Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
рыцараў-крыжакоў. У 1375 г. атрад рыцараў на чале з комтурам з Бальгі Тэадорам фон Эльснерам абрабаваў ваколіцы Камянца і захапіў шмат палонных і жывёлы. Праз тры гады, у 1378 г., ім удалося ўзяць горад штурмам і спаліць яго. У 1379 г. яны зноў паўтарылі свой напад30.
У 1382 г. Камянец захапіў польскі князь Януш Мазавецкі. Толькі праз год, пасля тыднёвай аблогі, яго вярнуў назад літоўскі князь Ягайла. У час доўгай звады паміж Ягайлам і Вітаўтам, у 1390 г., Ягайлу зноў давялося браць горад штурмам. Камянец быў важным стратэгічным пунктам, які да таго ж стаяў на скрыжаванні гандлёвых дараг. Таму яго ўмацаванні хутка адбудоўвалі і трымалі ў належным парадку. Цэнтрам гарадской абароны была вежа. Яна размяшчалася ўнутры кальцавога вала з драўлянымі ўмацаваннямі на ім. «Камянец — горад з каменнай вежай у драўляным замку»31, — адзначаў у пачатку XVI ст. у сваіх падарожных нататках вядомы дыпламат С. Герберштэйн.
У сярэдзіне XVII ст., у час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Рускай дзяржавай, горад і яго ўмацаванні падвергліся такому жорсткаму разбурэнню, што сейм быў вымушан у 1661 г. вызваліць Камянец ад выплаты падаткаў на 4 гады 32. У 1771 г. горад складаўся з «места» і замка. Значыць, умацаванні яго адбудоўвалі. У пачатку XIX ст. вакол Камянецкай вежы яшчэ існавалі рэшткі стражытнага драўлянага замка, які з трох бакоў абкружаў роў, а з чацвёртага —абараняла рака 33. 3 'боку р. Лясной, відаць, і знаходзіўся ўваход у Камянецкі замак. Характэрны для ўваходу разрыў паміж
Рыс. 5. 1 — абмерны чарцёж вежы, 2 — схема размяшчэння байніц верхняга яруса бою
валамі добра відаць на малюнку невядомага мастака сярэдзіны XIX ст.г калі старажытныя валы яшчэ былі цэлыя. У 1903 г., пад час рэстаўрацыйных работ, гэтыя валы зніклі. Тады ад вежы адкінулі 3-мятровы пласт зямлі — культурны слой, які нарос тут за стагоддзі існавання горада. Бясследна зніклі старажытны вал і абарончы роў. Вакол вежы насыпалі новы кольцападобны вал і забрукавалі яго. У валу зрабілі для дрэнажу тры мураваныя каналы.
30 Encyklopedia powszechna, t. 26, 1864, str. 891; Balinski M., Lipinski T. Starozytna Polska, t. 3. Warszawa, 1846, str. 750. Stryjkowski M. Kronika Polska..., t. 2, str. 726—765.
31 Г e p 6 e p ш т e ft н C. Запяскп o Московян. СП6, 1866, c. 225.
32 ABAK, t. 3, c. 361, t. 4, док. № 160.
33 ЦДГА БССР y Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 63, с. 9 адв.
"У 1903 г. над I і II ярусамі вежы разабралі познія скляпенні. Іх цэгла і раствор рэзка адрозніваліся ад тых, што былі ў муроўцы самой вежы. Акрамя таго, аб іх познім узвядзенні сведчыць той факт, што пяты гэтых скляпенняў закрывалі некаторыя байнічныя праёмы вежаў. .Перакрыцці I і II ярусаў, як ужо адзначалася, рабіліся ў старажытнасці па бэльках. Ад іх да нашых дзён на ўнутранай паверхні сцен захава.ліся гнёзды.
Хаця кіраўнік рэстаўрацыйных работ акадэмік В. В. Суслаў не пакі•нуў ніякіх заўваг адносна часу ўзвядзення гэтых позніх скляпенняў, думаецца, што вызначыць яго прыблізна можна. Як сведчыць дакумент агляду Камянецкай вежы ў 1827 г., у ёй не было ніякіх скляпенняў; толькі адзначалася, што ў сярэдзіне верхнія «драўляныя падлогі раз’бурыліся» 34.
Краязнаўца Н. П. Авенарыус, які ў маі 1889 г. наведаў вежу, паве.дамляў, што над I яе ярусам існавала скляпенне даволі добрай захаванасці, якое служыла падлогай верхняму паверху. Акрамя таго, існавала частка скляпенняў II яруса 35. Гэта дае падставы меркаваць, што скляпенчатыя перакрыцці I і II ярусаў Камянецкай вежы былі зроблены паміж 1827 і 1889 гг.
Як высветлілася ў ходзе работ, праведзеных у 1903 г., тое, што Н. П. Авенарыус і В. В. Суслаў лічылі падвалам, аказалася 1 ярусам вежы. Ніжэй яго ляжыць яшчэ адзін, як бы цокальны, паверх, дзе няма байніц. На чарцяжы В. В. Суслава «Разрэз Камянецкай вежы па лініі АВ», які, дарэчы, даецца і Беларускай Савецкай Энцыклапедыяй 36, ён чамусьці паказан няправільна. На самай справе непасрэдна ніжэй бэлечных перакрыццяў I яруса няма ніякага падмурка з выступам, а ідзе роўная сцяна нулявога паверха вышынёй 2,4 м. Цікава, што ўнутраная паверхня сцяны зроблена з палявога каменю на вапне, а са знешняга боку выкладзена з цэглы. Фундамент вежы, адкрыты археалагічнымі раскопкамі 1970 г., быў зроблен з палявога каменю, перасыпанага чыстым дробным пяском белаватага колеру. Вышыня фундамента 2,3 м, таўшчыня 3,7 м, а дыяметр дасягае 15,9 м.
Археалагічнае даследаванне падмурка дазволіла зрабіць прамер вышыні вежы ад зубцоў да пачатку фундамента. Яна аказалася роўнай 30,15 м (±5 см). Гэта амаль дакладна адпавядае летапісным звесткам аб вышыні Камянецкага стаўпа ў 17 сажняў пры ўмове, калі лічыць сажнямі махавымі (1 сажань=177 см) 37.
Што датычыцца назвы «Белая вежа», якая вельмі трывала замацавалася за Камянецкай вежай, то яна з’явілася ў XIX ст. Вежай як помнікам «нстннно русского православня» зацікавіліся царскія ўлады і сам цар у час прыездаў у Белавежскую пушчу на паляванне. У 1903 г. з’явілася кніга Г. Карцова «Белавежская пушча», дзе зусім памылкова пісалася, што Камянецкая вежа стаіць пе на р. Лясной, а на р. Белай. Ад яе быццам бы і атрымала сваю назву вежа. 3 гэтае прычыны нібыта і стала бліжэйшая пушча называцца Белавежскай 38. Згодна другой версіі, прыдуманай мясцовым свяшчэннікам Л. Паеўскім, вежу назвалі «Белая» та-
34 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 63, с. 9 адв.
35 Авенарнус Н. П. Башня волынского князя Владнмнра Васнльковнча в КаменцеЛнтовском.— Труды Обіцества нсследователей Волынн, т. 1. Жятомнр, 1902, с. 19.
36 БелСЭ, т. 5, с. 362.
37 Рыбаков Б. А. Русскяе снстемы мер дляны.— «Советская этнографня», 1949, № 15, с. 68.
38 К а р ц о в Г. Беловежская пуіца. СПб, 1903, с. 9.
му, што яе ў старажытнасці бялілі39. На самай жа справе яе ўпершыню пабялілі ў нашы дні.
Рэшткі мураваных абарончых збудаванняў XIII ст. адкрыты ў ходзе археалагічных работ у г. Навагрудку. Пры вывучэнні цэнтральнай вежы мураванага замка Шчытоўкі, якая датуецца XIV ст., было ўстаноўлена, што яна мела папярэдніцу — больш старажытную вежу. Магутнае цела гэтай вежы, схаванае на 7,5 м у зямлі, паслужыла Шчытоўцы надзейным і трывалым падмуркам40.
Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што старажытная вежа існавала ў другой палове XIII ст. Яна, відаць, адносіцца да таго ж, што і Камянецкая, тыпу валынскіх веж. Аднак у адрозненне ад Камянецкай ве-
Рыс. 6. Камянец XIII ст. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
жы Навагрудская вежа была цалкам збудавана з вялікіх часаных камянёў, пакладзеных на вапне. Яна мела 4-вугольную форму ў плане, з бакамі, блізкімі да квадрата 12X12 м. Фундамент вышынёй 3,5 м ляжыць на падушцы з вапнавага раствору і галькі. Камень, з якога складзен падмурак, дасягае 1 м у папярэчніку і не вызначаецца высокай ступенню апрацоўкі. Прасветы паміж камянямі замазаны вапнай.
Фундамент мае 30-сантыметравы цокаль. Вышэй яго ідзе сцяна, якая захавалася на вышыню да 4 м. Яна вымуравана з камянёў сярэдніх памераў, добра апрацаваных і падагнаных адзін да аднаго. Прасветы паміж імі запоўнены дробна паколатым каменем, кавалкамі цэглы і зароблены вапнай 41.
Разглядаючы месца вежы ў сістэме ўмацаванняў Навагрудскага замка, можна заўважыць, што яна стаяла з поўначы, ля старажытнага ўваходу. Яна як бы замыкала кольца землянога вала XIII ст., крыху выступаючы ўперад.
33 Внленскнй календарь на 1896 г. Внльно, 1895, с. 84.
40 Т к а ч е в М. А. Об археологнческпх нсследованнях 1970 г.— АО 1970 г., 1971, с. 340.
41 Там жа, с. 341.
Вежа была разбурана хутчэй за ўсё ў XIV ст. у час невядомых нам падзей. Рэшткі яе пазней былі пахаваны ў насыпу вала і сталі падмуркам новай, больш магутнай цаглянай вежы. Верагодней за ўсё, апошнюю ўзвялі мясцовыя майстры, таму што мураваныя будынкі для Навагрудка тых часоў не былі навіной. Ужо ў XII ст. тут мелася Барысаглебская царква. Новую вежу ўзвялі з палявога каменю—традыцыйнага тутэйшага будаўнічага матэрыялу.
Руіны падобнай баявой вежы адкрыты і на тэрыторыі навагрудскага Малога замка. Гэта пакуль што адзінае муравамае збудаванне, што калісьці стаяла ў лініі дрэваземляных умацаванняў, акаляючых горад. Будаўнікі не выпадкова ўзвялі вежу з напольнага боку. Маючы ў аснаванні прамавугольнік 10.9X12,3 м, складзеная з вялікіх валуноў і цэглы-пальчаткі, яна магутна ўзвышалася над краем гары і над старажытным уездам на тэрыторыю Малога замка. Сцены вежы мелі таўшчыню 2,6 м. Па тэхніцы ўзвядзення падмурка гэта вежа вельмі блізкая да веж Навагрудскага замка XIV ст,—Шчытоўкі і Касцельнай. Аднак, як сведчаць археалагічныя матэрыялы, вартавую вежу Малога замка пабудавалі ў канцы XIII — пачатку XIV ст. На мяжы XV і XVI стст. яе разбурылі і перабудавалі: да сценак падмурка зрабілі прыкладкі таўшчынёю 1 м і на пашыраным аснаванні ўзвялі цагляную 8-кантовую вежу. Праіснаваўшы да сярэдзіны XVII ст., яна зноў была разбурана ў час ваенных падзей, а цэглу выкарысталі пры ўзвядзенні на старым падмурку будынка млына-ветрака 42
Абарончая вежа тыпу «данжон» мелася і ў Гродне. Так, Іпацьеўскі летапіс пад 1277 г. паведамляе: «Столп бе бо камен высок стоя пред вороты города. Н бяху в нем"ь заперлмся Прузн н не бысть нм"ь мнмо нь понтн к городу, побнвахуть бо co столпа того» 43. Гэтыя скупыя словы даюць падставу думаць, што вежа знаходзілася перад гарадскімі варотамі, але наўрад каб літаральна перад самымі варотамі; відаць, яна толькі абараняла падыход да іх. Верагодней за ўсё, вежа стаяла крыху на поўнач ад варот, там, дзе яна намалявана на гравюры XVI ст.44 Несумненна адно, што вежа знаходзілася з напольнага боку крэпасці, дапамагаючы бараніць адказны ўчастак горада — гарадскую браму.
На жаль, Гродзенская вежа была разабрана ў XVI ст. у час пабудовы замка караля Стэфана Баторыя, і мы можам меркаваць пра яе архітэктурна-будаўнічыя асаблівасці толькі па гравюры 1568 г. На гравюры вежа мае цыліндрычную форму, крыху звужаную ўверсе. Пакрыта яна шатровым дахам. Можна думаць, што тут былі 4 ярусы бою і верхняя баявая пляцоўка, размешчаная за зубцамі вежы. Гэтым Гродзенская вежа падобная на Камянецкую. Аднак, мяркуючы па гравюры, вежа Гродзенскага замка была значна ніжэйшай. Ведаючы вышыню цяперашніх рэштак муроў замка, можна дапусціць, што вышыня Гродзенскага «стаўпа» дасягала не болын 20 м. Згодна з апублікаваным планам Я. Вайцэхоўскага, вежа мела дыяметр каля 12 м і таўшчыню каля 3 м. Гэтыя памеры, нягледзячы на некаторую гіпатэтычнасць плана, зусім верагодныя.