• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    У ваенных адносінах насельніцтва беларускіх каралеўскіх, або вольных, гарадоў падзялялася на сотні. Кожная ўзначальвалася сотнікам і пад час асады горада была абавязана бараніць адведзены ёй участак гарадскіх умацаванняў, а ў выпадку разбурэння — рамантаваць яго. Рэкруцкай базай пры абароне гарадоў служылі ўсе гараджане — рамеснікі розных спецыяльнасцей, гандляры і купцы, што, дарэчы, існавала тут спрадвеку 37.
    3 атрыманнем Матдэбургскага права і стварэннем рамесніцкіх цэхаў апошнія станавіліся адначасова і ваеннай адзінкай. Членаў цэха абавязвалі мець асабістую зброю — вогнестрэльную і сечную—і з’яўляцца ўсім цэхам на вызначаны яму ўчастак абароны — сцяну або вежу. Магістраты пільна сачылі за тым, ка'б у кожнага цэха была зброя, свая баявая харугва, сігнальная труба або бубен і каб цэхі ў выпадку трывогі з'яўляліся ў поўным складзе. Асобныя цэхі павінны былі набываць нават за свой кошт гарматы, што, дарэчы, рэгістравалася цэхавымі статутамі. Так, напрыклад, у артыкуле 38 брэсцкага аб’яднання шавецкага цэха, створанага яшчэ ў XVI ст. (сюды ўваходзілі шаўцы, гарбары, саф’яннікі, гардыбаннікі, шапавалы і інш.), было запісана, што члены цэха «...абавязаны мець супольныя гарматы ...бубен і харугву... для абароны места» 38.
    Спачатку кожны гарадскі цэх меў свой арсенал, а членам цэха дазвалялася насіць зброю. Але пазней з абвастрэннем унутрыі міжцэхавай барацьбы, а таксама класавай барацьбы ўвогуле нашэнне зброі было забаронена, і яна захоўвалася ў гарадскім арсенале. Гэта спецы-
    36 Oprawiania zamkow albo miast. Archiwum Komisji Historii wojskowosci, N 3. Krakow, 1937, str. 314.
    37 L o w m i a n s k i H. O skladzie spolecznym wczesnosredniowiecznym sil sbrojnych na Rusi.— KH, 1960, N 2, str. 438 i inne.
    38 ЦДГА БССР y Гродна, ф. 1342, воп. 1, спр. 2, л. 695, 703.
    яльна агаворвалася ў цэхавых статутах. Напрыклад, у артыкуле 20 цэхавага статута мінскіх злотнікаў, кавалёў, катляроў, меднікаў, слесараў, гадзіншчыкаў, мечнікаў і нажоўшчыкаў, зацверджаным 2 снежня 1591 г., забаранялася з’яўляцца ў цэх са зброяй «...пад пагрозай штрафу ў 1/4 каменя воску» 39.
    Аналіз разнастайных гістарычных звестак аб сярэдневяковых гарадах Беларусі паказвае, што ў мірны час пастаянныя гарнізоны войск меліся толькі ў асобных гарадах, якімі пераважна былі важныя парубежныя гарады, цэнтры адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання і гандлю. У перыяд ваеннай небяспекі іх гарнізоны значна павялічваліся. Глыбінныя ж гарады, як правіла, сталых гарнізонаў не мелі. У мірны час іх замкі звычайна пуставалі, знаходзячыся пад наглядам і аховай невялікай колькасці спецыяльна вызначаных людзей.
    Брэст
    Яркае ўяўленне аб умацаваннях тагачасных гарадоў даюць інвентары. На прыкладзе аднаго з іх, брэсцкага, добра бачна структура ўмацаванняў і прынцыпы абароны горада, які называўся сучаснікамі «прыстанню і варотамі ў літоўскія і рускія землі».
    Аб умацаваннях Брэста канца XV — пачатку XVI ст. вядома мала. Ва ўсякім разе ў 1500 г. горад падвергся нападу татар і, мяркуючы па ўсяму, яго замак не паддаўся, хаця горад быў значна разбуран.
    Значэнне і стратэгічная важнасць Брэста для дзяржавы былі падкрэслены тым, што на гарадскім гербе, зацверджаным у 1544 г., быў намаляван замак у сутоцы дзвюх рэк (гл. рыс. 7).
    Структура замкавых умацаванняў Брэста ў другой палове XVI ст. добра прасочваецца па інвентары 1566 г. Паводле яго, Брэст складаўся з замка, «места ў паркане» і «места за парканам». Прычым самая значная частка «места» знаходзілася за парканам. Горад быў абведзен глыбокім ровам, валам і моцным парканам. У інвентары ўпамінаецца адка •— Віленская — брама, але іх было, безумоўна, больш. Умацаванні замка складаліся з 5 спраўных веж. У 2 з іх меліся брамы, да якіх вялі развадныя масты; праз першую браму з замка выходзілі на гарадскі рынак, праз другую — да стайняў. Існавала яшчэ і старая брама, якая выводзіла на Замухавечча. На ёй знаходзіўся «звон вялікі», а пад ёй — «2 тарасы для сажанья вязнев». Мелася тут і гадзіннікавая вежа, па якой «...зекгар ад места ...завжды бьёт». Сцены замка былі зроблены ў выглядзе традыцыйных горадняў. У некаторых з іх размяшчаліся розныя «коморы». На версе знаходзілася «бланковане», куды траплялі па сходках, накрытых гонтавымі стрэшкамі.
    Цікава, што ў замку меўся спецыяльны «рурмус, або млын, з которага вада рурамн до замку ндёт, аб одном колесе... в котором суть помпы медяныя або спнжные за штемпелямн железнымп й ннымн потребамп к тому належачнмн, железом оправёным». Тут жа знаходзіўся «фалюш або ступа на толченне пороху»40.
    У замкавым цэхгаўзе, акрамя «зброі сечнай», знаходзілася 100 панцыраў, 12 гармат, 96 гакаўніц, кіёў жалезных 7, вялікая мартыра і розныя іншыя ваенныя прыпасы і рыштунак. Варта ў замак прызначалася
    35 Беларускі архіў, т. 3. Менск, 1930, с. 54.
    40 Документы іі матерналы архнва Мнннстерства юстнцнн, т. 1. СПб 1898 с 205 209 216, 219, 444, 445.
    з усіх двароў і валасцей, прыпісаных да замка. Прычым вартаўнікоў выдзялялі «на кождый тыдзень 12, а клнкунов— 12»41.
    У сярэдзіне XVII ст. пад час нападу Швецыі на Рэч Паспалітую Брэст ужо меў бастыённую сістэму ўмацаванняў, якімі бараніўся як горад, так і замак. Праўда, у 1657 г. умацаванні горада не вытрымалі асады войск шведскага караля Густава і семіградскага князя Ракашы. Аднак упартая абарона была настолькі актыўнай і значнай, а ўмацаванні такімі дасканалымі, што па загаду караля быў знят іх спецыяльны план і намалявана гравюра. У 1661 г. умацаванні Брэста былі адноўлены па загаду караля Сігізмунда Аўгуста, аднак у 1706 г. яны зноў не вытрымалі асады войск шведскага генерала Мейерфельда.
    Рэшткі земляных бастыёнаў Брэсцкага замка былі яшчэ добра бачны ў самым пачатку XIX ст., калі яны саступілі месца найноўшым умацаванням — Брэсцкай крэпасці.
    Цікава, што абарончая вежа-данжон XIII ст., відаць, адыгрывала немалую ролю ў абароне замка яшчэ ў XV—XVIII стст. I хаця аб гэтым прамых гістарычных звестак няма, але самі факты, што яна пададзена на ўсіх вядомых нам планах канца XVIII і пачатку XIX ст. і была разабрана толькі ў 30-х гадах XX ст. у час узвядзення новых умацаванняў, гавораць самі за сябе.
    Кобрын
    На прыкладзе Кобрына, вядомага з XIII ст., можна добра ўявіць структуру сярэдневяковых умацаванняў велікакняжаскіх і каралеўскіх гарадоў. Паводле інвентароў XVI ст. умацаванні Кобрына складаліся з Ніжняга («прыгародак») і Верхняга («Высокага») замкаў. На падыходзе да Ніжняга замка шлях перагароджвала р. Кобрынка, праз якую меўся мост. На яго траплялі праз вежу-браму. На другім канцы моста, апошні пралёт якога быў пад’ёмным, стаяла яшчэ адна 2-павярховая вежа-брама. Ніжні замак абараняўся 5 вежамі, гораднямі і парканам. У адной вежы размяшчаўся млын.
    Шлях у Верхні замак ішоў праз вежу-браму і мост праз абарончы роў, які раздзяляў замкі. Мост быў на палях з лазняй пасярод. Ён упіраўся ў вежу-браму Верхняга замка. Пад’ёмны механізм, размешчаны ў ёй, падымаў перад брамай апошні пралёт моста, адсякаючы дарогу нападаючым. Акрамя брамы, тут стаялі яшчэ 4 вежы з гораднямі і парканам, на якіх размяшчаліся баявыя пляцоўкі — «бланкаванне» з крытымі дранкаю стрэшкамі. Усе вежы былі накрыты гонтам42. Рамонт замкаў рабіла феадальна залежнае насельніцтва «водле давнее повннностч свое», прычым не толькі сяляне. У «Рэвізіі» за 1563 г. чытаем: «А волоку... дано тым же млынарам на тесельство, вольную, с которое онн службу тесельскую с топором пешо ку замку Кобрннскому... два днн в тыйдень служнтн повнннн»43.
    Узбраенне кобрынскіх замкаў у 1597 г. складалася з 2 «дел ляных», 5 серпянтынаў, 16 гакаўніц, 17 рушніц, 2 кіёў, серы, волава і іншага рыштунку. Ведаў «стрэльбай» пушкар, а рамонт рабіў спецыяльны слесар. Апошні да таго ж абавязан быў вырабляць у год 6 рушніц. Тры ганта-
    4! Документы н матерналы архнва Мнннстерства юстнцнн, т. 1, с. 446.
    42 АВАК, т. 14. с. 552—553.
    43 Ревнзня Кобрннской экономяіі. Внльна, 1876, с. 108.
    Рыс. 65. Плач Кобрына. XVIII ст.: 1— Верхні замак, 2—Ніжні замак
    рэзы, якім было дадзена па 1 валоцы зямлі, штогод абавязваліся даваць на патрэбы замка 300 коп гонту 44.
    Кобрынскія замкі ў канцы XVIII ст. былі скапаны па загаду A. В. Суворава, які валодаў тады горадам. Замкавыя насыпы знеслі ў 40-х га' дах XIX ст. пры пракладцы Маскоўска-Варшаўскай шашы.
    ІНКАСТЭЛЯВАНЫЯ ХРАМЫ НА БЕЛАРУСІ
    У XV—XVII стст. у Беларусі, як і ў іншых землях, назіралася энергічная інкастэляцыя храмаў, г. зн. ператварэнне іх у своеасаблівыя замкі. У ходзе інкастэляцыі цэрквы, касцёлы, кляштары і сінагогі сталі набываць элементы абароны: сцены будаваліся высокія і тоўстыя, на вуглах узводзіліся вежы з байніцамі і машыкулямі. Абарончыя прыстасаванні рабіліся і ў франтонах будынкаў. Унутры храмаў будаваліся скляпы для ваеннага рыштунку і запасаў прадуктаў. У вежах нярэдка ўстанаўлівалі студні.
    Вакол такіх храмаў, акаймоўваючы значную тэрыторыю, узводзіліся валы з драўлянымі ці мураванымі сценамі, а нярэдка — і з вежамі або бастыёнамі. Такія пабудовы ўсім сваім выглядам нагадвалі невялікія, але моцна ўфартыфікаваныя замкі, тым больш што часта замест вокнаў былі толькі байніцы. У абароне гарадоў і асобных зямель такія храмы адыгрывалі немалую ролю.
    На землях Старажытнай Русі да XIII ст. існаванне спецыяльных абарончых храмаў незядома 45, у той час як у краінах Заходняй і Паўночнай Еўропы яны існавалі ўжо ў XI—XII стст.46 У XIII ст. пражскі епіскап Табар з прычыны абароны ад нямецкай экспансіі правёў значную інкастэляцыю многіх храмаў Чэхіі. У Польшчы, як сведчыць храніст Длугаш, у XIII ст. былі прыстасаваны да абароны касцёлы ў Енджэеве, Скальміры, касцёл св. Анджэя ў Кракаве. Умацаванне касцёлаў назіралася і пад час барацьбы Конрада Мазавецкага з Генрыхам
    44 АВАК, т. 14, с. 556.
    45 Раппопорт П. А. Очеркн по нсторнн русского военного зодчества X—XIII вв.— ММА, 1956, № 52.
    46 MiskiewiczB. Rozwoj stalych punktow oporu..., str. 208—209.
    Барадатым 47. У Англіі, на граніцах графства Чэмберлен, абарончыя храмы існавалі ў XIV ст.48
    Перыядам актыўнай інкастэляцыі храмаў у краінах Заходняй і Усходняй Еўропы з’яўляюцца XV—XVII стагоддзі. Гэта быў час, калі адбываўся працэс утварэння вялікіх і малых еўрапейскіх дзяржаў, калі вяліся частыя і працяглыя феадальныя і рэлігійныя войны.