• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст  Міхась Ткачоў

    Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 147с.
    Мінск 1978
    46.62 МБ
    Роў і вал з паўднёвага боку па сваіх параметрах і структуры адпавядаюць заходнім. Аднак з усходняга боку вал амаль поўнасцю скапан і разаран. Толькі ў асобных месцах захаваліся яго рэшткі, якія ўзвы-
    33 Покровскнй В. Ф. Археологнческая карта Гродненской губерннн,—Труды предварлтельного комнтета IX археологлческого сьезда, отд. 2. Влльна, 1895, с. 183.
    шаюцца над узроўнем балота на 1,5—2 м. Роў з усходу заплыў, але месцамі мае глыбіню 1,8 м. Паўночны вал напалову скапаны, абарончы роў амаль поўнасцю засыпан і толькі месцамі дасягае 1 м глыбіні.
    Адразу ж за вадзяным ровам існуе яшчэ адзін невялікі абарончы вал, які захаваўся з заходняга і паўднёвага бакоў. ён мае вышыню 1 —1,5 м і шырыню аснавання каля 4 м.
    Важным элементам абароны былі дугападобныя вал і роў, якія знаходзяцца на адлегласці 90 м ад замка і сваімі канцамі ўпіраюцца ў дрыгвяністае балота. Гэта свайго роду форбург—•перадавая лінія абароны. Роў дасягае глыбіні да 5 м і шырыні 10—12 м (за-
    Рыс. 28. Лыскава. План замка
    ходняя частка). Вал мае вышыню 5—5,5 м пры шырыні аснавання да 10—11 м. У цэнтры вала захаваўся колішні праезд. Каля яго знаходзіцца вежавае ўзвышэнне. На пляцоўцы паміж знешнім валам і замкам размяшчалася пасяленне.
    Гарадок
    Вельмі цікавым помнікам з’яўляецца феадальны замак у в. Гарадок Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
    Замчышча размешчана ў паўночнай частцы вёскі паблізу дарогі на Маладзечна і займае пляцоўку памерамі 60x40 м. 3 усіх бакоў гэта пляцоўка абкружана вадзяным ровам шырынёй 25—30 м, над якім замчышча ўзвышаецца на вышыню да 5 м. Ніякіх слядоў землянога вала на краю замчышча не прасочваецца.
    За ровам ідзе магутны 10-мятровы абарончы вал, які з трох бакоў (поўдня, захаду і поўначы) узвышаецца над пляцоўкай замчышча і поўнасцю закрывае яе ад абстрэлу з боку поля. 3 усходу вал часткова разбуран. Тут маецца невялікая круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м, дзе, відаць, стаяла вежа, што вартавала ўваход на тэрыторыю замчышча. Каб трапіць у замак, трэба было ехаць па спецыяльнай тэрасе, якая прымыкае да ўнутранага схілу вала. 3 поўдня ўгадваюцца сляды ўезду ў замак. Ен ішоў з тэрасы на мост цераз вадзяны роў. Такім чынам, дарога ў замак была пад двайным абстрэлам — з вала і замка.
    ГІапярэдне помнік датуецца XIV—XVII стст.
    Рыс. 29. Пмн замчышча ў в. Гарадок Маладзечанскага р-на паводле Я. Г. Звяругі
    Запруды
    Помнікам, абарона якога асноўвалася на якасцях балоцістага рэльефу і штучных земляных умацаваннях, з’яўляецца сярэдневяковы замак у в. Запруды Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Сядзіба феадала з чатырох бакоў баранілася падвойнымі валамі і вадзянымі равамі, што стварала значную перашкоду на шляху нападаючых. На вяршыні валаў стаялі драўляныя ўмацаванні, хутчэй за ўсё частакол. Цяпер валы дасягаюць вышыні ад 1,5 да 2 м і шырыні ў аснаванні да 4 м. Вадзяныя равы маюць глыбіню да 2,5 м і шырыню каля 5 м.
    У плане равы і валы нагадваюць упісапыя адзін у адзін прамавугольнікі, якія з усходу мелі бакі ў выглядзе паўдуг, што зыходзіліся ў месцы ўезду ў замак. Валы з гэтага боку знівеліраваны.
    Помнік датуецца XIV—XVII стст.
    Рыс. 30. Запруды. План замка
    Мыш
    Адным з магутнейшых замкаў таго часу можна справядліва лічыць замакМыш (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.).
    Паселішча Мыш да XVI ст. уваходзіла ў склад каралеўскіх маёнткаў. У 1568 г. кароль Сігізмунд Аўгуст аддаў Мыш і ваколіцы за ваенныя заслугі Яну Хадкевічу, які пабудаваў там замак з магутнымі абарончымі элементамі.
    Пад замак быў выбран высокі правы карэнны бераг р. Мышанкі. Ен узвышаецца над рачной далінай больш чым на 20 м. Пляцоўку памерамі 50x50 м абвялі з трох бакоў земляным
    пн
    б
    я
    о
    
    U	Wm
    валам шырынёй каля 15 м у аснаванні і вышынёй 3,5—4 м. 3 чацвёртага боку, з поўначы, землянога вала не было. Адсюль ён прыкрываўся дрыгвяністымі берагамі р. Мышанкі, якая некалі бегла пад самай гарою, і высокім стромкім схілам. Таму тут меліся толькі драўляныя ўмацаванні.
    Рыс. 31. Мыш. План замчышча паводле М. М. Чарняўскага
    3 усходу, поўдня і захаду перад замкам ляжыць абарончы роў, які месцамі дасягае 15-мятровай глыбіні і 30-мятровай шырыні пры стромкасці схілаў да 45°. На вуглах замка засталіся ўпадзіны ад колішніх веж. Драўляныя навальныя канструкцыі ў спалучэнні з магутнымі валамі і равамі былі надзейным заслонам для жыхароў замка. У паўднёвым куце замкавага двара існаваў калодзеж, ад якога захавалася варонка.
    Замак Мыш, знаходзячыся на важным стратэгічным шляху — Варшаўскім гасцінцу, заўсёды прыцягваў увагу праціўніка, які баяўся пакідаць у тыле такую магутную цытадэль. He дзіўна, што ў час рускапольскай вайны сюды былі накіраваны значныя сілы рускіх войск. У 1654 г. замак Мыш быў імі абложан. Навагрудскі ваявода Пётр Вяжэвіч, які ўзначальваў абарону замка, уцёк з часткай войска ў бок Слоніма. Рэшта гарнізона асады не вытрымала, аб чым мы даведваемся з данясення рускіх ваявод цару: «В городке Мыім лнтовскнх людей всех побнлн, которых зосталн, н языков взялн многнх людей. Н город Мышь выжглн н совсем разорнлн без остатку...» 34 3 таго часу замак не аднаўляўся.
    Радунь
    Па свайму планаваму размяшчэнню замчышча Радунь нагадвае вышэйразгледжаныя замкі. Ен быў цэнтрам абароны старажытнага горада Родыня, вядомага па дакументах з XIV ст.35
    34 ЦДАСА, ф. 210, стб. 274, л. 124.
    33 Пашуто В. Т. Образованне Лнтовского государства. М., 1965, с. 263.
    Радунскае замчышча знаходзіцца ў 2 км на паўднёвы ўсхед ад г. п. Радунь у цэнтры в. Гарадзішча непадалёку ад р. Радунькі — прытоку Дзітвы. Чатырохвугольная пляцоўка памерамі 85X60 м абведзена валам вышынёй 3 м. 3 паўднёва-ўсходняга боку яго вышыня больш 5 м. За валам ляжыць роў шырынёй 8—10 м і глыбінёй 2,5—3 м, які абкружае замчышча з усіх бакоў.
    У ходзе даследаванняў тут выяўлен нязначны культурны пласт — 25—40 см з матэрыяламі XIV—XVII стст. Знешнія схілы валаў абкладзены палявым каменем. На вяршыні з паўднёвага ўсходу вала выяўлены сляды драўляных сцен.
    Радашковічы
    Пісьмовыя крыніцы згадваюць Радашковічы ў 1447 г., затым у 1467 г. Горад належаў Гаштольдам, каралеве Боне, Глябовічам, Агінскім, Радзівілам. У 1569 г. Радашковічы атрымалі Магдэбургскае права 36.
    Адзін з інвентароў Радашковіч 1549 г. данёс да нас цікавыя і важныя даныя аб тутэйшым замку. Тады кароль Зыгмунт Аўгуст правёў «спісанье і выведанье замкаў, двароў і валасцей», у тым ліку «замку Радашкоўскага».
    Паводле інвентара, Радашковіцкі замак знаходзіўся паміж двух ставоў, зробленых на рэках Гуі і Вязыні, на «капцы сыпанам» і быў збудаван накшталт карабля. Вада кругом «аблівала» замак, і прайсці ў замкавую браму можна было толькі па пад’ёмным мосце, перакінутым праз роў перад брамай. Яна мела памеры 4X10 сажняў (каля 8,52X21,30 м), была «рубленая с протесья велмкого доброго» вышынёй у 4 паверхі. Першы паверх вежы праразала брама. На другі паверх вёў «усход», праз які трапялі ў «сені», прыстасаваныя да абароны. Тут жа, мяркуючы па аналогіі з Мірскім і іншымі замкамі, мог быць калаўрот, які падымаў ланцугамі «ўзвод» — мост. На гэтым жа паверсе знаходзілася «вялікая святліца» з паліванаю печчу і 2 сталамі. Трэці паверх быў таксама прыстасаваны да абароны. Тут мелася невялікая гармата — «дельцо железное семн пядей, куля якобы гуснное яйцо, в ложы чорной на козлох деревяных».
    3 дакумента далей вынікае, што «с тое ж сенн троха вышей вежа кругло будована з окнамн, ку обороне». Аднак некаторыя даследчыкі лічаць, што вежа з вышыні трэцяга паверха пераходзіла ў васьмярык37.
    Гэты паверх быў адначасова і «свнрном»: тут захоўваліся, відаць, правіянт, розны ваенны рыштунак і іншыя патрэбныя для абароны рэчы. Дах вежы быў абабіты «белым железом».
    Злева ад вежы-брамы, на адлегласці 20 сажняў, стаяла другая, 3-павярховая вежа, дзе меліся «свіран» (першы паверх), пустая капліца (другі паверх), а трэці паверх быў прыстасаван да абароны, бо тут мелася «дело жёлезное полдевятн пядн, куля большая, ннжлн кулак, в ложы чорном железом окованом, на кожле деревяном». Вежа была квадратная, памерамі 5X5 сажняў (10,65X10,65 м). Злучалася яна з вежай-брамай сцяною, якая складалася з 12 горадняў.
    38 Документы московского архнва Мнннстерства юстнцнн, т. 1. М., 1897, с. 90—119.
    37 Мнтяннн А. Я., Варакснн Н. В. К вопросу о деревянном замковом стронтельстве в Белорусснн (XVI—XVII вв.).— Сборннк научных работ Нн-та стронтельства н архнтектуры АН БССР, вып. 3, 1960, с. 206, рнс. 2.
    На адлегласці 40 сажняў ад другой вежы ў куце Радашковіцкага замка стаяла трэцяя вежа, сечаная з бярвення. Яна злучалася 19 гораднямі з другой вежай і 11 гораднямі з чацвёртай — «круглай». Гэта апошняя вежа замка злучалася 28-сажневай сцяной (13 горадняў) з уваходнай вежай-брамай. Цікава, што ў замку мелася яшчэ адна вежа, не звязаная са сценамі замка. Яна стаяла асобна на падворку і мела 4 паверхі. Тры паверхі выкарыстоўваліся пад гаспадарчыя патрэбы, a чацвёрты — для мэт абароны. Маючы даныя «попісу», можна падлічыць даўжыню адной горадні. Яна дасягае каля 3,55 м.
    Рыс. 32. Замак у Радашковічах. Рэканструкцыя А. Я. Міцяніна
    Важныя звесткі падае інвентар аб баявых завяршэннях горадняў і «вснх хором» замка. Яны мелі на версе «бланкн», «обланкн з вязью рубленые»—' г. зн. баявыя пляцоўкі, пярэднія сценкі якіх былі з бярвення. У другім выпадку гэтыя сценкі, звернутыя ў бок ставу, былі «дошкамн переные», г. зн. загароджаны дошкамі і, відаць, не малой таўшчыні. «На тых обланках дельце железное пол 8 пядн в нём, куля с курачое яйцо, на деревяном козле, ложе железом окованое, смолою облнто, ні-іжлн ложе попсовалосе». Меліся ў замку для абароны свінец («2 каменн»), порах («бочечка одна малая, якобы полбарыла, у другой дежечце ручннчного пороху 20 фунтов, особлнве теж у лукне 50 фунтов...»), a таксама «гаковннц велнкнх 3 по 9 пядей, с формамн п co вснмн прнправамн, коротшых (гакаўніц.—Л4. Т.) 5 по 5 пядей... кулн большые зо вснмн прнправамн... ку обороне, кнй старосвецкнй, ручннц 7 зо вснмн прнправамн, a 10 гаркабузов...»38
    Радашковіцкі замак у момант яго «попісу» быў яшчэ «добрага будованья, не гннлого», а значыцца, і ўзведзен недзе каля сярэдзіны XVI ст. Яго інвентар дазваляе нам скласці даволі поўнае ўяўленне аб прынцыпе пабудовы і абароны сярэдневяковых драўляных замкаў на Беларусі.