• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    трэцім паверсе. Пад дахам вежы ў кожнай з васьмі сцен па 2 байніцы для ружэйнага агню. Па сваёй аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі гэта вежа вельмі блізкая да веж Мірскага замка і некаторых абарончых веж Віцебскага замка 55. Мяшаная гатычна-рэнесансная муроўка датуе вежу другой паловай XVI ст.
    Падмурак вежы складзен з вялікіх камянёў на вапне і дасягае 3 м вышыні. Спачатку вежа была, відаць, адзінай у драўляным замку. Аб гэтым ускосна сведчыць не толькі прасла мураванай сцяны, якое да яе прыкладзена, але і другая нарожная паўднёва-ўсходняя вежа. Апошняя адрозніваецца не толькі сваёй формай і памерамі (квадратная — 8,ЗХ
    53 Jankowski Cz. Powiat Oszmianski. Peterburg, 1898, cz. 3, str. 98; SGKP, t. 5, str. 393; Aleksandrowicz St. Ordynacja m-ka Lubcza nad Niemnem z 1647 roku.— RB, t. 3. Bialystok, 1962, str. 439—440.
    54 Syrokomla Wl. Niemen od zrodla do ujscia. Wilno, 1861, str. 32.
    55 Квнтннцкая E. Д. Белоруссня. Архнтектура XVII в.— У кн.: Всеобіцая нсторня ар.хлтектуры, т. 6. М., 1966, с. 478.
    Х8,3 м, тры ярусы бою і інш.), але, галоўнае, муроўкай, якая тут рэнесансная (чаргаванне суцэльных радоў лажкоў і тычкаў). Раней чым у канцы другой паловы XVI ст. вежа з’явіцца не магла. Верагодней за ўсё, паўднёва-ўсходнюю вежу ўзвялі ў пачатку XVII ст. Ва ўсякім разе, на гербе, які атрымаў горад у 1644 г., намаляваны 2 вежы56. Як і праезджая вежа, яна стаіць на падмуроўцы вышынёй каля 4 м. У вежы ме-
    ліся тры ярусы бою. На першым паверсе — 4 ружэйныя байніцы, на
    другім —4 гарматныя, на трэцім— 12 ружэйных байніц. Прасла замка-
    вай сцяны паміж вежамі таксама рэнесанснай муроўкі і мае нязначную таўшчыню—■ каля 1,3 м. У паўночным баку замчышча панад Нёманам паміж дзвюма невялікімі вежамі стаяў палац. Паводле інвентара замка 1661 г., усе вежы мелі бляшаныя дахі з купаламі, на якіх знаходзіліся флюгеры з гербам Радзівілаў. Паўднёва-заходняя ўязная вежа запіралася дубовай брамай, перад ёю цераз роў быў мост. Пад вежаю знаходзіўся скарбец і вязніца. На сцяне, звернутай у бок
    Рыс. 39. Рэканструкцыя замка паводле малюнка XVII ст.
    замкавага падворка, мясціўся гадзіннік. Справа ад уваходу размяшчалася кардыгарда.
    Мястэчка было абгароджана парканам і мела дзве брамы так званага прускага муру — з дрэва і цэглы 57.
    У 1655 г. Любчанскі замак быў узят казакамі I. Залатарэнкі і моцна пацярпеў. Паводле апісання замка за 1813 г., тут ужо было толькі 2 вежы, два масты злучалі замак з мястэчкам і фальваркам 58.
    іказнь
    Цікавым помнікам сярэдневяковага абароннага дойлідства з’яўляецца мураваны замак у вёсцы Іказнь Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Ён стаіць на паўднёва-ўсходнім краі вострава на возеры Іказнь на пагорку, які ўзнімаецца над востравам на 5 м.
    Паселішча Іказнь вядома з 1499 г., калі нехта «Ігнат» прадаў яго за 200 коп «грошаў шырокіх» браслаўскаму старасце Я. Сапегу. Праз год вялікі князь Аляксандр надаў Я. Сапегу прывілей на зямлю і лю-
    56Aleksandrowicz St. Ordynacja m-ka Lubcza..., str. 442.
    57 Rewieriska W. Miasta i miasteczka w polnocno-wschodniej Polsce. Wilno, 1938, str. 42.
    5’ РАБВДУ, ф. 4, cnp. A-96G, л. 2.
    дзей іказненскіх, а ў 1504 г. дазволіў залажыць тут «места» і замак59. У 1515 г. замак аблажыла войска рускіх ваявод і спаліла горад. А. Гваньіні пісаў у той час: «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае, над ракой тае ж назвы, ад Браслава ў 2 мілях ляжыць»60. У час Лівонскай вайны, у 1561 г., у замку стаяў значны гарнізон наёмных войскаў 61.
    Пасля Я. Сапегі часткаю Іказні валодалі князі Пронскія, Страбоўскія, Сіняўскія. У 1589 г. князі Езлавецкія прадалі замак разам «з арматамі і стрэльбамі» за 15 тысяч злотых Яну Сапегу. У 1654 г. замак быў узят рускімі войскамі, разбуран і страціў сваё ваеннае прызначэнне.
    Рыс. 40. Замак у Іказні. Малюнак з карты пачатку XVII ст.
    Планава-кампазіцыйная сістэма Іказненскага замка цікавая і арыгікальная. Пагорку, на якім стаіць замак, штучна прыдадзена форма прамавугольніка памерамі 55X30 м. Замак складаецца з мураванага палаца, сцен, акаляючых унутры двор, і дзвюх нарожных веж, размешчаных з напольнага боку. Астатнюю частку вострава займае падзамак, які з поўдня і паўднёвага захаду быў абведзен земляным валам вышынёю да 2 м і адыгрываў ролю форбурга. У падзамку мясціліся гаспадарчыя службы. Пад самым замкам з паўночна-заходняга боку размяшчалася сажалка памерамі 47X17 м для гадавання рыбы, злучаная спецыяльнай пратокай з возерам. Дно і берагі сажалкі даўней былі абкладзены тоўстымі дошкамі.
    Палац займаў паўднёвы край пагорка, меў памеры 20Х 18 м, таўстыя 2-мятровыя сцены, узведзеныя ў тэхніцы паласатай муроўкі, што ўказвае на прыдатнасць яго да патрэб абароны. Верагодна, палац быў 2-павярховы, адным бокам прымкнуты да замкавай сцяны.
    Абарончыя сцены замка памураваны з каменю і цэглы ў аднолькавай з палацам тэхніцы. Іх таўшчыня 2 м. Важна адзначыць, што замак меў мур толькі з паўночнага і напольнага ўсходняга бакоў. 3 захаду праходзіў невысокі гліняны вал з каменнай субструкцыяй, на якім стаялі драўляныя сцены. 3 гэтага боку замак бараніўся падзамчам, і таму лінія абароны тут слабейшая. Па цэнтру заходняй сцяны знаходзіўся ўезд у замак. Ен ішоў па драўляным мосце, перакінутым праз сажалку, якая, такім чынам, мела пэўнае значэнне ў абароне замка. Пры пабудо-
    5S Hedemann О. Historia powiatu Braslawskiego. Wilno, 1930, str. 19, 387—388; Ka' рамзнн H. Нсторня государства Росснйского, т. 7, прнмеч. 168. СПб, 1817.
    60 G w a g n і n u s A. Cronika Sarmaceye Europskiej, str. 571.
    61 Л юбавсклй M. Лнтовско-русскнй сейм. M., 1960, c. 615.
    ве замка выкарыстана велікамерная баразёначная цэгла розных памераў. Даўжыня яе вар’іруецца ад 26 да 32,5 см, шырыня — ад 11,5 да 16,5 см, таўшчыня — ад 7 да 10,2 см.
    Падмуркі сцен зроблены з камепю на вапне. Яны маюць вышыню 80 см і два 10-сантыметравыя ўступы: першы на вышыні 50 см і другі на вышыні 80 см. Схілы замкавага пагорка з усходу, пачынаючы ад самых муроў, умацаваны каменнем.
    Як паказваюць даследаванні, праз нейкі час пасля ўзвядзення замак быў умацаван з напольнага боку драўлянай вежай (у паўднёвым куце), пастаўлснай на высокі курганападобны насып. Потым ва ўсход-
    нім куце ўзвялі 5-вугольную вежу-рандэль, сцены якой мелі 2-мятровую таўшчыню. У XIX ст. мур рандэля амаль поўнасцю разабралі, у выніку чаго гліняна-пясчанае ўзвышша, на якім ён стаяў, аплыло, абсунулася і ўтварыла курганападобны насып.
    Замак злучаўся з берагам драўляпым мостам на палях, які ў выпадку небяспекі лёгка разбіраўся.
    Іказненскі замак, нягледзячы на яго ярка выражаны прыватнаўласніцкі характар, быў для свайго часу, несумненна, значным абарончым пунктам. Дасягалася гэта ўдалым спалучэннем штучных мураваных умацаванняў і натуральных перашкод.
    Геранёны
    Уплывы заходнееўрапейскай фартыфікацыі выразна прасочваюцца ў беларускіх помніках і ў пачатку XVI ст. Адным з такіх помнікаў з’яўляецца замак у в. Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
    ІІаселішча Геранёны па пісьмовых крыніцах вядома з першай паловы XV ст. У 1403 г. Геранёнамі валодаў віленскі ваявода Монвід62. У 1433 г. Сігізмунд Кейстутавіч, вялікі кнзязь літоўскі, падараваў Геранёны разам з Дзявенішкамі, Меднікамі і Тыкоцінам Яну Гаштольду. Аднак несумненна, што паселішча ўзнікла намнога раней 1403 г., тым больш што ў 1,5 км на ўсход ад цяперашніх Геранён, вядомых у гісторыі
    62 Ateneum Wileiiski. Wilno, 1923, str. 259—260.
    як «Геранёны мураваныя», ёсць мясцовасць пад назвай «Старыя Геранёны» — цяперашняя в. Суботнікі.
    У 1493 г. польскі кароль Аляксандр пацвердзіў прывілей на права валодаць Геранёнамі Войцаху Гаштольду, які быў у той час канцлерам Вялікага княства Літоўскага і віленскім ваяводам. Мяркуецца, што пры ім і быў пабудаван замак.
    Гаштольды валодалі замкам да 1542 г., калі памёр Ольбрых Гаштольд. Потым ён перайшоў да караля Зыгмунта I, а ад яго — да Зыгмунта Аўгуста. Да 1588 г. Геранёнамі валодалі розныя асобы, затым Сапегі, а з 1643 г.— падскарбій Мікалай Кішка.
    Пад час руска-польскай вайны 1654—1667 гг. замак разбурыла маскоўскае войска, але, відаць, хутка ён быў зноў адноўлен. Вядома, напрыклад, што ў 1670 г. князь Міхаіл Пац аддаў Геранёны разам з Ліпнішкамі ў дзяржаўнае ўтрыманне, a грашовыя прыбыткі з іх ішлі на карысць велікакняжаскай артылерыі. Пад час
    Рыс. 42. План Геранёнскага замка
    .Ill " " " " 1 "mil ну^
    60 П
    Паўночнай вайны, у 1708 г., з атрадам шведскіх войскаў у замку размяшчаўся польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі63.
    У пачатку XIX ст. у замку ўжо не жылі, у сярэдзіне стагоддзя значную часгку руін разабралі для ўзвядзення ў Ліпнішках розных гаспадарчых пабудоў. Вядомы беларускі мастак Н. Орда, які замалёўваў у тыя гады розныя старадаўнія будынкі, застаў руіны Геранёнскага замка вышынёй толькі да першага паверха. Да нашых дзён не захавалася і гэтага.
    На руіны Геранёнскага замка ў канцы 30-х гадоў нашага стагоддзя звярнуў увагу польскі даследчык М. Марэлёўскі. Ён абследаваў замак і паспрабаваў даць яго рэканструкцыю. Праведзеныя ў Геранёнскім замку археалагічныя даследаванні зрабілі відавочнай памылковасць некаторых яго вывадаў.
    Геранёнскі замак быў узведзен, верагоднай за ўсё, на рубяжы XV і XVI стст. ён пабудаван на штучнай выспе, насыпанай з зямлі, выкінутай з рова, які апаясаў замчышча. Перад ровам ёсць яшчэ адна штучная перашкода — земляны вал вышынёй да 9—10 м і аснаваннем да 15 м шырыні. Па перыметру ён вышэй 700 м. Такая планавая схема падобная да схемы замка ў в. Гарадок Маладзечанскага раёна, але там вал мае амаль круглую форму. Тут жа вал у плане нагадвае выцягнуты прамавугольнік з .закругленымі вугламі. Адрозніваецца Геранёнскі замак і тым, што яго абарона амаль зусім не разлічана на прыродныя перашкоды і не мела ніякага штучнага абваднення — для гэтага проста няма
    63 Jankowski Cz. Powiat Oszmiariski, cz. 3, str. 108, 112—113; Mor el o wski M. Zarysy syntetyczne sztuki wiletiskiej od gotyki do neoklasicyzmu. Wilno, 1930, str. 228.
    ўмоў. Знешні абарончы роў у Геранёнах толькі на асобных участках мог напаўняцца вадой у час таяння снягоў або ўвосень, калі ішлі дажджы.
    Характар першапачатковых навалыіых канструкцый высветліць не ўдалося, але, відаць, мы не памылімся, калі дапусцім, што гэта былі звычайныя драўляныя сцены.