самым месцы, дзе на іншых планах горада значыцца Мікольская царква.
    Прызнаўшы гэта, можна вырашыць пытанне і аб часе перабудовы Сафіі з 7-купальнай у 5-вежавы абарончы храм. Тым больш што дата закладкі Супраслеўскай царквы (1503) сумненняў не выклікае.
    Такімі гадамі, як мы лічым, маглі быць 1494—1501 гг. I вось чаму. Вядома, што Полацк быў «ключом Лівоніі і самой Літвы». Валодаць ім аднолькава хацелі і Вялікае княства Літоўскае, і Лівонія, і Руская дзяржава. За Полацк у канцы XV і пачатку XVI ст. вяліся зацятыя і шматлікія ваенныя дзеянні, што прымушала клапаціцца аб яго абароне. Так, у 1494 г., нягледзечы на заключэнне міру з праціўнікам, вялікі князь літоўскі Аляксандр загадаў «прывесці ў абарончы стан замкі Полацкі і Віцебскі»85. Затым ваенныя падзеі лета 1500 г. прымусілі яго яшчэ больш умацаваць парубежныя гарады, асабліва Полацк, Віцебск, Смаленск і Оршу. Гэта энергічнае ваеннае будаўніцтва не магло не закрануць Полацкай Сафіі, якая стаяла ў самым цэнтры Верхняга замка — асновы абароны горада. У 1501 г. Полацк, на думку даследчыкаў, быў умацаван так, як ніколі раней 86.
    Пасля перабудовы Сафіі, верагодней за ўсё, у канцы XV ст., яе выкарысталі ў якасці ўзору пры ўзвядзенні другога полацкага храма, дату пабудовы якога, на жаль, высветліць не ўдалося, затым у 1503—; 1510 гг. — і Супраслеўскага. Фундатар апошняга А. Хадкевіч, думаецца, сам быў не раз у Полацку, а магчыма, выбраць такі тып храма падказаў яму смаленскі епіскап I. Солтан (пазней мітрапаліт кіеўскі), які мог ведаць аб перабудове Полацкай Сафіі. Ен, як ужо адзначалася вышэй, прымаў дзейсны ўдзел пры ўзвядзенні Супраслеўскай царквы.
    8' Сапунов А. Полоцкнй Софнйскнй собор, с. 9; я г о ж. Віцебская Старына, т. 4, с. 19—20.
    81 Д а ў г я л a 3. Роіосеае пюепіа,—«Запіскі аддзелу гуманітарных навук». Менск, 1928, кн. 3, т. 2, с. 218.
    Архітэктурныя формы, якія атрымала Сафія пасля перабудовы, не. з'яўляліся чымсьці новым і печаканым на землях Вялікага княства Літоўскага, і ў прыватнасці на Беларусі. Тып 4-вугольнага будынка з баявымі нарожнымі вежамі быў у тыя часы ўласцівы для беларускага дойлідства, як свецкага, так і ваеннага. Дарэчы, ён стаў настолькі распаўсюджаным і традыцыйным у XVI—XVII стст., што ў такім стылі будаваліся нават тыя храмы, якія ўвогуле не прызначаліся для выканання ваенных функцый.
    Планіроўка цытадэльных храмаў тыпу Полацкай Сафіі роднасная планіроўцы 4-стоўпных храмаў заходнерускіх зямель XII—XIII стст.
    Рыс. 75. План Полацка 1707 г.: 1 — першапачатковае гарадзішча Полацка, 2 — Верхні замак, 3 — Сафійскі храм, 4 — Мікольская царква (?)
    Гэта сведчыць аб пераемнасці традыцый старажытнага будаўніцтва, няспыннасці працэсу развіцця беларускага дойлідства, генетычныя вытокі якога бяруць пачатак з глыбінь стагоддзяў. Няспыннасць гэтага працэсу пацвярджаецца хаця б тым, што ў цытадэльных праваслаўных храмах больш позняга часу — Сынковіцкім і Маламажэйкаўскім— ужо няма верхняга вежападобнага купала, які мелі два полацкія і Супраслеўскі храмы. Сістэма перакрыццяў залы, пазбаўленая купала, ускладнілася новым канструкцыйным рашэннем, уласцівым готыцы.
    У Сынковіцкім і Маламажэйкаўскім храмах становіцца прыкметнай яшчэ адна рыса арганізацыі абароны тагачасных цытадэльных храмаў — паступовае паслабленне абароны ўсходняй часткі будынкаў, дзе вежы пачалі рабіць значна меншымі па дыяметру і таўшчыні сцен. Назіраецца канцэнтрацыя сіл і сродкаў абароны з заходняга боку, дзе звычайна размяшчаўся адзіны ўваход. Галоўную прычыну гэтага, вера-
    годна, трэба шукаць у далейшым развіцці вогнестрэльнай зброі і змене тактыкі асады ў другой палове XVI ст.
    У канцы XVI ст. на Беларусі ўжо сустракаюцца праваслаўныя мураваныя храмы з дзвюма абарончымі вежамі, якія фланкіравалі ўваход у памяшканне. Адным з іх з’яўляецца Брэсцкая царква св. Мікалая, дзе была абвешчана вядомая царкоўная унія 1596 г. У вежах меліся па тры ярусы байніц, якія былі, паводле ікапаграфічнага матэрыялу, і ў сценах памяшкання. Улічваючы ўсё гэта, становіцца зразумелым, чаму ■сабор адбыўся менавіта ў гэтай царкве, а не ў якой іншай, бо, як сведчаць сучаснікі, у Брэст з’ехалася тады нямала актыўных праціўнікаў уніі87.
    АБАРОНЧЫЯ КАСЦЁЛЫ, КЛЯШТАРЫ I РЭФАРМАЦКІЯ ЗБОРЫ
    Выразныя абарончыя рысы мелі таксама старажытныя каменныя касцёлы і рэфармацкія храмы, якія былі шырока распаўсюджаны на Беларусі ў XVI—XVII стст. Увядзенне ў архітэктуру касцёлаў высокіх цыліндрычных веж можна растлумачыць жыццяздольнасцю мясцовых традыцыйных прыёмаў будаўніцтва. Тым больш што, як справядліва адзначаюць даследчыкі, асноўнымі будаўнікамі касцёлаў былі мулярыбеларусы, якія перадавалі свой вопыт з пакалення ў пакаленне, а майстры-іншаземцы таксама аказваліся пад уплывам мясцовай культуры88.
    Аднак усё гэта не выключае прамых уплываў польскай архітэктуры, дзе ўмацаваныя касцёлы часцей за ўсё мелі 1—2 і вельмі рэдка 3 абарончыя вежы.
    Жорсткая барацьба, якая разгарэлася на Беларусі ў XVI ст. паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Рэфармацыі, знайшла адлюстраванне ў своеасаблівай архітэктуры кальвінскіх збораў і каталіцкіх кляштараў.
    Камайскі касцёл
    Гатычны касцёл у Камаях — адзін з самых позніх і апошніх храмаў абарончага тыпу на землях Беларусі пабудаван у 1603—1606 гг. Янам Рудамінай Дусяцкім. Сваімі памерамі касцёл пераўзыходзіць вышэйразгледжаныя інкастэляваныя храмы і мае на галоўным фасадзе толькі 2 асадзістыя цыліндрычныя вежы з ярусамі разнастайных байніц. Таўшчыня іх сценак дасягае 2 м і дыяметр —• 6 м. Вежы арганічна звязваюцца з асноўным корпусам будынка і сціплым 3-кутным шчытом франтона, ствараючы ўражанне адной суцэльнай архітэктурнай масы. Сляды дзвюх веж з боку алтара сведчаць, што першапачаткова касцёл таксама быў 4-вежавым, але потым вежы, фланкіруючыя апсіды, знеслі.
    Да сярэдзіны XVII ст. касцёл быў 2-нефны, перакрыты скляпеннямі, якія абапіраліся на 4 слупы. У сярэдзіне XVII ст. пад час руска-польскай вайны скляпенні рухнулі, і пазней, пры аднаўленні касцёла, іх разам са слупамі поўнасцю разабралі. Адноўлены касцёл у гады Паўночнай вайны моцна пацярпеў. Як напамінак аб тых даўніх выпрабаваннях — ядры ад шведскіх гармат, умураваныя ў фасаднай сцяне. Касцёл рэстаўрыраваўся і дабудоўваўся ў 1726—1736 гг., 1778 і 1861 гг.89 Цяпер
    87 Б а т ю ш к о в П. Н. Белоруссня н Лнтва. СПб, 1890, с. 141. Прнмечання, с. 132—133.
    8* Ч а н т у р н я В. А. йсторня белорусской архнтектуры, с. 70—71.
    89 Lorentz St. Z materialow do historji architektury na ziemiach b. Wielkiego Ksiqstwa Litewskiego, str. 335—337; яго ж. Wycieczki po wojewodstwie Wilenskim, str. 73—74.
    Рыс. 76. Камайскі касцёл
    Рыс. 77. План касцёла
    касцёл —■ аднанефны з перакрыццямі на бэльках. Абкружае яго магутны мур, узведзены ў традыцыях мясцовага дойлідства з валуноў на вапне.
    Кальвінскія зборы не падобныя на касцёлы і грунтоўна адрозніваюцца ад праваслаўных храмаў, хаця ў элементах планаў і дэталях абароны сустракаецца нязначнае падабенства. Зборы ў Асташыне, Койда наве, Заслаўі з’яўляюцца помнікамі новага этапа ў развіцці бясстоўпных храмаў Беларусі, якія прыйшлі на змену шматпралётнай гатычнай сістэме. У архітэктуры збораў спалучаліся элементы позняй готыкі і рэнесансу.
    Кальвінскія зборы звычайна абносіліся мураванымі сценамі з вежамі або землянымі валамі і бастыёнамі. Некаторыя будынкі ўзводзіліся на замкавых дварах.
    Асташынскі збор
    Рэфармацкі храм у Асташыне быў пабудаван ЯШвыкоўскім у канцы XVI ст. Невялікі па сваіх памерах (8,5X12 м) храм меў у плане форму выцягнутага прамавугольніка, які заканчваўся апсідай формы ўсечанага трохвугольніка. Тоўстыя, да 2 м, сцены праразалі 6 маленькіх акон, якія нагадвалі замкавыя байніцы. 3 поўдня да памяшкання прыбудавана вежа памерамі 5,9X7,1 м з масіўным контрфорсам. Яна складалася з чатырох прамавугольных ярусаў, якія памяншаліся ў аб’ёме і вышыні ад ніжняга ярусада верхняга. Пабудаваны на невялікім пагорку храм узвышаўся над ваколіцай маналітнай мураванай глыбай. Уражанне яшчэ больш узмацняла агарожа 2-мятровай таўшчыні, якая абкружала збор у выглядзе прамавугольніка памерамі 37X30 м.
    Рыс. 78. Асташынскі збор
    Заслаўскі храм
    Блізка да Асташынскага храма стаіць Заслаўская Праабражэнская царква, пабудаваная князем Іванам Глябовічам у 1577 г. Яна прыземістая, з тоўстымі сценамі, упрыгожанымі глухімі байніцамі ў выглядзе вісячага аркатурнага пояса. Мяркуецца, што ў верхніх частках сцен некалі меліся байніцы, але потым, у час перабудовы храма, відаць, былі заменены дэкаратыўнымі 90.
    Прапорцыі Заслаўскай царквы ў параўнанні з Асташынскім зборам больш лёгкія. Амаль 30-мятровая вежа яе з 6 ярусамі байніц, прыбуда-
    Рыс. 79. Заслаўскі храм
    ваная пазней, выдаецца стройнай і ўдала дапасаванай да прамавугольнага блока асноўнага будынка. Знутры і звонку сцены храма расчленены пілястрамі, а карнізьі апрацаваны рустамі. Аднак у адрозненне ад Асташынскага храма тут няма алтара. Стаіць Праабражэнская царква ў цэнтры магутнага бастыённага замка.
    Койданаўскі храм
    Цікавым помнікам сярод групы кальвінскіх збораў з’яўляецца храм у Койданаве, узведзены ў першай палове XVI ст. Ен стаяў на высокім пагорку, так званай Гаштольдавай гары, і быў абведзен вадзяным ро-
    90 К а ц е р М. С. Белорусская архнтектура. Мннск, 1956, с. 53.
    вам, які злучаўся з р. Няцечай. Праз роў пераходзілі па пад’ёмнаму мосту, які падводзіў да каменнага муру з 9 вежамі, прыстасаванымі да абароны. Уваход унутр бараніўся традыцыйнай брамай, увенчанай гербам Радзівілаў. Сцены і вежы, відаць, з’яўляюцца ўмацаваннямі раней існаваўшага тут замка, пад аховай якога і ўзвялі рэфармацкі храм.
    У плане збор меў форму прамавугольнай 3-нефнай залы і гранёную апсіду. У бакавых фасадах размяшчаліся круглыя байніцы. Магутная вежа ўзведзена ў тарцы будынка. Квадратная ў плане, яна ўверсе пераходзіла ў васьмярык і таксама была забяспечана байніцамі 91.