• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Аб тым, як выкарыстоўваліся грошы, выдзеленыя для патрэб абароны горада, яркае ўяўленне дае адзін з дакументаў сярэдзіны XVII ст.— «кантракт»— працоўны дагавор паміж Нясвіжскім магістратам і брыгадай муляраў ад 29 ліпеня 1652 г. У ім гаворыцца, што магістрат у складзе войта, бурмістра, райцаў і лаўнікаў разгледзеў і запісаў у акты кантрактны ліст, складзены «паміж Янам Гановічам, бурмістрам і будаўнічым места Нясвіжскага, і дастаслаўным майстрам — мулярам Якубам Бязменам з чатырма таварышамі», якія падрадзіліся правесці рамонт гарадскіх умацаванняў. Муляры абяцалі, што яны вымуруюць 2 сцяны: адну — з боку ракі, а другую—папярэчную — ад грэблі, што вяла ў замак, і што паставяць іх і вымуруюць «...за 4 тыдні жніўня месяца. I ў тых сцен адхоны паправяць з канца ў канец». Таксама трэба было «...браму мураваную Капыльскую вытынкаваць са споду і аправіць з абедзвюх старон згодна патрэбы. Аркі брамныя паправіць абедзьве, атынкаваць і пабяліць праезды з абодвух бакоў, і тры камені, якія выпалі, управіць і затынкаваць. I рог брамы ад става, што вада падмыла, направіць з цэглы і каменя і затынкаваць».
    Па сканчэнні рамонтных работ магістрат абавязваўся запланіць мулярам 20 коп грошай літоўскіх. Было таксама вырашана даць ім 6 коп грошай адразу, а астатнія 14 коп аддаць па даканчэнні ўсёй работы.
    У дакуменце спецыяльна падкрэслена, што памочнікаў для тварэння вапны і падрыхтоўкі будаўнічых матэрыялаў у час работы муляры павінны наймаць за свой кошт. Пасля падпісанпя кантракта, для таго каб муляры «...латвей каля муру таго хадзілі», выдаў ім бурмістр тры злотых, піва і гарэлкі на 2 злотых 15 грошай» 13.
    Вышэйпрыведзены дакумент, дзе гаворка ідзе аб мурах, якія ўзводзіліся ў 1652 г. з усходняга (ад р. Ушы) і паўночнага (ад грэблі) бакоў, дазваляе зразумець звесткі аб умацаваннях Нясвіжа больш рання-
    11 ГрнцкевнчА. П. Частновладельческне города Белорусснн ..., с. 210.
    12 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, спр. 1338, л. 30 адв., 31.
    13 Там жа, воп. 2, спр. 4963, ч. 2, л. 167, 167 адв.
    га 4асу. У прывілеі караля Уладзіслава IV, дадзеным нясвіжскім мяшчанам 2 сакавіка 1633 г., адзначалася: «...выведзеныя высокія і грунтоўныя муры Нясвіжа, дагледжаныя і забяспечаныя абарончымі ўмацаваннямі» 14. Значыць, у 1633 г. мураваныя ўмацаванні меліся толькі з захаду і поўдня, а з усходу і поўначы, верагодней за ўсё, на валах стаяў паркан. Апошняе, відаць, і прымусіла нясвіжцаў у 1652 г. пачаць мулярскія работы з усходу і поўначы.
    Такім чынам, пабудова абарончых умацаванняў Нясвіжа не была хуткім і аднаразовым працэсам, а расцягнулася на шмат гадоў. Гэты факт з’яўляецца наглядным адлюстраваннем магчымасцей гараджан, на якіх ляжаў цяжкі падаткавы прэс, і магнатаў Радзівілаў, якія здолелі на працягу 1584—1598 гг. не толькі пабудаваць першакласны замак, але і закласці 2 касцёлы, 2 кляштары і вялікі калегіум для 200 манахаў. Пад час руска-польскай вайны 1654—1667 гг. Нясвіж двойчы — у 1654 і 1659 гг.— быў узят штурмам, а яго ўмацаванні моцна пашкоджаны 15.
    Прывілей караля Міхала Вішнеўскага ад 29 кастрычніка 1669 г. упамінае аб аднаўленні ўмацаванняў каля замка і гарадскіх валаў, якія пачалі папраўляць нанава ад самага фундаменту. Каб падахвоціць мяшчан да хутчэйшай адбудовы гарадскіх умацаванняў, іх часова вызвалілі ад падаткаў: «...звычайнага, старога, новага і чопавага» 16.
    У сакавіку 1706 г., у час Паўночнай вайны, фартыфікацыя горада была пашкоджана шведскім атрадам на чале з падпалкоўнікам Траутфэтэрам, які ўзяў горад штурмам.
    Праз месяц, у маі 1706 г., горад зноў быў разбуран шведамі. Аднак яго ўмацаванні хутка адпавілі, паколькі Нясвіж з’яўляўся важным стратэгічным пунктам, дзе аж да канца XVIII ст. размяшчаліся атрады прыватнай арміі князёў Радзівілаў. Стратэгічнае значэнне горада таксама падкрэслівае той факт, што ў другой палове XVIII ст. яго неаднаразова асаджалі рускія войскі.
    Па ўзору гарадоў Еўропы ў Нясвіжы і ў іншых «местах» Беларусі штогод наладжваліся спаборніцтвы на лепшага стралка, ці «караля курка». Спаборніцтвы звычайна праводзіліся летам і мелі на мэце агульнае павышэнне ваеннай падрыхтоўкі гараджан. У гарадской ратушы пераможца ўзнагароджваўся аксамітным пасам, аздобленым сярэбранымі нашыўкамі. Акрамя таго, ён вызваляўся на год ад усялякіх павіннасцей і дзяржаўных падаткаў 17.
    Структура ўмацаванняў сярэдневяковага Нясвіжа, якая ўключала элементы як заходнееўрапейскай, так і традыцыйный мясцовай фартыфікацыі, у аснове сваёй мела цягу да новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы. Думаецца, што першапачатковыя бастыённыя ўмацаванні горада, якія, праўда, спачатку мелі толькі частковую абмуроўку, былі ўзведзены не без удзелу Джыавані Марыя Бернардоні, які стала пражываў у Нясвіжы да 1599 г. I хаця некаторыя польскія даследчыкі аўтарства Бернардоні аспрэчваюцьIs, у нас адносна гэтага сумненняў няма.
    н ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, спр. 1361, л. 11.
    15 Markowski F. Zamek Mikolaja К. Radziwilla Sierotki w Nieswiezu.— KAU 1964, t. 9, str. 57.
    16 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, cnp. 1361, л. 13—14.
    17 TaurogiriskiB. Z dziejow Nieswieza, str. 62, 65—66.
    18 GruszeckiA. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu, str. 144—145.
    Слуцк
    Адным з наймагутнейшых умацаванняў у Вялікім княстве Літоўскім аж да канца XVIII ст. лічыліся ўмацаваіші Слуцка, час узнікнення якога датуецца XI—XII стст. 19 Раскінуўшыся па абодвух берагах ракі Случы пры ўпадзенні ў яе ручая Бычка, ён меў замкі Верхні і Ніжні, умацаваныя валамі, драўлянымі сценамі і вежамі. Верхні замак згадваецца ў 1409 г.20 У 1444 г. гораду было дадзена Магдэбургскае права, што яшчэ больш паспрыяла яго эканамічнаму развіццю.
    Гісторыя сярэдневяковага Слуцка значна адрозніваецца ад гісторыі іншых прыватнаўласніцкіх гарадоў Беларусі. Пасля ажыццяўлення ў
    Рыс. 64. План Слуцка: 1 •— Верхні замак, 2 — Ніжні замак, 3 — Новы замак
    пачатку XVI ст. цэнтралізатарскай палітыкі вялікіх князёў і ліквідацыі ў дзяржаве ўдзельнай сістэмы ён да 1791 г. заставаўся цэнтрам адзінага ў Вялікім княстве Літоўскім удзельнага Слуцкага княства. 3 1595 па 1612 г. ім валодалі князі Алелькавічы, а погым яно перайшло да Радзівілаў 21.
    Умацаванні Слуцка не аднойчы падвяргаліся жорсткім выпрабаванням. У 1502, 1503, 1505 і 1506 гг. яго спрабавалі захапіць перакопскія
    18 Л ысенко П. Ф. Города Туровской землн. Мннск, 1975, с. 150.
    20 Археографнческнй сборннк документов, относяіцнхся к нсторнн Северо-Западной Ру-
    сн, т. 1. Впльно, 1868, с. VII.
    21 ГрнцкевнчА. П. Соцнально-экономнческое развнтне частновладельческого города Белорусснн в XVI—XVIII вв. (на прнмере Слуцка). Автореф. канд. днс. Мннск, 1963, с. 6—7.
    татары, якіх узначальвалі Біці-Гірэй і Бурнаш 22. У 1508 г. двойчы асаджаў горад князь М. Глінскі. Толькі раз, у 1595 г., удалося заняць Слуцк. Гэта зрабіў Севярын Налівайка са сваімі казакамі, і то таму, што гараджане перайшлі на яго бок і адчынілі браму 23.
    Паводле слоў дзяка маскоўскага пасольства Трыфана Карабейнікава, які пабываў у горадзе ў 1593 г., «...Слуцк невелнк... а около городка острог на городовое дело, а в остроге торгн, да двор панскнй, да жнлецкнх дворов з двестн. ...А Менска Слутцкнй град больше... а у града в воротах іі у острогу стоят воротннкн п стрелцы с рушннцамн а в острог нноземца, не сказав, не пустят» 24.
    На рубяжы XVI і XVII стст., калі на беларускіх землях пачалі шырока распаўсюджвацца земляныя ўмацаванні старагаландскага тыпу, горад Слуцк быў абведзен магутным валам і вадзяным ровам. Старыя замкі — Верхні і Ніжні — у спалучэнні з Новым замкам сваёй трываласцю і дасканаласцю прынеслі гораду славу сапраўднага «бастыёна Літвы».
    Непрыступнасць слуцкіх умацаванняў праявілася ўжо ў 1655 г., калі 20-тысячнае войска рускага князя A. Н. Трубяцкога 2—6 верасня беспаспяхова вяло аблогу горада. Пазней сярод гараджан толькі адзін чалавек быў забіт. 3 27 па 30 верасня войска Трубяцкога, да якога далучылася яшчэ 5 тысяч казакаў I. Залатарэнкі, паўтарыла аблогу і зноў няўдала. Спаліўшы прадмесці, навакольныя вёскі і фальваркі, аб’яднанае войска мусіла адступіць 25. У гады Паўночнай вайны горад займалі шведскія і рускія войскі.
    Паводле інвентарных апісанняў Слуцка пад 1687, 1728, 1791, 1793 і 1800 гг., у найстарэйшай частцы горада, так званым Старым месце, знаходзіліся Горны і Дольны замкі. Горны, або Верхні, замак, колішні дзядзінец, меў круглявую форму, займаў плошчу каля 1,5 га і размяшчаўся на сыпаным «капцы». Цераз абарончы вадзяны роў быў перакінут пад’ёмны мост. Па ім траплялі да ўваходнай замкавай брамы, якая мела 4 ярусы бою і дзе яшчэ ў 1791 г. размяшчаліся тры гарматы.
    На восі ўезду знаходзіўся аднапавярховы палац, зроблены з цёсаных брусоў на падмуроўцы. Драўляныя ўмацаванні Верхняга замка —сцены і вежы—узвышаліся не толькі над горадам, але і над усёй ваколіцай, што дазваляла паспяхова адбіваць наступы праціўніка.
    Дольны (Ніжні) замак меў форму няправільнага многавугольніка, таксама ўмацаванага валам і драўлянымі абарончымі збудаваннямі. У 1687 г. тут стаялі тры палацы, зробленыя з цёсанага бруса на падмуроўцы, вазоўня, замкавая стайня і іншыя гаспадарчыя пабудовы 26.
    Абодва замкі амываліся водамі Случы і Бычка, паднятымі плацінамі.
    'і' GwagninusA. Cronika Sarmaceye Europskiaj, cz. 1, ks. 2. Krakow, 1611, str. 70—71; ПСРЛ, t. 2, стб. 364; ПСРЛ, т. 32, c. 101, 169—171.
    23 Gwagninus A. Cronika Sarmaceye Europskiej, cz. 1, ks. 2, str. 77; Hryckiew i c z A. Warowne miasta magnackie..., str. 431.
    24 Второе хожденне Трнфона Коробейннкова. Чтення в нмператорском обтестве нсторіш п древностей Россіійскнх прн Московском уннверснтете, кн. 1, ч. 2. М., 1897, с. 7.
    25 Biblioteka Czartoryskich w Krakowie. Rksp. nr. 148. Z dyaryusza miasta Slucka, str. 529— 534; A. M. Мальцаў называе іншую дату: 23—29 жніўня, што малаверагодна (гл.: М а л ь ц а ў A. М. Россня н Белоруссня в XVII веке. М., 1973, с. 99). М. М. Улашчыку, перадаўшаму нам гэтыя звесткі, аўтар выказвае сардэчную падзяку.
    26 ЦДГА БССР, ф. КЛМ № 5, воп. 1, спр. 3835/2, л. 13, адв.; ф. 694, воп. 2, спр. 7396, л. 23; ф. КЛМ № 5, воп. 1, спр. 3834, л. 3—13 адв.
    Другая частка Слуцка, так званае Новае места, размяшчалася на левым беразе р. Случы. Цэнтрам абароны Новага места быў Новы замак. Узведзены ў канцы XVI ст., ён меў форму квадрата з адным равелінам і 4 бастыёнамі. На вуглах бастыёнаў стаяла, як і ў Нясвіжскім замку, па адной вежы. Земляныя курціны засланялі драўляны палац, які знаходзіўся на процілеглым ад уваходу баку разам з гаспадарчымі пабудовамі, размешчанымі злева і справа ўздоўж курцін 27. Інвентар за 1728 г. паведамляе таксама аб нейкіх «вежах у вале». Наяўнасць на курцінах дадатковых умацаванняў у выглядзе веж, што для заходнееўрапейскай фартыфікацыі з бастыённай сістэмай увогуле не характэрна, з’яўляецца асаблівасцю мясцовай фартыфікацыі.