Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст
Міхась Ткачоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 147с.
Мінск 1978
Па стараітальянскай сістэме бастыёны будаваліся невялікіх памераў, тады як курціны — адрэзкі валаў паміж бастыёнамі — дасягалі 450 м. Гэта прымушала ўзводзіць на курцінах дадатковыя, прамежкавыя, бастыёны, так званыя піята-форма. Паступова, з другой паловы XVI ст., укараняецца новаітальянская бастыённая сістэма, сутнасць якой заключалася ў тым, што курціны сталі карацейшымі (да 1/6 памеру ўнутранага палігона), а бастыёны — значна большымі. Аднак аднолькавым у абедзвюх сістэмах заставалася тое, што земляныя валы ўмацаванняў на значную вышыню былі абмураваны каменем і часта мелі мураваны бруствер, які мог выступаць уперад, у бок абарончага рова. 3 сярэдзіны XVI ст. непасрэдна перад бастыёнамі пачалі ўзводзіць акруглыя мураваныя ўмацаванні — больверкі (рандэлі), якія яшчэ больш павышалі абарончыя якасці замкаў. У тоўшчы валаў рабілі цэйхгаўзы і іншыя неабходныя пабудовы, а таксама патаемныя вылазы.
Між тым такія ўмацаванні былі вельмі дарагімі. Да таго ж пры выбухах варожых ядзер утвараліся каменныя асколкі, якія ранілі абаронцаў.
На працягу XVI і XVII стст. італьянскую сістэму фартыфікацыі ўдасканальвалі галандцы, французы і немцы. Паступова адмовіліся ад каменнай абмуроўкі. Земляныя валы сталі рабіць болып нізкімі, ірвы — больш плоскімі і шырокімі. Ніжняя абарона рвоў праводзілася з дапамогай спецыяльна ўзведзеных валаў, так званых фасебрый 71. Першым горадам, які быў поўнасцю ўмацаван землянымі бастыёнамі і равамі з вадою, быў Брэда ў Галандыі (1533). У XVI ст. пад кіраўніцтвам таленавітага інжынера-фартыфікатара Даніэля Спекля былі ўмацаваны гарады Германіі Інгальштадт, Страсбург, Базель, Ульм, Шлетштадт, Гагенау, Кольмар і інш.72
Заслаўскі замак
Заслаўскі замак знаходзіцца ў 200 м на поўнач ад г. п. Заслаўе. Размешчан на высокім пагорку, па форме замак нагадвае прамавугольнік памерамі каля 200X100 м. Некалі ён аддзяляўся ад горада досыць шырокім і глыбокім вадзяным ровам. Сістэма ставаў на р. Княгіньцы значна павышала ўзровень вады і фактычна ператварала замак у астраўное ўмацаванне.
Даследчыкі XIX ст. К. Тышкевіч і Р. Ігнацьеў, якія ў свой час апісалі замак і яго ваколіцы, аднадушна сведчаць, што бастыёны і курціны Заслаўскага замка былі абмураваны каменем і цэглай, а пасярэдзіне курцін знаходзіліся дадатковыя ўмацаванні — бастыёны «піята-форма». Гэта бачна на плане замка, знятым КТышкевічам у 1840 г., калі дадатковыя бастыёны былі яшчэ цэлыя. Пазней, у 70-я гады XIX ст., па сведчанню Р. Ігнацьева, дадатковыя бастыёны былі разабраны мясцовымі жыхарамі для розных будаўнічых мэт. Захаваліся на розных участках курцін цэлыя адрэзкі мураваных сцен, што прымыкалі да бастыёнаў. Замак быў абведзен валамі, якія ўзвышаліся над паплавамі на 18—20 м, на двары мелася крыніца, адкуль гарнізон браў ваду пад час аблогі 73.
71 А. фон Застров. Краткое опнсанне пренмуіцественнейшнх снстем н способов нскусств укрепленнй, составленных отлнчнейшнмн ннженерама co временн азобретеная пороха. Варшава, 1829.
72 Энгел ьс Ф. Пзбранные военные пронзведення. М., 1958, с. 268.
73 Tyszkiewicz К. Wiadomosc historyczna о zamkach, horodyszczach і okopiskach starozytnych, rys. 2; Мгнатьев P. Местечко Заславль ала Нзяслав, гор.од потомков Рогнеды.— «Манскае губернскае ведомостн», 1878, № 1,2.
3 паўднёвага боку існаваў адзіны ўезд. Ен ішоў праз браму, якая хутчэй за ўсё была 2-павярховай. Таўшчыня муроў дасягала 2 м. Брама размешчапа каля паўднёва-ўсходняга бастыёна, адкуль фланкіраваліся подступы да яе. Цераз роў некалі ляжаў драўляны мост, апошняя частка якога, перад брамай, магла быць пад’ёмнай.
Даследаваннямі ўстаноўлена, што насып валаў Заслаўскага замка зроблен з пяску, жвіру і гліны. Вышыня валаў дасягае 15 м над дном абарончага рова. У месцы прымыкання валаў да брамы выяўлена спе-
Рыс. 45. Заслаўе: 1 — «замэчак», 2 — замак паводле К. Тышкевіча
цыяльная цагляная сценка таўшчынёй 0,33 і вышынёй 2,5 м. Яна адыходзіла ад брамы па цэнтру трасы вала, не дасягаючы яго вяршыні і, відаць, прадухіляла апаўзанне насыпу.
Замак быў абведзен ровам з вадою і фактычна з’яўляўся востравам, звязаным з горадам толькі драўляным мостам.
Можна з упэўненасцю канстатаваць, што Заслаўскі замак пабудаван у традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы і можа датавацца сярэдзінай XVI ст. Верагсдней за ўсё, ён узведзен пры Івану
6. Зак. 1749
81
Рыс. 46. Заслаўскі замак XVII ст. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік.)
Глябовічу, які ў той час валодаў Заслаўем і пабудаваў там у 1557 г. мураваную царкву 74.
Замак у Заслаўі з’яўляецца адным з першых бастыённых замкаў на Беларусі і па часе свайго ўзвядзення апярэджвае Нясвіжскі.
Нясвіж
Нясвіжскі замак стаў родапачынальнікам новага тыпу абарончых збудаванняў на Беларусі — умацаванняў бастыённага тыпу новаітальянскай сістэмы, якія былі прынцьшова новым, значным крокам наперад па шляху развіцця фартыфікацыі.
Нясвіж вядомы з XIII ст. Адзін з яго князёў — Юрый Нясвіжскі — прымаў удзел у бітве з татарамі на Калцы ў 1224 г. Нясвіжам у складзе Вялікага княства Літоўскага валодалі на ленных правах да пачатку XV ст. магнаты Неміровічы і Мантыгірды. У 1492 г. кароль Аляксандр перадаў горад магнату Пятру Кішку, а ў 1513 г. Анна Кішчанка ўзяла шлюб з Янам Радзівілам («Барадатым»), да якога і перайшоў Нясвіж.
У дакументах XV—XVI стст. спачатку згадваецца «двор нясвіжскі», а з 1533 г.— замак, які быў драўляным.
Пры Мікалаю Радзівілу («Сіротка»), вядомым тагачасным палітычным дзеячу і адным з найбагацейшых на Беларусі магнатаў, у маі 1583 г. і быў закладзен падмурак новага замка.
Мікалай Крыстоф Радзівіл вучыўся ва універсітэтах Германіі, Італіі, Аўстрыі і Францыі і, зразумела, быў знаёмы з дасягненнямі заходнееўрапейскай ваеннай навукі. Зіму 1580—1581 гг. ён правёў у Італіі, дзе мог на ўласныя вочы бачыць і па-належнаму ацаніць навейшыя дасягненні італьянскай фартыфікацыі. Бідаць, тады ён і пазнаёміўся з архітэктарам Джыавані Марыя Бернардоні, які ў хуткім часе па запрашэнню Радзівіла прыехаў у Нясвіж. Цікава, што сам Радзівіл у час закладкі і пабудовы замка не прысутнічаў, бо ў верасні 1582 г. ён выехаў у паломніцкае падарожжа ў Палесціну, адкуль вярнуўся ў ліпені 1584 г. 75 Гэта яскравае сведчанне высокага аўтарытэту таленавітага італьянскага архітэктара.
74 К а ц е р М. С. Белорусская архнтектура. Мннск, 1956, с. 53.
75 SGKP, t. 7, str. 118—119; Tauroginski В. Z dziejow Nieswieza, str. 9; Jakubows k i J. Nieswiez.— «Ziemia», t. 10, str. 210—211. Wilno, 1925; Pisarze dziejow Polskich. Archiwum domu Radziwillow. Krakow, 1885, str. 9—12.
Бернардоні, які ўзначальваў будаўніцтва Нясвіжскага замка на першым этапе (а гэта якраз і быў час узвядзення яго першакласных бастыёнаў і стварэння сістэмы абваднення), стварыў тып замка, які быў ужо даўно вядомы ў краінах Заходняй Еўропы і адпавядаў усім найноўшым патрабаванням тагачаснай ваеннай навукі. У гэтым нас пераконвае гравюра вядомага нясвіжскага картографа і гравёра Т. Макоўскага «Нясвіж», зробленая на рубяжы XVI і XVII стст., а таксама інвентар 1658 г. і іншыя гістарычныя дакументы 7б.
Нясвіжскі замак узвялі на паўвостраве на правым беразе р. Ушы, падпёртай плацінаю, якая ўтварыла два штучныя возеры—Паненскае і Піянерскае. Абведзены шырокім ровам, дзе ўзровень вады рэгуляваўся, Нясвіжскі замак фактычна ператвараўся ў астраўньі. Трапіць у яго з
Рыс. 47. План Нясвіжа: 1 — замак канца XVI ст., 2 — брама Замкавая, 3 — брама Слуцкая, 4 — брама Клецкая, 5— брама Віленская, 6—9 — кляштары, 10 — ратуша (паводле А. Д. Квітніцкай)
76 Taurogiriski В. Z dziejow Nieswieza, str. 33; я г о ж. Nieswiez, str. 22; SGKP, t. 7, str. 118.
горада можна было толькі па доўгім драўляным мосце, які ў выпадку небяспекі лёгка разбіраўся. Драўляны мост даходзіў да абарончага рова, праз які перакідваўся пад’ёмны мост. Ен вёў да 2-павярховай мураванай брамы, прыстасаванай да абароны.
Замак меў у плане форму чатырохвугольніка памерамі 170X120 м, ;абведзенага высокім земляным валам з бастыёнамі ў нарожніках. Вал, як сведчыць інвентар, меў каменную абмуроўку да самага верху і пераходзіў там у такі ж бруствер. За брустверам размяшчаліся стралковыя ячэйкі і дарожка, па якой перамяшчаліся войскі ў час асады. 3 боку
Рыс. 48. Нясвіж XVII ст. 3 гравюры Т. Макоўскага
замкавага двара лінія агню баранілася яшчэ адной мураванай сцяной 77. Яна, відаць, пераходзіла ў такі ж бруствер у выпадку, калі праціўнік прарываўся ўнутр умацаванняў. Унутры валаў меліся муравапыя канюшні і чатыры патаемныя выхады.
У нарожніках бастыёнаў стаялі, паводле інвентара 1658 г., чатыры абарончыя вежы. Параўноўваючы звесткі інвентара з гравюрай Т. Макоўскага, на якой, дарэчы, гэтых веж няма, можна дапусціць, што ў 1658 г. такія вежы існавалі, але ў такім выпадку гэта пабудовы, якія не адносяцца да першапачатковых умацаванняў, зробленых па праекту архітэктара Бернардоні. Патрэба ў іх з’явілася пазней.
Факт узвядзення на бастыёнах Нясвіжскага замка веж з'яўляецца яркім доказам таго, што найноўшыя замежныя фартыфікацыйныя дасягненні выкарыстоўваліся ў адпаведнасці з мясцовымі ваенна-будаўнічымі традыцыямі, а таксама з улікам кліматычных умоў. Менавіта ў гэтым асноўныя прычыны з’яўлення на бастыёнах звыклых для Беларусі нарожных веж.
На гравюры Т. Макоўскага добра бачна, што са знешняга боку вадзянога рова ішла шырокая дарога, якая таксама была абаронена невысокім земляным насыпам — гласісам. У гэтым насыпу меліся паўкруг-
77 Gruszecki A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu.— KAU, 1965, t. 10, str. 141; T a urogin s k i B. Nieswiez, str. 22.
лыя ўмацаванні— выступы розных памераў. Адзіночныя выступы былі большымі і размяшчаліся пасярэдзіне лініі гласіса (за выключэннем месца насупраць замкавай брамы). Здвоеныя выступы былі меншымі і знаходзіліся ў нарожніках гласіса. За імі хаваліся стралкі, што абаранялі падыходы да замка, а таксама атрады, якія рабілі раптоўныя вылазкі. Гласіс з захаду і поўначы абараняўся равамі, а з астатпіх бакоў — ставамі з вадой.
Падыход да брамы замка з захаду быў умацаван трохвугольным шанцам, ад якога адыходзілі дзве пад’язныя дарогі78.
Рыс. 49. Нясвіжскі замак. Рэканструкцыя (мастак Я. Кулік)
Звесткі аб Нясвіжскім замку, прыведзеныя вышэй, даюць дастаткова падстаў для вызначэння яго тыпу. Між тым сярод даследчыкаў па гэтаму пытанню няма адзінства. Ю. Нарановіч-Наронскі, які жыў у сярэдзіне XVII ст., залічаў яго да стараітальянскай сістэмы. Аналагічнай думкі прытрымліваўся і Ф. Маркоўскі. А. Грушэцкі адносіў Нясвіжскі замак да старафранцузскай фартыфікацыйнай школы 79.