• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Археалагічныя даследаванні, зробленыя на тэрыторыі Крэўскага замчышча, паказалі, што культурны слой тут нязначны. Яго таўшчыня 0,5 — 0,7 м. Кераміка позняя — XIV — XVI стст. Сустракаюцца кавалкі
    88 В a 1 і ri s k і М. Krewo. Starodawni zamek w Litwie, str. 165; SGKP, t. 4, str. 667.
    89 Jankowski Cz. Powiat Oszmianski, cz. 2. Peterburg, 1897, str. 203.
    93 ПлавскнйД. Местечко Крево.— «Внленскнй вестннк», 1871, № 116.
    91 В a 1 і n s k і М. Krewo. Starodawni zamek w Litwie.— Pismo historyczne, t. 4 i dodatki, 1843, str. 24.
    паліванай 1 непаліванай кафлі, шкло. У шурфах каля веж знойдзена чарапіца, якой пакрывалі дах. У адрозненне ад Лідскага замка ў Крэве не ўвесь замкавы двор выкладзены каменем. Толькі ад уваходнай брамы, якая праразала тоўшчу паўночнай сцяны, ішла да малой паўднёва-ўсходняй вежы выбрукаваная дарога шырынёй каля 8 м 92. Паколькі паўднёва-ўсходні ўчастак замкавага двара быў балоцістым і мокрым, дарогу «забралі» ў каркас з бярвення вышынёй 80 см. Справа ад гэтай дарогі, у паўднёва-заходнім куце двара, верагодна, знаходзілася тая сажалка, аб якой пісалі даследчыкі і гісторыкі XIX ст.
    Рыс. 15. Руіны малой вежы. Фота В. Ждановіча
    На замкавым падворку ёсць толькі два ўзвышэнні. Адно прылягае да вялікай вежы, займаючы паўночна-заходпі кут двара плошчай 50Х Х35 м. Пясчаная выспа забрукавана. Тут, верагодна, стаялі княжаскія гаспадарчыя службы.
    На другім пясчаным узвышэнні, насыпаным у нізкім паўднёва-ўсходнім куце двара, была пастаўлена пазнейшая малая вежа. Увогуле ўвесь усходні ўчастак тэрыторыі, які прымыкае да ўсходняй сцяны, крыху падвышан. Асабліва гэта прыкметна з вуліцы. Невялікі вонкавы адхон тут забрукаваны, каб яго не размывала вада става, які з гэтага боку падступаў да самых муроў.
    За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкай многіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княскай вежы, быў задушан па загаду Ягайлы яго дзядзька князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжаскі прастол і галоўны праціўнік Ягайлы93. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прыняты ўмовы аб’яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы
    92 Т к а ч е в М. А. Нсследовання памятннков оборонного зодчества Белорусснн.— АО 1970 г„ 1971, с. 308.
    93 В a 1 і n s k і М., L і р і n s k і Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 236.
    (вядомае ў гісторыі як Крэўская унія). У 1443 г. замак быў узят войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжаскі прастол з князем Жыгімонтам 94. У 1503— 1506 гг. замак абкладалі і значна разбурылі войскі перакопскіх татар. Пазней тут, у Княскай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі95. Аднак ужо ў XVI ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва — горад «з пакінутым замкам» 96.
    Замак паступова страціў сваё значэнне як абарончы пункт. У XVIII ст. значна была разбурана вялікая вежа, дах і перакрыцці праламіліся, абвалілася частка ўсходняй сцяны.
    Рыс. 16. Крэўскі замак. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
    Асабліва пацярпеў замак у час першай сусветнай вайны. Праз Крэва больш 3 гадоў праходзіла лінія фронту. Замак знаходзіўся на нямецкім баку абароны. Тут парабілі бетонныя сховішчы (у малой вежы і ля паўднёвай сцяны), назіральныя пункты, у час абстрэлу якіх сцены замка і вялікая вежа былі разбіты, завяршэнні сцен разбураны 97. Цагляная абліцоўка многіх участкаў сцен адслаілася і месцамі паабвальвалася. Паўночная ж сцяна замка пахілілася да 10°. У 1929 г. гэту сцяну ўмацавалі контрфорсам шырынёй у 2 м і закансервавалі. Абліцоўка галоўнай вежы была звязана жалезнымі зацяжкамі, а шчыліны заліты вапнай. Тады ж падмуравалі рэшткі паўночна-ўсходняй сцяны, падмацаваныя эскарпам, а таксама правялі шэраг іншых кансервацыйных і рэстаўрацыйных работ98.
    Пасля Вялікай Айчыннай вайны стан замкавых муроў значна пагоршыўся. Помнік патрабуе неадкладнай рэстаўрацыі і кансервацыі.
    У адным радзе з Лідскім і Крэўскім стаіць замак-кастэль у Медніках (цяпер Мядзінінкай Літоўскай ССР), які таксама ўзнік у пачатку
    94 ПСРЛ, т. 32, с. 84.
    95 SGKP, t. 4, str. 667; Lorentz St. Wycigczki po wojewodstwie Wilenskim. Wilno, str. 39—41; ZahorskiW. Zamek w Krewie, str. 777.
    93 ГерберштейнС. Запнскн o Московнн. СПб, 1866, c. 212.
    ’’Lorentz St. Konserwacje ruin zamkowych w Wilenszczyznie i Nowogrodczyznie.— OZ, 1930—1931, z. 1—4. Warszawa, str. 162.
    98 Ibidem, str. 162—163.
    XIV ст. Медніцкі замак стаіць на штучнай пясчанай выспе, для чаго спатрэбілася каля 65 000 м3 грунту. Замкавыя муры акружаюць плошчу каля 2 га. Разам з абарончымі равамі і валамі ён займае 6,5 га.
    Сцены Медніцкага замка адрозніваюцца сваімі памерамі. Так, яго
    паўночная сцяна мае даўжыню 128,7 м, усходняя— 161,2, паўднёвая — 127,7, заходняя— 147,9 м. У замку існавала дзве вежы. Вялікая мела ў плане форму прамавугольніка памерамі 15X14 м пры таўшчыні сцен
    2,9—3 м унізе і 2,4—2,6 м уверсе. Другая вежа, прыбудаваная да паўночнай сцяны, мела памеры 9X8,5 м ".
    Медніцкі замак быў разбураны і ў 1514 г. ужо стаяў пусты.
    Як паказваюць даследаванні, на землях Заходняй Беларусі ў XIV ст. усталяваўся тып мураваных замкаў-кастэляў, якія адыгралі важную ролю ў абароне беларускіх і літоўскіх зямель ад крыжацкай навалы. Яны з’явіліся новым важным
    Рыс. 17. План Медніцкага замка (паводле С. Абрамаўскаса)
    Рыс. 18. Медніцкі замак. Рэканструкцыя С. Абрамаўскаса
    крокам на шляху далейшага развіцця айчыннага ваеннага дойлідства. Тут атрымаў пачатак прынцып фланкіруючага агню з веж, вынесеных за перыметр сцен. Планавая кампазіцыя 4-вугольнага абарончага збудавання на нізкім рэльефе стане характэрнай асаблівасцю ваеннага дойлідства XV—XVI стст.
    91 J u r g і п і s J. Medininku pilys. Lietuvos pilys. Vilnius, 1971, s. 174, 176, 178.
    II.	ЗАМКІ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIV—XVII ст.
    У другой палове XIV—XVII ст. адбыліся значныя змены ў сферы ўзбраення, у тактыцы аблогі і абароны. Велізарнае значэнне набыла вогнестрэльная зброя. Да канца XVI ст. у Еўропе ўжо не існавала войскаў, якія не мелі б сваёй артылерыі і часцей, не ўзброеных аркебузамі. Гэта выклікала ў сваю чаргу істотнае ўдасканаленне сістэмы ўмацаванняў.
    Аднымі з першых ва Усходняй Еўропе пазнаёміліся з вогнестрэльнай зброяй войскі Вялікага княства Літоўскага, у складзе якіх знаходзіліся ўзброеныя сілы з беларускіх зямель. Вядома, што ўжо ў 1338 г. рыцары Тэўтонскага ордэна прымянілі яе ў Прусіі1. Пад час паходаў на крыжаносцаў велікакняжаскае войска магло пераканацца ў дзейснасці новай зброі. У 1341 г., калі яно асадзіла крыжацкі замак Баербург, з вогнестрэльнай зброі — рушніцы быў забіты князь Гедымін.
    Летам 1377 г. рыцары Лівонскага ордэна рушылі ўверх па Дзвіне і на адлегласці каля 11 міль ад Дзінабурга асадзілі адзін з замкаў Полаччыны-—«Новы замак» (магчыма, Друю). Акрамя асадных машын крыжакі выкарысталі тут таксама гарматы2.
    У 1382 г. войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Кейстутам ужо самі падверглі штурму ўласнымі бамбардамі ордэнскі замак Георгенбург.
    Пад час вядомай бітвы князя Вітаўта з татарамі на р. Ворксле ў 1399 г., дзе прымалі ўдзел таксама і дружыны беларускіх князёў Андрэя Полацкага, Андрэя Друцкага і інш., у абозе велікакняжаскага войска мелася ўжо нямала пішчалей і гармат3.
    У 1428 г. у войску Вітаўта, якое асаджала ноўгарадскі горад Порхаў, былі «пушкн, н тюфякн, н пніцалн». Сярод іх вылучалася сваімі памерамі «...пушка велнка велмн, Галка нменем, везяху ея на сороце конех». Ядро, пушчанае з гэтай гарматы, разбурыла адну з абарончых веж, пашкодзіла царкву і, збіўшы зубцы сцяны, упала ў лагеры свайго ж войска, што стаяла з другога боку горада. Пры гэтым загінуў полацкі ваявода і «...коней многое множество раздразн» 4.
    У другой палове XIV ст. крыжаносцы актывізавалі свае напады і зрабілі 97 знішчалыіых паходаў на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Прычым на 1370—1380 гг. прыпадае 40 набегаў. Рыцары ўрываліся ў глыб дзяржавы, дасягаючы Вільні, Трокаў, Меднікаў, Ліды,
    1 ЭнгельсФ. йзбранные военные пронзведення. М., 1958, с. 235.
    2 ВнлннбаховВ. Б., МурьяновМ. Ф. Новый факт знакомства Русн с огнестрельным оружнем.— «Вопросы нсторня», 1960, № 8, с. 218—219.
    3 ПСРЛ, т. 11, 1965, с. 173—174.
    4 ПСРЛ, т. 12, 1965, с. 8.
    Навагрудка, Гродна, Бельска і Камянца. 3 1380 па 1410 г. было зроблена яшчэ 14 набегаў, пад час якіх Гродна, Ліда і Навагрудак зноў неаднаразова падвергліся нападам.
    Таму канец XIV — пачатак XV ст. адзначан дзейснай падрыхтоўкай беларуска-літоўскіх і польскіх зямель да разгрому Тэўтонскага ордэна. Тут пачалі ўзводзіць новыя і перарабляць старыя замкі, рамантаваць дарогі. Каля галоўных перапраў і брадоў праз Нёман, Вілію і іншыя рэкі рабіліся складаныя сістэмы ўмацаванняў з валаў, драўляных завалаў, веж і іншых перашкод з зямлі, каменю і дрэва. Праз штучныя вадаёмы, азёры і балоты пракладваліся замаскіраваныя пешаходныя і праезджыя дарогі і брады, вымашчаныя бярвеннямі і буйным каменнем. Даўжыня такіх падводных дарог дасягала 0,5—0,7 км, шырыня — ад 2,7 да 4—5 м 5. Адзін з такіх падводных брадоў знаходзіўся ў раёне возера Нарач, вядомы сярод насельніцтва пад назвай «Чортава грэбля» 6.
    У снежні 1409 г. у Брэсце Ягайла і Вітаўт распрацавалі падрабязны план генеральнай бітвы з крыжакамі. 15 ліпеня 1410 г. ля Грунвальда адбылася адна з буйнейшых бітваў еўрапейскага сярэдневякоўя. Аб’яднанае войска палякаў, беларусаў, рускіх, літоўцаў, украінцаў, чэхаў і татар ушчэнт разбіла крыжацкае войска.
    Грунвальдская бітва мела велізарнае гістарычнае значэнне. Падарваўшы ваенна-палітычную магутнасць Тэўтонскага ордэна, яна прыпыніла агрэсію нямецкіх феадалаў супраць насельніцтва зямель Вялікага княства Літоўскага. Перамога над крыжаносцамі дала мірную перадышку і паспрыяла эканамічнаму развіццю гэтых зямель, іх усё большаму ўцягненню ў міжнародны гандаль у басейне Балтыйскага мора.
    Але мір, заваяваны Вялікім княствам Літоўскім, быў нядоўгім. Беларусь, якая знаходзілася на стыку розных дзяржаў і ўладанняў, яшчэ неаднаразова станавілася арэнай ваенных дзеянняў.
    Вельмі часта ў межы Беларусі ўрываліся загоны перакопскіх татар, якія ішлі ў багатыя і густанаселеныя беларускія землі для захопу здабычы і палонных. Перакопскія татары за 95 гадоў (з 1474 па 1569 г.) зрабілі 75 паходаў на землі Вялікага княства Літоўскага. Толькі з 1500 па 1530 г. яны 14 разоў нападалі на Беларусь. Прычым у 1503 і 1508 гг. набегі рабіліся двойчы ў год7. У няволю вывозіліся дзесяткі тысяч чалавек. У 1502, 1503, 1505 і 1506 гг. войскі Перакэпскай Арды пустошылі паўднёвыя і цэнтральныя раёны Беларусі, даходзячы да Навагрудка і Ліды. Вельмі небяспечным быў набег у 1505 г., калі татарскае войска на чале з султанам БіціТірэем аблажыла Навагрудак. У чэрвені 1506 г. 50-тысячнае войска Біці-Гірэя і Бурнаш-Салтана зноў паявілася пад Навагрудкам і Лідай. Але ў бітве пад Клецкам, у мясцовасці пад назвай «Чырвоны стаў», велікакняжаскае войска, якое ўзначальваў князь Міхаіл Глінскі, разбіла захоппікаў ушчэнт. У крывавым баі было забіта каля 20 тысяч татар, некалькі тысяч узята ў палон. Шмат тысяч жыхароў беларускіх вёсак і гарадоў, якіх татары гналі ў палон, было адбіта і вернута дадому8.