• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Архіўныя пошукі прывялі яшчэ да адной вежы XIII ст. — «стаўпа» ў Брэсце. Праўда, сляды гэтыя чыста графічныя, але яны дазваляюць гаварыць яшчэ аб адной цікавай пабудове.
    42 Т к а ч е в М. А. Работы отряда по нзученню военного зодчества Белорусснн.— АО 1973 г., 1974, с. 382.
    43 ПСРЛ, т. 2, стб. 878.
    41 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно, с. 153, 189.
    Вядома, што Брэсцкая вежа XIII ст. была разабрана ў 1831 г. пры пабудове фартоў новай крэпасці45. Аднак планы горада Брэста канца XVIII — пачатку XIX ст. захавалі абрысы гэтай вежы.
    Як цяпер устаноўлена раскопкамі П. Ф. Лысенкі, гарадзішча старажытнага Брэста знаходзілася на мысе правага берага р. Буг пры ўпадзенні ў яе р. Мухавец 46. На паўднёва-ўсходнім краі мыса, з напольнага боку, і быўучасы князя Уладзіміра Васількавіча пастаўлен «столп высотою яко н Каменецкнй». Вежа паказана на многіх архіўных планах г. Брэста: 1798, 1800, 1803, 1828, 1830 і іншых гадоў47. Асабліва добра відаць вежу на каляровым плане 1828 г. з загалоўкам на француз-
    скай мове: «План старажытнага замка Брэст і ваколіц паўднёвага берага паміж Бугам і Мухаўцом». Ружовай фарбай паказаны на ім «старажытныя пабудовы», да ліку якіх адносіцца вежа на паўднёва-ўсходнім краі замка і адрэзак му-
    Рыс. 7. План Брэсцкага замчышча канца XVIII ст.: □— вежа
    XIII ст.
    раванай сцяны, што ідзе перад ёю па самым краі стромкага схілу замка 48. Гэты план дазволіў амаль дакладна вызначыць памеры вежы, якія аказаліся блізкімі да 5,9 мХб,3 м; таўшчыня сцен — каля 1,3 м. Месцаразмяшчэнне вежы з напольнага боку сведчыць аб тым, што абстрэл з яе быў накіраваны на найбольш адказны ўчастак абароны — замкавы ўезд.
    Па сваіх планава-фартыфікацыйных асаблівасцях Брэсцкая вежа найбольш блізкая да такой жа самай пабудовы ў Стоўп’і на Валыні. Вежа ў Стоўп’і мае памеры 5,8X6,3 м пры таўшчыні каля 1,4 м і вышыні 19,5 м 49. Праўда, летапісец недвухсэнсоўна паведамляе, што вежа ў Бярэсці была вышынёй «яко столп Каменецкнй», г. зн. 30 м. Аднак яе аснова намнога меншая за аснову Камянецкай вежы, і таму малаверагодна, каб яна мела такую вышыню. Хутчэй за ўсё Берасцейская вежа
    45 С е м е н о в П. П. Географнчно-статнстнческнй словарь Росснйской нмпернн. СПб, 1863, с. 314.
    46 Лысенко П. Ф. К вопросу об нсторнческой топографіш древнего Бреста.— Матерналы IX конференцпн молодых ученых. Мннск, 1965, с. 82—87; яго ж. Города Туровской землн. Мннск, 1975, с. 155.
    47 ПСРЛ, т. 2, стб. 927; Цэнтральны дзяржаўны архіў Ваенна-Марскога Флоту СССР (далей ЦДА ВМФ) у Ленінградзе, ф. 3, воп. 23, спр. 1671; Цэнтральны дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў СССР у Маскве (далей ЦДВГА), ф. ВУА, спр. 21528, ч. 6, арк. 4; спр. 7881—7882; спр. 7887; ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 1293, воп. 166, спр. 5, 6.
    4’ ЦДВГА СССР, ф. ВУА, спр. 7881—7882; Ткачоў М. А. Вежы валынскага тыпу і іх распаўсюджванне на Беларусі.— У зб.: Беларускія старажытнасці. Мінск, 1972, с. 325, мал. 5.
    49 РаппопортП. А. Волынскне башнн, с. 215.
    была блізкая па вышыні да вежы ў Стоўп’і—19,5 м. Але форма яе — выцягнутая і тонкая — рабіла вежу як бы вышэйшай, асабліва калі глядзець на яе зблізку. Магчыма, такое ўражанне і дазволіла летапісцу параўнаць Берасцейскую вежу з Камянецкай.
    Лінія ўмацаванняў старажытнага Турава таксама ўключала высокую мураваную вежу. У 30-х гадах XIX ст. яна была разбурана50. Пры абследаванні замчышча старажытнага Турава ўстаноўлена, што ў паўднёва-заходняй частцы пляцоўкі дзядзінца з напольнага боку сапраўды маецца ўзвышэнне амаль правільнай круглай формы, дыяметрам каля 11 м. На плане гарадзішча, зробленым у свой час II. А. Раппапортам, яно добра бачна 5І. Далейшыя археалагічныя даследаванні, магчыма, дазволяць адшукаць рэальныя сляды і гэтай пабудовы.
    Трэба адзначыць, што на малюнку Полацка, зробленым С. Пахалавіцкім у 1579 г., у паўночнай частцы і ў цэнтры Полацкага замка паказаны дзве вежы. He звязаныя са сценамі замка, яны стаялі асобна і дазвалялі весці кругавы абстрэл.
    Як бачым, у другой палове XIII — XIV ст. на землях Заходняй Беларусі былі распаўсюджаны ўмацаванні з адзіночнымі мураванымі вежамі-данжонамі. Іх узнікненне звязана як з далейшым развіццём мясцовага ваенна-інжынернага мастацтва і ўсталяваннем актыўнага штурму з дапамогай камнямётных машын, так і з пранікненнем сюды ўплываў заходнееўрапейскага ваеннага дойлідства.
    ЗАМКІ-КАСТЭЛІ
    Першая палова XIV ст. была перыядам шматлікіх феадальных войнаў, драпежніцкіх нападаў рыцараў-крыжаносцаў. Тэўтонскі ордэн стаў сур’ёзнай пагрозай для Польшчы, Літвы і іншых краін Усходу 52. Заваяваўшы Прыбалтыку і Прусію, нямецкія рыцары не пакідалі надзей захапіць землі Літвы і Беларусі.
    3 многіх краін Заходняй Еўропы тэўтонцы атрымлівалі дапамогу, якая асабліва ўзрасла ў другой палове XIV ст. Яны мелі памагатых з ліку рыцараў Германіі, Англіі, Францыі, Галандыі, Скандынаўскіх краін, Італіі, Венгрыі, Чэхіі. благаславёных і накіраваных рымскімі папамі і імператарамі53. Пагроза нямецкай агрэсіі паставіла перад беларускім і літоўскім народамі задачу рашучай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна, які пагражаў фізічным знішчэннем цэлым народам. У гэтай барацьбе актыўны ўдзел прымала насельніцтва Украіны і паўночна-заходняй Русі.
    Свой галоўны ўдар крыжаносцы накіроўвалі ў раёны беларуска-літоўскага Панямоння, спалучаючы сістэматычныя паходы буйных шматтысячных атрадаў і набегі дробных рабаўнічых бандаў. Асабліва цярпелі ад крыжацкіх налётаў Гродзенская і Навагрудская землі. У 1284 г. вялікае рыцарскае войска пад кіраўніцтвам магістра Конрада Тырнберга спустсшыла Гродна і яго ваколіцы. Гэта ж паўтарылася ў 1295 і 1296 гг.54
    “Балабушевнч В. Каменецкнй столб.— «Лнтовскне Епархнальные Ведомостн», 1881, № 24, с. 210.
    51 РаппопортП.А. Военное зодчестзо..., с. 77, рыс. 80.
    52 Архнв К. Маркса н Ф. Энгельса, т. 5, с. 347.
    53 Ю ч a с М. А. Лнтовское Велчкое княжество во второй половнне XIV—начале XV в. н борьба лнтовского народа за незавнснмость. Автореф. канд. днс. М., 1956, с. 11.
    54 Skriptores Rerum Prussikarum (SRP), t. 1, str. 223, 260.
    Зімой 1304 г. войскі магістра Конрада Зака прайшліся па Гродзеншчыне «з агнём і мечам», захапілі вялікую здабычу і спалілі пасад, але замка ўзяць не здолелі55. Затым зпоў у 1306 г. двойчы, у 1311 — тройчы, у 1314, 1324 і 1328 гг. палала агнём пажарышчаў зямля Гродзеншчыны 5б.
    У 1314 г. крыжацкія войскі асаджалі Навагрудскі замак, абарону якога ўзначальваў гродзенскі стараста Давыд. Спробы крыжакоў былі дарэмнымі. Панёсшы вялікія страты, рыцары мусілі адступіцца, спаліўшы прыгарад57.
    Разумеючы, што захапіць, а тым болып утрымаць пад сваёй уладай літоўска-беларускія землі немагчыма, рыцары вырашылі прымяніць тактыку захопу і ўтрымання зямель з дапамогай замкаў. Яны ўзводзілі іх на мяжы заваяванай тэрыторыі каля буйных населеных пунктаў або на асноўных гандлёвых шляхах і скрыжаваннях стратэгічных дарог. Замкі былі своеасаблівымі гаспадарча-стратэгічнымі тыламі для крыжацкіх атрадаў. У час небяспекі яны маглі схавацца пад надзейныя замкавыя муры. Тут захопнікі размяшчаліся для часовага пастою, папаўнялі правіянт за кошт прадуктаў, якія пастаўляла заваяванае насельніцтва 58.
    Рыцарскія замкі з вышэйпамянёнымі функцыямі адносяцца да замкаў тыпу «кастэль». Іх звычайна будавалі ў цяжкадаступных месцах, адводзячы для гэтага вялікія прамавугольныя ўчасткі. Абарона кастэляў складалася з драўляных або мураваных сцен, земляных валаў і равоў, якія часта абвадняліся 59.
    Замкі такога тыпу былі вядомы ўжо ў XII ст. у розных месцах Германіі, Даніі, на поўдні Скандынавіі і ў іншых землях60. Прататыпамі еўрапейскіх кастэляў, на думку некаторых аўтараў, паслужылі, з аднаго боку, старажытнарымскія ваенныя лагеры, а з другога — абарончыя збудаванні Бліжняга Усходу61. У перыяд ранняга сярэдневякоўя кастэлі на землях Заходняй Еўропы існавалі амаль адначасова з аднавежавымі замкамі. Узнікненне і распаўсюджанне кастэляў было для ўсіх народаў Заходняй і Усходняй Еўропы новым значным крокам у развіцці і ўдасканаленні ваеннага дойлідства.
    На землях, якія непасрэдна мяжуюць з Беларуссю, першы кастэль быў узведзен у канцы XII ст. Гэта быў замак Гольм у Латвіі, пабудаваны на адным з астравоў Заходняй Дзвіны ў 1186 г. рыцарамі Лівонскага ордэна. Ен займаў прамавугольны ўчастак зямлі памерам 40.15X Х34,25 м, абведзены мураванай сцяной таўшчынёй 3,0—3,35 м. Акрамя таго, з трох бакоў кастэль дадаткова бараніўся ровам62. У верхняй частцы сцяны знаходзіліся рад байніц і драўляная галерэя-памост для воінаў. Крыху пазней з унутранага боку да сцяны была прыбудавана
    55 StryjkowskiM. Kronika Polska..., t. 1, str. 344, 346,
    56 SRP, t. 1, str. 223, 260, 266, 267, 292, 308, 322, 349.
    57 Liv—Esth—und Curlandisches Urkundenbuch... Bd. 2, str. 140; Bd. 6, str. 468.
    54 Tuul se A. Burgen in Estland und Lettland. Dorpat, 1942, s. 15.
    ®3 A брамаускас C. K вопросу генеза крепостных сооруженнй тнпа «кастель» в Лнтве.— У зб.: Стронтельство н архнтектура. Внльнюс, 1963, с. 100; яго ж. Развнтне каменного стронтельства в Лнтве в XIII—XVI веках. Автореф. канд. днс. Каунас, 1965, с. 10.
    60 G 1 a s е n К. Н. Die mittelalterlache Kunst im Gebiste des Deutsch ordensstaaten Preussen. 1. Die Burgbauten. Konigsberg, 1927, s. 13—28.
    61 T u u 1 z e A. Burgen in Estland und Lettland, s. 16; A 6 p a м a y c к a c C. K вопросу генеза крепостных сооруженіш..., с. 100, 107.
    62 Т u u 1 z е A. Burgen in Estland und Lettland, s. 27.
    прамавугольная ў плане нарожная вежа, якая яшчэ больш узмацніла абароназдольнасць кастэля. Агульная сістэма плана замка і яго будаўніча-тэхнічныя асаблівасці маюць шмат агульнага з аналагічнымі пабудовамі паўднёвай Скандынавіі. Гэта, відаць, тлумачыцца тым, што ўсе будаўнічыя работы тут былі выкананы майстра.мі, запрошанымі з Готланда 63.
    У XIII і XIV стст. крыжаносцы ўзвялі на тэрыторыі куршаў у Латгаліі, Земгаліі і на іншых прыбалтыйскіх землях шэраг кастэляў. Сярод іх вызначаліся замкі Валькенберга, Кандау, Тукум, Альсунга, Дурбан, Альтона, Арайшы і інш.64
    У першай палове XIV ст. замкі, падобныя на рыцарскія кастэлі, пачалі ўзводзіць і на землях Беларусі і Літвы. Вялікі князь Гедымін, які пайшоў на збліжэнне з Лівоніяй, з дапамогай рыжан звярнуўся са спецыяльнымі лістамі-пасланнямі да жыхароў гарадоў Ганзейскага саюза. У гэтых пасланнях Гедымін адкрываў свабодны доступ у сваё княства ўсялякага роду рамеснікам, прычым асабліва падкрэслівалася пажаданасць прыезду кавалёў, майстроў па пабудове балістаў і каменячосаў65. Гедымін разумеў неабходнасць мець у княстве сучаснае