• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    кннжка Гродненской губерннн на 1890 г.». Гродно, 1889; «Внленскші календарь на 1908 г.» Внльно, 1908; Авенарнус Н. П. Башня волынского князя Владнмнра Васнльковнча в Каменце-Лнтовском.— «Труды о-ва нсследователей Волыня», т. 1. Жнтомнр, 1902 і інш.
    е Нодковскнй й. Н. Замок в Мнре.— У кн.: Древностн, т. 6. М., 1915; яго ж. Храмы, прнспособленные к обороне на Лнтве н Лнтовской Русн.— Там жа.
    7 Olgebranda Encyklopedia Powszechna, t. 1—27. Warszawa, 1859—1868; Slownik Geograficzny Krolewstwa Polskiego, t. 1—14. Warszawa, 1880—1895.
    8 Tyszkewicz K. Wiadomosc historyczna o zarnkach, horodyszczach i okopiskach starozytnych na Litwie i Rusi Litewskiej.— «Teka Wileiiska». Wilno, 1858, № 4—6; Syrok o m 1 a W. Podroz po niegdys mojim okolicam. Wilno, 1853.
    гэтага з’яўляецца шэраг высоканавуковых артыкулаў, прысвечаных галоўным чынам царкоўнай архітэктуры9.
    У буржуазнай Польшчы (1918—1939) заходнебеларускія землі, якія ;ўваходзілі ў яе склад, разглядаліся санацыйным урадам як «усходнія ікрэсы» краіны. Адпаведна з гэтым і помнікі матэрыяльнай культуры ■сярэдневякоўя па традыцыі аб’яўляліся помнікамі польскай культуры. У 20-я і асабліва ў 30-я гады польскія вучоныя — гісторыкі, архітэктары і археолагі — правялі ў Заходняй Беларусі пэўныя работы па вывучэнню старажытнасцей і іх папулярызацыі. Работы па кансервацыі і добраўпарадкаванню тэрыторыі вяліся ў Навагрудскім замку. Археалагічнае абследаванне замчышча Р. Гюртлерам дазволіла выявіць лініі сцен замка, рэшткі дзвюх невядомых веж і падмуркі сярэдневяковага храма І0. Група архітэктараў на чале з Е. Ромэрам і Ст. Лёрэтцам кіравала кансервацыяй руін н. Тады ж частковая кансервацыя праводзілася ў Лідскім, Крэўскім і Мірскім замках 12.
    У час падрыхтоўкі да святкавання юбілею Стэфана Баторыя на Замкавай гары ў Гродна распачаліся археалагічныя работы. Былі адкрыты ііікавыя помнікі манументальнай архітэктуры сярэдневякоўя, даследаваны і закансерваваны руіны замка 13. Нязначныя даследаванні праводзіліся і ў Ваўкавыску14. Тады ж польскі археолаг Р. Якімовіч правёў раскопкі ў Давыд-Гарадку, дзе пры прарэзцы вала выявіліся вельмі цікавыя ўнутрывальныя канструкцыі15.
    У 30-я гады ў Польшчы выдалі даволі значную колькасць турыстычных даведнікаў і шэраг прац, у якія былі ўключаны звесткі пра выдатныя помнікі ваеннага дойлідства Заходняй Беларусі, а таксама гістарычныя нарысы многіх гарадоў. Сярод такіх выданняў сваёй навуковасцю вылучаюцца работы О. Гедэмана, М. Марэлёўскага, 3. Ж.мігродскага, Ст. Лёрэнтйа і інш. В. Таўрагіньскі прысвяціў дзве працы Нясвіжу, гісторыю Навагрудчыны вывучаў X. Лаўмяньскі16.
    Прыкметна прасунуўшы наперад даследаванні па гісторыі асобных гарадоў і помнікаў манументальнага дойлідства, вышэйпамянёныя аўтары пакінулі многія пытанні нявысветленымі, паколькі першакрыніцы для іх вырашэння часта маглі быць атрыманы толькі ў ходзе архітэктурна-археалагічных даследаванняў. Аднак слабая вывучанасць помні-
    9 S z у s z k о-В о g u s z A. Warowne zabytki architektury koscielnej w Polsce i na Litwie. Sprawozdania Komisji Historii Sztuki (SKHS), t. 9, z. 3—4. Krakow, 1904; S o k o 1 o ws k i M., W o r o b j e w G., ZubryckiJ. Koscioly i cmentarze warowne w Polsce.— SKHS, t. 7, Krakow, 1906; B a 1 a b a n M. Boznice obronne we wschodnich kresach Rzeczy "Pospolitej. Warszawa, 1927.
    ,tc G u r 11 e r R. Roboty konserwatorskie na gorze Zamkowej w Nowogrodku.— «Ochrona zabytkow» (OZ). Warszawa, 1930—1931, z. 1—4; Lorentz St. Konserwacje ruin zamkowych w Wileiiszczyznie i Nowogrodczyzne.— Там жа.
    41 Remer J. Architektura monumentalna w w-wie Nowogrodskim. Nowogrodek, 1926.
    112 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 3, адз. зах. 511, 542, 525, 530, 574.
    ;13 Wojcechowski J. Stary zamek w Grodnie. Warszawa, 1938; Durczewski Z. Stary zamek w Grodnie w swietle wykopalisk. Grodno, 1939.
    114 J o d k o w s k i J. Grodzisko Wolkowyskie. Grodno, 1925.
    115 J a k i m o w i c z R. Dawidgrodek. Pinsk, 1931.
    ■re Hedemann O. Historia powiatu Braslawskiego. Wilno, 1930; яго ж. Drissa i Druja, magdeburgskie miasta. Wilno, 1934; яго ж. Glgbokie. Wilno, 1935; Morelowski M. Zarysy syntetyczne sztuki Wilenskiej od gotyki do neoklasicyzmu. Wilno, 1938—1939 r_; Zmigrodski J. Nowogrodek i okolice. Nowogrodek, 1931; Lorentz St. Wycigczki Slonimskie. Slonim, 1933; Taurogiiiski B. Nieswiez. Warszawa, 1937; Z dziejow Nieswieza. Warszawa, 1937; Lowmianski H. Rys historyczny wojewodstwa Nowogrodskiego w jego dzisiejszych granicach. Wilno, 1935.
    каў культуры была характэрнай рысай гісторыі Заходняй Беларусі даваеннага перыяду.
    Вялікая Кастрычніцкая сайыялістычная рэвалюцыя адкрыла новы этап у даследаванні гісторыі беларускага народа. Маладая беларуская гістарычная навука з вялікім энтузіязмам і запалам распачала вывучэнне гісторыі сваёй зямлі. Савецкая гістарыяграфія паставіла ўсю праблему гісторыі Беларусі на грунтоўны і трывалы падмурак марксісцка-ленінскага разумення законаў грамадскага развіцця і гістарычнага
    Рыс. 1. Карта рэгіёна даследаванняў
    працэсу, акцэнтуючы ўвагу на ацэнцы творчай дзейнасці народных мас як галоўнай рухаючай і стваральнай сілы гісторыі. 3 гэтых прынцыповых пазіцый пачалося і вырашэнне праблемы развіцця феадальнага грамадства Беларусі, сацыялька-эканамічнага развіцця гарадоў, якія з’явіліся адной з перадумоў фарміравання і развіцця беларускай народнасці і яе культуры.
    Археалагічнае вывучэнне помнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі па-сапраўднаму пачалося ў 20-я гады супрацоўнікамі сектара археалогіі Інстытута беларускай культуры (пазней АН БССР) і Беларускага Дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Узнікла шырокая сетка краязнаўчых гурткоў і музеяў. Вялікую ролю ў папулярызацыі помнікаў адыгралі навуковыя выданні Інбелкульта і часопіс «Наш край» (паз-
    ней «Савецкая краіна»), Намаганнямі A. М. Ляўданскага, А. 3. Кавалені, С. С. Шутава, М. М. Улашчыка, В. Р. Тарасенкі, А. Рынейскага і іншых была абследавана значная тэрыторыя Беларусі, праведзена археалагічнае вывучэнне асобных помнікаў.
    Адным з першых зрабіў спецыяльныя даследаванні па гісторыі і гістарычнай тапаграфіі Полацкага, Барысаўскага і Аршанскага замкаў Д. 1. Даўгяла. Шэраг цікавых артыкулаў на падобную тэму быў змешчан у часопісе «Наш край» 17.
    Вывучэнне помнікаў беларускай старажытнай архітэктуры вялося таксама і ў плане мастацтвазнаўчым. Вялікую работу ў гэтым напрамку правёў М. М. Шчакаціхін. Яго праца «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва», т. 1 (Менск, 1928) упершыню абагульніла ўсе тагачасныя звесткі па ваеннаму дойлідству Беларусі XIII — XVI стст., вызначыўшы галоўныя напрамкі яго развіцця. Знаходжанне многіх помнікаў за межамі Савецкай Беларусі, у буржуазнай Польшчы (замкі Мірскі, Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі і інш.), немагчымасць правядзення натурных абмераў і вывучэння саміх помнікаў, на жаль, паклала пэўны адбітак на гэту таленавітую працу перша'га беларускага даследчыка і ў асобных месцах прывяла да не заўсёды пераканаўчых вывадаў. Аднак многія думкі М. М. Шчакаціхіна, выказаныя ім на падставе глыбокага стылістычнага аналізу архітэктуры помнікаў, былі археалагічна пацверджаны ўжо ў нашы дні.
    Новы этап у вывучэнні архітэктурнай спадчыны распачаўся на Беларусі ў пасляваенныя гады. Ен характарызуецца далейшым пашырэннем крыніцазнаўчай базы, правядзеннем новых архітэктурных абмераў помнікаў і шматлікімі натурнымі абследаваннямі. Сярод прац агульнага характару неабходна адзначыць кнігу К). А. Ягорава «Горадабудаўніцтва Беларусі» (М., 1954), у якой змешчана значная колькасць новых чарцяжоў, выяўленых у розных архівах краіны.
    У кнізе М. С. Кацара «Беларўская архітэктура» (Мінск, 1956) зроблена спроба з мастацтвазнаўчых пазіцый разгледзець пытанне перыядызацыі гісторыі беларускай архітэктуры, у тым ліку і ваеннага дойлідства.
    Помнікі беларускага ваеннага дойлідства ўпершыню сталі непасрэдным і галоўным аб’ектам даследавання архітэктара А. Я. Міцяніна.: Яго праца аб Мірскім замку з’яўляецца грунтоўны.м даследаваннем. Аўтар увёў у навуковы ўжытак абмерныя чарцяжы гэтага выдатнага помніка нашай культуры, выкананыя з вялікай дакладнасцю і прафесіяналізмам. Абароннаму дойлідству А. Я. Міцянін прысвяціў шэраг артыкулаў |8. Яны з’явіліся важнай вехай на шляху далейшага вывучэння сярэдневяковых абарончых збудаванняў Беларусі.
    17 Даўгяла 3. Poloceae moenia.— «Запіскі аддзела гуманітарных навук», кн. 3, т. 2. Менск, 1928; яго ж. Барысаўскі замак.— У кн.: Працы археалагічнай камісіі, т. 2. Менск, 1930; яго ж. Аршанскі замак.— Там жа; Адзярыха М. Апісанне Койданаўскага замку.— «Наш край», 1926, № 1; ДаўгялаЗ. I. Стары Менск.— «Наш край», 1928, № 1,2.
    18 Мнтяннн А. Я. Замок в Мяре. Автореф. канд. днс. Мннск, 1954; яго ж. Обороннтельные сооруження Белорусснн XIII—XVII вв.— «Сборннк научных работ Ннстнтута стронтельства н архнтектуры АН БССР», вып. 1. Мннск, 1958; МнтянянА. Я., Ч а нтурня В. А. Выдаюіцнеся памятннкн белорусского зодчества.— У кн.: Стронтельство н архнтектура Белорусснн, вып. 2. Мянск, 1958; Мятяннн А. Я., В a р а к с н н Н. Н. К вопросу о деревянном замковом стронтельстве в Белорусснн (XVI—XVII вв.).— «Сборннк научных работ йнстятута стронтельства н архнтектуры АН БССР», вып. 3. Мннск, 1960.
    50—60-я гады былі гадамі шырокіх натурных абследаванняў і вывучэння манументальнай спадчыны шэрагам навуковых экспедыцый Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР і Беларускага політэхнічнага інстытута. У час экспедыцый рабіліся архітэктурныя абмеры старых і новавыяўленых помнікаў. Заканамерным вынікам такіх даследаванняў стала навуковая апрацоўка багацейшых матэрыялаў і выхад у свет (першага выдання) «Гісторыі беларускай архітэктуры» 19. Несумненнай вартасцю кнігі з’яўляецца з’яднанне, абагульненне матэрыялаў па архітэктуры беларускіх зямель усяго дарэвалюцыйнага перыяду. Знайшла адлюстраванне тут гісторыя ваеннага дойлідства Беларусі.
    Важнае значэнне меў выхад у свет «Усеагульнай гісторыі архітэктуры», т. 6 (М., 1968). Раздзелы па гісторыі архітэктуры Беларусі XIV — XVIII стст., напісаныя. Е. Д. Квітніцкай, вызначаюцца высокім навуковым узроўнем. гістарычнай дакладнасцю, шэрагам цікавых графічных рэканструкцый, добрым і глыбокім веданнем фактычнага матэрыялу.