Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Пасляваенныя гады, асабліва 50-я і 60-я, былі перыядам інтэнсіўных археалагічных даследаванняў гарадоў Беларусі, даўшых гісторыі матэрыялы першаразраднай важнасці і значэння. Аб’ектам даследаванняў сталі і ўмацаванні старажытных паселішчаў. М. М. Варонін правёў раскопкі ў Гродзенскім замку20. Былі вывучаны ўмацаванні гарадзішча ў Вязынцы; у Мінску выяўлены цікавыя драўляныя канструкцыі землянога вала, вядомыя ў навуцы як «руставыя канструкцыі»21.
П. А. Раппапорт вывучаў помнікі ваеннага дойлідства Турава-Пінскай зямлі, Чорнай Русі і ГІолацкай зямлі. Асобная праца была прысвечана выдатным збудаванням XIII ст., у тым ліку і Камянецкай вежы22. Аўтар выкарыстаў цікавыя архіўныя матэрыялы і чарцяжы пачатку XX ст., зробленыя ў перыяд першай рэстаўрацыі помніка, асэнсаваў і вызначыў месца Камянецкай вежы ў шэрагу падобных пабудоў. У Навагрудку і Ваўкавыску даследчык правёў прарэзку валаў. Усе гэтыя матэрыялы былі абагульнены ў фундаментальнай працы, прысвечанай помнікам заходнерускіх зямель X—XIV стст. 23
Пэўнае месца абарончым збудаванням тэрыторыі беларускіх зямель адвёў у сваёй працы «Рускае абароннае дойлідства» (М., 1962) В. В? Костачкін.
Вялікі ўклад у справу вывучэння помнікаў Беларускага Панямоння зрабіў Славяналітоўскі атрад археалагічнай экспедыцыі Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі AH СССР на чале з Ф. Д. Гурэвіч 24’
Значныя работы па непасрэднаму вывучэнню ўмацаванняў асобных гарадоў эпохі Кіеўскай Русі былі праведзены беларускімі археолагамі Г. В. ІІІтыхавым, П. Ф. Лысенкам, Я. Г. Звяругам 25. Помнікі ваеннага
19 Чантурня В. А. Нсторпя белорусской архнтектуры. Мннск, 1969.
20 В о р о н н н Н. Н. Древнее Гродно.— «Матерналы н нсследовання по археологнн СССР» (далей МНА). М„ 1954, № 41.
21 М н т р о ф а н о в А. Г. Городшце в Вязынке.— У кн.: Матерналы по археологнн БССР, т. 1. Мннск, 1957, с. 155—164; Загорульскнй Э. М. Древннй Мннск. Мннск, 1963.
2’ Р а п п о п о р т П. А. Волынскне башнн.— МЙА, 1952, № 31.
23 Ра п п о п о р т П. А. Военное зодчество западнорусскнх земель X—XIV вв.— МНА, 1967, № 140.
24 ГуревнчФ. Д. Древностн Белорусского Понеманья. М.—Л., 1962; Гуревнч Ф. Д. н др. Раскопкн Новогрудского детанца.— «Археологнческііе открытня 1971 г.» (далей AO). М„ 1972, с. 30—31.
25 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк. Мннск, 1975; Лысенко П. Ф. Города Туровской землн. Мннск, 1975; ЗверугоЯ. Г. Древннй Волковыск. Мннск, 1975.
дойлідства Беларусі больш позняга перыяду часткова разглядаліся асобнымі нямецкімі і літоўскімі вучонымі26. У навейшым фундаментальным даследаванні літоўскіх вучоных «Літоўскія замкі»27 разглядаюцца асобныя замкі Заходняй Беларусі — Лідскі, Крэўскі і Навагрудскі галоўным чынам у якасці аналогій з літоўскімі помнікамі.
Нясвіжскаму замку і ўмацаванням Нясвіжа прысвяцілі свае артыкулы польскія вучоныя Ф. Маркоўскі і А. Грушэцкі28. А. Грушэцкі і Б. Міськевіч, вывучаючы структуру і прынцыпы абароны польскіх зямель, у якасці аналогій разглядаюць многія помнікі з тэрыторыі Беларусі29. Ст. Александровіч і Е. Ахманьскі39 апублікавалі шэраг цікавых артыкулаў па сярэдневяковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. У цэлым польскія даследчыкі ўзбагацілі гістарычную навуку вялікай колькасцю новых архіўных матэрыялаў і дакументаў, выказалі шэраг трапных і навукова абгрунтаваных думак па асобных пытаннях гісторыі фартыфікацыі, сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця сярэдневяковай Беларусі, Літвы і Украіны. Сярод прац на агульнагістарычныя тэмы, якія разглядаюць у розных аспектах прынцыпы абароны гарадоў Беларусі, вылучаюцца багаццем новавыяўленых архіўных матэрыялаў працы А. П. Грыцкевіча і A. М. Мальцава31.
Значная разбуранасць і слабая вывучанасць многіх помнікаў ваеннага дойлідства Заходняй Беларусі XIII—XVIII стст. фактычна перадвызначылі іх архітэктурна-археалагічныя раскопкі ў якасці галоўнага метаду дадзенага даследавання. Аўтарам вывучаліся Навагрудскі, Гродзенскі, Лідскі, Крэўскі, Мірскі, Геранёнскі, Мядзельскі, Іказненскі і іншыя замкі. Адначасова была абследавана вялікая колькасць сярэдневяковых помнікаў у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і заходняй частцы Віцебскай абласцей. Вывучаліся храмы, прыстасаваныя да абароны, паколькі яны выразна характарызуюць беларускае сярэдневяковае дойлідства.
Атрыманыя ў ходзе даследаванняў новыя даныя спалучаліся з разнастайнымі дакументамі і пісьмовымі матэрыяламі, выяўленымі аўтарам у архівах, рукапісных фондах бібліятэк і ў музеях краіны.
26 S с h m і d t В. Burgen in Litauen. Der Burgwart. 3d. XLI11. Markburg b. Braubach, 1942; Абрамаускас C. C. K вопросу генеза крепостных сооруженнй тнпа «кастель» в Лнтве.— У зб.: Стронтельство н архнтектура. Внльнюс, 1963, т. 3, № 3; яго ж. Развнтпе каменного стронтельства в Лнтве в XIII—XVI вв. Автореф. канд. днс. Каунас, 1965.
27 Lietuvos pilys. Vilnius, 1971.
28 Markowski F. Zamek Mikolaja Krzysztofa Radziwilla Sierotki w Nieswiezu.— «Kwartalnik architektury i urbanistyki» (KAU), 1964, t. 9; G r u s z e c k i A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu.— KAU, 1965, t. 10.
29 Gruszecki A. Bastionowie zamki w Malopolsce. Warszawa, 1962; M i s k i e w i c z B. Rozwoj stalych punktow oporu w Polsce do polowy 15 w. Poznan, 1964.
30 Aleksandrowicz St. Ordynacje miasteczka Lubcza nad Niemnem z 1647 roku.— Rocznik Bialystocki (RB), t. 3. Bialystok, 1962; яго ж. Opis zabudowy m-ka Lubcza w 1644 r.— «Kwartalnik historii kultury materialnej» (KHKM), 1962, z. 3—4; яго ж. Nowe zrodlo ikonograficzne do oblgzenia Polocka w 1579 r.— KHKM, 1971, № 1; O c hmaiiski J. Organizacja obrony w Wielkim Ksi^stwie Litewskim przed napadom tatarow krzymskich w 15—16 wieku.— Studia i materialy do historii wojskowosci, t. 5. Warszawa, 1960.
31 Hryckiewicz A. Milicje miast magnackich na Bialorusi i Litwie w 17—18 ww.— «Kwartalnik historyczny» (KH). Warszawa, 1970, 1; яго ж. Warowne miasta magnackie na Bialorusi i Litwie.— «Przeglgd historyczny» (PH), 1970, 11; Мальцев A. M. Pocсня n Белоруссня в XVII веке. M., 1973.
Комплексна выкарыстоўваючы археалагічныя даныя і гістарычныя звесткі, аўтар бачыў свае важнейшыя задачы ў, высвятленні асноўных этапаў і напрамкаў развіцця ваеннага дойлідства заходнебеларускіх зямель, яго характэрных асаблівасцей і стварэнні навукова абгрунтаванай гісторыі, шчыльна звязанай з сацыяльна-палітычным, гаспадарчым і культурным развіццём краіны, з тагачаснай ваеннай думкай.
Храналагічнымі межамі даследавання вызначаны XIII — XVIII стст., што фактычна супадае з перыядам знаходжання Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Аднак аўтар палічыў неабходным звярнуць пэўную ўвагу і на вывучэнне помнікаў больш ранняга перыяду.
Аўтар выказвае глыбокую ўдзячнасць усім, хто дапамагаў яму карыснымі парадамі і кансультацыямі, і асабліва навуковаму рэдактару доктару гістарычных навук Паўлу Аляксандравічу Раппапорту.
I. РАЗВІЦЦЁ ВАЕННАГА ДОЙЛІДСТВА ЗАХОДНІХ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ Ў XIII— ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIV ст.
КАРОТКІ НАРЫС ВАЕННАГА ДОЙЛІДСТВА ДАФЕАДАЛЬНАЙ I РАННЕФЕАДАЛЬНАЙ ПАРЫ
Першыя абарончыя збудаванні на землях сённяшняй Беларусі з’яріліся ў перыяд першабытнаабшчыннага ладу. Паўночную і цэнтральную Беларусь насялялі тады балтамоўныя плямёны. Яны пакінулі пасля сябе помнікі культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры, якія датуюцца VII ст. да н. э. — III — V стст. н. э.1
Пастаянныя пагрозы нападаў з боку ваяўнічых суседзяў прымушалі тагачаснае насельніцтва прымаць меры па арганізацыі абароны сваіх сародзічаў і матэрыяльных багаццяў. Археалагічным сведчаннем іх энергічнага ваенна-абарончага будаўніцтва з’яўляюцца рэшткі ўмацаваных пасяленняў-гарадзішчаў.
Форма гарадзішча шмат у чым залежала ад прыроднай канфігурацыі выбранага ўчастка. Для гарадзішчаў пагоркавай паўночнай Беларусі найбольш характэрна астраўное размяшчэнне. У цэнтральнай Беларусі з яе больш спакойным рэльефам, наадварот, пераважаюць гарадзішчы мысавага тыпу. Найлепшая прыродная абарона — вось важнейшы фактар, які ўлічваўся пры выбары месца для пасялення.
Развіццё сістэмы ваенна-абарончых збудаванняў на гарадзіш' х абедзвюх культур адбывалася па лініі павелічэння трываласці і абароі іздольнасці ўмацаванняў і прайшло некалькі этапаў2.
У канцы I тыс. да н. э. і ў першых стагоддзях н. э., відаць, у сувязі з узросшай ваеннай небяспекай на гарадзішчах паўночнай і цэнтральнай Беларусі ўзнікла даволі складаная сістэма штучных умацаванняў. Мысавыя гарадзішчы з напольнага боку і па краях пляцоўкі сталі ўмацоўвацца магутнымі валамі і равамі ў 2— 3 і больш радоў. На стрэлках палогіх мысоў рабіліся тэрасападобныя ўступы. Гарадзішчы астраўнога тыпу ўмацоўваліся кальцавымі валамі, якія насыпалі на схілах ці ля падэшвы гары ў адзін або ў некалькі радоў.
Каб прадухіліць абсыпанне валаў, іх схілы абкладаліся дзёрнам, каменнямі даволі значных памераў, глінай, часам слоем жэрдак або тонкіх бярвенняў.
Ускладненне разгалінаванай сістэмы ўмацаванняў у сярэдзіне і другой палове I тыс. н. э., яе ўдасканаленне з’яўляюцца, несумненна, як адлюстраваннем росту ваенных сутыкненняў унутры плямён, так і вынікам узмацнення знешняй небяспекі.
1 Очеркн археологнн Белорусснн, ч, 1. Мннск, 1970, с. 186.
2 Аб гэтым больш падрабязна гл.: Т к а ч е в М. А. Обороннтельные сооруження городніц северной Белоруссші дофеодальной поры; я г о ж. Обороннтельные сооруження городніц средней Белорусснн дофеодальной поры. Тезнсы к конференцнн по археологнн Белорусснн. Мннск, 1969, с. 106—121.
У сярэдзіне I тыс. н. э. жыццё на пасяленнях паўночнай і цэнтральнай Беларусі спынілася. Толькі ў глухіх лясных раёнах у IV — V стст. н. э. захаваліся адны з самых позніх пасяленняў. Іхнія ўмацаванні вызначаліся магутнасцю і вялікімі памерамі.
Затым на гэтай тэрыторыі распаўсюджваюцца помнікі культуры іншага характару, якія толькі ў пэўнай ступені маюць пераймальную сувязь са сваімі папярэднікамі.
Насельніцтва Беларусі VI — VIII стст. знаходзілася на заключнай стадыі разлажэння першабытнаабшчынных адносін і пераходу ад бяскласавага да класавага грамадства.
Археалагічныя помнікі эпохі ранняга феадалізму на тэрыторыі Заходняй Беларусі шматлікія і разнастайныя. Гэта селішчы, сельскія гарадзішчы, феадальныя замкі-сядзібы, парубежныя замкі і гарады. Абарончыя збудаванні гэтай пары грунтоўна вывучаны П. А. Раппапортам, таму адзначым толькі асноўныя моманты ў іх развіцці.