• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    У XIII ст. кідальныя машыны сталі прывычнай зброяй для войск беларускіх князёў. Так, у 1206 г. князь Уладзімір Полацкі ўжыў камнямёты пры асадзе рыцарскага замка Гольм 17. У 1224 г. яго сын, кукенойскі князь Вячка, абараняючы горад Юр’еў, здолеў проціпаставіць нямецкай асаднай тэхніцы сваю тэхніку, пабудаваўшы шмат баліст і патэрэл, якія наносілі значны ўрон «хрысціянам» 18.
    Стральба з гарадскіх сцен была ў тыя часы асноўным сродкам абароны; іменна яна не дазваляла ворагу наблізіцца ўшчыльную да сцен і ўзабрацца на іх. Цяпер жа з дапамогай камнямётаў стральбу можна
    13 Раппопорт П. А., Косточкнн В. В. К вопросу о перноднзацнн нсторнн древнерусского военного зодчества.— Краткне сообіцення о докладах н полевых нсследованнях Нн-та нсторші матернальной культуры AH СССР (далей КСЙНМК), вып. 59. М., 1955, с. 25; Раппопорт П. А. Волынскне башнн.— МЙА, 1952, № 31, с. 205— 220; яго ж. Обороннтельные сооруження Западной Волынн ХШ—XIV вв.— Swiatowit, t. 24. Warszawa, 1962, str. 619; я г o ж. Военное зодчество..., с. 161; я г о ж. Древнерусская архнтектура. М., 1972, с. 126—128.
    14 ПСРЛ, т. 4, с. 122.
    15 Макеев Г. Я. Что такое персн Пскова.— «Архнтектурное наследство». М., 1972,. № 19, с. 27—31.
    16 Кнрпнчнлков A. Н. Метательная артнллерня Древней Русн.— МІ4А, 1958, № 77, с. 9—11.
    17 Латвнйскнй Генрнх. Хроннка Лнвоннн. М., 1938, с. 90.
    18 Там жа, с. 225—238.
    было паралізаваць. Для гэтага ўдарамі парокаў імкнуліся разбурыць участак сцяны або збіць з яе бруствер, разбурыць забаролы і пазбавіць абаронцаў прыкрыцця.
    Несумненна, што такі значны паварот у тактыцы асады — пераход ад пасіўнай абароны да штурму — не мог не прывесці да істотных змен у арганізацыі абароны, а таксама і ў пабудове саміх умацаванняў. Гэта асабліва прыкметна ў заходніх раёнах Беларусі, на землях колішніх княстваў Гродзенскага, Навагрудскага, Берасцейскага, Тураўскага. На гэтых землях, якія не зведалі спусташальных рэйдаў татара-мангольскіх войскаў, у другой палове XIII — пачатку XIV ст. назіраўся хаця і кароткачасовы, але яркі росквіт 19. У радзе гарадоў пачалося будаўніцтва каменных і цагляных абарэнчых веж, узвядзенне якіх спалучалася з далейшым удасканаленнем прыродных абарончых рубяжоў. Магутныя мураваныя вежы павысілі стратэгічныя якасці гарадоў. Яны мала паддаваліся ўдарам камнямётных машын і былі практычна непрыступнымі для асаднай тэхнікі таго часу. Разам з тым, высока ўзнімаючыся над горадам, вежы давалі абаронцам магчымасць весці з лукаў і самастрэлаў прыцэльную стральбу па нападаючых і іх камнямётах, забяспечвалі больш інтэнсіўную стралковую абарону20. Акрамя таго, значна павялічвалася дальнасць стральбы, змяншаліся так званыя мёртвыя зоны абстрэлу, можна было весці кругавы, а ў некаторых выпадках і фланкіруючы агонь па найбольш небяспечных участках з напольнага боку ўмацаванняў21.
    У некаторых мураваных вежах меліся памяшканні, якія служылі не толькі для размяшчэння, але і для жылля абаронцаў. У гэтым яны нагадвалі вежы-данжоны краін Скандынавіі, Цэнтралвнай і Заходняй Еўропы і Прыбалтыкі XII —XIII стст. У паўночных і заходніх раёнах Еўропы такія вежы пачалі ўзводзіцца з IX ст., а ў X ст. яны былі ўжо шырока распаўсюджаны.
    У Польшчы данжоны шырокае распаўсюджанне атрымалі ў XIII ст. Да 1257 г. адносяцца звесткі аб мураваных вежах у Вроцлаве. Другой паловай XIII ст. датуюцца вежы-данжоны ў замках Глогуў, Левіньскі, Вленьскі і інш.22 На землях Чэхіі і Венгрыі23 будаўніцтва данжонаў таксама прыпадае на XIII ст.
    Значнае распаўсюджванне вежы-данжоны атрымалі ў другой палове XIII ст. на Валыні, з якой асобныя беларускія землі доўгі час былі цесна звязаны. Вядома, што такія вежы існавалі ў Чартарыйску, Белавіне, Стоўп’і, Халму і іншых месцах24.
    Нешматлікасць веж — характэрная рыса многіх абарончых сістэм краін Еўропы і Прыбалтыкі. Па адной вежы ў пачатку XIII ст. мелі замкі Турайда, Феліна і Рэвель. Адна вежа існавала ў Пейдэ на востраве Эзель (Саарэмаа); яе ўзвялі рыцары нямецкага Ордэна. У 40-х гадах XIV ст. была адна вежа ў замку Віндава і Вайсенштэйн, а таксама на
    19 Пашуто В. Т. Очеркн по ясторнн Галнцко-Волынской Руся. М„ 1950, с. 287.
    2,1 РаппопортП.А. Военное зодчество..., с. 163.
    21 Раппопорт П. А. Оборонятельные сооруження Западной Волыня XIII—XIV вв., с. 625.
    22 Guerquin В. Zamki Slqskie. Warszawa, 1957, str. 19, 47, 57—58, 81.
    23 Reichertova K. K problematice vyzkumu зігебоуёкё tvrze. Pamatky archeologicke, r. LII. Praha, 1961, c. 2, str. 601; Gero L. Magyarorszagi varepiteszet. Budapest, 1955, s. 119—136.
    24 РаппопортП. A. Волынскяе башня.— MBA, 1952, № 31, c. 205—220.
    беразе р. Амоўжы25. Такія ж адзіночныя вежы ў XIV ст. меліся і ў землях паўночна-заходняй Русі: Пскове, Ізборску, Арэхаве, Карэле і іншых гарадах26.
    Замкі з вежамі-данжонамі не звязваюцца з канкрэтнымі нацыянальнымі асаблівасцямі: яны будаваліся як у Еўропе, так і на арабскім Усходзе. Шмат іх узводзілася на Каўказе і ў Закаўказзі27. Такое шырокае распаўсюджанне веж-данжонаў тлумачыцца тым, што яны цалкам адпавядалі як ваенным, так і сацыяльным патрабаванням эпохі: гэта быў ідэальны тып умацаванага жылля феадала28. Таму абсалютна зра-
    Рыс. 2. Камянец. Выгляд вежы ў сярэдзіне XIX ст.
    зумелым з’яўляецца пранікненне гэтага тыпу абарончых збудаванняў на землі Беларусі, сацыяльны лад якой амаль нічым не адрозніваўся ад заходніх суседзяў — Польшчы, Чэхіі і Венгрыі, а таксама зямель Прыбалтыкі і паўночнай Русі.
    Унікальным помнікам абароннага дойлідства другой паловы XIII ст. з’яўляецца вежа-данжон, якая захавалася да нашага часу ў г. п. Камянец Брэсцкай вобласці. Гэта адзіная цэлая пабудова з групы так званых валынскіх веж, што некалі існавалі ў радзе беларускіх гарадоў.
    Камянецкая вежа («Камянецкі стоўп») стаіць на высокім пясчаным пагорку на левым беразе р. Лясной. Яе гістарычны лёс цесна звязан з
    25Вартберг Герман. Лнвонская хроннка. Сборнпк матерналов н статей по нсторнн Прнбалтпйского края (далей Сб. МСНПК), т. 2. Рнга, 1879, с. 89; Рюссов Бальтаза р.— Там жа, с. 243; Н е й м а н В. Н. Военное зодчество в Прнбалтнйском крае в среднле века.— Труды IX Археологлческого с-ьезда в Впльне 1893 г., т. 1, Внльна, 1893, с. 36—37; Псковскне летопнсл, вып. 2. М., 1955, с. 59, 220.
    28 Косточкнн В. В. Русское оборонное зодчество (конец ХШ—начало XVI вв.). М., 1962, с. 96—97.
    27 У с е й н о в М., Б р е т а н н ц к л й Л., С а л а м з а д е А. Нсторня архлтектуры Азербайджана. М., 1963, с. 59, 121; Умаров С. П. Средневековая матерлальная культура горной Чечнн XIII—XVII вв. Автореф. канд. длс. М., 1970, с. 16.
    23 РаппопортП. А. Военное зодчество..., с. 205.
    г. Камянцом, узнікшым як пагранічны апорны пункт валынскага князя Уладзіміра Васількавіча супраць літоўскага князя Трайдэна, з якім не раз даводзілася ваяваць. У 1276 г., пасля чарговага прымірэння з. Трайдэнам, Уладзімір Васількавіч вырашыў залажыць на р. Лясной «град». 3 гэтай прычыны сюды быў пасланы разам з мясцовымі жыхарамі вядомы «градаруб Алекса», які яшчэ пры бацьку Уладзіміра Васількавіча шмат гарадоў «зрубіў». Хутка ў новым горадзе быў збудаван «столп камен высотою 17 сажней. Подобен уднвленню всем зряіцмм на н-ь»29. Па звестках Іпацьеўскага летапісу вежу ўзвялі паміж 1276 і 1288 гг.
    Рыс. 3. Сітуацыйны план
    Таўшчыня сцен 30-мятровага «стаўпа» 2,5 м, вонкавы дыяметр 13,5 м. Вежа складзена з брусчатай цэглы памерам 26,5X13,5X8 см нёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў, якая мае характэрныя падоўжныя барозны на адной з пасцелей. Муроўка балтыйская — чаргаванне двух лажкоў і аднаго тычка. Захавалася вялікая колькасць прамавугольных гнёздаў ад «пальцаў» рыштаванняў у сценах як знадворку, так і ўнутры. Унутры ёсць гнёзды ад драўляных бэлек, якімі вежа спачатку дзялілася на пяць ярусаў. Перакрыцці II і III ярусаў былі падвойнымі.
    Сцены вежы прарэзаны байніцамі. У I ярусе іх дзве, у II і III — па тры, а ў IV ярусе дзве байніцы і адзін вялікі праём спічастага завяршэння, які некалі выводзіў на балкон. Байніцы чатырох ніжніх паверхаў вузкія, шчылінападобныя і пашыраюцца ўнутр. Пяты ярус прарэзаны чатырма байніцамі. Форма іх амбразур спічастая, але моцна ак-
    29 ПСРЛ, т. 2, стб. 876, 925.
    ругленая і мае нязначную стралу пад’ёму. Амбразуры V яруса ў адрозвенне ад усіх ніжніх расшыраюцца не толькі ўнутр, але і вонкі. Паміж тэтымі байніцамі з вуліцы размешчаны чатыры плоскія нішы з паўцыржульным завяршэннем, якія ў старажытнасці тынкаваліся і бяліліся. Тэта надавала строгаму будынку рысы сціплай прыгажосці. Над V ярусам у вежы захаваліся адначасныя ёй рэшткі цаглянага купальнага скляпення з патоўшчанымі рэбрамі. Яны заканчваюцца ўнізе невялікімі кранштэйнамі і вузкім паяском, які праходзіць кругом па сцяне вежы. На ўзроўні пазух скляпення, у сценах вежы, ёсць 4 адтуліны-каналы для адводу вады.
    Рыс. 4. Разрэз вежы
    3 V яруса пачынаецца цагляная лесвіца. Яна ідзе ў тоўшчы сцяны, асвятляецца двума вузкімі акенцамі і выводзіць на самы верх вежы, на баявы праход, прыкрыты 14 зубцамі. Усе зубцы маюць скразныя адтуліны, а ў двух зроблены вузкія вокнападобныя праёмы. Адтуліны, размешчаныя ў розных месцах і на рознай вышыні, верагодней за ўсё служылі абаронцам вежы ў якасці назіральных шчылін у час інтэнсіўнага ;абстрэлу ворагам.
    Камянецкай вежы, як і большасці ваенных пабудоў той пары, уласцівы выцягнутыя ўверх прапорцыі, лаканічнасць і прастата. Лёгкія штрышкі раннегатычных архітэктурных форм—спічастыя праёмыівокны з трохлопасцевым завяршэннем, архівольт аркі дзвярнога праёму IV яруса, нервюрныя скляпенні на «гірках» — тонка прарысоўваюцца на магутным целе збудавання разам з паўцыркульнымі аркамі плоскіх ніш .і байніц раманскага стылю.
    Завяршэнне вежы, падпаясанае зубчастай стужкай старажытнаслагвянскага парэбрыка з чатырох радоў цаглін, пакладзеных на вугал, пераклікаецца з арнаментальнымі матывамі народнага мастацтва. Гэта як бы падкрэслівае першапачатковасць мясцовых будаўнічых традыцый і вытокі іх своеасаблівасцей, на базе якіх пачаўся паступовы пераход ад раманскага стылю да готыкі.
    На долю Камянца і яго абарончай вежы выпала нямала выпрабаванняў. Неаднаразова пачынаючы з 1373 г. горад падвяргаўся нападам