Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
На нашу думку, бліжэй да ісціны Ю. Нарановіч-Наронскі і Ф. Маркоўскі. Аднак залічаць Нясвіжскі замак да стараітальянскай сістэмы, відаць, усё ж падстаў мала. Для гэтай сістэмы характэрны замкі з вельмі доўгімі курцінамі і бастыёнамі, якія далёка адстаялі адзін ад аднаго, што рабіла праблематычным як іх узаемную абарону, так і фланкіраванне курцін. Такія яўныя недахопы прымушалі фартыфікатараў узводзіць на курцінах дадатковыя прамежкавыя бастыёны — «піята-форма».
75 Markowski F. Zamek Mikolaja Krzysztofa Radziwilla Sierotki w Nieswiezu.— KAU, 1964, t. 9, str. 158—159; Gruszecki A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu, str. 143.
79 Naronowic z-N a r o n s k i J. Budownictwo obronne. Warszawa, 1957, str. 53; Markowski F. Zamek... w Nieswiezu, str. 158; Gruszecki A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu, str. 144.
У Нясвіжы гэтыя абарончыя элементы адсутнічаюць, хаця даўжыня курцін перавышае 170 м.
Акрамя таго, для ўмацаванняў стараітальянскай сістэмы не характэрны крытыя дарогі перад абарончым ровам, а таксама адсутнічалі аслоненыя гласісам спецыяльныя пляцоўкі для абароны перадполля і для вылазкі. Характэрныя для новаітальянскай сістэмы такія пляцоўкі і былі ўпершыню ўжыты ў 1567 г. ваенным архітэктарам Гераламо Катанео з Навары, а потым стала прыжыліся ў фартыфікацыі80. Усё гэта,
Рыс. 50. Натурны здымак замка. Фота В. Ждановіча
што вельмі важна, ёсць у абароне Нясвіжскага замка і дае пам важкія аргументы для залічэння яго да новаітальянскай сістэмы, а не да стараітальянскай і тым больш да старафранцузскай. He пярэчаць гэтаму і тыя факты, што ўзводзіў замак вядомы італьянскі архітэктар, які тварыў у перыяд развіцця новаітальянскай сістэмы фартыфікацыі і якому не трэба было шмат разважаць і выбіраць, а тым больш пазычаць ідэі ў французаў, каб прадставіць у 1582 г. Мікалаю КРадзівілу найбольш дасканалы і прымальны план яго новага замка. Таму мы лічым, што Нясвіжскі замак адносіўся да новаітальянскай сістэмы фартыфікацыі.
Нясвіжскі замак у свой час быў на Беларусі адным з самых магутных
80 К ю іі К. Краткнй нстормческпй очерк долговременной фортафнкацші. СПб, 1897, с. 20.
і дасканалых. У ім ніколі не бракавала артылерыі, заўсёды меўся вялікі гарнізон. Гэта дазволіла яму ў 1654 і 1659 гг. паспяхова вытрымаць доўгія асады рускіх войскаў. Толькі ў 1706 г. войскі шведскага караля Карла XII пасля працяглай асады і штурму ўзялі замак і ўзарвалі магутныя бастыёны81.
Новаадбудаваны ў 20-я гады XVIII ст. Нясвіжскі замак паступова страчваў свае першапачатковыя рысы і істотна змяніў аблічча сваёй фартыфікацыі. Мураваныя бастыёны, узарваныя ў 1706 г., саступілі месца новым, узведзеным з зямлі.
Новыя жылыя будынкі надалі замку выгляд велікасвецкага палацава-замкавага комплексу, абарончыя рысы адышлі на другі план. У залах гэтага замка-палаца захоўваліся немалыя багацці: бібліятэка ў 20 тысяч тамоў, партрэтная і карцінная галерэі, дзе налічвалася звыш 1000 палотнаў, выкананых вядомымі мастакамі, багатыя калекцыі старажытнай зброі, слуцкіх паясоў, карэліцкіх і нясвіжскіх шпалераў і інш., створаных рукамі таленавітых запрыгоненых беларускіх сялян і рамеснікаў.
Тым не менш яшчэ ў 1753 г. у замку было 30 гармат і шмат вогнестрэльнай зброі82. 3 цягам часу Нясвіжскі замак канчаткова страціў стратэгічнае значэнне, але і сёння сляды былых умацаванняў — валы і абарончыя равы, пад якімі з цяжкасцю ўгадваюцца яго першапачаткоьыя абрысы, пакідаюць моцнае ўражанне.
Каролін
Помнікам новаітальянскай сістэмы фартыфікацыі з’яўляецца і замак у вёсцы Каролін (прыгарад Пінска). Мяркуючы па гістарычных звестках (старыя планы) і фартыфікацыйна-канструкцыйных элементах, ён узнік у канцы XVI ст. і меў форму падоўжанага 4-вугольніка памерамі 75,6X37,8X46,2X75,6 м, з бастыёнамі на вуглах. Курціны і 4-вугольныя з брустверамі бастыёны былі вымураваны з каменю. Унутры валаў ішоў падземны скляпеністы праход вышынёй 2 м і шырынёй 90 см. У скляпенні праз 4 м меліся невялікія адтуліны шырынёю 20 см для доступу паветра і святла. 3 падземнага праходу можна было трапіць на бастыёны83. Уязная мураваная брама замка фланкіравалася агнём з двух бастыёнаў.
Перад замкам меўся 9-мятровай шырыні роў з пад’ём_ ным мостам, а па знешнім краі рова, з напольнага боку, стаяла мураваная сцяна, якая дадаткова засланяла подступы да замка. Каб трапіць на замкавы мост, трэба быЕ* пнік ло прайсці праз спецыяльную браму ў гэтай сцянё, паМ / 11 стаўленую пад вуглом і зробленую ў выглядзе захаба. Я / II
Рыс. 51. План замка ў Кароліне 0 75м
Неабходна адзначыць, што бастыёны з напольнага боку былі значна большымі, чым з паўднёвага ўсходу, дзе замак бараніўся стромкім берагам і водамі р. Піны.
81 В a 1 і n s k і М„ L і р і n s k і Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 630.
82 ГрнцкевнчА. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв., с. 213.
83 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 12, спр. 613, л. 1—2.
У другой палове XVII ст. замкам валодаў маршалак Вялікага княства Літоўскага Ян Дольскі, затым князі Вішнявецкія. У гэты час замак двойчы разбураўся: у ліпені 1660 г., у час аблогі рускімі войскамі, і ў 1704 г. войскамі Карла XII. У пачатку XIX ст. тут яшчэ былі цэлымі 2 бастыёны і курціна «с ветхнмн каменнымн одеждамн»84. Цяпер замак не існуе.
Ляхавіцкі замак
Шмат выпрабаванняў у XVI—XVIII стст. выпала на долю Ляхавіцкага замка. Ляхавічы, вядомыя з XV ст., доўгі час мелі драўляныя абарончыя збудаванні. Замак спачатку адносіўся да дзяржаўных уладанняў. У 1572 г. Ляхавічы, паводле дзённіка Ф. Еўлашэўскага, перайшлі да буйнога магната Яна Хадкевіча, які ў 1605 г. разбіў шведаў пад Кірхгольмам і ў 1621 г. турак— пад Хоцінам. Відаць, пры ім і пабудавалі магутны бастыённы замак, які лічыўся самым моцным з падобных збудаванняў не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Толькі зімою 1595—1596 гг. яго чатыры разы беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны Налівайкі і Шаулы. Затым замак яшчэ чатыры разы вытрымліваў аблогі.
3 1621 г. гаспадаром замка стаў гетман Вялікага княства Літоўскага Павел Сапега 85.
На гравюры невядомага мастака, які паказаў Ляхавіцкі замак у час адной з асад у 1660 г., добра бачны яго размяшчэнне і планіровачныя асаблівасці. Замак меў у плане форму чатырохвугольніка з чатырма вялікімі бастыёнамі развітай канфігурацыі і брустверамі, у якіх былі байніцы для гармат і стралкоў. Ен знаходзіўся на левым беразе р. Ведзьмы, на высокім пагорку. Дзякуючы сістэме рвоў і рацэ, вада ў якіх падымалася спецыяльнай плацінай, замак фактычна быў астраўным.
Паводле гістарычных звестак, земляныя ўмацаванні замка былі абмураваны каменем і цэглай.
На гравюры відаць, што траплялі ўнутр замка па разводным мосце, перакінутым цераз вадзяны роў, і затым праз мураваную абарончую браму, на версе якой знаходзілася гадзіннікавая вежа. У глыбіні двара, насупраць брамы, стаяў 2-павярховы каменны палац, пабудаваны ў форме літары «П». Злева і справа ад брамы, уздоўж курцін, размяшчаліся розныя гаспадарчыя службы.
Па гравюры цяжка вызначыць, з чаго былі зроблены брустверы на бастыёнах і курцінах. Толькі на бастыёнах, звернутых у бок горада, выразна відаць байнічныя праёмы бруствераў, разлічаныя на стральбу з гармат, што дае падставы лічыць, што яны былі мураванымі. Але маглі быць і драўлянымі. Гэта не пярэчыць фактам, вяДомым з гісторыі. Дрэваземляныя ўмацаванні ў XVII і XVIII стст. былі шырока распаўсюджаны на польскіх і беларускіх землях. Прычым ролю бруствераў часта выконвалі парканы.
Ляхавіцкі замак за час свайго існавання неаднаразова трапляў у аблогу. Ужо ў самым пачатку руска-польскай вайны, у 1654 г., атрады рускіх войскаў «...заходнлн к городу Ляховнчам, н посады н слободы
84 SGKP, t. 3, str. 851; ЦДВГА СССР, ф. ВУА, спр. 18840, л. 74, 77 адв.; ЦДГА СССР, ф. 1350, воп. 312, спр. 90, л. 70. 74 адв.; ЦДВГА СССР, ф. 349, воп. 1, спр. 186, л. 1.
85 В a 1 і n s k і М., Lipinski Т. Starozytna Polska, t. 3, str. 654—656; T к a ч o ў M. A., Ц я р о х і н С. Ф. Ляхавіцкая фартэцыя.— ПГКБ, 1973, № 1, с. 22.
около Ляховмч пожглн, которых лнтовскнх людей засталн в посаде н слободах, тех побплн п языков понмалн»86. Аднак да аблогі магутнага затлка войска не прыступіла. Думаецца, галоўная прычына ў тым, што тады ў Ляхавіцкай фартэцыі быў значны гарнізон, які меў добрае ўзбраенне, у тым ліку нямала гармат. 3 інвентара замка за 1658 г. вынікае, што на бастыёнах стаяла 30 гармат. На «бульверку ад саду» размяшчалася 8 гармат розных калібраў — ад 1,5 да 24 фунтаў. Прычым кожная з іх мела сваю назву: Пярун, Малпа, Кіт, Сокал, Воўк, Спявак і інш. На «бульверку Водным» мелася таксама 8 гармат калібрам ад 1 да 24 фун-
Рыс. 52. Ляхавіцкі замак. Рэканструкцыя паводле гравюры XVII ст.
таў; на «бульверку пры кавальеры Рынковым» — 9 гармат; на апошнім бастыёне, які лепш за іншыя быў абаронен прыродаю, стаяла толькі 5 гармат — Пелікан, Пішчык, Бурнікель, Шведскае, Маленькае. Нямала было ручной вогнестрэльнай зброі — гакаўніц, шмыгаўніц, мушкетаў, «янычарак» і інш., а таксама значных запасаў ваеннага рыштунку 87.
У пачатку 1660 г. войскі князя A. I. Хаванскага пачалі асаду замка, якая зацягнулася на шэсць месяцаў. У канцы чэрвеня 1660 г. на дапамогу гарнізону падышлі войскі гетмана П. Сапегі і ваяводы С. Чарнецкага, якія разбілі асаджаўшых і захапілі вялізны абоз з ваенным рыштункам. Пасля гэтага Ляхавічы, вызваленыя на 9 гадоў ад усіх падаг-
86 ЦДАСА СССР, ф. 210, стб. 274, л. 124.
87 Собранпе государственных н частных актов, касаюшнхся нсторнн Лнтвы н соедннен-
ных с нею владеннй (1387—1710 гг.), ч. 1. Внльно, 1858, с. 116—117.
каў спецыяльнай пастановай сейма 1661 г., аж да пачатку XVIII ст. не ведалі войнаў. Тым не менш сейм Рэчы Паспалітай дазволіў Сапегу за кошт дзяржавы трымаць гарнізон у 200 чалавек. Частку гармат^ 19 штук, перавезлі ў 1703 г. у Слуцкі замак88. Толькі ў 1706 г. у Ляхавічах зноў загрымелі гарматы: войскі Пятра I, што заселі ў замку, адбівалі шалёныя штурмы войск шведскіх генералаў Траутфэтэра і Крэйца. У 1709 г. рускія войскі аблажылі Ляхавіцкі замак, дзе сядзеў гетман Мазепа. У 1775 г. сейм Рэчы Паспалітай адабраў замак у віленскага біскупа I. Масальскага і вярнуў дзяржаве па прычыне яго вялікага значэння для абароны 89. Апынуўшыся ў складзе Расійскай імперыі, Ляхавіцкі замак страціў сваё ранейшае стратэгічнае значэнне. У першай палове XIX ст. яго прадалі гандлярам, якія разабралі абмуроўку замка і мураваныя пабудовы. Цяпер ад яго захаваліся толькі сляды былых валаў ды заплыўшыя равы, якія дасягаюць 15 м шырыні.