• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Гэты ж «Акт» паведамляе, што тады ў чатырох вежах храма меліся скляпы, а перад уваходам у будынак — мураваны бабінец з моцнымі дзвярыма. Раней даследчыкі лічылі, што яго ўзвялі ў XIX ст.59 Важным, на нашу думку, з’яўляецца паведамленне 1760 г. і аб тым, што над старым гонтавым дахам, па цэнтру яго, вежападобна ўзвышаўся купал 60.
    55 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, с. 251; Lorentz St. Wycigczki Sionimskie..., str. 30—31.
    ” Явкязічэне A. C. Самабытныя рысы беларускай готыкі.— ПГКБ, 1974, № 1, с. 20.
    57 ЦДГА УССР у Львове, ф. 201, воп. 4, спр. 684, л. 5.
    58 С п і р ы д о н а ў М. Ф. Бона.— БелСЭ, т. 2. Мінск, 1970, с. 368—369.
    59 йодковскнй й. й. Церквн, прнспособленные к обороне..., с. 292, 296.
    60 ЦДГА УССР у Львове, ф. 201, воп. 4, спр. 684, арк. 5.
    У XIX ст. яго ўжо не існавала і аб ім нічога не было вядома. Натурнае вывучэнне царквы паказвае, што на вуглах бабінца спачатку меліся дзве невялікія вежы з байніцамі, што яшчэ больш узмацняла абарону будынка. Уваход у бабінец даўней размяшчаўся ў яго паўднёвай сцяне.
    Нягледзячы на рамонты 1841 і 1880—1881 гг., знешні і ўнутраны выгляд царквы ў аснове сваёй застаўся нязменным да нашых дзён. Толькі вакол будынка ў 1888—1889 гг. была зроблена мураваная агароджа. У 1891 г. перад уваходам узвялі таксама мураваную званіцу, якая, на жаль, стылістычна не дапасоўваецца да самой царквы.
    Маламажэйкаўская царква
    Храм абарончага тыпу, вядомы як Маламажэйкаўскі ці «Мураванка», знаходзіцца на паўднёвым ускрайку вёскі Мураванкі і чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, у 3 км ад вёскі Маламажэйкава.
    Узведзены ў першай палове XVI ст., паміж 1516 і 1542 гг.61, храм уяўляе сабой 4-стоўпную аднаапсідную пабудову памерамі каля 15X13,5 м, са сценамі амаль 2-мятровай таўшчыні. Высокі двухсхільны дах пакрывае будынак, на вуглах якога стаяць чатыры цыліндрычныя абарончыя вежы. У адрозненне ад Сынковіцкай царквы, дзе вежы з’яўляюцца як бы самастойнымі пабудовамі, прымкнутымі да асноўнага аб’ёму храма, у Маламажэйкаве вежы, наадварот, арганічна звязаны з асноўным корпусам. Яны нібы ўцягнуты ў вуглы будынка царквы, сцены якой паступова пераходзяць у іх цыліндрычныя целы, ствараючы ўражанне адной суцэльнай архітэктурнай масы. Дзякуючы гэтаму дасягаецца больш кампактнае і закончанае адзінства плана.
    Дзве заходнія вежы найбольшыя. Іх дыяметр каля 4,5 м, таўшчыня сцен блізкая 1,8 м, а першапачатковая вышыня каля 14 м. Дзве ўсходнія вежы меншыя — дыяметр толькі 3 м, таўшчыня каля 1 м, хаця вышыня блізкая да вышыні заходніх веж. У вежах спачатку размяшчаліся вінтавыя лесвіцы, якія давалі выхад да двух ярусаў байніц і да байніц баявой галерэі, зробленых на паддашку ў сценах і заходнім франтоне храма. Байніцы складаліся з вялікай пячуры і самога праёму, перакрытага круглявай арачкай. Расшыраючыся вонкі і ўніз, яны дазвалялі рабіць абстрэл непасрэдных подступаў да будынка. Над кожнай такой байніцай меўся невялікі праём-адтуліна для назірання за праціўнікам. Раней у паўночнай і паўднёвай сценах існавала па 7 байніц 62, цяпер большая частка іх закладзена і захавалася 6 штук— па 3 з кожнага боку. У шчыту франтона храма размяшчаліся два ярусы байніц, падобпых па сваёй структуры ва байніцы сцен. Ніжні ярус складаўся з 4, а верхні — з 3 байніц, якія трымалі пад агнём подступы да ўваходу.
    Фасады «Мураванкі» аздоблены значнай колькасцю дэкаратыўных элементаў. Гэта ў асноўным шматлікія неглыбокія нішы разнастайных абрысаў, раскіданыя па плоскасцях сцен, шчыту франтона і вежах. Пабеленыя, яны выдзяляліся яркімі плямамі святла на фоне цаглянай кладкі будынка і зніжалі ўражанне манументальнасці. Своеасаблівымі элементамі архітэктуры будынка з’яўляюцца спараныя паўцыркульныя нішы з невялікім замком і круглае акно ў цэнтры заходняй сцяны, уласцівае помнікам раманскай і гатычнай архітэктуры.
    61 Нодковскнй й. й. Церквн, прпспособленные к обороне..., с. 272—274.
    62 S z у s z k о-В о g u s z A. Warowne zabytki..., str. 347.
    Дэкор будынка вынесен за межы заходняга франтона і пашыран на бакавыя фасады, алтарную апсіду і вежы. Увесь будынак унізе падпаясан стужкай традыцыйнага парэбрыка.
    Царква мае адзіны ўваход з захаду, які раней зачыняўся жалезнымі дзвярыма і абарончай кратаю — герсай, што спускалася зверху на ланцугах праз спецыяльны праём 63.
    Унутраны архітэктурна-планіровачны аб’ём «Мураванкі» характарызуецца выразнасцю. Адзіная апсіда займае ўсю шырыню храма і ўспрымаецца як арганічны працяг яго ўнутранай прасторы. Чатыры калоны
    Рыс. 69. Маламажэйкава. Малюнак В. Гразнова
    падтрымліваюць скляпенні і падзяляюць памяшканні на тры амаль аднолькавыя па вышыні нефы, з якіх сярэдні каля 12 м вышыні.
    У параўнанні з Сынковіцкай Маламажэйкаўская царква робіць як бы яшчэ адзін крок да готыкі. Асабліва выразна гэта набліжэнне праявілася ў плане і ва ўнутранай канструкцыі. Увесь будынак перакрыт вельмі складанымі зорчатымі скляпеннямі з рэзка прафіляванымі нервюрамі. Апошнія ў некаторых месцах пераходзяць у так званыя сотавыя скляпенні, дзе нервюрны касцяк зліваецца з распалубкамі перакрыццяў. Нервюры густымі пучкамі зыходзяцца да цэнтральных слупоў, абапіраючыся з другога боку на кранштэйны сцен будынка, утвараючы ром-
    63 S z у s z k о-В о g u s z A. Warowne zabytki..., str. 347.
    ■бы і трохвугольнікі. Уся іх сістэма ў параўнанні з Сынковіцкай царквой і яе звычайнымі крыжовымі скляпеннямі з’яўляецца больш развітай, выяўляючы значнае ўдасканаленне прыёмаў гатычнага будаўніцтва і шырокае разуменне багатых дэкаратыўных магчымасцей гатычных канструкцый 64.
    За час свайго існавання «Мураванка» не аднойчы падвяргалася выпрабаванням. Так, у 1656 г., пад час руска-польскай вайны, яна была значна пашкоджана і адноўлена толькі праз некалькі гадоў. У 1706 г. войскі Карла XII, ідучы праз Жалудок да Палтавы, абстралялі па загаду караля замак-царкву, які здзівіў яго сваім незвычайным выглядам.
    Пасля гэтых падзей храм запуставаў і быў адноўлен толькі ў 1822 г. Рамонт 1871 —1872 гг. значна змяніў першапачатковае аблічча будынка: заходнія вежы былі падняты на 1 сажань і ў адной з іх зроблена звані-
    Рыс. 70. План, аомерныя чарцяжы храма паводле У. А. Чантурыі
    ™ ШчакаціхінМ. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, с. 256.
    Рыс. 71. Натурны здымак храма
    ца. Ва ўсходніх вежах зніклі лесвіцы65. Частку байніц замуравалі,. з’явіўся бабінец, а над уваходам знялі герсу.
    3 невялікімі зменамі фасада Маламажэйкаўская царква захавалася да сённяшніх дзён.
    Супраслеўская царква
    Супраслеўскі абарончы храм пабудаван у 1503—1510/11 гг. старастам берасцейскім і ваяводам навагрудскім маршалкам Вялікага княства Літоўскага Аляксандрам Хадкевічам у глухой Блудаўскай пушчы, на р. Супраслі, непадалёку ад Беластока (цяпер тэрыторыя ПНР). Вялікі ўдзел ва ўзвядзенні храма прымаў смаленскі епіскап Іосіф Солтан, які пазней стаў кіеўскім мітрапалітам і асвячаў храм 66.
    Царква ўзводзілася ў гады актыўных ваенных дзеянняў Вялікага княства Літоўскага з Рускай дзяржавай і крымскімі татарамі. Якраз тады назіраецца інтэнсіўная пабудова фартыфікацый у суседніх Беластоку, Тыкоціну, Кнышыну і іншых гарадах. Сам А. Хадкевіч будуе ў Гарадку ўмацаваны замак і ўласныя харомы, а ў 1510 г. заканчвае ўмацаваную Супраслеўскую царкву, значэнне якой ён недвухсэнсоўна падкрэсліў у сваёй грамаце: «Абы тот монастырь... на нашей отчнзне твердо на векн стоял нашнм споможеннем»67.
    У плане будынак мае выгляд выцягнутага і крыху перакошанага на ўсходзе 4-вугольніка памерамі 33X13 м, з 4 круглымі нарожнымі вежамі, арганічна злучанымі з мурамі і 3-граннай апсідай. Адзіны ўваход з захаду бараніўся герсаю, якая спускалася ў спецыяльным праёме зверху на ланцугах. Двухсхільны дах памяшкання меў 4 франтоны —
    65 S z у s z k о-В о g u s z A. Warowne zabytki..., str. 356.
    66 Apx. Ннколай (Далматов). Супрасльскнй Благовеіценскнй монастырь (далей Далматов). СПб, 1892, с. 5—7, 44—45; Нодковскнй Н. й. Церквн, прнспособленные к обороне..., с. 254—255; Kochanowski W. Pobazilianski zespol architektoniczny w Supraslu.— RB, t. 4. Bialystok, 1963, str. 362.
    67 Kochanowski W. Pobazilianski zsspol architektoniczny w Supraslu, str. 371.
    шчыты, размешчаныя паміж вежамі. Наддахам узвышаўся высокі вежападобны купал, які дасягаў 28 м 68.
    Цокальная частка будынка ўпрыгожвалася ўзорамі сетчатага арнаменту з цэглы-жалезняка. Уверсе ішлі пояс байніц-машыкуляў і зубчасты арнамент.
    У адрозненне ад Сынковіцкай і Маламажэйкаўскай цэркваў у Супраслеўскім храме байніцы існавалі і з усходу, над алтаром.
    Чатыры вежы па вышыні дасягалі канька даху будынка і пераходзілі ў 8-граннік. Асаблівая ўвага акцэнтавана на абароне заходняга фасаду будынка, дзе размяшчаўся ўваход. Ен фланкіраваўся агнём з веж, а падыходы абстрэльваліся з байніц франтона і машыкуляў.
    Элементы гатычнай архітэктуры праглядваюцца ў Супраслеўскай царкве значна выразней, чым у Маламажэйкаўскай і Сынковіцкай. Гэта — спічастыя аркі ваконных праёмаў і парталаў і сам інтэр’ер з яго
    Рыс. 72. Супраслеўск.і храм. Малюнак В. Гразнова
    разнастайнымі скляпеннямі — зорчатымі, крыжовымі, сеткаватымі або сотавымі69.
    Супраслеўская царква, бясспрэчна, займае выдатнае месца сярод тых 4-вежавых будынкаў, у якіх своеасаблівы архітэктурны стыль беларускай готыкі знайшоў сваё найбольш поўнае праяўленне. Будынак з’яўляецца яркім узорам сінтэтычнасці і арганічнасці гэтага стылю, які ўдала спалучаў усе папярэднія асновы грамадзянскай і ваеннай архітэктуры. Ен дазваляе ўбачыць, з якіх элементаў вырас і выкрышталізаваўся новы архітэктурны стыль і праз якія папярэднія этапы развіцця паслядоўна прайшло старажытнае беларускае дойлідства.
    Нарэшце, Супраслеўскі храм мае важнае значэнне ў вырашэнні пытання генэзы 4-вежавага абарончага храма на Беларусі, у вызначэнні канкрэтнага месца ўзнікнення першага такога будынка.
    Да гэтага часу ў гістарычнай літаратуры была пашырана думка, што дойлідамі Супраслеўскай царквы былі віленскія майстры70. Адны лічылі будынак віленскага Бернардзінскага касцёла своеасаблівым родапа-
    63 Kochanowski W. Pobazilianski zespol architektoniczny w SuprasIu, str. 362.
    69 Шчакаціхін M. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, с. 256; Чантурня В. А. йсторня белорусской архнтектуры. Мянск, 1968, с. 61.