Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Як паказалі даследаванні, помнікі ваеннага дойлідства Заходняй Беларусі IX —XI стст. падзяляюцца на дзве асноўныя групы, якія маюць розныя ваенна-інжынерныя традыцыі. Помнікі Полацкай зямлі, у тым ліку і яе заходняй часткі, падобны да абарончых збудаванняў усходніх раёнаў Русі: Ноўгарадскай зямлі, Смаленшчыны, сярэдняга Падняпроўя і часткова Прыбалтыкі. Усе яны ўзведзены па аднаму агульнаму прынцыпу — поўнае падпарадкаванне сістэмы абароны ўласцівасцям прыроднага рэльефу. Таму ў асноўным гэта ўмацаванні астраўнога і мысавага тыпаў.
Помнікі ж Панямоння і Тураўскай зямлі, як і Валыні, дзе шмат гарадзішчаў правільнай круглай формы. сведчаць аб цесных культурных сувязях гэтых раёнаў з заходнеславянскім светам — Польшчай і Чэхіяй. Такая лакалізацыя груп помнікаў ваеннага дойлідства на землях Беларусі, відаць, адлюстроўвае нейкія старажытныя, яшчэ плямённыя традыцыі. Аднак усе яны адпавядаюць адзінай тактычнай схеме асады і абароны. якія ў той час былі аднолькавымі на ўсёй тэрыторыі ўсходнеславянскіх зямель3.
Паралельна з працэсам феадальнага драблення і складвання самастойных княстваў у другой палове XI — першай палове XIII ст. на беларускіх землях адбыліся значныя змены ў развіцці планавых тыпаў абарончых збудаванняў. У Полацкай зямлі, у прыватнасці, пачалі будавацца круглыя ўмацаванні. На землях Панямоння захаваліся некаторыя своеасаблівасці і будаўнічыя традыцыі — тут па-ранейшаму ўзводзіліся круглыя збудаванні з канцэнтрычнымі валамі. Увогуле ў гэты перыяд на беларускіх землях назіраецца працэс нівеліроўкі мясцовых асаблівасцей планавай структуры ўмацаванняў. Прычыны гэтага як у аслабленні старых, магчыма, яшчэ плямённых, ваенна-інжынерных традыцый і іншаземных уплываў, так і ва ўсталяванні тут агульных тактычных схем абароны, якія дыктавалі выбар планавай структуры ўмацавання 4.
3 узнікненнем і станаўленнем гарадоў пачаўся новы якасны этап у развіцці ваеннага дойлідства беларускіх зямель.
Як і большасць усходнеславянскіх гарадоў, гарады Беларусі мелі дрэваземляныя ўмацаванні. На валах стаялі сцены ў выглядзе вастра-
3 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскнх земель X—XIV вв.— МйА, 1967, № 140, с. 202.
4 Там жа, с. 202—203.
колу або венчатых канструкцый, як правіла, з адной вежай-брамай. У насыпах валаў некаторых гарадоў ужываліся каменна-гліняныя канструкцыі ў выглядзе падпорных сценак (Полацк), а таксама драўляныя субструкцыі (Мінск5, Пінск, Давыд-Гарадок, Ваўкавыск6). Драўляныя сцены на земляных валах гарадоў у залежнасці ад стратэгічных якасцей мясцовасці былі неаднолькавымі па сваёй структуры. На прыкладзе старажытнага Навагрудка, сістэма ўмацаванняў якога добра вывучана, можна сцвярджаць, што менш умацаваныя прыродай участкі абароны мелі трывалыя сцены ў выглядзе двухрадавага вастраколу або горадняў, пярэднія сценкі якіх секліся ў 2—3 бервяны. Адначасова на ўчастках з добрымі самароднымі крэпасцямі сістэма ўмацаванняў мела выгляд простага вастраколу.
3 XII ст. у лінію дрэваземляных умацаванняў пачалі ўключаць мураваныя вежы (Гродна), якія ўзводзіліся з валуноў і цэглы. Палявы камень на Беларусі быў найбольш даўнім і найбольш распаўсюджаным будаўнічым матэрыялам пры фартыфікацыйных работах. Як правіла, ім брукаваліся схілы земляных валаў і пешаходныя дарожкі ўздоўж іх, а нярэдка і замкавыя падворкі7. У XIII—XVI стст. з яго ўзводзіліся муры многіх магутных замкаў. Земляныя валы старажытных гарадоў Заходняй Беларусі ў XI — ХІІІ стст. дасягалі вышыні ад 2 — 3 да 6 — 8 м і шырыні ад 6 — 7 да 20 — 30 м.
Стварэнню гарадскіх умацаванняў у тыя часы надавалася вялікае значэнне. Менавіта тут у першую чаргу выкарыстоўваліся ўсе навейшыя дасягненні тэхнікі і будаўнічага мастацтва. У ваенным дойлідстве яны ўкараняліся раней, чым у культавым і грамадзянскім будаўніцтве.
Пад аховай сваіх умацаванняў гарады Заходняй Беларусі к сярэдзіне XIII ст. сталі палітычнымі, эканамічнымі і рэлігійнымі цэнтрамі, магутнымі ачагамі шматграннай матэрыяльнай і духоўнай творчасці мясцовага насельніцтва.
XIII стагоддзе было не толькі эпохай уздыму і развіцця беларускіх і іншых усходнееўрапейскіх зямель. але і перыядам вялікіх падзей і змен у іх лёсе. У гэты неспакойны і бурны век на землі Усходняй Еўропы накінуліся полчышчы татара-мангольскіх заваёўнікаў. У Прыбалтыку праніклі нямецкія крыжаносцы, якія пашырылі сваю агрэсію супраць мясцовых народаў і Полацкай зямлі. На гістарычную арэну выйшла маладое Літоўскае княства, утварэнню якога спрыялі ўнутраныя перадумовы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага характару. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгралі і знешнія абставіны, якія паскорылі ўтварэнне Літоўскага княства і аказалі ўплыў на ято форму. За кароткі час Літва апынулася ў акружэнні феадальна развітых краін — Полацкай зямлі. Польшчы, нямецкага Ордэна і, нарэшце. Залатой Арды. Г '”а рабіла аб’яднанне літоўскіх зямель Аўкштайтыі і Жэмайтыі ў адзінуло дзяржаву неабходным для далейшага існавання літоўскага народа8. Гібель прусаў, страта свабоды латгаламі і эстамі былі прыкладам таму.
He выклікала сумненняў гэта жорсткая рэчаіснасць і ў насельніцтва Беларусі. Трагічны лёс Герцыкскага і Кукенойскага княстваў—фарпо-
5 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. Мннск, 1975, с. 25; Загорульскнй Э. М. Древнлй Мннск. Мннск, 1963, с. 27—28.
6 Лысенко П. Ф. Города Туровской землн. Мннск, 1975, с. 79—81, 119—121; 3 в е р уг о Я. Г. Древннй Волковыск. Мннск, 1975, с. 20.
7 ВоронннН. Н. Древнее Гродно.— МЙА, 1954, № 41, с. 129—137; Т к а ч е в М. А. йсследовання памятннков военного зодчества Белорусснн.— АО 1969 г., 1970, с. 312.
8 ПашутоВ. Т. Образованне Лнтовского государства. М., 1959, с. 6.
стаў Полаччыны ў нізоўях Заходняй Дзвіны, якія першымі прынялі ўдар нямецкага Ордэна, трагедыя суседніх усходніх і паўднёва-ўсходніх раз’яднаных рускіх зямель ставілі на парадак дня пытанне саюза феадальна раздробленай Беларусі з Літвою. Гэта была аб’ектыўная неабходнасць, якая адпавядала жыццёва важным і надзённым інтарэсам абодвух народаў. Ф. Энгельс адзначаў, што беларускія і ўкраінскія землі «знайшлі сабе абарону ад азіяцкай навалы, далучыўшыся да так зваяага Літоўскага княства» 9.
У аснову аб’яднання быў пакладзен прынцып «рада» — дагавора, паводле якога Літва, што не мела дастатковых эканамічных і палітычных сіл для трывалага падпарадкавання Беларусі, абавязалася тут «не рухаць старыны і не ўводзіць навіны». Пазней літоўскія князі шырока выкарыстоўвалі дыпламатыю, матрыманіяльныя сувязі, палітыку рэлігійнай верацярпімасці і сілу зброі. што дало ўладу над новымі тэрыторыямі.
Пачуццё глыбокай павагі выклікае больш чым 120-гадовая барацьба за незалежнасць, якую плячо ў плячо вяло насельніцтва Беларусі і Прыбалтыкі супраць рыцарскага Ордэна. Узброеныя сілы Беларусі разам з літоўскім войскам на працягу 1283—1340 гг. адбівалі націскі рыцараў у напрамку Жэмайтыі і Чорнай Русі. Асабліва цярпелі землі Беларускага Панямопня. Рыцарскія атрады падверглі іх шматразовым спусташэнням у 1284, 1295, 1305 гг., двойчы ў 1306, тройчы — у 1311 г„ у 1314, 1324, 1328 гг.10 У сваю чаргу беларуска-літоўскае войска рабіла адказныя сумесныя паходы ў 1306, 1311 і 1315 гг.11
Беларусы і народы Прыбалтыкі ўнеслі значны ўклад у агульную справу вызваленчай барацьбы народаў Усходняй Еўропы супраць агрэсіі рыцараў-крыжаносцаў, а тым самым і ў міжнародны нацыянальна-вызваленчы рух сярэдніх вякоў. Берагі рэк Нёмана і Заходняй Дзвіны шчодра паліты крывёю іх лепшых сыноў, а самі гэтыя рэкі сталі сімвалам іх нацыянальнай незалежнасці і баявой супольнасці.
Гістарычны лёс народаў-братоў залежаў не толькі ад жорсткіх бітваў у адкрытым полі. У значна большай ступені ён вырашаўся пад сценамі гарадоў і замкаў. Упартыя баі за кожную пядзю зямлі прымусілі Ордэн выкарыстаць у поўнай меры вопыт, атрыманы імі ў час барацьбы з арабамі, — прасоўванне з дапамогай замкаў 12. На заваяванай тэрыторыі яны ўзводзілі замак, які рабіўся зыходным пунктам далейшага наступлення. Гэтыя дзеянні спалучаліся з сістэматычнымі набегамі як арганізаваных войскаў, так і дробных рабаўнічых бандаў.
Беларусы і літоўцы ў сваю чаргу проціпаставілі крыжаносцам тактыку пабудовы магутных замкаў на асноўных напрамках рыцарскай экспансіі. Ужо ў першай палове XIV ст. паўсталі магутныя мураваныя замкі ў Лідзе, Крэве, Медніках, пазней былі рэканструяваны Навагрудскі і Гродзенскі, узведзены Віленскі і Тракайскія замкі. Будаўніцтва першакласных (па тых часах) замкаў было магчымым толькі на аснове мясцовых, існуючых здаўна традыцый народнага дойлідства і творчага пераасэнсавання навейшых будаўнічых дасягненняў суседніх народаў.
Канчатковая перамога народаў Усходняй Еўропы, у тым ліку і беларускага, над захопнікамі кавалася не толькі рукамі адважных воі-
9 М а р к с К., Э н г е л ь с Ф. Сочннення. 1 Ізд. 2-е, т. 22, с. 19.
” П а ш у т о В. Т. Образованпе Лнтовского государства, с. 414.
11 Skriptores Rerum Prussikarum (SRP), t. 1. Leipzig, 1861, s. 200—213.
12 Пашуто B. T. Образованпе Лнтовского государства, c. 416.
наў, але і тымі бязвеснымі дойлідамі-мулярамі з простага народа, які цяжкай працай і гераізмам вырашыў свой лёс, адстаяў свабоду і будучыню сваёй зямлі.
ВЕЖЫ-ДАНЖОНЫ
У XIII ст. у развіцці ваенна-інжынернага мастацтва ўсходніх славян адбыліся істотныя зрухі. Тактыку пасіўнай аблогі, якая поўнасцю панавала ў XII ст., змяніла новая тактыка асады, болып актыўная і плённая. Асноўным метадам і прыёмам захопу ўмацаванняў стаў актыўны штурм з дапамогай новай ваеннай тэхнікі — камнямётных машын — парокаў. Ыовая тактыка была яркім сведчаннем развіцця не толькі ваенна-інжынернага мастацтва, але і ўсёй ваеннай арганізацыі на ўсходнеславянскіх землях. Зразумела, гэта не прайшло бясследна і для тактыкі абароны. Яна таксама стала болып актыўнай, тым больш што ў XIII ст. распаўсюдзілася і новая стралковая зброя — самастрэл. 3 дапамогай самастрэла цяпер можна было паражаць праціўніка на дальніх падыходах да гарадскіх сцен 13.
Першыя звесткі аб выкарыстанні парокаў у час асады адносяцца да XI ст. У Ноўгарадскім IV летапісу пад 1065 г. ёсць наступны запіс: «Князь Усяслаў Полацкі быў ля Пскова раццю і персі біў парокамі» 14. Праўдападобнасць існавання персяў у XI і нават X ст. археалагічна даказана зусім нядаўна 15. Думаецца, што факт выкарыстання палачанамі парокаў таксама не павінен насцярожваць. Вядома, што славяне, у тым ліку крывічы, радзімічы і дрыгавічы, не раз у час паходаў на Візантыю яшчэ ў VI—X стст. добра засвоілі складаную тэхніку камнямётаў і ўдала іх выкарыстоўвалі пры асадах візантыйскіх гарадоў16. Было б дзіўным, калі б яны, валодаючы такой ваеннай тэхнікай і разумеючы яе моц і сілу, адмовіліся ад ужывання парокаў дома, у час аблогі гарадоў праціўніка. Тым болып што сувязі Візантыі з Полацкай і іншымі землямі Русі пасля прыняцця хрысціянства значна ўзмацнелі.