Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
72 Т к а ч е в М. А. йсследовання памятняков оборонного зодчества Белорусснн.— АО 1970 г„ 1971, с. 308.
73 Е г о р о в Ю. Градостроптельство Белоруссші. М., 1954, с. 24—25.
74 N a г b u 11 A. Dzieje narodu Litewskiego, t. 5, str. 485.
75 Матерналы для географші н статнстнкн Росснн. Внленская губерння. СПб, 1862, с. 736.
76 Slownik Geograficzny Krolewstwa Polskiego (SGKP), t. 5, str. 216; Remer J. Architektura monumentalna w w-wie Nowogrodskim. Nowogrodek, 1926, str. 44.
1433 r. i князю Свідрыгайлу, які вёў доўгую вайну з Сігізмундам. 3 1434 па 1443 г. замак стаў прыбежышчам яшчэ аднаго хана-выгнанніка Даўлет ХаджыТірэя. Праўда, лёс яго быў шчаслівейшы за Тахтамышаў: з дапамогай вялікага князя ён стаў ханам перакопскіх татар77.
Пасля доўгага зацішша, толькі ў 1506 г., пад сценамі Ліды апынуўся адзін з загонаў крымскіх татар. Але яны не рызыкнулі пачаць штурм.
У 1568 г. лідская шляхта прасіла караля Сігізмунда-Аўгуста, «абы суды земскія ў... павеце Лідскім отправованы былі ў замку, а не па корчмам на месце». Затым, у 1638 г., для захавання кніг Лідскага земскага суда ў замку ля адной з яго сцен пабудавалі спецыяльны склеп 78.
У XVI—XVII стст. замак фактычна страціў сваё колішняе ваеннастратэгічнае значэнне, аднак па-ранейшаму даглядаўся і ахоўваўся тутэйшай шляхтай. Тут праводзіліся суды, павятовыя сеймікі, захоўваліся архівы Лідскага земскага суда, а сутарэнні паўночна-ўсходняй вежы былі ператвораны ў турму.
У час зацяжных войнаў паміж Рэччу Паспалітай і Рускай дзяржавай каменныя сцены замка зноў адчулі моц навейшай асаднай тэхнікі. Ліда была ўзята войскамі I. Залатарэнкі. Летам 1659 г. 30-тысячнае войска князя I. А. Хаванскага з дапамогай артылерыі ўзяло замак прыступам. Моцна пашкоджаны, ён быў яшчэ больш разбураны ў 1702 г., калі адзін са шведскіх атрадаў падарваў замкавыя вежы79. Пад час вайны з Карлам XII, у 1710 г., Лідскі замак стратэгічнай ролі ўжо не адыгрываў, але ён яшчэ раз быў спалены шведамі80. Замак паступова пачаў разбурацца, ператвараючыся ў руіны. Аднак ва ўцалелых памяшканнях захоўваліся гродскія акты і адбываліся суды. Яшчэ ў канцы XVIII ст. амаль поўнасцю, на ўсю вышыню, былі цэлымі сцены замка з байніцамі і аркатурным поясам на паўночнай і ўсходняй сценах. Да вышыні трэцяга паверха ўцалелі асобныя вежавыя сцены. Канчаткова замак быў разбуран у 1794 г., калі засеўшыя там паўстанцы Т. Касцюшкі, маючы 18 гармат, вялі бой з царскімі войскамі. Старажытны архіў горада Ліды, што захоўваўся ў замку, быў вывезен у Смаленск, дзе згарэў у 1812 г.81
У канцы XIX ст. мясцовыя ўлады, не разумеючы гістарычнага значэння гэтай старажытнай пабудовы-помніка, пасля пажару ў горадзе ў 1891 г. нават наладзілі распрадажу і разборку замкавых муроў, выкарыстоўваючы іх для будаўніцтва. 3 адхонаў замкавага пагорка бралі пясок. Толькі ўмяшанне Археалагічнай камісіі спыніла гэты вандалізм. Для часовай кансервацыі ў 1909 г. былі адпушчаны невялікія сродкі — 943 рублі82.
Няма сумнення, што замак у Лідзе будаваўся ў першую чаргу самімі гараджанамі, а таксама сялянамі навакольных вёсак, Паколькі гэта быў важны стратэгічны фарпост барацьбы супраць крыжацкай навалы, можна думаць, што для нарыхтоўкі жвіру, каменю, вапны і цэглы прыцягваліся рабочыя рукі і з суседніх тэрыторый Беларусі і
77 Шнмелевпч М. Город Лнда н Лндскнй замок. Внльно, 1905, с. 40—41; Zamki
w Lidzie і Miednikach.— «Kraj», № 32. Wilno, 1904, str. 5.
79 Там жа, c. 45.
79 T к a ч o ў M. A. Лідскі замак, с. 15—16.
80 Zamki w Lidzie і Miednikach.— «Kraj», 1904, 32, str. 5.
81 111 ii м e л e в n ч M. Город Лнда н Лндскнй замок, с. 51.
82 ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 1284, воп. 186, 1905 г., спр. 3, арк. 24; Lorentz St. Konserwacja ruin zamkow w Wilenszczyznie i Nowogrodczyznie, str. 161.
Літвы. He выключана, што сюды маглі запрасіць будаўнікоў з Прыбалтыкі.
Між тым з лёгкай рукі гісторыкаў Т. Нарбута і П. М. Бацюшкава ў навуцы ўсталявалася думка, быццам будаўнікамі Лідскага замка былі майстры-кіяўляне і палонныя валыняне 83. Думаецца, што гэта сцверджанне памылковае. Калі будаўнікамі лічыць кіяўлян, то ў той зямлі, адкуль яны прыйшлі, павінны былі б захавацца хоць нейкія сляды правобразаў каменных кастэляў з іх тыповымі будаўніча-тэхнічнымі асаблівасцямі. У сапраўднасці ж там нічога падобнага не выяўляецца.
Тым больш пазбаўлены якіх-небудзь падстаў сцверджанні аб «палонных валынянах». Яны не маглі існаваць у пачатку XIV ст., таму што
Рыс. 12. Крэўскі замак. 3 гравюры Н. Орды сярэдзіны XIX ст.
ў Валыні ў той час «правілі члены літоўскай дынастыі, князі Гедымінавічы... падпарадкаваныя вялікаму князю літоўскаму» 84.
Замак-кастэль у Крэве (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.) ляжыць у даліне паміж высокіх пагоркаў, што расцягнуліся ланцугом абапал рачулкі Крэвянкі. Тут, на нізкім поплаве, у сутоцы ракі Крэвянкі і ручая Шляхцянкі і быў у 20-я гады XIV ст. пабудаван мураваны замак85.
Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедымін аддаў свайму сыну Альгерду86. Крэўскі замак у сваёй планіроўцы мае шмат агульнага з Лідскім. У плане ён нагадвае няправільную трапецыю, звернутую большым аснаваннем у напольны бок. 3 усходу, поўдня, часткова захаду і поўначы замак бараніўся водамі рачулак, падпёртых плацінаю. Як і ў Лідскім замку, тут былі ўсяго дзве вежы, размешчаныя па дыяганалі. Аднак Крэўскаму замку ўласцівы некаторыя асаблівасці. Ён меў адну вялікую — Княскую — вежу («вежа Кейстута») памерамі 18,65X17 м, якая выступала ў паўночна-заходнім куце
83 Narbutt Т. Dzieje narodu Litewskiego, t. 8, dodatek I, str. 1; Батюшков П. H. Белоруссня н Лнтва. Прнмечання, c. 129; Егоров Ю. Градостронтельство Белорусснн. М., 1954, с. 24 і інш.
84 Очеркн нсторнн СССР. XIV—XV вв. М., 1953, с. 511.
85 В a 1 і п s k 1 М., Lipinski Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 233—238; ПСРЛ, c. 32, c. 41.
88 Zahorski W. Zamek w Krewie.— «Ziemia», t. 3. Krakow, 1912, str. 774—777.
за перыметр замкавых муроў, фланкіруючы заходнюю і паўночную з брамай сцены. Тут было не менш трох паверхаў і склеп-турма. У вежы жылі князь, яго 'чэлядзь і начальнік замкавай варты. Княжаскія пакоі размяшчаліся на другім паверсе, дзе вокны значна больш і шырэй, чым на астатніх паверхах. Трэці паверх выконваў абарончыя функцыі. Над ім, відаць, меўся яшчэ адзін ярус бою. Аб гэтым сведчаць існаваўшыя яшчэ ў XIX ст. рэшткі каменнай лесвіцы ў тоўшчы вежавай сцяны, якая вяла наверх87. Гэта маглі быць або яшчэ адзін паверх, або баявыя пляцоўкі, размешчаныя на самым версе вежы. Вежа пры таўшчыні сцен 3 м унізе і 2,5—2,6 м на ўзроўні трэцяга паверха мела вышыню больш 25 м, таму што сёння ўцалелыя рэшткі яе дасягаюць вышыні каля 17,5 м.
Вялікая вежа мае падмурак вышынёю ў 3 м, складзены з вялікіх камянёў грубай чоскі, пакладзеных на вапнавым растворы. Асабліва вялікія вуглавыя камяні, якія дасягаюць памераў 1—• 1,3 м. Падмурак мае паўмятровую падушку з дробнага камення і гліны, пад якія падасланы дубовыя і сасновыя лаўжы і галлё.
Аснаванне вежы на вышыню 3 м ад цяперашняй паверхні вымуравана з каменю. Вышэй ідзе лусковая муроўка з велікамернай цэ-
Рыс. 13. Княская вежа. Здымак пачатку XX ст.
глы. Таўшчыня цагляных «шчок» каля 0,7 м. Вышыня колішніх паверхаў вежы дасягала 4,8—5 м. Перакрыцці паміж імі былі зроблены на бэльках 30x30 см.
Унутры вежавых сцен бачны каналы ад драўляных брусоў памерамі 40X40 см. Брусы закладаліся для ўмацавання сцен, прадухілення нераўнамернасці асадкі і іншых дынамічных уздзеянняў.
Княжаскія пакоі былі, відаць, распісаны фрэскамі. Ва ўсякім разе, яшчэ ў мінулым стагоддзі аконныя ліштвы захоўвалі сляды тынкоўкі з фрэскавым жывапісам.
Сцены Крэўскага замка розныя па памерах. Паўночная сцяна, размешчаная з прыступнага боку, мела даўжыню 85 м; усходняя сцяна найбольшая—108,5 м, паўднёвая — 71,6 м і заходняя, якая перад вялікай вежай мае невялікае адхіленне ад асноўнай трасы,— 97,2 м.
Таўшчыня замкавых муроў дасягае 2,75 м. Яны маюць 2-мятровы падмурак з 30-сантыметравым цокалем. Падмурак зроблен на вапне з камянёў сярэдняй велічыні і ляжыць на дубовых і сасновых лаўжах.
87 В a 1 і n s k і М„ Lipinski Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 235; B a 1 i n s k 1 M. Krewo.
Starodawni zamek w Litwie.— Pismo historyczne, t. 4, 1843, str. 165.
Замкавыя сцены да вышыні 4 м складзены з каменю. Вышэй, з вонкавага боку, ідзе 65-сантыметравая цагляная абліцоўка. У заходняй сцяне выяўлены адтуліны ад брусоў унутранай драўлянай сувязі, аналагічныя тым, што маюцца ў Княскай вежы. Яны ішлі ўнутры муру паралельна яго трасе.
Раней сцены Крэўскага замка дасягалі вышыні 12—13 м. Цяпер толькі асобныя фрагменты паўночнай сцяны маюць вышыню каля 10 м. Прынцып абароны замкавых сцен такі ж, як і ў Лідзе. На вышыні 10 м уздоўж іх па ўсяму перыметру на драўляных бэльках ішла баявая галерэя-памост. Сляды гэтых бэлек яшчэ выразна былі відаць у XIX ст.88
Абарона замка вялася праз байніцы, размешчаныя ў сценах на адлегласці 2,4 м адна ад адной. Форму і абрысы байніц выявіць пельга, паколькі верх сцен разбуран, але можна меркаваць, што япы аналагічныя лідскім.
На стыку ўсходняй і паўднёвай сцен, знутры замкавага двара, стаяла яшчэ адна вежа памерамі 11 X 10,65 м. Яна прыбудава-
Рыс. 14. План Крэўскага замка
на да сцен і адрозпіваецца ад іх глыбінёй залягання фундаментаў. Аб яе больш познім узвядзенні сведчыць той факт, што сцены гэтай вежы закрылі частку бэлечных адтулін галерэі-памосту для воінаў.
У канцы XIX ст. вежа яшчэ ўзвышалася над замкавымі сценамі89. Цяпер яе вышыня дасягае толькі 6,6 м. Яна таксама, як і Княская вежа, мела перакрыцці па бэльках, ад якіх захаваліся ў сценах адтуліны памерамі 30X30 см. Вышыня колішняга першага паверха раўнялася 3,5 м, другога—2,3, трэцяга — не менш 3 м. Існаваў, песумпенна, яшчэ адзін, чацвёрты, паверх, аднак аб ім мы нічо'га не ведаем. Унутры вежа, відаць, была абмуравана цэглай.
У паўднёвай сцяне Крэўскага замка, падобна Лідскаму, меўся запасны выхад-праём. Цяпер ён не існуе, паколькі сцяна ў гэтым месцы абвалілася. Але на фотаздымках і малюнках канца XIX—пачатку XX ст. ён добра бачны. Яго памеры — 4,26X2,84 м90.
Заходнюю сцяну ля самага долу праразае яшчэ адзін праём спічастай формы, які мае вышыню каля 2,5 м і шырыню 2,25 м. Некаторыя даследчыкі лічаць яго адтулінай для ўпуску вады ў замкавы стаў — сажалку91. На нашу думку, тут была запасная брама замка.